Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
Пансэт дэ Сандон Сабяслаў Восіпавіч, рэвалюцыйны начальнік Ваўкавыскага павета пасля Гліндзіча;
Руткоўскі Юзэф Юзэфавіч, начальнік Гродна пасля арышта Цэханоўскага (30.07.1863 г.);
Урублеўскі Сігізмунд Казіміравіч, перапісчык рэвалюцыйных папер пры Сільвярстовічу, начальніку Гродзенскага павета, з чэрвеня 1863 г. ваяводскаму.
С. Урублеўскі
14 сакавіка 1863 г. узброеныя гродзенскія гімназісты (да следства прыцягнуты 25 чалавек) на чале з начальнікам станцыі Л. Кульчыцкім няўдала спрабавалі выехаць на цягніку ў Парэчча, дзе іх чакаў брат Нарбута Баляслаў для таго, каб адвесці іх у атрад (прозвішчы гімназістаў глядзі ў нарысе «Паўстанцы Гродзенскай гімназіі»)274.
Месца працы Навакоўскага Станіслава Максімільянавіча, настаўніка польскай мовы, які сярод гімназістаў праводзіў агітацыю да іх удзелу ў паўстанні і быў арыштаваны пасля падзеі 14 сакавіка 1863 г.
Гродзенскае губернскае праўленне (Дварцовая пл., 2), дзе ў розныя часы працавалі:
272 Кісялёў Г. Героі і музы: гісторыка-літаратурныя нарысы. Мн.: Мастацкая літаратура, 1982,-С. 119.
273 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 4, а. 1162, а. 7-8 адв., 11 адв.
274 Падрабязнасці гл.: Швед B.B. Слава пераможаным! / Швед В.В. Губернскі Гродна. Гродна: РУПП “Баран. узбуйн. друк.”, 2003. С. 81-88.
Баяроўскі Адам Цэлясфоравіч, памочнік начальніка Гродзенскага павета Я. Каменскага;
•	Заблоцкі Эразм Карлавіч, служыў бухгалтарам будаўнічай і дарожнай камісіі, камісар Гродзенскага ваяводства;
Ізбіцкі Баляслаў Якубавіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
•	Лебель Віктар-Леў Севярынавіч, канцылярскі служачы з 11.1857 г., чына не меў. 10.08.1861 г. спяваў польскі гімн і пагражаў прыватнаму прыставу пальцам275;
Савашкевіч Канстанцін Іванавіч, агент рэвалюцыйнага начальніка Гродна Э. Заблоцкага;
Сержпутоўскі Юзэфат Людвікавіч, рэферэнт касы (касір) Сакольскага павета;
•	Уластоўскі Аляксандр Якаўлевіч, Ківаціцкі276 акруговы ў Пружанскім павеце;
•	Хамічэўскі Сільверст Вікенцьевіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
•	Шыдлоўскі Адольф Андрэевіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна.
Гродзенская казённая палата (вул. Ажэшкі, 3, палац К. Максімовіча), дзе працавалі:
Геніўш Ігнаці Ігнацьевіч, начальнік Гродзенскага рэвалюцыйнага бюро;
Панятоўскі Міхаіл, захоўваў порах і кулі. Высланы ў Пензенскую губерню;
•	Талочка Адольф Іванавіч, памочнік ваяводскага Э. Заблоцкага;
•	Чачот Эдвард Ксавер’евіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
•	Ягалкоўскі Захарый Купрыянавіч, акруговы начальнік Слонімскага павета.
Гродзенская палата грамадзянскага суда, дзе працавалі:
Баяроўскі Юліян, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
275 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 4, а. 1162, а. 7-8 адв, 11-12.
276 Ківацічы маёнтак у Пружанскім павеце.
Белакоз Адольф Сняпанавіч, начальнік Беластока;
Кярсноўскі Эдвард, камандзір партызанскага атрада;
Пакубята Пётр Пятровіч, азёрскі акруговы начальнік у Гродзенскім павеце;
Руткоўскі Юзэф Юзэфавіч, начальнік Гродна пасля арышта Цэханоўскага (30.07.1863 г.);
Юндзіл Франц Уладзіслававіч, паўстанцкі начальнік Слонімскага павета.
Гродзенская палата дзяржаўных маёмасцяў (у 1880 г. вул. Сенная, дом Каўфмана, 15), дзе працавалі:
•	Абрэмскі Людамір (Любамір), касір рэвалюцыйнай арганізацыі Гродзенскага ваяводства;
Высоцкі Міхаіл, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
•	Галконд Антоній Янавіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
•	Казімерскі Ян Мацэевіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
•	Сянкевіч Рамуальд, у яго шафе, у гаспадарчым аддзяленні, знайшлі 37 экзэмпляраў «Мужыцкай праўды» (№ 3 і 5)277.
Гродзенская палата крымінальнага суда (у 1880 г. пл. Сенная, дом Каўфмана, 15), дзе працавалі:
•	Ляскоўскі Ігнацій Яцкавіч, парафіяльны начальнік Ваўкавыскага павета;
Сержпутоўскі Юзэфат Людвікавіч, рэферэнт касы (касір) Сакольскага павета;
•	Чачот Людвіг Ксавер’евіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна;
Гродзенскі акруговы шпіталь (вул. Ажэшкі, 9), дзе працаваў Маркевіч Іосіф Іванавіч, зборшчык падаткаў для Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Гродзенскім павеце.
277 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 175.
Гродзенскі губернскі будаўнічы камітэт.
Тут працаваў Хаецкі Ю., які спяваў польскі гімн у Фарным касцёле 10.08.1861 г.
Гродзенскі дваранскі дэпутацкі сход (вул.
Савецкая, 19), дзе працавалі:
Калупайла Фердынанд Ігнацьевіч, рэферэнт касы (касір) пры рэвалюцыйным начальніку Ваўкавыскага павета;
•	Камінскі (Каменскі) Ян Юзэфавіч, Лунненскі акруговы начальнік і рэферэнт надзялення сялян зямлёй, затым начальнік Гродзенскага павета пасля Сільвястровіча;
Былы акружны шпіталь у Гродне
Ляскоўскі Ігнацій Яцкавіч, парафіяльны начальнік Ваўкавыскага павета;
Пакубята Пётр Пятровіч, азёрскі акруговы начальнік у Гродзенскім павеце;
Талочка Казімір Тамашавіч, удзельнік падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна.
П. Пакубята
Гродзенскі прыказ грамадскай апекі (Дварцовая пл., цяпер пл. Тызенгаўза), дзе працавалі:
Багатка Франц, рэферэнт апекі і касіра Гродзенскага паўстанцкага ваяводства;
•	Касмоўскі Канстанцін, сакратар апекі, які падазраваўся ў зборы грошай на карысць паўстання278.
Гродзенскі турэмны замак (або астрог). 3 1820 г. новы 2-павярховы будынак на тэрыторыі былога езуіцкага кляштара, а старая турма прыстасавана для патрэб новай279 (цяпер вул. Кірава, 1). Тут сядзела большасць паўстанцаў, дапытваемых Гродзенскімі следчымі камісіямі па палітычных справах. Напрыклад, у ліпеніжніўні 1864 г. колькасць зняволеных дасягала 380 чалавек280.
278 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 33, а. 9.
279 НГАБ у Гродне, ф. 8, воп. 13, с. 329, а. 7 адв.
280 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 13, с. 1399, а. 160 адв.
Тут былі зняволены наступныя асобы з кіраўніцтва паўстаннем:
•	Абрэмскі Людамір (Любамір), касір рэвалюцыйнай арганізацыі Гродзенскага ваяводства;
Ромер Севярын, рэвалюцыйны касір і рэферэнт казны Гродзенскага павета;
•	Рэдых Емяльян Восіпавіч, індурскі акруговы начальнік;
С. Урублеўскі
Сільвястровіч Станіслаў Янавіч, начальнік Гродзенскага павета, з чэрвеня 1863 г. — ваяводскі на 4 паветы: Гродзенскі, Сакольскі, Ваўкавыскі і Слонімскі;
Урублеўскі Сігізмунд Казіміравіч, чалец рэвалюцыйнага бюро; Цэханоўскі Цэлясцін Міхайлавіч, у сакавіку (ці студзені) — ліпені 1863 г. быў паўстанцкім начальнікам Гродна;
Ягалкоўскі Захарый Купрыянавіч, акруговы начальнік
Слонімскага павета281.
Дом Абрэмбскіх (вул. Ажэшкі, 19). Гаспадар — Максімільян Абрэмбскі — сын Людаміра Абрэмбскага, буйнога землеўладальніка, які падтрымаў паўстанне, за што быў высланы ў Сібір.
Дом Э. Ажэшкі (вул. Ажэшкі, 17). Тут яна жыла ў 1894-1910 гг., а дом пабудаваў яе муж С. Нагорскі ў 1860-1870 гг. Была звязана з атрадам Р. Траўгута, які дзейнічаў на тэрыторыі Гродзенскай губерні.
Дом Абрэмбскіх у Гродне
Дом Элізы Ажэшкі ў Гродне
Дом брыгітак на вул. Купецкай (вул. К. Маркса), тут жыў У.Л. Жалкоўскі, рэвалюцыйны начальнік Гродна пасля Ю. Руткоўскага.Жылы корпус далучаны да паўночна-заходняй сцяны касцёла. У 1842 г. выйшаў загад аб касацыі кляштара Св. Брыгіты ў Гродне282.
281 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 13, с. 1399, а. 159 адв.
282 Вашкевіч, А. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы П Гарадзенская бібліятэка. ГроднаВроцлаў: Wroclawska drukamia naukowa PAN, 2012. C. 223-224.
Дом Дзінясевіча — апошняе гродзенскае месца жыхарства Солтана Станіслава Станіслававіча, актыўнага дарадцы кіраўніцтва рэвалюцыйнай арганізацыі. Тут бываў В.-К.С. Каліноўскі283.
Дом земскага суда. Адно з гродзенскіх месцажыхарстваў Солтана Станіслава Станіслававіча, актыўнага дарадцы кіраўніцтва рэвалюцыйнай арганізацыі.
Дом Кузміцкіх на вул. Дамініканскай, жыў Штарк Ян Антоніевіч, рэдактар «Гродненскнх губернскнх ведомостей», сябра Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, магчыма, друкар «Мужыцкай праўды»284.
Дом прытулка для жабракоў пры кляштары Св. Духа (вул. Савецкая, 14). Работнікаў прытулка абвінавацілі ў дапамозе паўстанцам і канфіскавалі будынак. Сёння тут знаходзіцца Адміністрацыя Ленінскага раёна горада285.
Дом Сакалоўскага на вул. Палявой, жыў Штарк Ян Антоніевіч, рэдактар «Гродненскнх губернскнх ведомостей», сябра Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, магчыма, друкар «Мужыцкай праўды».
Дом Сідранскага на вул. Брыгіцкай (К. Маркса). 3 мая 1863 г. жыў К.М. Дашкевіч, крынскі акруговы начальнік у Гродзенскім павеце286.
Дом Стасюлевіча на Раскошы, жыў Штарк Ян Антоніевіч, рэдактар «Гродненскнх губернскнх ведомостей», сябра Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, магчыма, друкар «Мужыцкай праўды».
Дом Стоцкага на вул. Гараднічанскай, 20. Жыў Маркевіч Іосіф Іванавіч, зборшчык падаткаў у Гродзенскім павеце.
283 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 50.
284 Тут і ніжэй прыведзены адрасы Штарка, дадзеныя па: ЛДГА, ф. 1248, с. 1240, а. 31.
285 Крой А„ Буднік I., Хільмановіч У. Шляхамі паўстанцаў 1863-1864 гг. // Горад Святога Губерта: альманах локальной нсторнм. Вып. VII. Гродно: Гродненская бнблнотека, 2013. С. 139.
286 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 145.
Дом Фукса на вул. Дамініканскай, ці з 1864 г. Саборнай (вул. Савецкая, 5, 7), насупраць гімназіі, у двух пакоях на другім паверсе жыў да пачатку мая 1862 г. і са снежня 1862 г. па верасень 1863 г. Мілевіч Ільдэфонс Юр’евіч, перапісчык рэвалюцыйных папер пры ваяводскім начальніку Э. Заблоцкім, а з верасня — пры камісары Літвы Калі-
Дом Фукса ў Гродне
ноўскім. Тут жылі «ў адных сенях» Сільвястровіч, начальнік Гродзенскага павета, а пазней ваяводскі, і Геніўш, начальнік рэвалюцыйнага бюро. Яшчэ адзін жыхар — Талочка Адольф Іванавіч, памочнік ваяводскага Э. Заблоцкага. У двары гэтага дома жыў пад час працы ў Гродне Ягалкоўскі Захары Купрыянавіч, будучы акруговы начальнік Слонімскага павета. У чэрвені 1863 г. Каліноўскі сустракаўся тут з Заблоцкім.
Дом Цвікевіча на вул. Брыгіцкай, жыў Штарк Ян Антоніевіч, рэдактар «Гродненскнх губернскнх ведомостей», сябра Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, магчыма, друкар «Мужыцкай праўды».