• Часопісы
  • Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

    Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

    Гродзенская губерня
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 312с.
    Мінск 2017
    94.21 МБ
    ПЕТРАШКЕВІЧ АНДРЭЙ АНТОНІЕВІЧ, гродзенскі мешчанін, 58 гадоў у 1863 г., арыштаваны ў кастрычніку 1863 г. за агітацыю людзей устулаць у паўстанцкія атрады. У лістападзе быў сасланы ў Сібір з пазбаўленнем усякіх правоў (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 172. — S. 3).
    ПІСАНКА БАНІФАЦЫЙ, y 1864 r. 34 гады, ураджэнец Koвенскай губерні, ксёндз, настаяцель Поразаўскага касцёла. Быў абвінавачаны ў дапамозе паўстанцам. 28.05 (9.06). 1863 г. у яго кватэры быў праведзены вобыск і знойдзены ліст М. Свянткоўскай з Парыжа да маці ў Вільна, дзе ўзгадваўся нейкі Каліноўскі з Літвы. Арыштаваны разам з пляменніцай Ядзвігай, быў дастаўлены ў Віленскую следчую камісію. Мешчанін Ф. Крыцкі сведчыў, што на кватэры Пісанкі часта збіраліся памешчык Сасуліч (гл.), К. Пісанка (гл.), пляменніца Ядзвіга Пісанка, урач Талашнянскі (гл.) і інш., спявалі забароненыя гімны. Па рашэнню ваенна-палявога суда ад 14(26).01.1864 г. быў сасланы ў Томскую губерню. Да верасня 1866 г. знаходзіўся на лячэнні ў Віленскім турэмным шпіталі. Затым у Маскве яго перанакіравалі ў г. Калагрыў Кастрамской губерні разам зсястрой Каралінай. Памёр 7 (19). 12.1870 г. (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гг. у Ваўкавыскім павеце. — Гародня: б.в., 2014. — С. 219, 223, 227, 270).
    ПІСАНКА КАРАЛІНА, сястра ксяндза Баніфацыя (гл.), шыла разам з Ядзвігай Пісанка чырвоныя кашулі для паўстанцаў, дастаўляла ім з дапамогай фурмана I. Казімірчыка харчаванне. Па рашэнню ваенна-палявога суда ад 14(26).01.1864 г. была саслана ў Аланецкую губерню, але потым яе перанакіравалі з братам у Кастрамскую губерню. Пасля вяртання жыла ў Віленскім павеце, выйшла замуж за былога паўстанца А. Урублеўскага (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гг.... — С. 223, 225, 227).
    ПЛАЎСКІ ДАМІНІК ВІКЕНЦЕВІЧ, дваранін, у 1863 г. меў 69 гадоў, абвінавачваўся ў схаванні паўстанцаў і рамонце ружжаў. Сядзеў у Ваўкавыскай турме з 26 кастрычніка 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 24 адв.).
    ПЛАЎСКІ МІХАІЛ ВІКЕНЦЕВІЧ, дваранін, у 1863 г. меў 60 гадоў, абвінавачваўся ў схаванні паўстанцаў і рамонце ружжаў. Сядзеў
    у Ваўкавыскай турме з 26 кастрычніка 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 24 адв.).
    ПРЖЭЎЛОЦКІ ЮЛІЯН ФРАНЦАВІЧ, ахоўнік, у 1864 г. меў 32 гады, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Слонімскай турме з 23 жніўня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 27 адв.).
    ПРЭЙСІК ФЁДАР, кіраўнік маёнтка памешчыка Высоцкага Лумцы, вербаваў людзей у партызанскія атрады. Арыштаваны 28.08.1863 г., знаходзіўся пад следствам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
    ПТУШЫНСКІ АНТОН, паштовы экспедытар м. Сапоцкін. Падтрымліваў сувязі паміж паўстанцкімі атрадамі. Зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 82).
    ПУЛЯНОЎСКІ КАРАЛЬ АНДРЭЕВІЧ, 28 гадоў, шляхціц Гродзенскага павета, арыштаваны ў маі 1863 г. за неданясенне ўладам на Незабітоўскага, які ў сваім маёнтку выдаў паўстанцам правіянт (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 172. S. 3).
    ПУХАЛЬСКАЯ ЕЛІЗАВЕТА РАФАІЛАЎНА, памешчыца, у 1863 г. мела 78 гадоў, абвінавачвалася ў прыняцці паўстанцаў, пад час следства сядзела пад хатнім арыштам з 4 кастрычніка 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 12 адв.).
    ПУХОВІЧ ІВАН, 28 гадоў, аднадворац Гродзенскага павета. За дапамогу паўстанцам быў зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 82).
    ПЯЧЭЎСКІАНТОН ВОЙЦЭХАВІЧ, у 1863 г. меў 48 гадоў, мешчанін м. Браньск. Збіраў грошы і вопратку ў навакольных вёсках і адпраўляў два разы ў тыдзень у партызанскі атрад (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 705, а. 77 адв.).
    РАБІЦКІ (РЫБІЦКІ) КАРЛ АНДРЕЕВІЧ, у 1863 г. меў 46 га-
    доў, мешчанін Браньска. Збіраў для паўстанцаў рэкрутаў, адпусціў у атрад свайго работніка, дастаўляў паўстанцам сала, мяса, каўбасы і іншую ежу (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 705, а. 77).
    РАДАВІЦКІ СТАНІСЛАЎ СЦЯПАНАВІЧ, з дваран, 58 гадоў, памешчык маёнтка Менкі з хутарам Ваўкавыскага павета. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, пасля заканчэння якой працаваў у дэпутацкім сходзе, тытулярны дарадца. Удзельнік паўстання 1830-1831 гг., жыў у эміграцыі. Абвінавачваўся на падставе даноса праваслаўнага святара Іаана Катовіча ў зносінах з паўстанцамі і забеспячэнні іх харчаваннем, распаўсюджванні рэвалюцыйных пракламацый. Прымаў удзел у выступленнях гродзенскіх гімназістаў 14-15.03.1863 г., 20.02.1864 г. быў арыштаваны, 21.04. адпраўлены ў Гродзенскі турэмны замак (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2887, а. 60 адв.-бі; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917 б., а. 291 адв., 310 адв., 313-314, 375; с. 933, а. 143).
    РАДОМСКІІВАН, шляхціц Беластоцкага павета, 30 гадоў. Прыцягнуты да следства ў жніўні 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за дастаўку харчавання паўстанцам (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184).
    РАЖКОЎСКІ ДЗЯМ’ЯН м., ляснік памешчыка Казерадскага (гл.). На допыце 28.09.1863 г. сведчыў, што 2-3 разы ў тыдзень дастаўляў у атрад Духінскага (Урублеўскага) харчаванне. Пасля бітвы пад Глыбокім Кутам забраў да сябе хворага паўстанца-афіцэра з Кобрынскага атрада (Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863-1864 гг. ... С. 383, 384).
    РАМАН ІОСІФ АНТОНАВІЧ, ахоўнік, у 1864 г. меў 50 гадоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Слонімскай турме з 24 жніўня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 27 адв.).
    РАМАНОЎСКАЯ ПЕЛАГЕЯ, дачка Д. Раманоўскага, 15 гадоў, прыцягнута да следства Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за садзейнічанне паўстанню ў жніўні 1863 г. (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184).
    РАМАНОЎСКІ ДАМІНІК, дваранін Гродзенскай губерні, 47 гадоў, прыцягнуты да следства Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за садзейнічанне паўстанню ў жніўні 1863 г. (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»...— С. 184).
    РАСЛЕВІЧ ЯН ЯНАВІЧ, 27 гадоў, селянін м. Сапоцкін. Дапамагаў паўстанцам харчаваннем. Узяты жыхарамі на парукі (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 82).
    РАТНІЦКІ, памешчык з маёнтка Бржэзніца. Займаўся зборам грошай, харчавання і зброі для паўстанцаў (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 167, а. 36).
    РАЧЫНСКІ ВОЙЦЭХ, сын чыноўніка Полацкай гарадской паліцыі, 18 гадоў. Прыцягнуты да следства ў лютым 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за кантакты з паўстанцамі і падробку пашпарта (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 177).
    РЖАНЯНІЦКІ ЭРНЭСТ, дваранін Гродзенскай губерні, 48 гадоў. Прыцягнуты да следства ў маі 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 181).
    РЫБАКЕВІЧ МІХАІЛ, мешчанін Беластоцкага павета, 23 гады. Прыцягнуты да следства ў ліпені 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за кантакты з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 183).
    РЫЗОЎСКІ, памешчык з маёнтка Даманава Бельскага павета. Збіраў па вёсках рэкрутаў у паўстанцкі атрад, дастаўляў харчаванне (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 167, а. 36).
    САКАЛОЎ ІВАН ІВАНАВІЧ, 57 гадоў, селянін Гродзенскага павета, арыштаваны ў верасні 1863 г. за дастаўку харчавання паўстанцам (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 174. S. 3).
    САКАЛОЎСКІ ЛЮДВІГ МІКАЛАЕВІЧ, дваранін, у 1863 г. меў 40 гадоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Слонімскай турме з 26 жніўня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 27 адв.).
    САКАЛОЎСКІПЁТРІВАНАВІЧ, дваранін, у 1864 г. меў 26 гадоў, абвінавачваўся ў хаванні ў сябе паўстанцаў, сядзеў у Слонімскай турме з 17 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 22 адв.).
    САКОВІЧ ЯН ДЫЯНІЗЕВІЧ, меў у 1863 г. 23 гады, гаспадар маёнтка Грыневічы Бельскага павета. Узяў 8 сваіх работнікаў і вывез 18 (30).01.1863 г. у лес Міцічкі для злучэння з паўстанцкім атрадам. Мелі 4 ружжа, 6 кос, 3 пуды пораху. Арыштаваны ў будынку Дваранскага сходу ў Бельску і пасаджаны ў мясцовую турму 20.01 (1.02).1863 г. Па канфірмацыі генерал-губернатара Назімова расстрэл быў заменены на высылку на катаржныя працы на 12 гадоў, маёнтак канфіскоўваўся (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 182, a. 1, 4, 20-22, 27).
    САНКОЎСКІ (Сянкоўскі) СТАНІСЛАЎ ВІКЕНЦЬЕВІЧ, 49 гадоў, фельчар з маёнтка Закрэўшчына Гродзенскага павета. He данёс на ксяндза м. Азёры Вайнеўша, які вербаваў жыхароў у паўстанцкі атрад. Высланы 26.11.1863 г. у Кастрамскую арыштанцкую роту на 4 гады. Затым жыў у Табольску, дзе памёр у 1876 г. (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 504, а. 29 адв.; Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 82).
    САСОВА РЫУКА, яўрэйка з Гродна, якая хавала ў сябе зброю і кулі. Арыштавана ў сакавіку 1863 г. (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 174. — S. 3).
    САСУЛІЧ, памешчык маёнтка Харашэвічы Ваўкавыскага павета. Скупляў у м. Поразава косы і дастаўляў іх у Ваўкавыскі паўстанцкі атрад, дзе знаходзіўся яго брат. Верагодна, атрад Стравінскага, дзе служыў Ксаверы Сасуліч (гл. вайскоўцы) (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гг... С. 223, 226).
    САЧКО ФЁДАР ГЕРАСІМАВІЧ, дваравы чалавек, сядзеў у Слонімскай турме з 11 жніўня 1863 г., абвінавачваўся ў за-
    беспячэнні паўстанцаў харчаваннем і іншымі сродкамі (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 58 адв.).
    СЕГЕНЬ АЛЯКСАНДРА, дваранка Ваўкавыскага павета, жонка памешчыка. Збірала грошы і харчаванне для арыштаваных паўстанцаў. Папярэдзіла ксяндза Б. Пісанку (гл.), што мае адбыцца вобыск, і ён паспеў спаліць кампраметуючыя яго паперы. Аддана на паручыцельства і пад нагляд паліцыі, узята 300 рублёў срэбрам штрафа (ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 13 адв.; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 125; Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 ... — Гародня: б.в„ 2014. С. 223).
    СВЯЖЫНСКІ (СВЯРЖЫНСКІ) СТАНІСЛАЎ АНТОНАВІЧ, 32 гады, нарадзіўся ў маёнтку Гавенавічы, вучыўся ў Свіслацкай гімназіі і Мінскім шляхетным пансіёне. Служыў у Беларускім гусарскім палку (1851 — 1858 гг.), у адстаўку выйшаў паручнікам. 3 восенні 1858 г. два з паловай гады жыў у Пецярбургу. Прымаў у сваім маёнтку Гавенавічы Э. Заблоцкага і Каліноўскага пад час іх паездкі па паветах, даў ім коней (май 1863 г.). 14.08.1863 г. быў арыштаваны, сядзеў у Гродзенскім астрозе. У красавіку 1864 г. быў прызначаны да высылкі ў Пермскую губерню (па іншых дадзеных, у Арэнбургскую). Маёнтак быў вызвалены ад секвестра за аплату 10 % збора (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 74 адв.-75; с. 2, а. 369372; ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 6 адв.; с. 40 а, а. 18 адв.; с. 21, а. 315; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 119; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917, ч. 1, а. 125).