Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
2	.04, в. Вялікія Яшвілі, Беластоцкі павет. Страты абодвух бакоў пасля бою не вызначаны.
3	.04, в. Пенск, Беластоцкі павет. Рускія сілы складаліся з пяхоты Рэвельскага і Калужскага палкоў, 30 казакоў і 6 улан лейб-уланскага Курляндскага палка на чале з капітанам генеральнага штаба Тугенгольдам і падпалкоўнікам Прыгароўскім. Паўстанцкі атрад налічваў каля 300 чалавек на чале з Раматоўскім. Страты расійцаў невядомы, у паўстанцаў — забіты 20, паранены 2, узяты ў палон 10 чалавек (афіцыйныя дадзеныя).
29	.04, в. Валілы (інакш пад Пілатаўшчызнай), Беластоцкі павет. Вялікая сутычка атрадаў В. Урублеўскага і А. Духінскага з моцным урадавым войскам (атрады палкоўнікаў Прыгароўскага і Пенхержэўскага). Толькі рашучая дзейнасць камандзіраў выратавала паўстанцаў ад поўнага знішчэння. Страты паўстанцаў, па дадзеных расійцаў, склалі каля 200 чалавек (сярод іх афіцэры Ян Макарэвіч, Ян Радзівіновіч, Пухальскі, былы клерык Маліноўскі), у палон трапілі 9 чалавек, адбіты абоз і захоплена шмат зброі207.
207 Краткне нзвестня о военных действнях в Царстве Польском, в Внленском н Кневском военных округах // Военный сборннк. 1863. Т. 32. № 6. С. 648.
30	.04, в. Зялёная, Беластоцкі павет. Бой паміж рускім атрадам (1,5 роты Калужскага палка, узвод Лібаўскага палка, паўэскадрон лейб-уланскага Курляндскага палка) пад камандаваннем Тугенгольда і паўстанцамі. Па афіцыйных дадзеных, у рускіх страт не было, у паўстанцаў забіты 22, у палон трапілі 10 чалавек.
1.	05, в. Страблы (Страбла), Бельскі павет. Рускі атрад складаўся з 1-й роты і 1-га ўзвода 5-й лінейнай роты Лібаўскага палка, 2-га ўзвода ўлан лейб-уланскага. Курляндскага палка на чале з маёрам Байкоўскім. Паўстанцаў было каля 100 чалавек на чале з Духінскім. Яны былі вымушаны адысці за р. Нараў. Па афіцыйных дадзеных, у рускіх быў забіты 1 чалавек, у паўстанцаў забіты каля 30, паранены 1, узяты ў палон 6, патанулі 25 чалавек і некалькі згарэлі ў стозе.
2.05,
паштовая ст. Свадзьбічы. Атрад паўстанцаў захапіў 18 коней і казённую зброю.
В.	Горнаў (Горнава), Бельскі павет. 1-я стралковая рота Сафійскага палка і 10 казакоў 5-га Данскога палка на чале з падпаручнікам Грабеншчыковым напалі на невялікую конную групу паўстанцаў пад кіраўніцтвам Францішка Латкоўскага. Яны прабіраліся з Каралеўства Польскага ў Белавежскую пушчу. Паўстанцы былі разбіты. Па афіцыйных дадзеных, рускія страт не мелі, у паўстанцаў 3 паранены.
М. Азёры, Гродзенскі павет. Першы бой атрада Лянкевіча — разграмілі лясніцтва і валасную ўправу, спалілі казённыя паперы, забралі 600 рублёў 30 капеек, 60 ружжаў, 2 пісталеты, 1 рэвальвер, 22 фунты пораху, 25 фунтаў пуль. У фальварках Вільянова і Задуб’е ўзялі 9 коней і 2 фургоны, гружаных харчаваннем і аўсом.
3.05,
В.	Берасцянка, Бельскі павет, адбылася сутычка паўстанцкага атрада з карнікамі. Паўстанцаў было больш за 200 чалавек на чале з Бржэзінскім. Рускі атрад сфарміраваны з 6-й і 8-й ротаў Сафійскага палка, 20 казакоў на чале з маёрам Гарфам. Па афіцыйных дадзеных, у рускіх 1 паранены і 3 зніклі без звесткаў, у паўстанцаў забіты 56, у палон узяты 15.
•	Гродзенская пушча, балоты. Новасфарміраваны атрад паўстанцаў на чале з Баляславам Нарбутам быў атакаваны Лідскім аддзелам рускай часці пад камандаваннем палкоўніка Алхазава208.
3	.05, в. Горнаў (Горнава), Бельскі павет. 3-я стралковая і 12-я лінейная роты Рэвельскага палка і 4-ы эскадрон улан С.-Пецярбургскага палка на чале з генерам-маёрам Бяклемішавым мелі бой з паўстанцкім атрадам Ламоўскага (можа Латкоўскага?) у колькасці больш за 200 чалавек. Салдаты мелі 2 параненых, паўстанцы пакінулі на полі бою 2 забітых і 2 палонных.
4	.05, в. Шклянск (Склянка, Шкленск), Гродзенскі павет, 12 км ад Азёр, лясы «Святых балот». Дзве роты Калужскага палка і 22 казакі пад камандаваннем падпалкоўніка Мантэйфеля атакавалі паўстанцаў на чале з А. Лянкевічам (да 200 чалавек). Мантэйфел адначасова з двух бакоў напаў на паўстанцаў, якія знаходзіліся на ўзвышшы, вакол якога былі непраходныя балоты. Яму ўдалося прымусіць іх адысці да ракі Бярвонкі. Паўстанцы кінуліся ў бок багны і пачалі тануць, пасля чаго рускія спынілі пераслед. Забіты і патанулі каля 40 паўстанцаў, узяты ў палон 2 (па іншых дадзеных, 5). Рускім дасталіся 14 коней, 4 вазы, 7 сёдлаў, 8 карабінаў, пісталет, 2 нажы (багнета), каля 4 пудоў пораху, аптэка і багаж Лянкевіча і ксяндза Янушкевіча, харчаванне. Расійскія салдаты страт, па афіцыйных дадзеных, не мелі209.
9	.05, Пескі, Слонімскі павет. Аб’яднаныя сілы паўстанцаў (атрады Лянкевіча і Стравінскага, Улодака, Ваньковіча) вытрымалі атаку атрада расійскіх войск (агулам каля 300 чалавек) на чале з палкоўнікам Гэссэльбергам. Страты абодвух бакоў пасля сутыкнення невядомыя. Пасля бою атрад Ваньковіча адышоў да мяжы Пінскага павета і злучыўся з атрадам Траўгута.
10	.05, Янін, Ваўкавыскі павет. Сутычка ўрадавых войск з паўстанцамі А. Лянкевіча. Расійцаў было 3 роты пяхоты, што значна перавышала сілы паўстанцаў, якім пагражала акружэнне. Дзякуючы кіраўніцтву Лянкевіча ўдалося вырвацца і пазбегнуць разгрому. Быў страчаны фургон з харчаваннем і амуніцыяй.
208 Jodkowski J. “Swieto bloto” // Echo Grodzienskie. 1921. 77. S. 4.
209 Jodkowski J. “Swieto bloto” // Echo Grodzienskie. 1921. 77. S. 4.
12	.05, м. Бяроза (Картуз-Бяроза), Брэст-Літоўскі павет. Паўстанцы напалі на заставу, знішчылі шлагбаўм, забралі казённыя грошы, дакументы, затрымалі абоз з 40 фурманак.
13	.05, Смалярня, Слонімскі павет. Сутычка ўрадавых войск з паўстанцамі на чале з Улодакам. Ён даў сваім партызанам адпачынак і абед у карчме. Калі пастарункі данеслі пра падыход расійскіх войск, атрад паўстанцаў заняў баявыя пазіцыі. Камандзір, убачыўшы значную перавагу сіл праціўніка, вырашыў разбіць атрад на дзясяткі і адысці. Пасля некалькіх дзён паўстанцы зноў злучыліся і далучыліся да аддзела Лянкевіча.
14-15.05, карчма Міхалін каля м. Сельцы, Слонімскі павет. Паўстанцы на чале з Улодакам у выніку двух баёў страцілі больш за 100 забітымі (сярод іх Глябовіч, Грыневіч, пружанец Стравінскі), 9 параненымі (сярод іх А. Уладычынскі). Паводле адных звестак, паўстанцаў было 800, паводле іншых — 500 чалавек, карныя атрады налічвалі 2 роты салдат Рэвельскага пяхотнага палка (каля 190 чалавек) і каля 60 казакоў на чале з штабс-капітанам Еўдакімавым. Першымі атакавалі казакі, затым далучылася расійская пяхота, якая з маршу кінулася ў штыкавую атаку. Паўстанцы стрымалі і адышлі ўглыб лесу. Панёсшы значныя страты, царскія войскі адышлі, але падаспеўшае з мястэчак Сялец і Картуз-Бяроза падмацаванне выратавала іх ад поўнага разгрому. Рускія страцілі 10 чалавек забітымі, 30 параненымі, 30 штуцэраў, 7 коней. Страты паўстанцаў — 5 забітых і 4 параненых. Стомленыя баямі, яны вымушаны былі адыходзіць, падзяліўшыся на два атрады: 80 чалавек на чале з А. Акінчыцам пайшлі ў бок Сцэрцэжова, а рэштка са Стравінскім — да Альховага Балота, дзе стаяў абоз.
17	.05, сяло Горкі (Адрыжэнскі лес), Кобрынскі павет. Атрад Траўгута (каля 300 чалавек, па іншых дадзеных, 160 чалавек) размеркаваўся на двух баках грэблі, пакладзенай на беразе багны ў ваколіцах Каралеўскага канала. Калі расійская вайсковая каманда на чале з капітанам Кярсноўскім (6-я і 7-я роты Рэвельскага палка і 38 казакоў Данскога № 5 палка) вышла на палову грэблі, дык трапіла пад крыжаваны агонь паўстанцаў і ў паніцы разбеглася, страціўшы 2 (у тым ліку Кярсноўскага) забітых і 20 чалавек параненых. Сярод паўстанцаў быў 1 забіты.
21	.05, сяло Горкі, Кобрынскі павет. Палкоўнік Эрнберг сабраў супраць Траўгута буйныя вайсковыя сілы (4 пяхоты роты, 2 сотні казакоў Данскога № 27 палка, 2 гарматы). Яны стралялі па паўстанцах са штуцэраў, але ў атаку праз адкрытую лясную паляну ісці баяліся. 14 паўстанцаў-добраахвотнікаў атакавалі правае крыло рускіх войск, і тыя адышлі. Але і паўстанцы вымушаны былі адысці да в. Адрыжын, а затым у Бялінскія лясы. 1 паўстанец быў забіты. Салдаты ўрадавых войск страцілі 70 чалавек. Па іншых дадзеных, страты склалі: паўстанцаў — 4 забіты (сярод іх — кобрынскі чыноўнік Антоні Ласкоўскі, гаспадар маёнтка Дзядкавічы Апалінары Радоўскі), маскоўцаў — 12 чалавек.
25.05,
•	Сяло Новы Двор, Ваўкавыскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі (каля 300 чалавек) і ўрадавым войскам на чале з капітанам Кулікоўскім (каля 150 чалавек 3-га стралковага батальёна і 40 казакоў). Страты паўстанцаў — 12 чалавек забіты, рускіх — 4 паранены.
•	Горкі, Кобрынскі павет, Бялінскі лес (Парэчча Скірмунтоўскае, Белая Гара, Вароны, Зялёны Востраў, Зялёны Вугал, Холмскае возера). Паўстанйы (каля 400 чалавек), ведаючы пра значныя сілы ўрадавага войска на чале з генералам Эггерам і палкоўнікам Эрнбергам (1,5 роты Чарнігаўскага палка і 50 казакоў), прынялі бой. Тры першыя атакі былі адбіты. Аднак карныя войскі завалодалі лагерам паўстанцаў пасля трохгадзіннага бою. 13 паўстанцаў у баі забіты (сярод іх доктар Паўлоўскі, афіцэры Кузьмінскі, Пяршхальскі, Нівінскі, Ян Багурскі, Міхал Астроўскі) і 9 трапілі ў палон (па рапарту Эггера — усяго 26, адпаведна, 21 і 5 чалавек). 3 рускага боку страты склалі: 9 чалавек забіты і 36 паранены. Пасля бою пад камандай Траўгута сабралося толькі 43 паўстанцы, доктар Даманоўскі з 20 кобрынцамі. Хутка спалучыліся з атрадам Ваньковіча (меў каля 100 чалавек)210.
210 Усе дадзеныя па Горках гл.: Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863-1864 гг. ... С. 359; Laniec S. Bialorus w drugiej polowie XIX stulecia. Olsztyn: Wyzsza Szkola Pedagogiczna, 1997.-C. 61-62.
25.05, м. Браньск, Бельскі павет. Паўстанцы (каля 200 чалавек) напалі на рускі канвой пад камандаваннем падпаручніка Пальгрэма (10 чалавек Сафійскага палка і 10 казакоў). Паўстанцы страцілі 7 чалавек забітымі і параненымі, рускія — 4.
26.05, Белін, Кобрынскі павет. Баявыя сутычкі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
22.05, Чэрск, Бельскі павет (таксама Славяцічы). 7 ротаў расійскай пяхоты, 2 эскадроны драгунаў, 1 сотня казакоў пры 4 гарматах (агулам каля 2000 чалавек) напалі на паўстанцаў атрада Стасюкевіча. Апошнія пабеглі, акрамя 70 стральцоў, якія трымалі бой на працягу прыкладна 2 гадзін. Былі забіты 11 паўстанцаў, 17 трапілі ў палон да расійцаў. Маскалёў было забіта 78 чалавек211. Пасля бою Нарбуту ўдалося сабраць каля 200 чалавек, але хутка палова іх пакінула атрад і вярнулася за Буг.