• Часопісы
  • Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

    Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

    Гродзенская губерня
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 312с.
    Мінск 2017
    94.21 МБ
    ДЭПАРТАВАНЫЯ СА ШЛЯХЕЦКІХ ВАКОЛІЦ У «АДДАЛЕНЫЯ ГУБЕРНІ РАСІІ»
    Жыхары ваколіцы Шчукі Гродзенскага павета (знаходзілася ў Камянецкай воласці, недалёка ад Скідзеля) за дапамогу паўстанцам былі выселены з месца жыхарства, ваколіца спалена 24-25.07.1863 г., а зямля аддадзена ў казну згодна з прапановай гродзенскага губернатара ад 14(29).09.1863 г. Арыштаваных жыхароў Шчук трымалі пад вартай у Рубалаўскай карчме, а потым саслалі ў расійскія губерні239. Ніжэй прыводзіцца спіс дэпартаваных з выяўленымі на дадзены момант біяграфічнымі дадзенымі.
    1.	Шчука Іван (ці Ян), высланы ў Томскую губерню разам з сям’ёй. У 1875 г. атрымаў дазвол вярнуцца на Радзіму. Пераехаў спачатку ў Варшаву, праз паўтара гады — у маёнтак Дамакаўшчызна Гродзенскага павета, працаваў у Пуслоўскага. У 1891 г. жыў з 4 сынамі ў маёнтку Зарубічы Гродзенскага павета240.
    239 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 257; Радзюк А. Знішчэнне шляхецкіх ваколіцаў... — С. 156.
    240 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 668; Радзюк А. Знішчэнне шляхецкіх ваколіцаў на Гродзеншчыне ў 1863 1864 гг. //Arche. 2010. -№ 12. С. 173.
    2.	Шчука Сцяпан (Сямён), шляхціц, высланы ў Кастрамскую губерню разам з жонкай, 2 сынамі і 2 дачкамі. У 1874 г. атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У наступным годзе жыў у Сувалкаўскай губерні24'.
    3.	Шчука Тадэвуш (Фадзей) Карлавіч, шляхціц, высланы ў Тамбоўскую губерню з жонкай, сынам і дачкой. Служыў на Гразе-Царыцынскай чыгунцы бар’ерным ахоўнікам. Трапіў пад пасажырскі цягнік 1.10.1870 г. каля Токараўскай станцыі Тамбоўскага павета242.
    4.	Шчука Мікалай, высланы з жонкай, сынам, ягонай жонкай і дачкой у Арэнбургскую губерню.
    5.	Шчука Восіп, высланы з жонкай, 3 сынамі і 2 дачкамі ў Пермскую губерню.
    6.	Шчука Вікенці, высланы з сынам і дачкой у Аланецкую губерню. Жонка, бацька, брат і сястра, верагодна, збеглі.
    7.	Шчука Восіп Міхайлавіч, высланы з жонкай, 2 сынамі і дачкой у Наўгародскую губерню. У 1874 г. дазволена вярнуцца, але ў 1876 г. яшчэ знаходзіўся на месцы пасялення.
    8.	Шчука Станіслаў, высланы з жонкай і 2 сынамі ў Валагодскую губерню. Верагодна, пра гэтую сям’ю ўзгадваў Паўловіч, калі пісаў пра высылку бацькоў з двума сынамі 13-ці і 16-ці гадоў у вёску, якая знаходзіцца ў 40 км ад Тацьмы Валагодскай губерні243.
    9.	Шчука Ігнат Францавіч, высланы з жонкай, 2 сынамі і дачкой у Самарскую губерню. Памёр у чэрвені 1864 г.
    10.	Шчука Вінцэнт, высланы з жонкай, 3 сынамі і дачкой у Саратаўскую губерню. Памёр 16.07.1879 г. у слабадзе Альхова Царыцынскага павета Саратаўскай губерні.
    11.	Шчука Мартын Восіпавіч, высланы з жонкай і сынам (яшчэ двое былі «ў адлучцы») у Пензенскую губерню. Памёр у 1871 г.
    12.	Шчука Станіслаў, высланы з жонкай, 2 сынамі і 2 дачкамі ў Кастрамскую губерню.
    13.	Шчука Разалія, удава, выслана з 2 сынамі і 4 дачкамі ў Самарскую губерню, нягледзячы на тое, што звар’яцела. Памерла пад час перасылкі ў г. Сурган Ніжагародскай губерні.
    241 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 668; Радзюк А. Знішчэнне шляхецкіх ваколіцаў..., с. 173.
    242 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 2025, а. 659.
    243 Pawlowicz Е. Wspomnienia. Nowogrodek, wi^zienie wygnane. Lwow, 1887. S. 270.
    14.	Амбрусевіч (Амбрушэвіч) Ігнат, высланы з жонкай Мартыянай у Арэнбургскую губерню. У 1880 г. яму было 70 гадоў, жыў у Арэнбургу і займаўся рамяством. У ліпені яму дазволілі вярнуцца дамоў, ён пасяліўся з жонкай у маёнтку Будоўля Гродзенскай губерні.
    15.	Амбрусевіч Антон, высланы з жонкай, сынам і дачкой, жонкай і дзецьмі старэйшага сына Сцяпана (сын і 2 дачкі) у Пермскую губерню244.
    Усяго з ваколіцы вёскі Шчукі выселілі 63 чалавекі ў складзе 12 сем’яў245.
    Ваколіца Явараўка Беластоцкага павета была спалена 18 жніўня 1863 г. за актыўнае садзейнічанне жыхароў паўстанцам. Яны арганізавалі сховішча на лодках, якія хаваліся на востравах рэк Супрасль і Нарва, перавозілі інсургентаў з Каралеўства Польскага ў Гродзенскую губерню і назад. Сяло мела 27 шляхецкіх двароў, 61 мужчынскую і 80 жаночых асобаў. Узяты пад арышт і ўтрымліваліся ў намётах у ваколіцах Беластока. Жывёла і рухомая маёмасць былі вывезены ў Беласток для продажу на аўкцыёне246. Экзэкуцыю ажыццяўлялі 3 узводы Новаінгерманландскага палка і 2 сотні казакоў. Явараўцы былі выселены ў Заходнюю Сібір, дзе на р. Енісей збудавалі Явараўку. Пазней іх перасялілі ў Краснаярск, а вёску залілі вадой.
    На месца выселеных мясцовых жыхароў прывезлі рускіх пасяленцаў, у 1868 і 1869 гг. ім выдаткавалі грошы ў суме 1013 рублёў 14 S капеек для закупкі хлеба (верагодна, зярна для пасева). Была прадстаўлена да 1869 г. ільгота ў падатках, a 15.04.1870 г. з’явіўся ўказ Сената аб новых ільготах для рускіх перасяленцаў у паўночна-заходніх губернях247.
    У спісе высланых было 198 чалавек. В. Слівоўска прыводзіць дакумент, у якім падаецца іншая лічба — 144 чалавекі ў складзе 33 сем’яў248.
    244 Радзюк А. Знішчэнне шляхецкіх ваколіцаў на Гродзеншчыне ў 1863-1864 гг // ARCHE. 2010. 12 (99). С. 157, 169-172 (для № 4-15).
    245 Powstanie stycniowe, 1863-1864. Walka і uczstnicy. Reprresje i wygnanie. Historiografja i tradycja. Kelce: Wyd-wo Akademii Swietokrzyckiej, 2005. S. 17.
    246 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863-1864 гг. М., 1965. С. 378-379; Powerza Р. Wspomnienia z Powstania Stycniowego 1863 roku. Testament moralny autora. Bialystok, 1996. S. 103.
    247 НГАБ y Гродне, ф. 1, воп. 34, c. 2025, a. 533; Радзюк A. Знішчэнне шляхецкіх ваколіцаў...-С. 157.
    248 Powstanie stycniowe, 1863-1864. Walka i ucz^stnicy. Represje i wygnanie. Historiografja i tradycja. Kielce: W-wo Akademii Swietokrzyskiej, 2005. S. 17.
    1.	Антановічы — 4 чал.
    2.	Багінскія — 11 чал.
    3.	Брасоўскія — 2 чал.
    4.	Хвейабвейнаўскія — 2 чал.
    5.	Яворскія — 117 чал.
    6.	Яруйскія — 3 чал.
    7.	Кулешы — 5 чал.
    8.	Лянчэўскія — 5 чал.
    9.	Плонскія — 6 чал.
    10.	Семяняка — 1 чал.
    11.	Сінільскія — 8 чал.
    12.	Вайнароўскія — 3 чал.
    13.	Войны — 8 чал.
    14.	Врачынскі — 1 чал.249
    Некаторыя падрабязнасці даюць матэрыялы Гістарычнага архіва Омскай вобласці250. У спісе, прадстаўленым С. Мулінай, знаходзім наступныя прозвішчы.
    1.	Плонскі Павел, 56 гадоў, жонка Людвіка, 50 гадоў, 2 сыны і 1 дачка паселены ў Каінскай акрузе.
    2.	Явароўскі Матэвуш, 44 гады, жонка Юстына, 27 гадоў, сын і дачка паселены ў Томскай акрузе.
    3.	Явароўскі Станіслаў, 48 гадоў, жонка Мар’яна, 48 гадоў, 3 сыны і 1 дачка паселены ў Марыінскай акрузе.
    4.	Явароўская Кацярына, удава, 50 гадоў, сын і 2 дачкі паселены ў Каінскай акрузе.
    5.	Кулеш Ян, жонка Разалія, 40 гадоў, сын і 2 дачкі паселены ў Томскай акрузе.
    6.	Багінскі Ян, 62 гады, жонка Францішка, сын і 3 дачкі паселены ў Марыінскай акрузе.
    7.	Явароўскі Юзэф, 55 гадоў, сын Пётр, 25 гадоў, паселены ў Каінскай акрузе.
    8.	Явароўскі Антоні, 55 гадоў, жонка Ганна, 40 гадоў, 3 дачкі
    249 1863. Katalog miejsc pamieci powstania styczniowego w wojewodstwe Podlaskim. Bialystok, 2013,-S. 35.
    250 Муліна C. Удзельнікі паўстання 1863 г. з Заходняга краю ў заходнесібірскай ссылцы //Arche. 2010. № 12. С. 265-266.
    паселены ў Омскай акрузе.
    9.	Явароўская Францішка, удава, 50 гадоў, сын і дачка паселены ў Ялатураўскай акрузе.
    10.	Явароўскі Андрэй, 60 гадоў, жонка Мар’яна, 50 гадоў, 2 сыны і 2 дачкі паселены ў Томскай акрузе.
    11.	Явароўскі Матэвуш, 43 гады, жонка Мар’яна, 33 гады, 2 сыны паселены ў Тарскай акрузе.
    12.	Явароўскі Франц, 52 гады, жонка Альжбета, 40 гадоў, сын і дачка паселены ў Марыінскай акрузе.
    13.	Явароўская Тэафіля, 50 гадоў, 2 сыны паселены ў Марыінскай акрузе.
    14.	Явароўскі Станіслаў, жонка Разалія, 60 гадоў, дачка Магдалена, зяць Пётр Аншанаў, унук і 2 унучкі.
    Згодна з рапартам вайсковага начальніка г. Пружан, з уездам маёра фон Кремера 8 (20) верасня 1863 г. ён акружыў ваколіцу Пеняшкі цепам пяхоты з казакамі яшчэ да світанку і прастаяў так да 9 гадзін. Калі прыйшлі сагнаныя з навакольных вёсак іпляхта, памешчыкі і сяляне, тады вывелі гаспадароў ваколіцы і прачыталі ім прадпісанне вайсковага губернатара горада Гродна і Гродзенскага цывільнага губернатара № 3416. У ім гаварылася, што жыхары Пеняшкаў спачувалі паўстанцам, давалі ім харчаванне, неабходныя рэчы, не данеслі ўладам на паўстанцкі атрад, які на працягу двух тыдняў базаваўся каля Глыбокага Кута. За гэта яны падлягаюць арышту, а іх маёмасць і жывёла — канфіскацыі, зямля будзе падзелена паміж суседнімі сялянамі, а ваколіца будзе спалена251.
    Так і было зроблена. Ваколіцу падпалілі з усіх бакоў адначасова, маёмасць прадалі з аўкцыёнаў на месцы і ў Пружанах, зямлю аддалі сялянскаму Сухапольскаму таварыству, жыхароў трымалі пад арыштам у Пружанах. У імянным спісе жыхароў ваколіцы Пеняшкі налічвалася 40 чалавек252.
    251 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 31, с. 57, а. 3-3 адв., 10-11.
    252 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 31, с. 57, а. 6-6 адв.
    Прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост
    Месца высылкі
    1.	Мілюшчук
    (Меляшчук) Юльян Матвееў, 45
    У яго сямействе:
    2.	Канстанцін Матвееў, 40
    3.	Жонка яго Юзэфа, 30
    4.	Maui Юльяна Анэля, 65
    5.	Шпачанка Дамініка Кандрацьева, служка з сялян в. Явалава Сухапольскай воласці, 22
    6.	Сын яе Касьян, 6
    7.	Кавалевіч Якім Іванаў, батрак, селянін в. Слопілшчаў Ліпоўскай воласці, 20
    У Астраханскую губерню
    1.	Бурачэўскі Андрэй Раманаў, 60
    2.	Жонка яго Францішка Францава, 40
    3.	Дачка Анэля, 3 тыдні
    4.	Брат Андрэя Марцін, 64
    У Самарскую губерню
    1.	Цэбрусінскі Франц Франйавіч, дваранін, 27
    2.	Жонка яго Францішка, 25
    3.	Сын Баляслаў, 5
    4.	Дачка Мальвіна, 2
    5.	Брат яго Іосіф Францаў, 25
    6.	Малюска Антон, батрак, селянін в. Гараднян Літоўскай воласці, 18
    7.	Міхаіл, пастух, селянін таго самага грамадства, 13
    8.	Маўрося, дзяўчына з Літоўскай воласці, 20
    У Самарскую губерню
    1.	Сапер Мотэль, яўрэй, 49
    2.	Жонка яго Эстэрка Моўшаўна, 42
    3.	Сын Абрам, 17
    4.	Сын Шмуйло, жыве ў Пружанах з жонкай, 20
    5.	Дачка Перна, 8
    6.	Маці Таўба, 62
    У Томскую губерню
    1.	Лерман Рахмель Беркавіч, 35
    2.	Жонка яго Сара, 35
    3.	Сын Янкель, 11
    4.	Сын Рэнок, 6
    5.	Дачка Хана, 13
    6.	Дачка Фейга, 3 тыдні
    У Томскую губерню
    Прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост
    Месца высылкі
    1.	Найман Гершка Беркавіч, 42
    2.	Жонка яго Златка, 40
    3.	Сын Засел, 5
    4.	Сын Гдал, 8