Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
234 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 1138, а. 37 адв.
235 ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 933, а. 195, 243; Нгнатовнч Ф. Аптека провнзора йвана Адамовнча н восстанне 1863 г. Н Город Святога Губерта: альманах локальной нсторнн. Вып. 7 (2013) /рэдкал.: А. Смалянчук [і інш.]. Гродна, 2013. С. 129-131.
ПАМОЧНІКІ ПАЎСТАНЦАЎ
Даследчык сацыяльна-саслоўнага складу паўстанцаў 1863 г. У.М. Зайцаў прыводзіць колькасць рэпрэсаваных за садзейнічанне і спачуванне паўстанню па паветах Гродзенскай губерні. Агульная колькасць — 827 чалавек. Сярод іх: 426дваран (53,38 %), 163 селяніна (20,43 %), 65 мяшчан (8,15 %), 50 шляхціцаў (6,26 %), 36 каталіцкіх святароў (4,51 %), 25 аднадворцаў і вольных сялян (3,13 %), 14 яўрэяў (1,75 %) і іншыя (кожная катэгорыя менш за 1 %)236.
У гэтым нарысе аповед будзе ісці менавіта пра паўстанцаў, якія актыўна дапамагалі паўстанцкай ваяводскай арганізацыі, забяспечвалі партызанскія атрады транспартам, харчаваннем, вопраткай, вербавалі ў атрады людзей, збіралі грошы, хавалі паўстанцаў, лячылі іх, перадавалі звесткі аб перасоўваннях расійскіх войск і карных атрадаў. Гэта былі мужныя людзі, бо іх учынкі царская ўлада «ацаніла» рознымі відамі пакарання: прыгаворам да палітычнага нагляду, турэмным зняволеннем, ссылкай у Сібір або ў далёкія расійскія губерні, пасяленнем у Сібіры з забаронай вяртання на радзіму нават пасля амністыі.
Вось, напрыклад, рашэнне 1-й Гродзенскай ваенна-следчай камісіі ад 2(14).01.1864 г. аб высяленні шляхты і аднадворцаў з вёсак Бельскага павета за дапамогу паўстанцам харчаваннем:
•	Гарнова — тут кватараваў паўстанцкі атрад, і жыхары яго кармілі;
Выганова, Асмоля, Толвін, Верцень, Ясянуўка — давалі харчаванне партызанскаму атраду ў Горнаўскім лесе;
•	Старое Альшэва — жыхары давалі ежу атраду, якія знаходзіўся каля в. Валкі;
Клопаты Станіславы — насельніцтва збірала грошы па 15 капеек срэбрам з чалавека на патрэбы паўстанцаў237.
Памочнік М. Мураўёва, «мураўёўскі ўлюбёнец» Пётр Чарэвін ва ўспамінах пісаў: «Задушэнне такога мецяжу, якім ён быў у 1863 г., можна параўнаць з вайной, бо гэтыя 6 мільёнаў, за малым выняткам, сапраўды аб’явілі нам вайну. He ўсе адкрыта, са зброяй у руках, але ж таемны вораг, з нажом у халяве больш небяспечны»238.
236 Зайцев В.М. Соцнально-сословный состав участннков восстання 1863 г. (Опыт статмстнческого аналнза). М.: Наука. 1973. Табл. 41
237 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 1400. а. 1-5.
238 Чарэвін П. Паўночна-Заходні край: успаміны II Спадчына. 1998. № 3. С. 42.
Уклад кожнага з ніжэйпададзеных патрыётаў на крок набліжаў час сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення.
АЖАРОЎСКІ КАЗІМІР, граф, былы міравы пасярэднік Кобрынскага павета. «Весьма радушно угоідал» паўстанцаў атрада Р. Рагінскага, даў ім неабходныя харчы ў дарогу, каня і карабін (Архнвные матерналы Муравьёвского музея, относяіцнеся к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края. — Ч. 1. — Внльно, 1913. — С. 392; Studia і materialy do historii Wojskowosci. — T. 28. — Warszawa, 1985. — S. 203).
АЖЭШКА ПЁТР ФЕЛІКСАВІЧ (каля 1823 г. — 25.08.1874 r.), муж пісьменніцы Элізы, чыноўнік Гродзенскай казённай палаты. 3 28.01.1863 г. знаходзіўся на працягу 28 дзён у адпачынку. За дапамогу паўстанцам харчаваннем, прыём іх у сваім маёнтку, дапамогу коньмі Траўгуту быў арыштаваны ў кастрычніку 1863 г. У Кобрынскай следчай камісіі не прызнаў сваёй віны, сцвярджаючы, што дапамагаў пад прымусам. Пэўны час знаходзіўся не ў турме, а на паруках айчыма Элізы К. Відацкага. 24 снежня 1864 г. быў прыгавораны да ссылкі ў Пермскую губерню, хаця «па праведзенаму даследаванню не выяўлена юрыдычных доказаў». 6.03.1865 г. адпраўлены па этапу. Яго маёнтак Людвінова быў
П. Ажэшка
спачатку секвестраваны, а потым вызвалены ад секвестра і абкладзены 10 % зборам. У маі 1867 г. А. быў амніставаны і, верагодна, у гэты час прадаў свой маёнтак па пакупным акце ад 22.08.1867 г. за 30 000 руб. калежскаму дарадцы П. Кантараву. Жыў у Варшаве пад паліцэйскім наглядам, дзе і памёр у евангелісцкім шпіталі пасля працяглай хваробы (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 231, а. 60; ф. 1159, воп. 3, с. 18, а. 168, 168 адв., 181; ДАГВ, ф. 104, с. 75, а. 5 адв.; Jankowski Е. Eliza Orzeszkowa. — Warszawa: PIW, 1966. — S. 72, 74, 78, 80-81).
АЖЭШКА ЭЛІЗА БЕНЯДЗІКТАЎНА (1841 г., Мількаўшчына, Гродзенскі павет — 1910 г., Гродна). Была звязана з атрадам Р. Траўгута, які дзейнічаў на тэрыторыі Гродзенскай губерні: дастаўляла харчаванне, лекі, пошту, перадавала звесткі пра дзеянні царскіх войск, шыла канфедэраткі і кашулі. У ліпені 1863 г. спачатку хавала, а потым перавезла ў сваёй карэце Р. Траўгута ў Каралеўства Польскае. Гэтаму эпізоду прысвечана навэла Ажэшкі «Ён». Праславіла паўстанцаў у сваім апошнім творы — зборніку навэл «Gloria victis
Э. Ажэшка
(г. 1863)», рамане «Над Нёманам». Пахавана на гродзенскіх каталіцкіх могілках (Гродно: энцнклопеднческнй справочннк. — Мн.: БелСэ, 1989. — С. 297-298; Jankowski Е. Eliza Orzeszkowa... — S. 68).
А. Акінчыц
АЙЗІЛЕВІЧ МІХАІЛ, селянін Беластоцкага павета, 49 гадоў. Прыцягнуты да следства ў ліпені 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за кантакты з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 183).
АКІНЧЫЦ АЛЯКСАНДР ВОСІПАВІЧ
(1839-1886 гг.), урач пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1862 г. жыў у Шарашове Пружанскага павета і працаваў акруговым лекарам гэтага і Слонімскага паветаў. У красавіку 1863 г. пайшоў у атрад Г. Стравінскага («Была ідэя такая распаўсюджаная і такая даўняя — вызваленне сваёй айчыны»), Аказваў медыцынскую дапамогу паўстанцам. Арыштаваны
па даносе сялян 14.11.1863 г. Сасланы на 12 гадоў катаржных прац. У маі 1865 г. разам з 3. Мінейка ажыццявіў удалыя ўцёкі з Томска. Пасяліўся ў Францыі, дзе пацвердзіў дыплом урача і займаўся лекаваннем (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 1979, а. 3 адв.; Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. — Т. II. — С. 608, 725; Грнцкевнч В.П. С факелом Гшіпократа: нз нсторнн белорусской меднцнны. — Мн.: Наука н техннка, 1987. С. 195; ARCHE. 2010. № 12. С. 29).
АКІНЧЫЦ ЛЮДВІК, вольна практыкуючы ўрач Ваўкавыскага павета, 24 гады ў 1864 г., прыцягнуты да следства Гродзенскай ва-
енна-следчай камісіяй за садзейнічанне паўстанню ў чэрвені 1863 г. Пры арышце спрабаваў атруціцца. Сасланы ў Пермскую губерню. Працаваў урачом на Суксунскім заводзе. Там у яго нарадзіўся сын Людвіг, які ў будучым стане прафесарам акушэрства і гінекалогіі 1 -га Ленінградскага медыцынскага інстытута (Нгнатовнч Ф.Н. Меднкн — участннкн восстання 1863 г. н нх судьба // Ваўкавышчына: з гісторыі краю і лёсу людзей. — Ваўкавыск: Ваўкав. узбуйн. друкарня, 1997. — С. 138; Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. 2010. № 12. С. 182).
АСКЕРКА А.О., урач акруговага ўпраўлення Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў па Слонімскаму і Пружанскаму паветах. Быў урачом у паўстанцкім атрадзе Г. Стравінскага. У лістападзе 1863 г. быў арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам. Прыгавораны да 12 гадоў катаржных прац (Нгнатовнч Ф.Н. Врачн Слоннмшнны — участннкн восстання 1863 г. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. 1252-2002. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. С. 210).
А. Аскерка
АСТРАМЕЦКІ ЛЕЎ, зяць Алендскага, гаспадар маёнтка Ласосна з хутарам Валкуш, дапамагаў паўстанцам харчаваннем. Маёнтак быў секвестраваны да 22.02.1867 г. (НГАБ у Гродне, ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 120; Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гг. на Гарадзеншчыне. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013 — С. 79).
БАГДАНОВІЧ ЭВЭЛІНА, чалец рэвалюцыйнага жаночага камітэта (або камітэта апекі) у Сакольскім павеце для дапамогі ўдовам і сіротам-паўстанцам. У лістападзе 1863 г. была саслана ўглыб Расіі на 1 год (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 8; Jodkowski J. Rok 1863... 11 Echo Grodzienski. — 1921. — 160. — S. 3).
БАЛЬЦАР МАЦЕЙ ФАМІЧ, селянін, 38 гадоў, з в. Лойкі. Прывозіў паўстанцам харчаванне, дапамагаў будаваць лагер. Арыштаваны, узяты сельскай грамадой на парукі (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў на Гарадзеншчыне. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. С. 79).
БАНЕВІЧ СЕВАСЦЯН, 55 гадоў, ксёндз з в. Адамавічы. Заклікаў да паўстання, дапамагаў паўстанцам. Зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў ... — С. 79).
БАРТАШЭВІЧ ФЕРДЫНАНТ ВЕНІДЫКТАВІЧ, мешчанін, у 1863 г. меў 38 гадоў, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 15 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 21 адв., 53 адв.).
БАРТАШЭВІЧ ІОСІФ ВІКЕНЦЕВІЧ, дваравы чалавек, у 1864 г. меў 45 гадоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Слонімскай турме з 24 жніўня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 27 адв.).
БАРТНОЎСКІФРАНЦ, сакратар Брэсцкага магістрата, быў зборшчыкам грошай па Брэсцкаму павету. Быў арыштаваны і знаходзіўся пад следствам (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 10 адв.-11).
БАЯРОЎСКІ АДОЛЬФ, 43 гады, чыноўнік земскага суда. Захоўваў дакументы Гродзенскай арганізацыі, падтрымліваў паштовыя сувязі. Высланы на жыхарства ў Енісейскую губерню (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў... — С. 67).
БЕЛАКОЗ ФЕЛІКС, 26 гадоў, памешчык маёнтка Марцыновічы. Прывозіў паўстанцам харчаванне. Высланы ў Арэнбургскую губерню (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў... — С. 79).
БЕЛІЧАНСКІ ОЎЗЕР, мешчанін м. Сапоцкін, дапамагаў паўстанцам харчаваннем. Зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў ... — С. 79).
БЯНЕЦКІ МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ, дваранін, нарадзіўся ў Магілёве, 26 гадоў, выхоўваўся ў Слонімскім дваранскім вучылішчы. За ім і бацькамі нерухомай маёмасці не было. Служыў у Гродзенскай паштовай канторы, затым памочнікам слонімскага паштмайстра (снежань 1863 г.), губернскі сакратар. Па паказаннях Э. Заблоцкага, Б. перадаваў праз казённую пошту рэвалюцыйную карэспандэнцыю. Сваёй віны не прызнаў, гаворачы, што па службовых абавязках прымаў законна аформленую карэспандэнцыю
ад усіх, не выключаючы, што сярод яе магла быць і патаемная ад паўстанцаў. Пад следствам сядзеў у мурах Кармяліцкага касцёла ў Гродне. Прыгаворам вызвалены ад суда і арышта. Высланы на месца жыхарства пад строгі паліцэйскі нагляд, секвестр зняты (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 8; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 69 адв.; ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 12 адв., 272-274; с. 1, а. 561 адв.; Jodkowski J. Sylwety z roku 1863 // Echo Grodzienski. — 1926. — № 8. — S. 3).