Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
ЖАКОЎСКІ ВІНЦЭНТ ЯНАВІЧ, гродзенскі мешчанін, 25 гадоў. Арыштаваны ў красавіку 1863 г. за схаванне параненага паўстанца са зброяй (Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. № 179. S. 3).
ЖАКОЎСКІ СТАНІСЛАЎ ЯНАВІЧ, брат папярэдняга, гродзенскі мешчанін, 25 гадоў. Арыштаваны ў красавіку 1863 г. за схаванне параненага паўстанца са зброяй (Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. — № 179. — S. 3).
ЖЫВІЦКІ СТАНІСЛАЎ ФРАНЦАВІЧ, дваранін, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, у 1864 г. меў 64 гады, сядзеў у Слонімскай турме з 13 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 23 адв.).
ЗАЛЕСКІ ЭРАЗМ-ФЕЛІКС ФРАНЦАВІЧ (1828-? гг ), нарадзіўся ў Мінскай губерні, урач, выпускнік Дэрпцкага ўніверсітэта, служыў у палку ў Бельску. Аказваў медыцынскую дапамогу параненым паўстанцам. Арыштаваны ў кастрычніку 1863 г. і прыгавораны да ссылкі ў Енісейскую губерню ў лістападзе 1864 г. (Грнцкевнч В.П. С факелом Гнппократа: нз нсторнн белорусской меднцнны. — Мн.: Наука н техннка, 1987. — С. 195).
ЗАЛЕЎСКІЛЕАН ПАЎЛАВІЧ, памешчык ваколіцы Токары. Абвінавачваўся ў адпраўцы людзей у паўстанцкі атрад і раскідванні брашур рэвалюцыйнага зместу. Сядзеў пад арыштам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ЗАЛЕЎСКІ ПАВЕЛ, бацька Леана (гл.), памешчык ваколіцы Токары. Абвінавачваўся ў адпраўцы людзей у паўстанцкі атрад і раскідванні брашур рэвалюцыйнага зместу. Сядзеў пад арыштам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ЗУБАЛЕВІЧ СТАНІСЛАЎ, мешчанін г. Ваўкавыска, 23 гады. Прыцягнуты да следства ў маі 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»...— С. 181).
ЗУБЕРБІР, 24 гады, скончыў курс медыцынскіх навук у Варшаве. Зімой 1862 г. прыехаў у Беласток, працаваў вольна практыкуючым урачом. У яго доме, які знаходзіўся на вул. Баярскай, паміж казначэйствам і вул. Млыновай, пэўны час жыў вайсковы ваявода А. Духінскі. Тут бывалі Урублеўскі, Гафмайстар, Каліноўскі. Падтрымліваў знаёмства з Бірфрэйндам, які сведчыў, што 3. ваяваў у партызанскім атрадзе і быў забіты пад Валіламі (магчыма, выратаваўся і збег у Каралеўства Польскае) (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а., а. 73, 76, 106-106 адв.).
ЗУБРОЎСКІ ІПАЛІТ, 55 гадоў, памешчык маёнтка Кульбакі. За дапамогу паўстанцам пазбаўлены дваранскіх правоў і высланы на жыхарства ў Пермскую губерню (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў... С. 80).
ІГНАТОВІЧ ІОСІФ ВІКЕНЦЕВІЧ, селянін, у 1863 г. меў 20 гадоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Ваўкавыскай турме з 15 лістапада 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 27 адв.).
ІЛЛАКОВІЧАВА (напэўна, ІЛЛАКОВІЧ), сястра Хрысціны Нарбут, удава. За агітацыю вучняў Свіслацкай гімназіі ўдзельнічаць у маніфестацыях генерал-губернатар В.І. Назімаў прадпісаў 29.04.1862 г. гродзенскаму губернатару Галлеру выслаць «у іншыя павятовыя гарады даверанай вам губерні». Выслалі ў Ваўкавыск пад паліцэйскі нагляд (Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг... С. 468).
ІОПШАЛЬ МІХАІЛ, мешчанін г. Беластока, 39 гадоў. Прыцягнуты да следства ў ліпені 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за кантакты з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»...— С. 183).
КАЗЛОЎСКІ АЛЯКСАНДР, памешчык Гродзенскай губерні, 26 гадоў. Прыцягнуты да следства ў маі 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі (СмалянчукА. Гарадзенскія «мяцежнікі»...— С. 181).
КАЗЯРАДСКІ, памешчык Пружанскага павета, маёнткі Каляды і Рудаўцы. Меў вінакурны, шкіпінарны і цагляны заводы, карчму. У Слонімскім павеце вербаваў людзей у партызанскія атрады. Тры разы прывозіў у атрад Млотка харчаванне, водку, рагатую жывёлу. Сам пазней пайшоў у атрад, пад час следства яго не злавілі. Маёнткі былі канфіскаваны (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 10 адв.; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 98 адв., 101; Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863 1864 гг. ... С. 383).
КАЛАСОЎСКІ ІОСІФ, селянін, у 1863 г. меў 30 гадоў, абвінавачваўся ў схаванні паўстанцаў і рамонце ружжаў. Сядзеў у Ваўкавыскай турме з 26 кастрычніка 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 14 адв.).
КАЛУДЗКІ АНДРЭЙ ВОСІПАВІЧ, 42 гады, ураджэнец Каралеўства Польскага, адстаўны штабс-капітан. 3 1.11.1856 г. служыў
у памешчыка Слонімскага павета стацкага дарадцы П.А. Орды кіраўніком маёнтка Дзеравянчыцы. Суд прызнаў яго вінаватым у прыёме Э. Заблоцкага і К. Каліноўскага, у тым, што ён даў ім коней для праезду. Зняволены 22 жніўня 1864 г. у Гродзенскай турме. На следстве казаў, што палічыў прыехаўшых чыноўнікамі МУС, як яны і прадставіліся, а таму даў ім коней для далейшага перасоўвання па дзяржаўных справах. Вызвалены ад адказнасці, аддадзены на даручальніцтва, павінен заплаціць ён ці Орда штраф у памеры 200 рублёў (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а., а. 10; ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 565; воп. 1, с. 40, а. 243-246).
КАНАПЛІЦКІ, капітан, служачы водных камунікацый, падазраваўся ў дапамозе паўстанцам перапраўляць харчаванне водным шляхам. Быў арыштаваны і прыцягнуты да следства (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 11).
КАНДРУСІК РЫГОР МІКІФАРАВІЧ, пяцісоцкі ў м. Валілы Беластоцкага павета, у 1865 г. яму было 67 гадоў, праваслаўны, жанаты, меў 5 дзяцей, займаўся сельскай гаспадаркай. Верагодна, збіраў харчаванне для паўстанцаў і адпраўляў яго ў лес. Мы напісалі верагодна, бо на следстве сам Кандрусік гаварыў, што да гэтага яго прымусілі паўстанцы, пагражаючы павесіць, што ён быў разам са старастам Андрэем Пятровічам Мялешка (1865 г. н.), арыштаваны паўстанцамі. Апошні сведчыў, што ў дом Кандрусіка збіралі харчаванне (хлеб, крупы, сала і інш.) Васілі Рыгоравіч Бараноўскі, Людвік Раманавіч Храноўскі, Рыгор Бенядзіктавіч Сарачынскі — усе праваслаўныя гарадоцкія сяляне, адпаведна 50-, 48-, 60-гадовыя. У лес да былога лясніка Жэлязоўскага (Жэлізоўскага) павёз па загаду Кандрусіка харчаванне Андрэй Якімавіч Рашко. Ён таксама гаварыў, што яго абяцалі забіць, калі не падпарадкуецца.
КАСМОЎСКІ КАНСТАНТЫ АНТОНІЕВІЧ, быў арыштаваны ў чэрвені 1863 г. за збор грошай для паўстанцаў (Jodkowski J. Rok 1863... I I Echo Grodzienski. — 1921. — № 168. — S. 3).
КАСЦЮКЕВІЧ КАЗІМІР АНТОНАВІЧ (7—15.01.1870 гг ), бургамістр г. Слоніма (y іншым дакуменце, Кобрынскага магістрата), у 1863 г. меў 43 гады, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 29 ліпеня 1863 г. Быў сасланы адміністрацыйным парадкам, без суда, на жыхарства ў Гомель Магілёўскай
губерні пад строгі паліцэйскі нагляд, а праз 2 гады — у Томскую губерню. Жонка Разалія (у іншым дакуменце, Людвіга) Антонаўна з дачкамі Антанідай, Юзэфай, Ядзвігай і Каміліяй, сынам Вітольдам паехалі з ім добраахвотна. Пасля смерці мужа Разалія ў 1870 г. прасіла ўлады дазволіць выехаць на радзіму ў Слонім (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 6, с. 2050, а. 1-1 адв., 4; воп. 34, с. 2025, а. 699; ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 56 адв.).
КАТОВІЧ КСАВЕРЫ, 37 гадоў, праваслаўны святар, збіраў па вёсках розныя прадукты і адпраўляў у партызанскія атрады. Напрыклад, у маі 1863 г. быў разам з Канстанцінам Радзелем у в. Стары Востраў (гэта засведчылі на допыце 30 сялян). Разам з тым агітаваў уступаць у партызанскія атрады. Па магчымасці дастаўляў зброю. Арыштаваны ў кастрычніку 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 501-502, 505, 541; Jodkowski J. Rok 1863... 11 Echo Grodzienski. — 1921. — № 168. — S. 3).
КАЧЫНСКІ AHTOH, верагодна, дапамагаў Валіцкаму. Дом у м. Азёры быў секвестраваны (НГАБ у Гродне, ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 118).
КЕДЫШ ФРАНЦ, селянін, 55 гадоў. Спаліў частку рэвалюцыйных папер, знойдзеных у садзе памешчыка Алендскага, і не аддаў іх уладам. Прыгавораны да пазбаўлення асабістых і нададзеных яму правоў і прывілеяў і да службы ў арыштанцкіх ротах грамадзянскага ведамства на 3 гады (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 560).
КЕЙСЛЕР ЮЗЭФ (1838 г., Гродзенская губерня — ?), гандляр. Браў удзел у балтыйскай экспедыцыі паўстанцаў. Шведскія ўлады арыштавалі яго і выслалі ў Англію. На радзіму вярнуўся ў 1872 г. Сядзеў у Гродне (Maliszewski J. Powstanie Styczniowe... — S. 36).
КІРСАКОЎСКІ, памешчык з маёнтка Шаткоўліскі. Займаўся дастаўкай харчавання, пораху і зброі для паўстанцаў (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 167, а. 36 адв.).
КЛАПАТОЎСКІ ІОСІФ (ЮЗАФ), 32 гады, аканом маёнтка Свяцк гр. Валовіча. Супрацьдзейнічаў рэкруцкаму набору, агітаваў уступаць у партызанскія атрады паўстанцаў (Буднік I. Да падзеяў
1863-64 гадоў ... — С. 80; Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... С. 177).
КЛІМАШЭЎСКІ, тытулярны дарадца, уладальнік маёнтка ў Ваўкавыскім павеце, у якім рыхтавалі бялізну і вопратку для паўстанцаў (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 14 адв.).
КЛІЦКІ ВОЙЦЭХ (1848 г., Ганіёндз, Беластоцкі павет — ?). Дзеля ўдзелу ў паўстанні збег з 4-га класа Беластоцкай гімназіі. Быў жандарам, дастаўляў паўстанцам зброю і звесткі пра расійскія часці (Maliszewski J. Powstanie... — S. 37).
КРАСНІЦКІ ІГНАЦІ МІКАЛАЕВІЧ, шляхціц, 60 гадоў, за кантакты з паўстанцамі і дапамогу ім быў арыштаваны ў чэрвені 1863 г. (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 168. S. 3).
КРУПОВІЧ ЮЗЭФАТ АДАМАВІЧ, дваранін, y 1864 г. меў 37 гадоў, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 15 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 21 адв.).
КРЫМСКІ МОЎША АРЫЕВІЧ, 40 гадоў, мешчанін м. Сапоцкін. Быў інфарматарам паўстанцаў. Узяты на парукі жыхарамі (. Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў ... — С. 81).
КРЫНСКІ ІОСІФ, памешчык ваколіцы Токары. Абвінавачваўся ў адпраўцы людзей у паўстанцкі атрад і раскідванні брашур рэвалюцыйнага зместу. Сядзеў пад арыштам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
КРЭТОВІЧ ГЕНРЫХ, дваранін, 33 гады. У маёнтку Ласосна служыў кіраўніком маёнтка ў Астрамецкіх з 1.03.1862 г. па 1.07.1863 г. Абвінавачваўся ў дастаўленні ў партызанскі атрад 2 коней, але паколькі суд не меў дастатковых доказаў яго віны, «пакінуў у падазрэнні» (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 560 адв.; воп. 1, с. 40 а, а. 25).