Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
28.05, каля Людвінова, Ваўкавыскі павет. Гродзенская рота Сасуліча, ваўкавыская Стравінскага, пружанская Улодака і касінеры Ельскага напалі на 2 расійскія роты і 15 казакоў, якія зайшлі ў лес з боку Савіцкіх Карчмаў. У выніку чвэрцыадзіннага бою былі забіты 2 паўстанцы і 12 расійскіх салдат. Партызанскі атрад пайшоў праз леснічоўку Людвінава і м. Новы Двор у лес пад Прахоўню.
2.06, Кадыш, Гродзенскі павет, пры дарозе з Капцёва на Сапоцкін. Бой паміж атрадамі В. Гласка і Брандта з дзвюма рускімі ротамі пяхоты і гусарамі капітана Кулакова. Страты паўстанцаў: 14 забітых (сярод іх — афіцэр Іосіф Гласка, Пронашка, Буткевіч, Верпахоўскі), 2 палонных (адзін з іх напалеонаўскі салдат Казлоўскі).
3.06, Урочышча Пагарэлае, Слонімскі павет. У Ружанскай казённай дачы адбыўся бой паміж 3-й і 9-й стралковымі ротамі Неўскага палка на чале з маёрам фон Крамерам з атрадам паўстанцаў (да 700 чалавек пешых і 40 конных) А. Лянкевіча і А. Духінскага. Батальёнам камандаваў капітан Эйтміновіч, ротай пешых стральцоў — адстаўны паручнік Завістоўскі, ротай касінераў — Ляткоўскі
211 Aramowicz... S. 42-43.
і француз Сіманэ, коннымі стральцамі — К. Кабылінскі212. Урадавыя войскі пачалі наступленне, але іх сустрэлі паўстанцкія стрэлы на адлегласці 50 крокаў, і яны вырашылі адысці і выманіць паўстанцаў з лесу. Тыя палдаліся і трапілі пад абстрэл праціўніка, прыйшлося вярнуцца на былыя пазіцыі. Пачалася другая атака царскіх вайскоўцаў, ім удалося пацясніць паўстанцаў, але тыя сталі атакаваць ворага з бакоў. Апошнія ўзмацніліся рэзэрвам і вытрымалі 8 атак паўстанцаў. Каля 19 гадзін паўстанцы па 1 ці па 3-5 чалавек сталі разбягацца з месца бою ў бок багны, якая з левага боку прылягае да возера, у 4 вярстах ад в. Ласосіна. Царскія вайскоўцы не пераследавалі паўстанцаў і адышлі ў м. Ружаны. Апошнія страцілі забітымі як мінімум 127 чалавек (сярод іх урач I. Каліноўскі), адзін трапіў у палон (беластоцкі памешчык Р. Карыцкі). Урадавы аддзел пакінуў на полі бою 4 забітых (пахаваны ў м. Ружаны), было 15 чалавек параненых (1 памёр на наступны дзень) і 1 кантужаны. Было захоплена шмат зброі, порах, свінец, харчовыя запасы, вопратка, лекі, 6 коней, шмат планаў, кніг, газет213.
3-4.06, Мілавіды, Слонімскі павет. На лагер паўстанцаў (каля 800 чалавек на чале з палкоўнікам А. Лянкевічам), які знаходзіўся ў лесе паблізу шашы Брэст — Бабруйск (на 6-й вярсце злева ад дарогі ад Мілавід да Чамелаў), напалі тры роты Стараінгерманландскага пяхотнага палка. Бой пачаўся 3.06 у 11.30 і працягваўся да 20.30, пасля чаго царскія войскі адышлі. На дапамогу
Падмурак сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы
ім прыйшлі дзве роты Новаінгерманландскага палка, і ў наступны дзень наступленне аднавілася. У выніку бою царскія войскі страцілі, па некаторых дадзеных, 50, па іншых, 240 забітымі і параненымі, паўстанцы — 18 чалавек. Паўстанцы не замацавалі свой поспех, а разышліся ў розныя бакі (Пінскія і Бярозаўскія лясы, у бок Слуцка), і паасобку пазней былі разбіты. У бітве прымалі ўдзел камандзіры В. Міладоўскі (навагрудскі атрад), Уладак (пру-
212 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863 -1864 гг. ... -С. 368.
213 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 64 адв., 66.
жанскі), Лянкевіч (гродзенскі), ксёндз Ф. Лашкевіч, I. Хадакоўскі, Г. Стравінскі (ваўкавыскі), Ф. Юндзіл (слонімскі), Ельскі.
7	.06, м. Сялец, Пружанскі павет. Паўстанцы на чале з Лянкевічам (40 чалавек) былі разбіты ўрадавымі войскамі. Падобны лёс напаткаў і атрады Лашкевіча і Міладоўскага, якія базаваліся каля Сяльца.
8	.06, Мерачоўшчына, урочышча Пагарэлае Слонімскага павета (Бронзавае Балота, Ружаны, Ружанская Пушча, Косава, Сярадаўскі Лес, Мерачоўшчына). Бой паміж атрадамі Лянкевіча і Духінскага з 2 ротамі Неўскага палка і 20 казакамі Данскога № 33 палка пад камандаваннем маёра фон Крамера. Паўстанцы пад камандаваннем В. Урублеўскага некалькі гадзін утрымлівалі пазіцыі і тры разы контратакавалі рускіх, а затым адышлі. Апантана ваявалі камандзіры змешаных аддзелаў і касінераў Гувальд, Толкін, Эйтміновіч, Завістоўскі. Паўстанцы страцілі каля 13 забітымі, 8 былі паранены. Афіцыйныя дадзеныя адносна страт паўстанцаў былі значна перавышаны — 127 забітых і 1 палонны.
9.06
В. Туравічы і Кулікі, Слонімскі павет. Сутыкненне на р. Мышанцы ў 12 км ад Мілавідаў, 3-я рота Рэвельскага пяхотнага палка пад кіраўніцтвам маёра Скарабагатага сустрэлася з атрадамі паўстанцаў (больш за 600 чалавек) на чале з Лукашэвічам, ксяндзом Ляшкевічам, Ю. Стравінскім, Лянкевічам. Страты паўстанцаў складалі 15 забітых і невядомую колькасць загінуўшых у дрыгве. Страт з боку расійскага войска не было.
Рудка, Навадворскія лясы, Бельскі павет. На атрады Млотка, Урублеўскага, Улодка, Юндзіла напалі рускія войскі. Паўстанцы адышлі на дзве вярсты, і на сходзе Урублеўскі прапанаваў добраахвотна альбо ісці з ім у Сакольскі павет і затым у Каралеўства Польскае, альбо разысціся па хатах і з’явіцца да начальства з павіннай. Пажадалі пайсці з Урублеўскім 100 чалавек, a 200 вырашылі падацца дамоў214. У баі загінулі 5 салдат і некалькі былі паранены.
•	Каралёў Мост, Пружанскі павет. Паўстанцкі атрад на чале з Кярсноўскім вёў бой з расійскай часткай. Да
214 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863 -1864 гг. ... С. 381.
праціўніка падцягвалася падмацаванне, якое ўдарыла па флангах і прымусіла паўстанцаў адысці. 22 паўстанцы забіты.
10.06
Папялярня, Кобрынскі павет (Серадава, Борк). Духінскі размеркаваў стральцоў (31 чалавек) пад камандай Гувальда і Зарэмбы ў зарасніках грэблі, якая была адзіным пераходам празбагну ад Папялярніда Серадава. Бой паміжрускім атрадам, які складаўся з дзвюх рот і ўзвода Рэвельскага палка і атрада казакоў пад камандай капітана Пішчамукава і паўстанцамі, закончыўся спачатку адыходам казакоў, якія трапілі ў засаду паўстанцаў. Пазней у атаку пайшла расійская пяхота, і паўстанцы вымушаны былі адысці ў лес. Казакі атакавалі партызанскі абоз, які баранілі паўстанцы на чале з Урублеўскім. Дзякуючы іх абстрэлу з блізкай адлегласці праціўнік адышоў, знішчаючы па шляху харчаванне і гаршкі папеляжы. 2 паўстанцы былі забіты, 1 паранены ( па іншых дадзеных, 4 забіты і 3 палонных), рускія страцілі забітымі 2 чалавек, параненымі — 13.
м. Харошча, Беластоцкі павет. Узвод улан С.-Пецярбургскага ўланскага палка на чале з карнетам Якшыбскім сутыкнуўся з паўстанцкім атрадам (каля 40 чалавек). Паўстанцы згубілі 2 забітых, 3 параненых і 6 палонных.
11	.06, в. Пескі, некалькі кіламетраў ад Чорнага Возера Слонімскага павета. Бой атрадаў Уладака і Лялівы з царскімі войскамі на чале з падпалкоўнікам Гесельбергам (дзве роты пяхоты і некалькі дзясяткаў казакоў). Пасля бою паўстанцы невялікімі групамі разбегліся па лесе, потым ізноў аб’ядналіся ў адзін атрад215.
13	.06, в. Карэчын (Чорнае Возера), Слонімскі павет. Паўстанцы ў вёсцы набылі харчаванне і, калі вярталіся ў лес, былі атакаваны расійскай часткай (дзве роты пяхоты) на чале з падпалкоўнікам Гесельбергам. Паўстанцы адышлі да багны і падрыхтаваліся да абароны. Расійцы адмовіліся ад далейшай барацьбы і адышлі. Па афіцыйных дадзеных, загінулі 2 расійцы, а страты паўстанцаў былі «значныя».
215 Восстанне 1863 г. в Лнтве н Белорусснн... С. 401.
15	.06, Баяры, Ваўкавыскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі атрада Юліяна Эйтміновіча і ўрадавымі войскамі. Паўстанцам удалося вырвацца з акружэння і дайсці да Сакольскай Пушчы, дзе атрад перайшоў пад кіраўніцтва Багуслава Эйтміновіча.
16.06
Ружанскі палац
Ружаны, Слонімскі павет. Група з 18 конных паўстанцаў на чале з К. Кабылінскім заняла мястэчка, забрала ад інваліднай каманды (47 чалавек) 23 карабіны, 2 дубальтоўкі і 2 палашы, з пошты — грошы, коней і колы. Усё гэтае было дастаўлена ў партызанскі
лагер, які быў размешчаны ў лясным гушчары Вялікі Вугал. Гута, Ваўкавыскі павет. Кавалерыя Кабылінскага напала на калону расійскіх войск пад камандаваннем падпалкоўніка Блюменталя. Адзін паўстанец быў забіты (Дзерамер), адзін трапіў у палон, частка кавалерыстаў страціла коней і разбеглася па ваколіцы. Кабылінскі вярнуўся да лагера пад пераследам Блюменталя.
м. Лыскава,	Ваўкавы-
скі павет. Дзве роты пяхоты і 40 казакоў пад камандаваннем падпалкоўніка Блюменталя і маёра Скарабагатага (Скрабатава) атакавалі рэшткі атрада Духінскага і Урублеўскага. Спачатку яны напалі на сярэдзіну паўстанцкай абароны, дзе іх сустрэлі агнём стрэльбаў і карабінаў. He спраўдзілася і атака на левы фланг паўстанцаў. Расійцы адышлі, страціўшы 11 забітых (у тым ліку афіцэр) і 17 параненых, на полі бою пакінулі 29 штуцэраў. Паўстанцы страцілі забітым 1 афіцэра (Пётр Радавіцкі) і 3 чалавекі былі пара-
Магіла паўстанцаў у Ласасіне на Пружаншчыне
нены.
Янін, Слонімскі павет. На партызанскі атрад Лянкевіча, які
ішоў у ваўкавыскія лясы, напаў расійскі аддзел з дзвюх рот пяхоты. Пад час бою сярод паўстанцаў адзін забіты, сярод урадавых салдат — 3 забітых і 2 параненых. Расійцы захапілі 3 каня і воз з амуніцыяй. Лянкевіч адарваўся ад праціўніка і пайшоў у кірунку Ваўкавыска, далей на Крамянец, Струбніцу да м. Пескі.
18	.06, в. Караліны, Слонімскі павет. Сутыкненне ў Мажаеўскім лесе, паблізу вёскі, паміж першай ротай Стараінгермарландскага палка капітана Дзяканава (забіты 3, паранены 3) і атрадам паўстанцаў каля 200 чалавек (забіты, паранены — 1, палонных — 1).
18	.06, в. Харабровічы, Слонімскі павет. 29 салдат Стараінгерманландскага палка пад камандаваннем паручніка Азулевіча сутыкнуліся з паўстанцкім атрадам Лукашэвіча (Галоска) колькасцю 22 чалавекі. Па афіцыйных дадзеных, рускія не мелі страт, а паўстанцы — 7 забітых, 1 паранены, 4 узятыя ў палон.
20	.06, м. Бяроза, Брэсцкі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі ў Бярозаўскім балоце. Адна рота 3-га стралковага палка на чале з капітанам Штэкерам нанесла страты паўстанцам (каля 200 чалавек) — забіты 11 чалавек.
21	.06, Урочышчы Пясец і Кацюхова каля Жаркаўшчыны Ваўкавыскага павета. Бой паміж дзвюма ротамі Стараінфманландскага палка на чале з штабс-капітанам Шахавым і былым атрадам Духінскага (цяпер Урублеўскага) у колькасці да 800 чалавек. Царскія вайскоўцы атакавалі паўстанцаў, якія занялі пазіцыі за адкрытай палянай, на ўзвышшы вялікага і непраходнага леса. Ім удалося адцясніць паўстанцаў, частка якіх схавалася за каранямі дрэў, на дрэвах і апынулася ў тыле наступаўшых. Ім удалося разбіць рэзерв расійцаў. У 16 гадзін Шахаў даў каманду адысці. Страты ўрадаўцаў — 1 забіты, 8 параненых, паўстанцаў — больш за 40 чалавек забіты (па словах Арамовіча, 2 чалавекі забіты і 5 паранены). Урадаўцам дасталіся 11 коней, 6 ружжаў, 2 пісталеты, 4 касы, пулі, порах, дакумент на прадстаўленне чына216.