Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
17-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Залескі Іван, 70
2.	Жонка Зузана, 60
18-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Маркоўскі Вікенці, 50
2.	Жонка Кацярына, 40
3.	Сыны: Іван, 22
4.	Франц, 18
5.	Матэўш, 16
6.	Іосіф, 14
7.	Аляксандр, 7
8.	Дачка Багуміла, 4
19-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Пяркоўскі Міхаіл, 57
2.	Жонка Мар'яна, 60
3.	Сын Іван, 18
20-е сямейства выслана ў Астраханскую губерню:
1.	Бржэзоўскі Іосіф, 70
2.	Жонка Ганна, 50
3.	Сын Валенцій, 20
4.	Дачка Сабіна, 16
5.	Пароўская Кацярына, удава, 35
6.	Сын Фабіян, 1
7.	Дачка Ганна, 4
21-е сямейства выслана ў Астраханскую губерню:
1.	Фалькоўскі Іван, 47
2.	Жонка Караліна, 40
3.	Сыны: Андрэй, 16
4.	Франц, 9
5.	Дачкі: Мар'яна, 14
6.	Эмілія, 4
22-е сямейства выслана ў Астраханскую губерню:
1.	Алендскі Іван, 50
2.	Жонка Элеанора, 35
3.	Сыны: Іосіф, 13
4.	Вікенцій, 4
5.	Дачкі: Мар'яна, 0,5
6.	Ганна, 7
7.	Маці Івана Кацярына
8.	Дачка Кацярыны Мар’яна, 20
23-е сямейства выслана ў Астраханскую губерню:
1.	Дрангоўскі Франц, 69, у шпіталі
2.	Жонка Кляра, 70
24-е сямейства выслана ў Астраханскую губерню:
1.	Залескі Аляксандр, 25
2.	Маці яго Тэкля (Фёкла), за яе хадайнічаў перад гродзенскім губернатарам Барэйша — 75гадовую жанчыну прасіў аддаць сыну Францу ў Драгічын
3.	Служанка Францішка
25-е сямейства выслана ў Астраханскую губерню:
1.	Маркоўскі Франц, 25
2.	Брат Вікенцій, 20
26-е сямейства выслана ў Астраханскую губерню:
1.	Лапінскі Андрэй, 36
2.	Жонка Іосіфа (Юзэфа), 40
3.	Дачкі: Аляксандра, 9
4.	Ганна, 1
5.	Маці Анэля, 57
27-е сямейства выслана ў Астраханскую губерню:
1.	Хмялкоўскі (Ямялкоўскі) Кляменцій, 37
2.	Брат Фама, 35
3.	Маці іх Кацярына, 65
4.	Сястра Ганна, 24
28-е сямейства выслана ў Астраханскую губ.:
1.	Хмялкоўскі (Ямялкоўскі) Канстанцін, 33
2.	Маці яго Вераніка, 67
3.	Сёстры: Амелія (Анэля), 23
4.	Міхаліна, 10
29-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Фалькоўскі Сцяпан, 83
2.	Жонка Елісавета, 65
3.	Сын Віктар,
4.	Дачка Ганна, 23
30-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Урублеўскі Іван, 52
2.	Жонка Мар'яна, 35
3.	Сыны: Мацей, 9
4.	Марцін, 0,5
5.	Дачкі: Кацярына, 9
6.	Багуміла
31-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Завацкая Кацярына, удава, 60
2.	Сын Іван, 10
3.	Дачкі: Мар'яна, 24
4.	Апалонія, 29
5.	Сын апошняй Аляксандр, 5
32-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Завацкі Іван, 55
2.	Жонка Францішка, 63
3.	Сын Франц, 13
33-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	ІЗавацкі Антон, 67
2.	Жонка Кацярына, 61
3.	Дачкі: Іосіфа
4.	Ганна, 22
5.	Сын Іосіфа Фама
34-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Бржэствіцкая Анастазія, удава, 52
2.	Сын Ігнацій, 20
35-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Багінскі	(Сашынскі)
Іван, 57
2.	Жонка Кацярына, 48
3.	Сын Баніфацый, 16
36-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Свідэрскі Лаўрэнцій, 67
2.	Жонка Мар'яна, 43
37-е сямейства, салдатка пакінута ў Бельскім павеце
1.	Петрунчыкова (Петрынчыкова,	Петрушчак)
Кляра, 65
2.	Сястра (? дачка) Аляксандра, 22
3.	Дачка	Аляксандры
Тэафіля, 2
38-е сямейства пакінута ў краі:
1.	Пржэбыльска Магдалена, у шпіталі
2.	Служанка Міхала Будлеўскага, які ў Лукавіцах не быў і невядома дзе цяпер знаходзіцца
39-е сямейства, дваранка пакінута ў краі
1. Васілеўская Петрунэля, дваранка, 23
40-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Руткоўская (Рушкоўская) Анастазія, сялянка, 40
2.	Сыны: Фама, 10
3.	Рыгор, 9
4.	Дачка Анастазія, 5
41-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Міхалоўскі Адам, 55, казённы аб'ездчык памежнай аховы, калі на дзеючай службе, дык пакінуць у павеце
2.	Жонка Ганна, 40
3.	Сястра яе Кунігунда
42-е сямейства выслана ў Самарскую губерню:
1.	Сляднюк	(Слядзюк)
Фама, 43, адстаўны ўнтэр-афіцэр,	казён-
ны аб'ездчык памежнай аховы, калі на дзеючай службе, дык пакінуць у Бельску
2.	Жонка Тэкля, 40
3.	Сястра Тэклі Юзэфа, 25
4.	Сын Юзэфы Іосіф
У справе, з якой мы прывялі матэрыялы пра высланых, гаворыцца, што на падставе Высачайшага павялення ад 17.05.1867 г.
I. Бжэзоўскі, К. Пароўская, I. Фалькоўскі, I. Алендскі, Ф. Дрангоўскі, Ф. Маркоўскі, А. Лапінскі, К. Хмялкоўскі перасяліліся ў Царства Польскае (Ломжынская і Аўгустоўская губерні). У Самарскай губерні ў 1864 г. знаходзіліся I. Плонскі, Ст. Плонскі, Ш. Шымборскі, Ф. Матвееў, Алендскі, С. Пекутоўскі, I. Шымборскі, Д. Тракацоўская, П. Лучай, В. Алендскі, Ф. Алендскі, М. Алендскі, А. Плонскі, М. Алендскі, I. Залескі, М. Пяркоўскі, А. Руткоўскі, А. Міхалоўскі. Іх перасялілі потым у Пермскую губерню. У Енісейскай губерні жыў Ф. Алендскі264.
Каб напалохаць мясцовае насельніцтва ў час новага пад’ёма паўстання, вясной 1864 г. у Каралеўстве Польскім 24.05.1864 г. была спалена вёска Прушанка-Баранка Бельскага павета, а жыхары высланы ў Сібір. На іх месца пасялілі рускіх каланістаў (на 1.09.1869 г. іх было 11 сем’яў — 64 чалавекі)265. Маёмасць высланых жыхароў прадавалася з аўкцыёна266. Выслалі наступных.
1.	Боржым Рох Янавіч, шляхціц.
2.	Война Казімір Янавіч, шляхціц.
3.	Палятыла Пётр Францавіч, шляхціц.
4.	Прушынская Агата, аднадворка, удава.
5.	Прушынская Апалонія, шляхцянка, удава.
6.	Прушынскі Войцэх Аўгустынавіч, аднадворац.
7.	Прушынскі Тамаш Мартынавіч, шляхціц.
8.	Прушынскі Ігнаці Вайцэхавіч, шляхціц.
9.	Прушынскі Леанард Францавіч, шляхціц.
10.	Прушынскі Пётр Якаўлевіч, шляхціц.
11.	Прушынскі Францішак Янавіч, шляхціц.
12.	Прушынскі Францішак Казіміравіч, шляхціц.
13.	Прушынскі Ян Ігнацьевіч, шляхціц.
14.	Прушынскі Ян Яцэнцавіч, аднадворац.
15.	Умінскі Вікенці Янавіч, аднадворац.
16.	Шмурло Міхал Варфаламеевіч, аднадворац.
17.	Яблонскі Ян Мартынавіч, шляхціц267.
264 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 6, с. 507, а. 52, 53 аб., 85 адв.-86.
265 Радзюк А. Знішчэнне шляхецкіхваколіцаўнаГродзеншчыне...-С. 166,168;Powerza. -S. 103.
266 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 6, с. 507, а. 7.
267 Муліна С. Удзельнікі паўстання 1863 г. з Заходняга краю ў заходнесібірскай ссылцы //Arche.-2010,-№ 12.-С. 265-268; НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 6, с. 22, а. 383.
Такім чынам выконвалася «сістэма Мураўёва». Спальванне шляхецкіх ваколіц і дэпартацыя жыхароў павінны былі вырашаць бліжэйшыя і перспектыўныя задачы. Спачатку запалохаць іншы шляхецкі элемент і адарваць яго ад паўстанцкага руху, а такім чынам пагасіць паўстанне. А на перспектыву ад шляхты адбіралі зямлю, маёмасць — падрывалі эканамічны стан («залезлі ў кішэню», як гаварыў Мураўёў), каб яна не магла фінансаваць будучыя паўстанні. Да таго ж на шляхецкія землі меркавалі завесці расійскіх землеўладальнікаў для таго, каб узмацніць «рускі элемент» у «Заходнім краі».
ГРОДЗЕНСКІЯ АДРАСЫ ПАЎСТАНЦАЎ
Складзены па паказаннях паўстанцаў у Гродзенскай і Віленскай следчых камісіях (асабліва Э. Заблоцкага, Ю. Стравінскага, А. Гофмайстра)268 і на падстве іншых крыніцаў і літаратуры, пазначанай у спасылках. Прадстаўлены на тэрыторыі Гродзенскай губерні (сённяшнія Гродзенская і Брэсцкая вобласці, Падляскае ваяводства Рэспублікі Полынча). Спіс утрымлівае толькі асобаў з кіруючага складу Гродзенскай цывільнай і вайсковай ваяводскай рэвалюцыйнай арганізацыі, камандзіраў паўстанцкіх атрадаў. Указаны месцы баёў, знаходак «Мужыцкай праўды».
I.	Горадня
Месца нараджэння:
Пакубята Пётр Пятровіч — азёрскі акруговы начальнік у Гродзенскім павеце.
• Ягалкоўскі 3. К. — акруговы начальнік Слонімскага павета.
Аптэка Адамовіча, фарная (Парадная пл., дом Фарнага касцёла, цяпер Савецкая пл., 4). Яе арандатар, гродзенскі аптэкар Шмідт Адольф быў удзельнікам падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна. На другім паверсе была падпольная друкарня.
268 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, воп. 1, с. 40; с. 40 а.
Аптэка Дзічкоўскага. Куроўскі Станіслаў Адамавіч, аптэкарскі вучань, быў удзельнікам падзеі 14 сакавіка 1863 г. на чыгуначнай станцыі Гродна.
Брыгіцкі мост праз чыгунку ў раёне стыкоўкі сённяшніх вуліц Маркса і Будзёнага. Месца сустрэчы гімназістаў-паўстанцаў перад выхадам на чыгуначны вакзал 14 сакавіка 1863 г.
Вуліца Ажэшкі, 19. Месца жыхарства Людаміра Абрэмскага, ваяводскага касіра Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі269.
Вуліца Замкавая, д. Собаля. Месца жыхарства Леакадзіі Валіцкай у студзені 1862 г., якая знаходзілася пад сакрэтным паліцэйскім наглядам за спяванне польскіх патрыятычных песен і гімнаў270.
Вуліца Савецкая, 14. У сённяшнім будынку Адміністрацыі Ленінскага райвыканкама ў 1863 г. знаходзіўся прытулак для жабракоў пры кляштары Св. Духа. Яго супрацоўнікаў абвінавацілі ў дапамозе паўстанцам і канфіскавалі будынак.
Гатэль Ромера (вул. Савецкая, 23) на вул. Дамініканскай. У красавіку ці маі (па новаму стылю) 1863 г. адбыўся сход чальцоў Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі па раскладцы падаткаў на памешчыкаў пад кіраўніцтвам С. Солтана. Спачатку сабраліся ў нумары Юндзіла, які тут жыў: Солтан, Камінскі, Багатка, князь Чацвярцінскі, Э. Заблоцкі. Юндзіл здаў сабраныя 3000 рублёў срэбрам ваяводскаму касіру Багатцы, Мілевіч схадзіў у сваю кватэру і прынёс 10-ы нумар газеты «Рух». Потым у другім нумары снедалі. За сталом сядзелі, акрамя вышэйназваных, Мілевіч, Каліноўскі, Ромер, Рэдых, Вайсятыч, Дашкевіч, Сільвястровіч. Прачыталі ўсім інструкцыі чальцоў арганізацыі і 10-ы нумар газеты «Рух»271.
Гімназія (вул. Савецкая, 6) — месца вучобы ўдзельнікаў дэманстрацый, паўстанцаў, кіраўнікоў Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі:
269 Госцеў А. Спіс мемарыяльных мясцін горада Гродна, якія звязаны з жыццём і дзейнасцю выдатных асобаў // Гарадзенскі гадавік. II нумар. Гродна, 2013. С. 110.
270	НГАБ у Гродне, ф. 1,воп. 22, с. 1143, а. 20.
271 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 4-4 адв., 50, 80, 86, 88.
Бріерэ дэ Мартэрэ Уладзіслаў Аляксандравіч, перапісчык у рэвалюцыйным ваяводскім бюро I. Геніўша;
Жалкоўскі Уладзіслаў Людвігавіч, рэвалюцыйны начальнік Гродна пасля Ю. Руткоўскага;
Заблоцкі Баляслаў Карлавіч, камісар Гродзенскага ваяводства пасля арышта брата Эразма;
Заблоцкі Эразм Карлавіч, камісар Гродзенскага ваяводства; Каліноўскі Віктар-Атон, аказаў значны ўплыў на брата Кастуся272;
Лебель Віктар-Леў Севярынавіч, скончыў гімназію ў 1857 г., Ю.08Л861 г. спяваў польскі гімн і пагражаў прыватнаму прыставу пальцам273;