• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

    Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

    Гродзенская губерня
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 312с.
    Мінск 2017
    94.21 МБ
    УЛОДЭК ФЕЛІКС-Адам-Ян (мянушкі Самуха, Здзіхоўскі, Шчэнсны) (1838—? гг.). Гаспадар маёнткаў Кабякі ў Пружанскім павеце і Матыкі ў Брэсцкім. Выконваў абавязкі вайсковага начальніка Пружанскага павета. Камандзір атрада (каля 300 чалавек), які сфарміраваны 20.04.1863 г. каля карчмы Пінюкі Пружанскага павета. Па паказаннях аднаго з паўстанцаў, у атрадзе не было конных і каней, харчаваліся ўсе самі па сабе ад сялян у вёсках, грошы бралі з агульнай касы, якая захоўвалася ў камандзіра. Атрад дзейнічаў у сённяшніх Пружанскім, Бярозаўскім і Івацэвіцкім раёнах. Прыняў удзел у бітве пад Людвінава, потым увайшоў у злучэнне Лянкевіча і прыйшоў у лагер Юндзіла пад Мілавідамі. He згодны з планам бою Лянкевіча, 3.06.1863 г. пакінуў яго і адышоў да атрада Траўгута. Прыняў удзел у бітве ў Чорнага возера каля в. Пескі (11.06). У сярэдзіне лета перадаў свой атрад А. Духінскаму. Ад следства схаваўся (эміграваў) (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 10; Электронны рэсурс: rberascie.livejouinal.com. — Дата доступа: 16.01.2013; ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 28; Восстанпе 1863 г. в Лнтве н Белорусснн... — С. 353, 365; Maliszewski J. Powstanie Styczniowe: Notatki biograficzne uczestnikyw. — Warszawa: nakladem autora, 1932. — S. 95-96; Zgozelski Cz. Powstanie Styczniowe ... S. 14).
    УРУБЛЕЎСКІ ВАЛЕРЫ АНТОНІЕВІЧ (15(27) 12.1836 г., м. Жалудок — 5.08.1908 г., Парыж), камандуючы ўзброенымі сіламі паўстанцаў Гродзенскага ваяводства да сакавіцкага пераварота «белых» у 1863 г. У канцы 1850-х гг. у доме дзядзькі Яўстахія ў Вільні сустрэўся з Л. Кандратовічам (Сыракомлей), 3. Серакоўскім, К. Каліноўскім. Па сцвярджэнню стрыечнага брата Тадэвуша, Урублеўскі «падтрымліваў беларускую народнасць». 3 24 красавіка 1863 г. У. фарміраваў паўстанцкі атрад Сакольскага павета, меў чын капітана. Аснову атрада складалі вучні пісарска-егерскага вучылішча ў Сакулцы. Камандаваў стралкамі ў бітве ва ўрочышчы Пагарэлае Ружанскай казённай дачы Слонімскага павета (2.06.1863 г.). У чэрвені адзначыўся ў бітве каля в. Мерачоўшчына. Быў начальнікам штаба і па сутнасці камандаваў войскам, бо Духінскі не валодаў мясцовай сітуацыяй. 3 ад’ездам апошняга з 15 жніўня 1863 г. кіраваў рэшткамі беларускіх атрадаў на тэрыторыі Падляшша і Люблінскага ваяводства ў чыне палкоўніка. Сучаснікі сведчылі, што Урублеўскі першым уступаў у бой і апошнім адыходзіў. У студзені 1864 г. У. быў цяжка паранены ў галаву і правае плячо і лячыўся спачатку ў арандатара Ксаверыя Складоўскага, а потым быў вывезены яго пляменніцай (цёткай Марыі Кюры-Складоўскай) пераапранутым у жаночую вопратку ў паўстанцкі шпіталь графіні Таркоўскай у Галіцыю. Пазней яму ўдалося эміграваць у Францыю, дзе ў 1871 г. стаў генералам Парыжскай камуны і ваяваў з вярсальцамі. Гродзенскі ваенны суд 22.08 (3.09). 1864 г. завочна прыгаварыў Урублеўскага да пакарання смерцю праз расстрэл (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 11 адв., 39, 47 адв.; воп. 1, с. 16, а. 64 адв.; Абрамавнчус В.Е., Дьяков В.А. Валернй Врублевскнй // За нашу н вашу свободу. Герон 1863 года. — М.: Молодая гвардня, 1964. — С. 394-395; Кісялёў Г. Разам з вялікім Кастусём //Беларуская мова і літаратура у школе. — 1989. № 2. — С. 47-48; Лушчыцкі І.П. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX ст. — Мн.: Белдзяржуніверсітэт, 1958. — С. 194; Гродно: энцнкл. справочннк: БелСЭ, 1989. — С. 166; 124; ВіаіупіаCholodecki J. Dowodcy oddzialyw w powstaniu styczniowym ... — S. 79-80; Limanowski B. Szermiierze wolnosci. — Krakyw: spylka nakladowa „ksiqzka», 1911. — S. 245; Rozanski F. Z wojewydztwa Grodzienskiego // W czterdziestq rocznic? powstania Styczniowego, 1863-1903. — Lwyw, 1903. — S. 400; Zgozelski Cz. Powstanie Styczniowe. — S. 18).
    ХАДАКОЎСКІ ІЛЬДЭФОНС, выконваў абавязкі вайсковага начальніка Пружанскага павета пасля Ф. Улодка (Maliszewski J. Powstanie Styczniowe ... — S. 96).
    P. Рагінскі
    ЦІХОРСКІ УЛАДЗІСЛАЎ РАМАН (псеўданім Замечак), камандзір аб’яднаных паўстанцкіх сіл, якія прыйшлі з Польшчы і ўдзельнічалі ў бітве ў заштатным горадзе Сураж Беластоцкага павета (21 студзеня 1863 г.). Перадаў свой атрад 3. Падлеўскаму пасля бітвы пад Сямяцічамі Бельскага павета (6.02.1863 г.). Рагінскі ва ўспамінах пісаў, што Ціхорскі не меў ніякага разумення аб вядзенні баявых дзеянняў. Хаджынскі ўзгадваў, што Ц. не любіў падпарадкоўвацца іншым камандзірам, а паўстанцкія камандзіры не любілі яго. Эміграваў у Парыж (Bialynia-Cholodecki J. Dowodcy oddzialyw w powstaniu styczniowym ... — S. 18; Gyra S. Dzialalnosc powstancza Romana Roginskiego na Podlasiu // Rocznik Bialostocki. T. VI. Bialystok, 1966. S. 393-394).
    ЧАРНЯЎСКІ A., камандзір атрада (каля 400 чалавек), які прыйшоў у Сямяцічы 7 лютага 1863 г. і ўдзельнічаў у бітве.
    ШАНЯЎСКІ АЛЯКСАНДР, памешчык, сябра патаемнай арганізацыі Падляскага ваяводства (вайсковы начальнік Бяльскага павета). Камандзір групы паўстанцаў у бітве пры Сямяцічах 7 лютага 1863 г. Адбіў некалькі атак расійскіх стральцоў і прымусіў іх адысці. Памёр ад ран, атрыманых у бітве пад Сыцына (Machnik L. Fotografie powstancyw styczniowych w zbiyrach Gabinetu Grafiki Zakladu Narodowego im. Ossolinskich. Katalog. — Wroclaw: Tow-wo Przyjaciyl Ossolineum, 2002. — S. 184; Zielinski St. — S. 334).
    ШЧУКА ВІНЦЭНТ, падафіцэр y чацвёртым узводзе коннага атрада літоўскай кавалерыі Урублеўскага (Документы повстанческнх военачальннков... — С. 192).
    ЭЙТМІНОВІЧ БАГУСЛАЎ АНТОН ФРАНЦАВІЧ (1833, ці 1830—1864, ці 1863 г.), з дваран Ковенскай губерні, закончыў у кастрычніку 1857 г. Царскасельскую афіцэрскую стралковую школу. Верагодна, уваходзіў у гурток 3. Серакоўскага-Я. Дам-
    броўскага. Калі пачалося паўстанне, быў паручнікам Лібаўскага пяхотнага палка, які знаходзіўся на Беласточчыне. Перайшоў на бок паўстанцаў, выконваў абавязкі вайсковага начальніка Сакольскага павета. Партызаніў у Беластоцкім і Бельскім паветах, пераняўшы камандаванне атрадам ад брата Юліяна. Пазней камандаваў пяхотай у атрадзе Урублеўскага. У жніўні лагер атрада знаходзіўся ў Скрабацянцы, куды прыйшоў пасля бітвы пад Гарадком (Грудкам) Толкін. Разам яны разбілі расіян пад Сакаловым (17.09) і Расочам (18.11) Падляскага ваяводства, в. Калана (19.11.1863 г.), Малінаўкай (21.11), Цыцовым (14, 16.12), Воляй Асавінскай (16.12). 6 студзеня 1864 г. адбылася апошняя бітва Э. пад Усцімавым, дзе на яго напалі драгуны і казакі, затым расійская пяхота. Быў забіты палашом па галаве, а па словах сведкі, ён застрэліўся, каб не трапіць у палон. У 2008 г. месца яго пахавання знойдзена, а ў 2009 г. польскія і літоўскія ўлады ўсталявалі помнік на яго магіле (Zielinski St. Bitwy і potyczki... — S. 334, 337; Кісялёў Г. Паплечнік Каліноўскага. — Мн.: Народная асвета, 1976. — С. 27; Дьяков В.А. Деятелн ... — С. 193; Laniec S. Partyzanci kresyw Pylnocno-wschdnich w powstaniu styczniowym (ziemie bialoruskie). — Torun: b.w., 1996. — S. 104; ARCHE. — 2010. — № 12. — C. 22; Maliszewski J. Powstanie styczniowe ... — S. 96; Kolumna. — Cz. 2. — S. 11-14).
    ЭЙТМІНОВІЧ МАНТВІЛ БАГУСЛАВАВІЧ (1830-1864 rr), афіцэр расійскага гарнізона ў Беластоку, сябра патаемнага таварыства, у красавіку 1863 г. разам з Юліянам перайшоў на бок паўстанцаў і ўзначаліў атрад, які стварыў брат. Разам з Баранцэвічам і Крысінскім ваяваў на Падляссі і Любліншчыне. Забіты ў бітве пад Усцімавым 6.01.1864 г. (Kolumna. — Cz. 2. — S. 205, 352).
    ЭЙТМІНОВІЧ 1-ы (Эйтмановіч) ЮЛІЯН-МАРК ФРАНЦАВІЧ (1834—1873 гг.), з дваран Ковенскай губерні, вучыўся ў прыватнай навучальнай установе. 3 1850 г. на вайсковай службе, удзельнічаў у Крымскай вайне (1853—1856 гг.). Калі пачалося паўстанне, быў капітанам Лібаўскага пяхотнага палка. Належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў рускай арміі ў Польшчы. У бітве пад Сямяцічамі ваяваў супраць паўстанцаў (займаў нейтральную пазіцыю) і быў узнагароджаны па прадстаўленні Манюкіна ордэнам Св. Уладзіміра з мячамі і чынам маёра. Адаслаў узнагароду Манюкіну і 24.04.1863 г. перайшоў на бок паўстанцаў з вернымі яму польскімі салдатамі. У Скрабацянцы Бельскага павета збіраў з дапамогай Баранцэвіча і Кярсноўскага партызанскія атрады. 4 мая
    ваяваў пад Горнавым. Камандаваў батальёнам паўстанцаў у бітве ва ўрочышчы Пагарэлае Слонімскага павета (2.06.1863 г.). Узначальваў атрад, які дзейнічаў у Гродзенскай і Люблінскай губернях. Прымаў удзел у баях пад Вялікім Углом, Баярамі, Лукавіцай. Супрацоўнічаў з В. Урублеўскім. Пасля бітвы пад Рудкай Карыбутаўскай перайшоў мяжу і застаўся ў эміграцыі. Дзякуючы былому камандзіру А. Баранцэвічу пасяліўся ў Станіславове (Галіцыя), дзе і памёр (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 8 адв.-9; воп. 1, с. 16, а. 64 адв.; Zielinski St. Bitwy і potyczki... — S. 334, 337; Кісялёў Г. Паплечнік Каліноўскага...— С. 27; Дьяков В.А. Деятелн... — С. 193, 209, 229; Laniec S. Partyzanci kresyw Pylnocno-wschdnich w powstaniu styczniowym (ziemie bialoruskie). — Tonin: b.w., 1996. — S. 104; Zielinski St. — S. 334, 337; Powierza P. — S. 20, 102; Pycско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. — Т. I. С. 491; Т. II. С. 772).
    ЮНДЗІЛ ФРАНЦІШАК УЛАДЗІСЛАВАВІЧ (1825— 14.02.1865 гг.), нарадзіўся ў фальварку Югалін Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкі раён), былы расійскі вайсковец. Выконваў абавязкі вайсковага начальніка Слонімскага павета. Камандзір атрада (каля 300 чалавек), які фарміраваўся ва ўрочышчы Старынка паблізу Югаліна, злучыў свой атрад з атрадам I. Лукашэвіча. Атрад дзейнічаў у раёне Югаліна і Дабрамысля, браў удзел у бітвах пад Літвінавам 28 мая, Мілавідамі 2-3 чэрвеня, Глыбокім Кутам 30 жніўня 1863 г. У пачатку чэрвеня злучыўся з атрадамі А. Лянкевіча і В. Міладоўскага. У жніўні перадаў камандаванне атрадам Я. Калупайлу, праз некаторы час эміграваў. Жыў у Кракаве, дзе стаў камендантам горада, 20.01.1864 г. — арганізатарам Кракаўскай вайсковай акругі. 12.02.1864 г. яму нададзена званне падпалкоўніка. У пачатку сакавіка 1864 г. выехаў у Францыю. Лячыўся ў парыжскім шпіталі, дзе і памёр ад сухотаў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 112; Электронны рэсурс: rberascie.livejoumal.com. — Дата доступа: 16.01.2013).
    ЯБЛАНОЎСКІ УЛАДЗІСЛАЎ, сябра Таварыства польскай моладзі ў Парыжы (1861 г.), служыў у Вянгерскім легіёне. Вучыўся ў вайсковай школе ў Кунеа (Італія), дзе выконваў абавязкі вучня-фельдфебеля. Пад час паўстання 1863 г. камандаваў атрадам колькасцю 800 чалавек, які стаяў у 6 вярстах ад Сямяціч, калі там ішоў бой 7 лютага 1863 г. (Мнловндов А.ІІ. Перечень боевых столкновеннй русскнх войск с польскнмн повстанцамн в кампаннн