Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
МАХОЎСКІІВАН ІВАНАВІЧ, мешчанін, у 1863 г. меў 89 гадоў, абвінавачваўся ў схаванні паўстанца Завадскага. Сядзеў у Ваўкавыску, у асобным доме, занятым пад арыштаваных, з 10 верасня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 21 адв.).
МАХНЕЎСКІ ІОСІФ АНТОНАВІЧ, памешчык, у 1863 г. меў 49 гадоў. Абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі. Сядзеў пад арыштам у Ваўкавыскім астрозе з 19 жніўня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 7 адв.).
МАЦЭВІЧ АНТОН ДЗЯМ’ЯНАВІЧ, селянін, у 1863 г. меў 60 гадоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчовымі прыпасамі, сядзеў у Ваўкавыскай турме з 24 верасня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 12 адв.).
МАЦЁТАВІЧ АНТОНІ ЮЗЭФАВІЧ, ксёндз, у 1864 г. меў 73 гады, абвінавачваўся ў антыўрадавых выступленнях, сядзеў у Слонімскай турме з 21 снежня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 32 адв.).
МЕРЖЭЕЎСКІ ІВАН КАЗІМІРАВІЧ, ахоўнік, у 1864 г. меў 63 гады, абвінавачваўся ў дастаўленні паўстанцам харчавання, сядзеў у Слонімскай турме з 23 жніўня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 27 адв.).
МІКУЛЬСКІ ФЛАРЭНЦІН АНДРЭЕВІЧ, 63 гады. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, які скончыў з прысваеннем ступені кандыдата філасофіі ў 1819 г. Служыў гродскім суддзёй у Слоніме, павятовым суддзёй Слонімскага павятовага суда, чальцом губернскага інвентарнага камітэта, чальцом губернскага камітэта па паляпшэнню быта сялян (да 1861 г.), міравым пасярэднікам Слонімскага па-
вета (палова 1861 — май 1863 гг.). Узнагароджаны ордэнам С. Уладзіміра 4-й ступені і срэбным медалём. Меў маёнтак Старыя Жыровіцы ў Слонімскім павеце (3000 дзесяцін). Падазраваўся ў зносінах з паўстанцамі, забеспячэнні іх харчаваннем і бялізнай, прыналежнасці да рэвалюцыйнай арганізацыі. Арыштаваны 14.04.1864 г., праведзены вобыск, сядзеў у Гродзенскім турэмным замку. След-
ства не знайшло доказаў яго віны, а сам М. ні ў чым не прызнаўся. Пакінуты на месцы жыхарства пад нагляд паліцыі і з выплатай 10 % збора з маёмасці (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 12; ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 72 адв.-73 адв., с. 3, а. 362 адв.-ЗбЗ, 366-367).
Двор Гродзенскай турмы
МІНЕВІЧ АНТОН, дваранін Беластоцкага павета, 45 гадоў. Прыцягнуты да следства ў жніўні 1863 г. Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за дастаўку харчавання (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184).
МІНЧЭЎСКІІОСІФ, ксёндз, настаяцель Крэмянецкага касцёла Ваўкавыскага павета, 51 год, абвінавачваўся ў дапамозе паўстанцам: прымаў іх у сваёй хаце па 15-20 чалавек, забяспечваў конямі, ежай (хлеб, вяндліна), боепрыпасамі (дроб, кулі), адвозіў іх у лясны лагер. Пазбаўлены маёмасці, духоўнага сану, сасланы ў Томскую губерню (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гг. у Ваўкавыскім павеце. — Гародня: б.в., 2014. — С. 236-237).
МІХАЙЛОЎСКІ АЛЯКСАНДР, селянін Гродзенскай губерні, 52 гады, прыцягнуты да следства Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за садзейнічанне паўстанню ў жніўні 1863 г. (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 184; Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 81).
МІХАЙЛОЎСКІ МІХАІЛ, адстаўны вахмістр Украінскага ўланскага палка, 40 гадоў. Прыцягнуты да следства ў маі 1863 г.
Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй па падазрэнню ў кантактах з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі» ... — С. 181).
МІХЛІЕЎСКІ ІГНАЦІЙ ІВАНАВІЧ, памешчык, у 1863 г. меў 59 гадоў, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 10 ліпеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 55 адв.).
МІЦКЕВІЧ КЛЕМЕНС ЕЖАВІЧ, 45 гадоў, гродзенскі мешчанін, збіраў ахвяраванні на паўстанне. Арыштаваны ў першыя дні студзеня 1866 г. (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. № 171. S. 3).
МОЦАРСКІ МАЦВЕЙ АДАМАВІЧ, y 1863 г. меў 57 гадоў, з дваран Аўгустоўскай губерні, фельчар з Браньска. Дапамагаў паўстанцам медыкаментамі, лячыў параненых (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 705, а. 54).
МРОЧАК ФЕЛІКС, 76 гадоў, шляхціц Гродзенскага павета. Прывозіў паўстанцам харчаванне. Зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Падзеі 1863-64 гадоў... — С. 81).
НАВІЦКІ, былы інжынер, паручнік Рэвельскай інжынернай каманды. Перадаваў рэвалюцыйную карэспандэнцыю, пазней уступіў у паўстанцкі атрад. Быў забіты пад час бою
з царскімі войскамі. Рашэннем Гродзенскага губернскага праўлення ад 1(13).12.1864 г. маёмасць падлягала канфіскацыі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 12; ф. 2, воп. 38, с. 611, а. 124).
У. Навіцкі
НАВІЦКІ РЫЧАРД, 35 гадоў, адстаўны губернскі сакратар. Адвозіў харчовыя запасы ад ксяндза I. Мінчэўскага (гл.) паўстанцам. Палявы суд пазбавіў яго маёмасці, правоў стану і саслаў у Табольскую губерню (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гг. у Ваўкавыскім павеце. — Гародня: б.в., 2014. — С. 236-237).
НАЖЫМСКАЯ ЮЛІЯ, дваранка Гродзенскай губерні, 32 гады, прыцягнута да следства Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за садзейнічанне паўстанню ў жніўні 1863 г. (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 185).
НАРБУТ	ЛЮДВІГА	ТАДЭ-
ВУШАЎНА,	народжаная	Эстка,
55 гадоў у 1863 г. Памешчыца Кобрынскага павета. Маці Хрысціны (гл.). Была арыштавана, пэўны час знаходзілася ў Кобрынскім астрозе, а ў маі 1864 г. вывезена разам з Хрысцінай пад канвоем у Гродна да ваенна-суднай камісіі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 741A; НГАБ у Гродне, ф. 1159, воп. 3, с. 35, а. 101, 104).
Камера Кобрынскай турмы
НАРБУТ ХРЫСЦІНА (Крысціна), жонка Тэадора Нарбута, маці паўстанцкіх камандзіраў Людвіка і Баляслава. Разам з вядомым гісторыкам ВКЛ яна ператварыла сваю хату ў явачны пункт і месца захоўзання зброі, амуніцыі, харчавання для паўстанцаў. За агітацыю вучняў Свіслацкай гімназіі ўдзельнічаць у маніфестацыях генерал-губернатар В.І. Назімаў прадпісаў 29.04.1862 г. гродзенскаму губернатару Галлеру выслаць Хрысціну «ў іншыя павятовыя гарады даверанай вам губерні». Той высяліў яе ў Ваўкавыск пад паліцэйскі нагляд. Генерал-іубернатар Мураўёў вырашыў выслаць Нарбутаў у Сібір, маёнтак канфіскаваць, хату спаліць і заараць зямлю, каб і следу ад іх не заста-
Чэпчык, у якім прайшла ссылку маці Людвіка Нарбута Хрысціна
лося. Але цяжка хворага Тэадора пакінулі пад наглядам паліцыі ў Вільні, дзе ён 15.11.1864 г. памёр, а Хрысціну выслалі ў Пен-
зенскую губерню. Яна вернецца ў Шаўры ў 1874 г. і пакіне свет у 1899 г. Пахавана каля сына Баляслава ў Шаўрах (Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг... — С. 468; Талер-
чык А., Майсяёнак А. Першы летапісец нашай гісторыі // Пагоня. — 1994. — 2-8 снежня. — С. 5).
НЯДЗВЕЦКІ АНТОН, 51 гадоў, шляхціц, арандатар маёнтка ў в. Кадыш Аўгустоўскага павета. Агітаваў уступаць у паўстанцкія атрады. Зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... — С. 81).
НЯМАЖКА МАЦВЕЙ, пісар Скіндэрскага сельскага таварыства Сакольскага павета. Абвінавачваўся ў агітацыі сярод сялян. Яшчэ да паўстання чытаў сялянам паперу, у якой гаварылася пра цяжкасць урадавых падаткаў, намякаў, што хутка будзе агульнае паўстанне, калі «кожны гаспадар павінен будзе зарэзаць хаця б аднаго рускага салдата». Высланы ў Маскву для вырашэння лёсу ў МУС (Восстанне в Лмтве н Белорусснн в 1863 — 1864 гг. ... — С. 397, 398, 564).
Напалеон Орда
ОРДА НАПАЛЕОН МІХАЙЛАВІЧ (11.02.1807 г., в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні — 26.04.1883 г.), піяніст, кампазітар, мастак, удзельнік паўстання 18301831 гг. Вярнуўся з эміграцыі па маніфесту 1856 г. у гэтым самым годзе. Прыпісаны да Кобрынскага мяшчанскага грамадства, арандаваў казённую ферму Варацэвічы ў Кобрынскім павеце. Вясной 1863 г. агітаваў сваіх дваравых уступіць у паўстанцкі атрад (тры з іх так і зрабілі 30.04 (12.05). Быў пад следствам з 22.01 (3.02)1866 г., сядзеў у Кобрынскім турэмным замку з 28.02 (12.03).1866 г. Пад час во-
быску ў яго хаце знайшлі парахаўніцу з порахам, патрыятычныя вершы і падазроныя паперы. 3(15).05.1866 г. адпраўлены ў Гродна і пасаджаны тут у астрог да 30.05 (11.06)1867 г. Яшчэ Напалеон і яго жонка Ірына абвінавачваліся ў дазволе свайму сыну Вітольду ўступіць у французскае войска без дазволу расійскага ўрада. Гэта абвінавачванне пазней было знята, відаць, пад націскам французскага пасольства. Вайсковым судом прыгавораны да высылкі ў «аддаленыя губерні Расіі», але канфірмацыяй в.а. камандуючага Віленскай вайсковай акругі Манюкіна ад 15(27).О7.1867 г. звольнены ад адказнасці. Пэўны час жыў на Валыні. Вынікам яго падарожжаў па Беларусі, Літве, Польшчы і Украіне сталі малюнкі
архітэктурных помнікаў і мясцін, звязаных з жыццём вядомых асоб (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 31, с. 108, a. 1, 7, 16 адв., 17, 36-40, 49, 59, 67 адв.).
ПАНІКВІЦКАЯ АЛЕНА, жонка Іосіфа (гл.), памешчыца Брэсцкага павета, маёнтак Плянты, вербавала людзей у партызанскія атрады. Арыштавана 28.08.1863 г. і знаходзілася пад следствам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 11; воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ПАНІКВІЦКІ ЮСІФ, памешчык Брэсцкага павета, маёнтак Клюкавічы, вербаваў людзей у партызанскія атрады. Арыштаваны 28.08.1863 г. і знаходзіўся пад следствам у Слонімскай турме (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 40 адв.).
ПАНЯТОЎСКІ МІХАІЛ ФРАНЦАВІЧ, 52 гады, чыноўнік Гродзенскай казённай палаты (памочнік бухгалтара), праслужыў там 30 гадоў. Пасля адстаўкі пасяліўся на арандаванай зямлі ў ваколіцы Драмавічы Лідскага павета. Захоўваў порах і кулі. Высланы 26 лістапада 1863 г. з Гродна ў Пензенскую губерню пад нагляд паліцыі. 18.01.1864 г. быў туды дастаўлены і адпраўлены ў г. Ніжні Ломаў. Меў жонку і 3 малалетніх дзяцей (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 504, а. 9, 28; Буднік I. Да падзеяў 1863-64 гадоў... С. 81).
ПАНЯТОЎСКІ ГЕНРЫХ МІХАЙЛАВІЧ, сын М. Панятоўскага, 15 гадоў, прыцягнуты да следства Гродзенскай ваенна-следчай камісіяй за садзейнічанне паўстанню ў ліпені 1863 г. (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі»... — С. 182).
ПАЎЛЮКЕВІЧ КАЭТАН ЛУКІНАВІЧ, шляхціц, у 1863 г. меў 60 гадоў, абвінавачваўся ў забеспячэнні паўстанцаў харчаваннем, сядзеў у Слонімскай турме з 26 жніўня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 27 адв.).
ПАЦІНКА СТАНІСЛАЎ ФРАНЦАВІЧ, дваранін, у 1864 г. меў 56 гадоў, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 15 ліпеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 23 адв.).