Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
21 .06, мястэчкі Гарадзец і Антопаль, Кобрынскі павет. Бой паміж рускім атрадам з 100 чалавек Чарнігаўскага палка з казакамі і 1 роты Пскоўскага палка з 20 казакамі пад камандаваннем маёра
216 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 77 адв.
К.ека і 67 коннымі паўстанцамі. Рускія ўзялі ў палон 2 чалавекі, некалькіх паранілі.
23 .06, Масты, Ваўкавыскі павет. У 4 км ад Мастоў у наднёманскіх лясах калона расійскіх войск (дзве роты Фінляндскага гвардзейскага палка) на чале з палкоўнікам Крамерам разбілі паўстанцкі атрад (каля 100 чалавек). У выніку бою паранены 2 салдаты.
26 .06, Боркі, Кобрынскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
27 .06, Шэрашава, Пружанскі павет. 1 рота Рэвельскага палка на чале з капітанам Штэкерам сутынулася з паўстанцамі (каля 70 чалавек) і нанесла ім страты — забіла 16 і ўзяла ў палон 3 чалавек.
Пачатак 07, станцыя Парэчча, Гродзенскі павет. Рота ўрадавых войск напала на вялікі атрад паўстанцаў, якія адышлі і разышліся дробнымі групамі. Пошукі іх вынікаў не далі.
5 .07, фальварак Раманаўка, Слонімскі павет. Адбылася перастрэлка паміж ротай Стараінгерманландскага палка капітана Дзяканава (страт не было) і атрадам паўстанцаў, якія пры адступленні страцілі 5 чалавек палоннымі.
Ноч з 7.07 на 8.07, Макраны, Кобрынскі павет. Расійцы (рота пяхоты і 20 казакоў) пад камандаваннем паручніка Дзюбы атакавалі атрад кавалерыі Казіміра Нарбута (80 чалавек). Улічваючы значную перавагу праціўніка, Нарбут вырашыў адысці і рушыў у Каралеўства Польскае. У выніку бою сярод паўстанцаў 6 забітых і 4 палонных.
11 .07, м. Дамачава, Брэст-Літоўскі павет. Расійцы арганізавалі тут моцны атрад міліцыі (сельскі караўл, каля 50 чалавек), якая дапамагала іх рэгулярным сілам. Партызанскі аддзел (каля 600 чалавек) складаўся з атрадаў Янкоўскага, Зялінскага пад агульным кіраўніцтвам Крысінскага. У выніку бою расійскае войска было выбіта з мястэчка. Затым паўстанцы атакавалі міліцыю, якая, страціўшы 12 чалавек, разбеглася. Паўстанцы здабылі шмат зброі і амуніцыі. Страты паўстанцаў — 2 забітых і 13 параненых, урадавага
аддзела — 2 салдаты забітыя і 3 параненыя, 3 караўльныя з сялян забітыя, 1 паранены, 1 згарэў у караўльным доме.
15 .07, Топчава, Бельскі павет. Расійскае войска пад кіраўніцтвам капітана Мамылава абстраляла невялікі атрад паўстанцаў. У выніку бою забіты 2 паўстанцы і 4 паранены.
18 .07, Львоўшчына, Слонімскі павет (Ханевічі, Харабровічы), Дзераўна). Бой паміж 29 салдатамі Стараінгерманландскага палка паручніка Азулевіча і атрадам паўстанцаў з 22 чалавек на чале з Лукашэвічам (Галоска). Апошнія страцілі забітымі 7 чалавек і параненымі — 1, палонных — 4; вайскоўцы страт не мелі. Разбегшыхся паўстанцаў сабраў партызанскі атрад Юндзіла.
20 .07, Бярозавае балота, Слонімскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі Улодака і ўрадавымі войскамі пад камандаваннем капітана Стэцкера. Апошні разбіў паўстанцаў.
25 .07, м. Азёры, Гродзенскі павет. Паўстанцкі аддзел Лянкевіча і Астрогі (каля 200 чалавек) быў атакаваны моцнай калонай расійскіх войск. 7 паўстанцаў забіты ў выніку бою.
27 .07, Вялікае Балота, Ваўкавыскі павет. Урадавымі войскамі пад камандаваннем капітана Стэцкера разбіты атрад паўстанцаў (ён памылкова лічыў, што Улодака). У выніку бою вайскоўцы захапілі ў палон 3 паўстанцаў.
30 .07, Маркава, Бельскі павет. У выніку бою сярод паўстанцаў забіты 1, паранены 1 чалавек, урадавага аддзела — адпаведна, 2 і 5.
31 .07, Ігнаткі, Бельскі павет. 4 паўстанцы трапілі ў палон.
2 .08, м. Гарадок (Грудэк), Беластоцкі павет. Атацы расійскага Неўскага палка з 15 казакамі Данскога № 5 палка падвергліся атрады Кабылінскага і Толкіна. У выніку бою забіты 4 паўстанцы (па афіцыйнай версіі, забіты 42, у палон узяты 4 чалавекі).
5 .08, мыза Пухлы, Бельскі павет. У выніку бою з атрадам Уру-
блеўскага (каля 250 чалавек) сярод салдат урадавага аддзела (рота Сафійскага палка і 30 казакоў 5 сотні Данскога № 5 палка пад камандаваннем падпалкоўніка Цігерстэна) 20 забітых і 14 параненых (па афіцыйных дадзеных, 2 і 4)217.
7.08, в. Баяры, Ваўкавыскі павет. Капітан Руткоўскі на чале 7-й роты Пскоўскага пяхотнага палка і 40 улан Курляндскага Яго Вялікасці палка ў пошуках паўстанцаў размеркаваўся ў Баярах на начлег. He паспелі яны размясціць назіральныя пасты, як з двух бакоў напалі паўстанцы (каля 150 чалавек) пад кіраўніцтвам I. Хадакоўскага. Вайскоўцы здолелі сабрацца і адбіць атаку, а затым пераследаваць 3 вярсты да лесу. 1 салдат быў паранены ў нагу (па іншых дадзеных, 4 забіты, 5 паранены)218.
8.08, ва ўрочышчы Цымлева Ваўкавыскага павета адбыўся трохгадзінны бой 10-й роты Стараінгерманландскага пяхотнага палка на чале з паручнікам Ліневічам з прыдадзенымі яму 10 казакамі 6-й сотні 5-га Данскога палка і 10 міліцыянерамі ад вясковага караўла м. Поразава, а таксама далучыўшыхся каля в. Навасёлкі 7-й роты Пскоўскага пяхотнага палка і атрада лейб-улан Курляндскага палка з паўстанцкім атрадам каля 150 чалавек. Страты паўстанцаў: 20 забіты, 1 палонны. Вайскоўцы не пацярпелі219.
9.08, урочышча Пашкоўшчызна ў Тышкевічскіх лясах, Ваўкавыскі павет. 10-я рота Страінгерманладскага палка, дзве роты Пскоўскага палка, эскадрон лейб-улан Курляндскага палка маёра Духноўскага напалі на ўмацаваны лагер паўстанцаў. Там знаходзіліся атрады Ф.-А. Улодэка, А. Духінскага, Ю. Стравінскага (да 400 чалавек). Калі скончылася амуніцыя, частка паўстанцаў адышла ўглыб лесу, абарону трымалі 40 партызан на чале з Урублеўскім. Гэта дапамагло ўратаваць адыходзячых і прымусіла расійцаў саміх адысці, бо яны не ведалі, колькі сілаў у паўстанцаў. Пасля цяжкага бою былі забіты 45 паўстанцаў, 1 паранены ўзяты ў палон. Расійскія вайскоўцы страцілі 2 параненых і адышлі ноччу ў в. Навасёлкі220.
217 Сборннкраспоряженнй графа.. .-C.310.
218 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 93-93 адв.
219 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 93 адв.-94.
220 НГАБ у Гродне. ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 95-95 адв.
23.08, м. Цэхановец, Бельскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
30.08, Глыбокі Кут, Пружанскі павет. Расійцы некалькі разоў атакавалі партызанскі лагер і толькі пасля ўдара ў цэнтр абароны прымусілі паўстанцаў адысці з пазіцый. У выніку бою 1 паўстанец забіты (Чарняўскі), 1 паранены (Здановіч).
2.09, в. Усенькі, Бельскі павет. Бой паміж 2,5 роты пяхоты і паўэскадронам кавалерыі пад камандаваннем палкоўніка Воранава і генерал-маёра графа Толя і паўстанцкім атрадам Тычкіна (Толкіна — ?). Апошнія страцілі 42 забітымі і 1 палоннага.
3.09, в Ушынск. Сутычка ўзвода Новаінгерманландскага палка, паўэскадрона С.-Пецярбургскага ўланскага палка пад камандаваннем палкоўніка Воранава. Урадавыя войскі нанеслі страты паўстанцам: 16 забітых, 1 узяты ў палон.
3.09, паміж вёскамі Урублёва і Цясака. Той самы рускі атрад палкоўніка Воранава сутыкнуўся з паўстанцамі да 400 чалавек і зноў нанёс ім страты, забіўшы 30 чалавек.
3.09, Выганаўскі Лес, Бельскі павет. Рота Сафійскага палка на чале з штабс-капітанам Емяльянавым правяла бой з паўстанцкім атрадам каля 400 чалавек, забіла 60 з іх і сама панесла страты ў колькасці 2 параненых.
11 .09, Берагава Сядзенне, урочышча каля лясной аховы Горбач Свіслацкай дачы Ваўкавыскага павета. Атрад паўстанцаў (каля 300 чалавек) на чале з В. Урублеўскім прыняў бой ад урадавай вайсковай часці на чале з маёрам Шульжэнка. Пасля гадзіннага ўпартага супраціўлення вымушаны былі разбегчыся. Страцілі 31 чалавека забітымі і 2 палонных. Царскія вайскоўцы страт не мелі. Паўстанцы разбіліся на часці пад камандаваннем Урублеўскага, Улодака і Млотка221.
221 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 107108.
12 .09, Рудня, Ваўкавыскі павет. У выніку бою каля 16 гадзін паўстанцы на чале з Урублеўскім (каля 180 чалавек) адбілі атаку маскоўскага войска, які страціў да 20 чалавек параненых і забітых. Страчаны 1 паўстанец. Паўстанцы схаваліся ў лесе, і раніцай Урублеўскі іх збіраў нанова.
16 .09, маёнтак Улісоўшчызна, Ваўкавыскі павет. Перастрэлка паміж 28 салдатамі Стараінгерманландскага палка прапаршчыка Чымбаевіча (страт няма) з атрадам паўстанцаў (забіты 3, паранены 3 чалавекі).
19 .09, ваколіца Лукавіца, Бельскі павет. Расійскія часці напалі на паўстанцаў, кіруемых братамі Эйтміновічамі. 3 боку Лукавіцы абараняўся ўзвод Гувальда, з супрацьлеглага боку — узвод Вашкевіча, у сярэдзіне — Толкін. Атрад расійцаў складаўся з 20 чалавек пяхоты і 10 казакоў на чале з маёрам Банецкім, накіраваным для арганізацыі вясковых караўлаў. 3 дапамогай часткі 5-й лінейнай роты Сафійскага пяхотнага палка штабс-капітана Юр’ева ўдалося перамагчы паўстанцаў. 5 з іх былі забіты, 5 паранены, рэшткі паўстанцаў пераследаваў маёр Корф, але яны схаваліся ў лесе222.
19 .09, в. Пёнткова, Бельскі павет. Баявая сутычка паміж паўтары роты Сафійскага палка і 12 казакамі Данскога № 5 палка пад камандаваннем маёра Ганецкага і паўстанцкім атрадам Урублеўскага (каля 300 чалавек). Страты рускіх: забіты 2, паранены 12, паўстанцаў: забіты больш за 50, шмат параненых і 1 узяты ў палон.
20 .09, м. Боцкі, Бельскі павет. Баявая сутычка паміж паўстанцамі Баранцэвіча (каля 109 чалавек) і ўрадавымі войскамі. Пасля бою Баранцэвіч пайшоў на злучэнне з Урублеўскім.
22 .09, в. Крыванцы, недалёка ад Друскенік, Гродзенскі павет. Бой паміж 90 ніжнімі чынамі лейб-гвардзейскага Сямёнаўскага палка на чале з паручнікам Клакачовым і паўстанцкім атрадам каля 120 чалавек. Апошніх забіта 36 чалавек і 1 палонны.
2. 10, Выганоўскі лес па дарозе з маёнтка Паканева ў Бельск. На 9-ю лінейную роту Сафійскага пяхотнага палка (камандзір
222 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 167, а. 74 адв., 209.
штабс-капітан Емяльянаў), якая ахоўвала транспарт з канфіскаванай у жыхароў маёмасцю, напалі паўстанцы (да 400 чалавек). Бой доўжыўся каля 3 гадзін. У выніку яго паўстанцы разбегліся дробнымі групамі, пераследаваць у лесе якіх царскія войскі не палічылі мэтазгодным. Паранены 1 радавы, 1 кантужаны. Паўстанцаў забіта да 60 чалавек каля дарогі, а колькі ў лесе, невядома. У паўстанцаў адбіта 5 ружжаў, 2 шаблі, пісталет, 12 косаў223.
7.10, Боркі, Пружанскі павет. У выніку бою 5 паўстанцаў забіты, 5 паранены.