Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
9.11,	сяло Карчова, Бельскі павет. У баі сустрэліся дзве роты Сафійскага палка, 25 добраахвотнікаў, узвод улан, 15 казакоў і 4 конных ратніка пад камандаваннем маёра Ганецкага з паўстанцкім конным атрадам у 250 чалавек на чале з Мухай. Апошнія страцілі 8 забітымі і некалькіх параненых.
10.12,	Брэст-Літоўск Брэсцкага павета. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
У завяршэнні трохі статыстыкі для разумення значнасці Гродзенскай губерні ў баявых дзеяннях паўстанцаў.
Па спісу Мураўёва-Вешальніка, з 23.01.1863 г. па 3.01.1864 г. адбылося 59 баявых сутычак, якія занеслі ў паслужны спіс афіцэраў. Астатнія былі, на яго погляд, «незначнтельные». У Гродзенскай губерні па мураўёўскаму спісу было 10 баёў і сутычак (7 з іх адбыліся ў маі-чэрвені)224.
«Журнал военных действнй», складзены афіцэрамі штаба Віленскай вайсковай акругі, прыводзіць лічбу каля 165 баёў і сутычак на тэрыторыі віленскага генерал-губернатарства. На Гродзенскую губерню прыпадае 50 баявых аперацый225.
Згодна з «Перечнем» А.І. Мілавідава, усіх сутыкненняў расійскіх войск з паўстанцамі ў межах так званага Паўночна-Заходняга краю ў 1863-1864 гг. было 260226.
223 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 167, а. 75 адв.
224 Смнрнов А.Ф. Восстанпе 1863 года в Лнтве н Белорусснн. М., 1963.-С. 122.
225 Тамсама. — С. 123.
226 Архнвные матерналы Муравьёвского музея, относяіцегося к польскому восстанню 1863-1864 гт. в пределах Северо-Западного края / сост. А.Н. Мнловвдов. 4. 2 // Внленскнй временннк. Кн. VI. С. XXXIV, XXXVII.
Па храналагічнаму спісу С. Зялінскага на тэрыторыі Літвы і Беларусі адбылося 237 баёў і сутычак (з агульнай лічбы 1229 на тэрыторыі Літвы, Беларусі, Каралеўства Польскага, Правабярэжнай Украіны). У Гродзенскай губерні — 65 баявых аперацый (большасць іх у маі-чэрвені)227.
Па нашаму спісу, прыведзенаму ў дадзеным нарысе, у 1863 г. на тэрыторыі Гродзенскай губерні адбылося каля 98 баёў і сутыкненняў паміж расійскімі ўрадавымі часцямі і атрадамі паўстанцаў. Пік іх прыйшоўся на май (21) і чэрвень (25). Больш баявых сутыкненняў было на тэрыторыі Бельскага (25), Слонімскага (16), Ваўкавыскага (15) паветаў. У баявых дзеяннях удзельнічалі паўстанцкія атрады пад кіраўніцтвам Ціхорскага (Замечак), Рагінскага, Левандоўскага, Чаркоўскага, Ябланоўскага, Рыльскага і Сангіна, Парчэўскага, Урублеўскага, Лапкоўскага, Лянкевіча, Духіцкага, Лукашэвіча, ксяндза Ляшкевіча, Стравінскага і інш. Супраць іх вялі барацьбу расійскія часці Стараінгерманландскага, Неўскага, Пскоўскага, Рэвельскага і Данскога № 33 і № 5 палкоў.
Спіс крыніц і літаратуры (да баёў і сутычак)
Арамовіч I. Мары. Успаміны пра партызанскі рух у Гродзенскім ваяводстве ў 1863 і 1864 гг. // ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 18-71.
Архнвные матеряалы Муравьёвского музея, относяіцегося к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края / сост. А.Н. Мнловядов. — Ч. 2 // Внленскнй временннк. — Кн. VI. — С. XXIX-XLV.
Буднік I. Да падзеяў 1863—1864 гг. на Гарадзеншчыне. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. С. 27-41.
Ігнатоўскі У. 1863 год на Беларусі. Нарыс падзей. — Мінск, 1930.
Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / уклад, прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. — 464 с.
Матвейчык Д. Паўстанне 1863 — 1864 гг. у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў. — Мн.: Медысон, 2013. — С. 25-31, 77-91.
Смнрнов А.Ф. Восстанне 1863 г. в Лнтве н Белорусснн. — М., 1963.
Gyra S. Partyzantka na Podlasiu 1863-1864. — Waszawa, 1976.
Laniec S. Bialorus w drugiej polowie XIX stulecia. — Olsztyn: Wyzsza Szkola Pedagogiczna, 1997. — C. 38-42, 55-60, 76-100.
Rozanski F. Z wojewodstwa grodzienskiego // Czterdziesta rocznice powstania styczniowego. 1863-1864. — Lwow, 1903.
Zielinski St. Bitwy i potyczki 1863-1864. Na podstawie materialow drukowanych i rekopismiennych Muzum Narodowego w Rapperswilu. — Rapperswil, 1913.
227 Zielinski St. Bitwy i potyczki 1863-1864. Na podstawie materialow drukowanych i rekopismiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu. Rapperswil, 1913. C. 2-8.
ПАЎСТАНЦЫ ГРОДЗЕНСКАЙ ГІМНАЗІІ
Дажджлівым суботнім вечарам 14 сакавіка 1863 г. на гродзенскай чыгуначнай станцыі адбылася падзея, перадгісторыя якой пачалася значна раней. У 1862 г. гродзенскі губернатар даносіў віленскаму генерал-губернатару У.І. Назімаву: «Стаўлю сабе ў абавязак дакласці да асабістага вашага разумення, што кіраванне чыгункай, якое складаецца выключна з асоб польскага паходжання, пераважна эмігрантаў, у сапраўднасці стварае непарыўны ланцуг тайных і дакладных зносін, якім не могуць супрацьстаяць ніякія намаганні мясцовага грамадзянскага начальства, бо гэтыя асобы, не падпадаючыя ні пад які кантроль, служаць стараннымі агентамі справе польскіх намаганняў, і спыненне гэтай шкоды можа быць забяспечана не інакш, як выбарам людзей, на адданасць і добрасумленнасць якіх можна было бы з упэўненасцю пакласціся».
Гродзенскі губернатар не памыляўся, бо амаль тое самае пісаў у сваім артыкуле-ўспаміне С. Славуцінскі, які з 1866 г. працаваў на Гродзеншчыне: «У ліку інжынераў і розных арганізатараў Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі было вельмі шмат французскіх падданых з палякаў-эмігрантаў пасля паўстання 1830-1831 гг. або з іх нашчадкаў, менавіта яны будавалі гэтую дарогу ў прымяненні да новага мяцежнага прадпрыемства. Пра гэта расказваў мне цалкам даставерны сведка тагачасных гродзенскіх падзей, і што так было ў сапраўднасці, на тое, між іншым, ясна намякае раптоўны ад’езд з Гродна начальніка мясцовай чыгуначнай станцыі з цэлым цягніком людзей, які сабраліся да паўстання...».
У лютым 1863 г. ваяводскі рэвалюцыйны камітэт Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі (створанай у 1861 г. В.-К. Каліноўскім і В. Урублеўскім) звярнуўся да ўсіх сваіх падраздзяленняў з заклікам паскорыць стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Вышэйназваны факт пра начальніка станцыі і быў адказам на гэты заклік. Ваенна-следчай камісіі ўдалося выявіць, што праект выезда гродзенскіх паўстанцаў узнік сярод гімназістаў, якія пражывалі ў інтэрнаце Прушынскага, у так званых «агульных кватэрах» (цяпер вуліца Кірава). Па паказаннях гімназіста А. Кашубы і шляхціца Ю. Гамулецкага, ініцыятарам праекта быў служачы прыказа грамадскай апекі Г. Зуброўскі. У інтэрнаце адбываліся размовы, на якіх абмяркоўваліся падзеі паўстання. Ільдэфонс Клюкоўскі, удзельнік такіх размоў, адзначыў, што большасць гімназістаў падтрымала вучня 7-га класа Аляксандра Букрабу, які выказаўся за хуткі выхад «у поле».
Сярод гімназістаў праводзіў агітацыю паважаны імі настаўнік (прафесар) польскай мовы Станіслаў Максіміліянавіч Навакоўскі. Па паказаннях Я. Жука, ён гаварыў яму «быць у любы час гатовым», a 14 сакавіка, сустрэўшы яго на вуліцы, даў запіску, у якой было напісана, каб ён разам з Ю. Кудзінскім з’явіўся ў палове 8-га на чыгунку каля вакзала для «вядомай мэты». Я. Жук быў старшым па агульнай кватэры і перадаў запіску сваім сябрам.
Ваенна-следчай камісіі не ўдалося даведацца пра самае важнае — пра галоўнага арганізатара праекта. Па разрозненых дадзеных нам удалося ўстанавіць сувязь удзельнікаў падзей з кіраўніцтвам Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі: ваяводам Эразмам Заблоцкім, улада якога распаўсюджвалася на Гродзенскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Сакольскі і Беластоцкі паветы, злучаныя праз Гродна чыгункай; вайсковым начальнікам Гродна Цэлясцінам Цэханоўскім. Згодна з рапартам гродзенскага паліцмайстра падпалкоўніка Змеева, чыноўнік канцылярыі дваранскай апекі К. Самулінскі разам з Ст. Шантырам і Радавіцкім пераправіліся з-за Нёмана ў ноч з 12 на 13 сакавіка, а перад вечарам 14 сакавіка Самулінскі шпацыраваў па бульвару з начальнікам чыгуначнай станцыі Лявонам Кульчыцкім і бухгалтарам будаўнічай камісіі Эразмам Заблоцкім. Удзельнік выправы Аўгусцін Шэршановіч (Шэршаневіч) перад тым, як ісці на станцыю, з 20 гадзін да 21 гадзіны быў у знаёмага доктара Ц. Цэханоўскага, у якога потым начаваў.
Хочацца звярнуць увагу яшчэ на аднаго ўдзельніка падзей — Вільгельма Грабоўскага. Ён працаваў пісьмаводам у наглядальніка Друскеніцкіх мінеральных вод і нядаўна быў прыкамандзіраваны ў яго камітэт у Гродне. Арыштаваны ён быў на кватэры вядомага ўжо нам Зуброўскага. Грабоўскі мог быць связным ад атрада Людвіка Нарбута, да якога і была зроблена спроба выправы з Гродна».
Уладзіслаў Карбоўскі, аўтар кнігі «Людвік Нарбут», піша, што ў Парэччы чакаў гродзенскую групу брат камандзіра Баляслаў. Гродзенская ўлада баялася, што адтуль яны нападуць на горад (пра гэта сказаў адзін з арыштаваных). Жандарскаму паручніку Геру ўдалося ўстанавіць, што ў Парэччы пад выглядам імянін наглядальніка чыгункі Юліяна Краскоўскага напярэдадні 14 сакавіка адбылася агульная нарада, на якой гаспадар першым падтрымаў Л. Кульчыцкага.
А цяпер падрабязна пра тое, як адбываліся падзеі 14 сакавіка, калі гродзенскія паўстанцы на чале з начальнікам чыгуначнай станцыі Гродна Лявонам Францавічам Кульчыцкім
паспрабавалі выехаць з горада на цягніку. Было тры месцы збору: на чыгуначнай станцыі каля вагонаў, у Брыгіцкага маста, у арцельным доме вёскі Капліца. Асноўныя падзеі, відаць, разгарнуліся на станцыі. 3 8 гадзін туту дравяным павеце пачалі збірацца ўдзельнікі выправы. Ім раздалі зброю (ружжа, пісталеты, кінжалы, сякеры, косы) і павяліда крытыхтаварныхвагонаўі платформаў. У гэты час Кульчыцкі быў у камандзіра 6-й роты Калужскага палка штабс-капітана Макарава, і калі той аддаў загад аб вывадзе вонкавых вартавых, дык сказаў яму, што яшчэ рана і можна зрабіць гэта пазней, перад прыходам экстранага цягніка з Сафійскім батальёнам. Сам хутка выйшаў да вагонаў і з іншымі ўдзельнікамі накіраваўся да лакаматыва, які стаяў у гатоўнасці, як
Л. Кульчыцкі
дзяжурная машына.
Каля 22 гадзін патруль, пасланы з Гродзенскай станцыі ў напрамку да чыгуначнага маста, паведаміў Макараву пра тое, што каля лакаматыва знаходзяцца невядомыя асобы, якія на пытанне «Хто яны?» адказалі, што яны рабочыя і рыхтуюцца ехаць за дровамі. Незвычайныя ў начны час перасоўванні машын і вагонаў, данясенні патруля выклікалі падазрэнні Макарава. Ён вырашыў, пакінуўшы на чале з прапаршчыкам Пушко варту для аховы тэлеграфа і будынка станцыі, праверыць, што робіцца каля лакаматыва.