Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
Жукоўскі Вінцэнці Вінцэнтавіч, 18 гадоў, сын адстаўнога радавога гродзенскай каманды ўнутранай аховы, узяты з прычыны выступлення на вуліцы Раскошы, калі ішоў з аптэкі Дзічкоўскага, дзе, як сведчыў, купляў для хворай мацеры лекі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 141, 255, 257);
Зубраўскі Гіпаліт Аляксандравіч, 55 гадоў, памешчык Гродзенскага павета, валодаў пазямельным маёнткам у ваколіцы Кульбакі, пэўны час працаваў засядацелем Гродзенскага земскага суда (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 230-230 адв.);
Ізбіцкі Баляслаў Якаўлевіч (Якубавіч), 34 гады, з дваран, служачы Гродзенскага губернскага праўлення, калежскі рэгістратар, памочнік столаначальніка 5-га стала (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 165);
Ізбіцкі Клеменс Якубавіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Казімірскі Іван Мацвеевіч (Ян Мацэевіч), 39 гадоў, праваслаўны, на службе з 16.01 Л848 г., на пасадзе бухгалтара гаспадарчага аддзела Гродзенскай палаты дзяржаўных маёмасцяў з 24.07.1861 г. 230ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 56);
Карчэўскі Ян Ксавер’евіч, 16 гадоў, бацька меў маёнтак Кашылова, вучань 4-га класа Гродзенскай гімназіі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 167);
Карны Канстанцін Восіпавіч (Мацэевіч), 17 гадоў, вучань 7-га класа Гродзенскай гімназіі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 206);
Кашуба Адольф Юльянавіч, дваранін Гродзенскай губерні, 16 гадоў, пасля смерці бацькоў застаўся маёнтак бацькі ў в. Рапелька Ваўкавыскага павета і маёнтак маці ў в. Чарнаўшчызна ў Лідскім
229 Jodkowski J. Sylwety z roku 1863 // Nowe Zycie (Grodno).1926. n.8.
230 НГАБ y Гродне, ф. 1, воп. 34, c. 1138, a. 6 адв.
павеце Віленскай губерні. Маёнткі знаходзіліся ў апецы да падзелу паміж братам і 3 сёстрамі. Вучань 7-га класа Гродзенскай гімназіі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 43, 50);
КашубаЮзафЮльянавіч, 18гадоў,братАдольфа(гл.),вучань 7-га класа Гродзенскай гімназіі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 50);
Краскоўскі Юліян Адольфавіч, 26 гадоў, праваслаўны, дваранін, наглядальнік на чыгунцы (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 208);
Краскоўскі Георгій Адольфавіч, 17 гадоў, праваслаўны, дваранін, служачы на чыгуначным вакзале (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 210);
Крэйбіх Станіслаў Казіміравіч, вучань Гродзенскай гімназіі, з маёнтка
Грандзічы;
Крэвін Казімір Мартынавіч, 25 гадоў, казённы селянін в. Каменка Немяйшыцкага грамадства Сакольскага павета, служыў работнікам на чыгунцы і лакеем у Ю. Краскоўскага, у якога і жыў. Паказаў на следстве, што да яго часта прыходзіла шмат гасцей, у тым ліку і 2(14).03 вечарам (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 149);
Кудзінскі Юзаф Янавіч, вучань 6-га класа Гродзенскай гімназіі;
Кульчыцкі Ляон Францавіч (каля 1823—1863 гг.), адстаўны штабс-капітан расійскай арміі, наглядальнік (па іншых дадзеных, начальнік) Гродзенскай станцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. Па яго ініцыятыве ў гродзенскіх чыгуначных слясарных майстэрнях выраблялі халодную зброю. Удзельнічаў у арганізацыі выезду гродзенскіх гімназістаў у паўстанцкі атрад. Пасля няўдачы дабраўся да лясоў паміж Парэччам і Друскенікамі, а затым на Ковеншчыну. Разбіў расіян у ваколіцы чыгуначнай станцыі Казлова Руда на адрэзку чыгункі Коўна-Вержбалава (у пачатку красавіка 1863 г.). У баі 9 красавіка 1863 г. каля в. Павілайцэ быў цяжка паранены, трапіў у палон, памёр у вайсковым шпіталі ў Коўне. 4 сакавіка на кватэры К. быў зроблены вобыск, пад час якога знайшлі куфар з паперамі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 231, а. 19 аб.; ф. 3, воп. 1, с. 2, а. 22; Jodkowski J. Gimnazium роdominikanski ... — S. 30; Lanec St. Partyzanci kresow... — S. 28; Lanec St. Partyzanci zeliaznych dryg... — S. 206-207; Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн... — С. 661);
Куроўскі Станіслаў Адамавіч, 19 гадоў, запісаны ў кнігі м. Церасполь Каралеўства Польскага, жыў у Гродне па пашпарту люблінскага губернатара, служыў аптэкарскім вучнем аптэкі Дзічкоўскага па вул. Дамініканскай (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 64);
Квяткоўскі Антоні Антоніевіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Лапінскі Актавіян Стэфанавіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Мазуркевіч Ігнаці Карлавіч, 33 гады, гродзенскі мешчанін, шавец, меў у Гродне два невялікія драўляныя дамы. Захоўваў у сябе і даваў чытаць іншым нелегальную газету «Харугва вольнасці». 3-пад арышту вызвалены 27.03 (8.04). 1863 г. (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 214, 228, 262);
Мілкевіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Навакоўскі Станіслаў Максімільянавіч, 28 гадоў, нарадзіўся ў м. Вальбром Олькушскага павета Радамскай губерні. Спачатку працаваў настаўнікам у Ковенскай гімназіі, затым — настаўнікам польскай мовы ў Гродзенскай гімназіі. Пры вобыску на даху дома, дзе ён жыў, знайшлі польскі кунтуш, камзол і шапку, якія падараваў яму швагер Браніслаў Ясенскі ў Любліне (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 239, 290-291);
Немчыновіч Вянцэслаў Паўлавіч, 16 гадоў, дваранін Лідскага павета Віленскай губерні, вучань 7-га класа Гродзенскай гімназіі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 285);
Пачобут Уладзіслаў Юзафавіч, 25 гадоў, дваранін Гродзенскай губерні, памешчык Ваўкавыскага павета, пасля смерці бабулі яму прызначаўся маёнтак Малыя Эйсманты. Начаваў у Ястржэмскіх у ноч з 2 на 3.03 (14 на 15) і быў арыштаваны разам з імі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 281-281 адв.);
Пржыбылка Адам Андрэевіч, шляхціц, тэлеграфіст на чыгуначнай станцыі Гродна, затрыманы 3(15.03). 1863 г. і пасаджаны ў Гродзенскі астрог (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 147);
Пушкарэвіч Юліян Мікалаевіч, 20 гадоў, шавец. У яго знайшлі нелегальную газету «Харугва вольнасці» на польскай мове, якую даў яму брат па мацеры Ігнат Мазуркевіч. Даваў чытаць яе Карнаму (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 214, 216);
Плаўскі Эміль (Емяльян) Францішкавіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Рагоўскі, вучань Гродзенскай гімназіі;
Развадоўскі Станіслаў Юзафавіч, аптэкарскі вучань;
Ражбіцкі Станіслаў Нарбертавіч, дваранін Гродзенскай губерні, 18 гадоў, вучань 6-га класа Гродзенскай гімназіі. Жыў у мацеры ў Гродне. Педагагічны савет гімназіі 9 і 10 (21-22) кастрычніка 1861 г. вырашаў пытанне аб яго выключэнні з гімназіі за спяванне забароненага польскага гімна ў гімназічным касцёле. Быў вы-
сланы ў Пружаны, дзе служыў засядацелем земскага суда бацька. Над ім усталявалі паліцэйскі нагляд. 28.04.1862 г. губернатар дазволіў пераехаць на жыхарства да мацеры, дзе над Р. працягвалі сакрэтна наглядаць231. У верасні 1862 г. прынялі зноў у гімназію (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 52, 76);
Ржонсніцкі Антон, былы вучань Свянцянскай гімназіі, не меўшы ў 1863 г. 20 гадоў. Па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі ад 17.09.1863 г. быў аддадзены на вайсковую службу, з якой быў выключаны ў 1869 г. без прысваення вайсковага звання. У 1870 г. пражываў у Кастрамской губерні232;
Ружко (Рушке) Тэадор Фрыдрыхавіч, 32 гады, прускі падданы, лютэранін, са снежня 1862 г. працаваў вартаўніком на складах чыгуначнай станцыі Гродна (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 123);
Самулінскі Казімір Ігнацьевіч, 21 год, дваранін. Служыў пісарам у міравога пасярэдніка Гродзенскага павета 1-га ўчастка Шантыра. Пастаянна жыў у маёнтку Дзяміткава. Пазней працаваў канцылярскім служачым у дваранскай апецы. У ноч з 28.02 (12.03) на 1.03 (13.03) пераправіўся праз Нёман разам з Шантырам і Ст. Радавіцкім (гл. нарыс пра памочнікаў-паўстанцаў), памешчыкам Ваўкавыскага павета. Вечарам заўважаны ў кампаніі з начальнікам станцыі Кульчыцкім і бухгалтарам будаўнічай камісіі Заблоцкім. На вул. Польнай салдат параніў яго штыком, а затым з дапамогай іншых адвёў на вакзал. У яго знайшлі пісталет і 2 ражкі пораху (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 143, 233-234, 254);
Сямашка Антоні Стэфанавіч (Сцяпанавіч), 21 год, з незацверджаных Герольдыяй дваран Гродзенскай губерні, бацька меў зямлю ў ваколіцы Сямашкі Гродзенскага павета. Прыватны настаўнік. Сасланы ў Сібір233 (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 282);
Сямашка Юзэф
Талочка Казімір Юзэфавіч, 24 гады, дваранін Сакольскага павета, маючы непадзеленыя маёнткі ў гэтым і Гродзенскім паветах. Служачы канцылярыі дваранскага сходу. Пад час вобыску знайшлі верш патрыятычнага зместу, у якім гаварылася пра службу і вернасць мацеры-полькі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 247, 249);
Філістовіч Ян, рабочы чыгункі;
Хамічэўскі Сільверст Вікенцьевіч, канцылярскі служачы губернскага праўлення;
231 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1135, а. 3, 4 адв., 28.
232 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 664.
233 Jodkowski J. Sylwety z roku 1863...
Чачот Людвік Ксавер’евіч, 26 гадоў, з дваран, пісар Гродзенскай палаты крымінальнага суда з 25.11.1857 г., католік234, вызвалены з-пад арышту 14 (26).03 (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 112, 148 адв.);
Чачот Эдуард (Эдвар) Ксавер’евіч, 33 гады, з дваран, чыноўнік Гродзенскай казённай палаты, вызвалены з-пад арышту 14 (26).03 (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 16 адв., 113, 148 адв.);
Шантыр Станіслаў, шляхціц Гродзенскага павета;
Шмідт Адольф Іванавіч, 28 гадоў, ураджэнец Плоцкай губерні Каралеўства Польскага, аптэкар, арандатар гродзенскай аптэкі I. Адамовіча, дзе і жыў са сваёй жонкай пасля прыезду з Плоцка. Яго абвінавачвалі ў забеспячэнні паўстанцаў лекамі, а таму арыштавалі 20 сакавіка і даставілі на допыт. Ш. на следстве казаў, што палукашак з лекамі быў прададзены незнаёмай асобе для лячэння сялян у сваім маёнтку некалькі тыдняў таму. Далей следства дазналася, што Ш. удзельнічаў у Плоцку ў «беспарадках» 1861 г., за што знаходзіўся да 24 сакавіка 1862 г. пад наглядам паліцыі. 28.09.1863 г. па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі быў пазбаўлены ўсіх правоў і прывілеяў, 27.10 адпраўлены ў Томскую губерню пад нагляд паліцыі235;
Шмігіра, вучань Гродзенскай гімназіі;
Шыдлоўскі Адольф Андрэевіч, служачы губернскага праўлення;
Шэршэневіч Аўгусцін Янавіч, вучань Гродзенскай гімназіі;
Эйсляр Юзаф, аптэкарскі вучань;
Янкоўскі Караль Станіслававіч, друкар друкарні губернскага праўлення;
Ястржэмскі Любамір Юзэфавіч, 31 год, нарадзіўся ў Радамскай губерні, дваранін, служачы чыгункі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 292);
Ястржэмскі Ляон Юзэфавіч, 17 гадоў, нарадзіўся ў Радамскай губерні, брат Любаміра, дваранін, служачы чыгункі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 292 адв.).