Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
БЖЭЗІНСКІ AHTOHI РЫГОРАВІЧ, дваранін, 45 гадоў y 1870 г., адміністратар маёнтка Азёры графа Л. Валіцкага, дастаўляў у партызанскія атрады харчаванне. Сасланы з пазбаўленнем правоў на жыхарства. 3 1864 г. знаходзіўся ў Табольску, займаўся пісьмаводствам (Jodkowski J. Rok 1863... // Echo Grodzienski. — 1921. — № 160. — S. 3; Электронны рэсурс: narod.rulSsilka-ZapSib.html. — Дата доступа: 13.01.2013).
БІРФРЭЙНД ЮЛІЯН (Ян) ВІЛЬГЕЛЬМАВІЧ (1833 альбо 1839 г., Вільня — 1874 г.), шляхціц з Гродзенскай губерні, лютэранін. Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі і Маскоўскім універсітэце. Летам 1861 г. пасля заканчэння медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта прыехаў у Беласток. Жыў у доме бабулі Елізаветы, які знаходзіўся на вул. Новабаярскай, паміж казначэйствам і вул. Млыновай. Працаваў вольна практыкуючым урачом. У яго пэўны час жыў вайсковы ваявода Духінскі. Тут бывалі Урублеўскі, Гафмайстар, Каліноўскі. Па паказаннях бабулі Елізаветы, вясной 1863 г. пакінуў дом і знік (быў урачом у партызанскіх атрадах Духінскага, Урублеўскага, Эйтміновіча на працягу 8 месяцаў). У чэрвені 1864 г. знаходзіўся пад следствам, у 1866 г. сасланы на катаргу ва Урук, але, здаецца, тут не быў, а знаходзіўся ў Іркуцку, дзе быў лекарам. Ажаніўся на дачцы купца Маладыха (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 40 а, а. 101-101 адв., 106, 109-112; с. 16, а. 65; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917 б., а. 409; йгнатовнч Ф.й. Меднкн — соратннкн К.С. Калмновского // Кастусь Каліноўскі (1838-1864): матерналы республнканской конференцнн. — Гродно: ГрГУ, 1988. — С. 67; Powstanie styczniowe і zeslancy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorow Muzeum Historycznego m. st. Warszawy. — T. 2. — Warszawa: Argraf, 2005. — S. 261).
БІСПІНГ АЛЯКСАНДР КАМІЛБЕВІЧ, 20 гадоў, нарадзіўся ўмаёнтку Струбніца Ваўкавыскагапавета Г родзенскай губерні. Вучыў-
ся ў Курляндскай Мітаўскай губернскай гімназіі і Бонскім універсітэце (Германія). У жніўні быў арыштаваны, a 29.09 (11.10).1863 г. быў высланы як неблаганадзейны і па падазрэнню ў дастаўцы харчавання паўстанцам у Арэнбургскую губерню (з кастрычніка 1863 г. жыў у г. Уфе). Па паказаннях Э. Заблоцкага, прымаў у сваім маёнтку Вярэйкі Ваўкавыскага павета яго і К. Каліноўскага пад час іх паездкі па гэтаму павету ў маі 1863 г. Відаць, таму ў пачатку чэрвеня 1864 г. быў дастаўлены ў Гродна для дачы паказанняў. На вочнай стаўцы Заблоцкі не пазнаў Б., а сам ён не прызнаваў свайго ўдзелу ў дапамозе паўстанцам. Верагодна, у 1867 г. памёр (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 75 адв.-76; с. 1, а. 551; воп. 1, с. 40, а. 176; Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. — № 160. — S. 3; Быхаўцаў M. Паўстанне 1863-1864 гг. у Ваўкавыскім павеце. — Гародня: б.в., 2014. — С. 234).
БОНДАР ІВАН, 26 гадоў, праваслаўны селянін з маёнтка Алекшыцы. Прывозіў паўстанцам харчаванне, знаходзіўся ў паўстанцкім атрадзе. Высланы ў Кастрамскую арыштанцкую роту на 2 гады (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў... — С. 79).
БРАНЧЭЎСКІ МІКАЛАЙ ЦІТАВІЧ, памешчык, у 1863 г. меў 26 гадоў, абвінавачваўся ў схаванні паўстанцаў і закліку сялян у паўстанцкія атрады, сядзеў у Ваўкавыскай турме з 6 лістапада 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 21 адв., 42 адв.).
БРАНЧЭЎСКІ РУДОЛЬФ, памешчык, абвінавачваўся ў закліку сялян у паўстанцкія атрады, сядзеў у Ваўкавыскай турме з 27 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 14, а. 21 адв., 42 адв.).
БУЛАТ ІОСІФ АЛЯКСАНДРАВІЧ, мешчанін, у 1864 г. меў 39 гадоў, абвінавачваўся ў прыняцці паўстанцаў і забеспячэнні іх харчаваннем, сядзеў у Слонімскай турме з 15 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 21 адв.).
БУЧЫНСКІ АДАМ ВІКЕНЦЕВІЧ, дваранін, у 1864 г. меў 43 гады, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 15 чэрвеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 21 адв.).
БЯЛЕВІЧ ПАВЕЛ ЯНАВІЧ, 25 гадоў, селянін в. Навасады графа Валовіча. Прывозіў паўстанцам харчаванне. Узяты сельскай грамадой на парукі (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў... — С. 79).
ВАЛЕНТЫНОВІЧ МАРЦЭЛІ АНТОНІЕВІЧ, селянін, 25 гадоў, аканом у маёнтку Гансоўскага ў Гродзенскім павеце. Арыштаваны ў верасні 1863 г. за дастаўку харчавання паўстанцам (Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. — № 177. — S. 3).
ВАЛЯНЧЭЙЧЫК МІХАІЛ, 24 гады, селянін Сакольскага павета, падбухторваў сялян да ўдзелу ў паўстанні. Следства не знайшло дастатковых доказаў яго вінаватасці, таму пакінула без пакарання, але вырашыла «оставнть в подозреннн» (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 557).
ВАЛІЦКАЯ ЛЮДВІКА, графіня, 22 гады, пляменніца Леапольда Валіцкага, сувязная ў партызанскім атрадзе Лянкевіча. Дастаўляла яму прадукты, адзенне, гаспадарчыя рэчы. Арыштавана ў верасні 1863 г. і выслана ў Варонежскую губерню ў лістападзе 1863 г. (Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. — № 177. — S. 3; Буднік I. Да падзеяў 18631864 гадоў ... — С. 80).
ВАЛІЦКІ ЛЕАПОЛЬД ЯНАВІЧ, граф, 50 гадоў, уладальнік маёнтка Вільянова (м. Азёры). Кандыдат абодвух правоў. Аказваў дапамогу паўстанцам харчаваннем, вопраткай, фуражом, купляў зброю для атрада Лянкевіча. Быў арыштаваны ў верасні 1863 г., пазбаўлены правоў, сасланы ў Сібір, маёнтак канфіскаваны. Разам з ім забраны 2850 кніг, якія трапілі ў Віленскую публічную бібліятэку. У 1871 г. атрымаў дазвол на перасяленне ў еўрапейскую частку Расіі, у Вятку. Але застаўся на месцы з прычыны адсутнасці грошай. Памёр у Іркуцку ў 1875 г. (НГАБ у Гродне, ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 18-23; Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. — № 177. — S. 3; Коўкель Л. Канфіскацыя прыватных кніжных калекцый на беларускіх землях пасля паўстання 1863 г. // ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 214; Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў... — С. 79; Powstanie styczniowe і zeslancy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorow Muzeum Historycznego m. st. Warszawy. — T. 2. — Warszawa: Argraf, 2004. — S. 49).
ВАЛОВІЧ ВІТОЛЬД, 35 гадоў, граф, уладальнік маёнтка Свяцк Аўгустоўскага павета. Прывозіў у партызанскі атрад харчаванне. Зняволены ў Гродзенскай турме.
ВАЛОВІЧ МІХАІЛ, 50 гадоў, граф, уладальнік маёнтка Свяцк. Прывозіў у партызанскі атрад харчаванне. Зняволены ў Гродзенскай турме. У 1864 г. знаходзіўся на «поручнтельстве» па загаду гродзенскага ваеннага губернатара (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 13, с. 1399, а. 7; Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. — № 177. S. 3).
ВАЙНЕЎШ ФЕЛІКС АНТОНІЕВІЧ, 44 гады, ксёндз м. Азёры, арыштаваны ў ліпені 1863 г. і прысудам палявога суда накіраваны ў ссылку ў Томскую губерню за патрыятычныя прамовы і падбухторванне да паўстання. Адпраўлены з Гродна ў ссылку 29.11.1863 г. (Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. — № 177. — S. 3; НГАБ y Гродне, ф. 1, воп. 34, c. 504, a. 30; ф. 3, воп. 1, c. 33).
ВАЙСЯТЫЧ ТЫТУС АЛЬБЕРТАВІЧ, шляхціц, 56 гадоў, арыштаваны ў верасні 1863 г. за дастаўку харчавання паўстанцам (Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. — 1921. — № 177. — S. 3).
ВАЙТУШКАВА (ВАЙТУШКА) ЛЕАКАДЗІЯ МАЦЕЕВІЧАЎНА, жыхарка Аўгустоўскага павета, 45 гадоў. Арыштавана ў лістападзе 1864 г. за знойдзеныя ў яе адозвы ў значнай колькасці (Jodkowski J. Rok 1863 // Echo Grodzienski. 1921. № 177. S. 3).
ВАЛЕВІЧ A., аптэкар y Слоніме. Арыштаваны 17.10.1863 г. за дапамогу паўстанцам «харчаваннем і іншымі рэчамі». Сасланы на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Пензенскую губерню (Нгнатовнч Ф.й. Врачн Слоннмшнны — участннкн восстання 1863 г. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў. 1252—2002. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. С. 210).
ВАНСОЎСКІ ПЁТР ІВАНАВІЧ, у 1863 г. меў 46 гадоў, дваранін, сакратар Браньскай думы. Па словах вайсковага начальніка Бельска з паветам, «дурной маралі і вельмі шкодны ў Браньску, распаўсюджвае чуткі аб інсурэкцыі, якая, па яго словах, абавязкова
павінна хутка скончыцца на карысць паўстанцаў, і тады ўсіх, хто не спачувае ім, чакае пакаранне». Ён сачыў за Браньскім атрадам і даносіў паўстанцам аб яго перасоўваннях. Маёмасці В. не меў, дзеці знаходзіліся на ўтрыманні добрых людзей, бо сваякоў у Бельскім павеце не меў. Быў высланы ў канцы лістапада 1863 г. у аддаленыя губерні Расіі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 705, a. 1 адв., 21 адв., 22, 77 адв.).
ВАНАРОЎСКІ (Внароўскі) ДОНАТ, 46 гадоў, шляхціц з в. Баля Сольная, ляснік у маёнтку Азёры Л. Валіцкага. Інфармаваў паўстанцаў аб перасоўваннях царскіх карных атрадаў, «распаўсюджваў шкодныя чуткі». Быў высланы ў лістападзе 1863 г. у Томскую губерню (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў ... — С. 80).
ВЕЙС МЕЧЫСЛАЎ, дваранін, 30 гадоў. Прымаў паўстанцкі атрад Ляндэра, тры разы даваў ім абед, адвозіў харчаванне ў лес (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гг. у Ваўкавыскім павеце. Застаўся пад паручыцельства ў сваім павеце (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гадоў у Ваўкавыскім павеце. — Гародня: Гарадзенская бібліятэка., 2014. С. 236-237).
ВІЛЬБІК ФРАНЦ ІОСІФАВІЧ, дваранін, у 1863 г. меў 40 гадоў, абвінавачваўся ў сувязях з паўстанцамі, сядзеў у Слонімскай турме з 11 ліпеня 1863 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 11, а. 55 адв.).
ВІЛЬЧЭЎСКІ ВАЛЕРЫ (ВАЛЕРЫЯН)
АНТОНІЕВІЧ, вольна практыкуючы ўрач (1838 г., Навагрудскі павет — 1916 г.). Выконваў абавязкі правадыра дваранства Брэсцкага павета, забяспечваў харчаваннем паўстанцаў. Быў урачом у атрадзе Лукашэвіча. 3 5.08.1863 г. знаходзіўся пад арыштам у Слонімскай
турме і падлягаў высылцы ў Арэнбургскую губерню. В. Вільнэускі Па іншых дадзеных, трапіў у палон у красавіку 1864 г.
Высланы ў Уфу, а затым па этапу ў Мінусінск. У 1870 г. выехаў у польскі г. Каліш (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 500, а. 5; воп. 1, с. 11, а. 59 адв.; Грнцкевнч В. С факелом... — С. 194; Jodkowski J. Rok 1863... № 177).
ВІЛЬЧЫКЕВІЧ ЯН, дваранін Гродзенскай губерні, 45 гадоў. Прыцягнуты да следства ў ліпені 1863 г. Гродзенскай ваенна-след-
чай камісіяй за кантакты з паўстанцамі (Смалянчук А. Гарадзенскія «мяцежнікі» // ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 183).
ВІРЫЁН ІВАН, 68 гадоў, памешчык Гродзенскага павета, дапамагаў паўстанцам прадуктамі, зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў... — С. 80).
ВІРЫЁН СТАНІСЛАЎ ІВАНАВІЧ, 31 год, дапамагаў паўстанцам прадуктамі, зняволены ў Гродзенскай турме (Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гадоў... — С. 80).