Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края..., Внльна, 1915. — С. XXX; Фальковнч С.М. Ндейно-полнтнческая борьба... — С. 197, 198, 223).
Ф. Ягмін
ЯГМІН ФЕЛІКС-Станіслаў-Ігнацый-Люцэўм СТАНІСЛАВАВІЧ (каля 1833—1864 гг.), з дваран Гродзенскай губерні, меў маёнтак Дывін у Кобрынскім павеце, пасля смерці бацькі — дамы ў Брэсце і Друскеніках. Выхоўваўся ў прыватнай навучальнай установе. 3 1852 г. на расійскай вайсковай службе, з 1854 г. — афіцэр. Удзельнічаў уКрымскайвайне. Штабс-ротмістр лейб-уланскага Курляндскага палка. Чалец рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў рускай арміі ў Польшчы. Спачуваў паўстанцам і за «дрэнны» ўплыў на калег быў пераведзены 21.03.1862 г. у Вазнясенскі ўланскі полк.
Падаў у адстаўку і быў звольнены загадам ад 28.08.1862 г. Камандзір кавалерыі ў атрадзе Траўгута, які сфарміраваўся ў красавіку 1863 г. у Кобрынскім павеце. Параненым трапіў у палон у бітве пад Горкамі, быў сасланы, на этапе, недзе паміж Казанню і Кунгурам памёр у красавіку 1864 г. Частка маёнтка, якая належала яму, была секвестравана (Дьяков В.А. Деятелн... — С. 195, 227; НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 14, с. 292, а. 31; ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 126 адв.; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 120; Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. — Т. I. — С. 382; Т. II. — С. 773).
ЯТАЎТ МАРЦІН ВОСІПАВІЧ (1839 г., Ковенская губерня — ?). У вайсковай службе з 1859 г. Юнкер Лібаўскага пяхотнага палка. У лютым 1863 г. пакінуў войска і перайшоў на бок паўстанцаў, узяўшы з сабой «усе казённыя рэчы, 6-лінейную вінтоўку за № 977, поўную баявую амуніцыю з поўнай колькасцю патронаў і гарністы свісток». Сфарміраваў з вучняў 5-га і 6-га класаў Беластоцкай гімназіі атрад. Забіты ў бітве з расіянамі 11.02.1863 г. пад Крулёвым Мастом Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (Дьяков В.А. Деятелн... — С. 198; Kolumna. — Cz. 2. — S. 11-14).
Такім чынам, партызанскія атрады былі створаны ва ўсіх паветах Гродзенскага паўстанцкага ваяводства. Вельмі многія з іх былі пад камандаваннем адстаўных ці дзеючых расійскіх афіцэраў, якія паходзілі з беларускіх зямель. Агульная колькасць усіх гродзенскіх
атрадаў, па падліках А.Ф. Смірнова, не перавышала 2 тысяч чалавек201. Ніжэй апісаны баі, бітвы, сутычкі, у якіх яны прынялі ўдзел (даты падаюцца па новаму стылю)202.
23.01.1863 г., м. Кодэн, 20 вёрст ад г. Брэст-Літоўска, паўстанцкі атрад на чале з Грубецкім ноччу ўступіў у бой з расійскім атрадам (лятальны парк № 2). Забіты 9, паранены 16 ніжніх чыноў. Страты паўстанцаў невядомыя.
23.01.1863 г., заштатны г. Сураж, Беластоцкі павет. 7-я рота 22-га батальёна Лібаўскага пяхотнага палка пад камандаваннем капітана Малюгі ў ноч на 23.01 баранілася ад нападу паўстанцаў (каля 1000 чалавек). У. Ціхорскага (Замечка), але вымушана была ў колькасці 60 чалавек адступійь да Заблудава. Забіты 3 расійцы і 1 паўстанец. Апошнія разграмілі ротны цэйхгаўз, але зброю і амуніцыю не захапілі (за што Ціхорскі абвінавачваў камандзіра аддзела, штурмуючага магазін, Клімантовіча)203.
30 .01, маёнтак Рудка, Бельскі павет. Ноччу паўстанцы (па паказаннях палонных казакоў, іх было каля 2 тысяч чалавек) напалі на каманду казакоў Данскога № 33 палка колькасцю 45 чалавек (камандзір харужы Каласкоў), з якіх 4 забілі (іх пахавалі 3.02 у Бельску), 6 паранілі, 8 узялі ў палон. Казакі адышлі да Бельска. Жыхарам маёнтка на наступны дзень паўстанцы зачыталі маніфест аб неіснаванні расійскага ўрада, спалілі паперы з валаснога праўлення, адабралі ў казакоў 33 страявых каня і 23 дзіды, 22 ружжа, 23 палашы. Генерал З.С. Манюкін выслаў пагоню, але безвынікова204.
4 .02, в. Мялейчыцы, Бельскі павет. Атрад паўстанцаў вызваліў рэкрутаў, якіх везлі з Мялейчыц да Высока-Літоўска. У пагоню расійцы паслалі з Брэста ў напрамак Высока-Літоўска роту пяхоты з 2 гарматамі, 40 казакамі.
201 Смнрнов А.Ф. Восстанне 1863 года в Лнтве н Белоруссші. М.: Нзд-во AH СССР, 1963.-С. 229.
202 Базавыя крыніцы прыводзяцца напрыканцы дадзенага нарыса, дадатковая літаратура даецца ў спасылках.
203 Сборннк распоряженнй графа Мнханла Ннколаевнча Муравьёва по усмнренню польского мятежа в Северо-Западных губерннях 1863-1864 гг. / сост. Н. Цылов. Внльна, 1866. С. 306.
204 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 167, а. 6, 16 адв. 18 адв.
6 .02, мыза Далбізна Брэст-Літоўскага павета. Бой паміж паўстанцамі Рагінскага (да 1500 чалавек) і расійцамі (2 роты Рэвельскага палка і 5-я рота Пскоўскага палка, 53 казакі Данскога № 24 палка) пад камандаваннем Янішэўскага.
6 .02, м. Сямятычы, Бельскі павет. Тут 10 дзён стаяў моцны атрад У. Ціхорскага, да якога сцякаліся іншыя паўстанцы (мясцовыя С. Сангіна і Б. Рыльскага) — усяго каля 4-5 тысяч чалавек. Царскія часці пад камандаваннем генерал-лейтэнанта З.С. Манюкіна і Крываносава (7ротаў пяхоты, артылерыйская батарэя з 4 гармат і казакі) пачалі бамбардзіроўку мястэчка, але беспаспяхова. Таму касіянеры на чале з I. Місткоўскім ударылі па іх, прымусілі адступіць, некалькі чалавек забіўшы і параніўшы. Страты паўстанцаў: 14 забітых, 13 параненых (сярод іх М. Сняжынскі і А. Волман). У. Ціхорскі адправіў кавалерыю на чале з Л. Плуцінскім да Драгічына, а сам вырашыў пакінуць мястэчка.
7 .02, падзеі ў Сямятычах працягваліся. Сюды падышлі атрады Р. Рагінскага, В. Левандоўскага і А. Чарняўскага (400 чалавек), у 6 вярстах ад мястэчка стаяў У. Ябланоўскі (800 чалавек). Каля поўдня генерал Манюкін атакаваў паўстанцаў, ілжывым адступленнем выманіў атрады ў адкрытае поле і нанёс ім моцны ўрон артылерыйскім абстрэлам. Паўстанцы вымушаны былі адысці. Зацятыя баі адбываліся і на вуліцах мястэчка. Першым адышоў праз мост за рэчку Рагінскі, затым Левандоўскі, яны страцілі каля 100 чалавек забітымі, каля 200 чалавек (у большасці сяляне) трапілі ў палон (сярод іх К. Тапольскі, Э. Іваноўскі, Н. Стаповіч, Р. Белаўскі). За дапамогу паўстанцам жылыя і гаспадарчыя пабудовы жыхароў Сямятычаў былі спалены.
8 .02, заштатный горад Сураж, Беластоцкі павет. Адзін з атрадаў паўстанцаў Ціхорскага, вырваўшыся з Сямятыч, напаў на казацкі патруль і забіў 6 чалавек.
9 .02, мыза Далбізна Брэст-Літоўскага павета. Бой паміж паўстанцамі Рагінскага і расійцамі (2 роты Рэвельскага палка) пад камандаваннем Янішэўскага. Забіты 1, паранены 3 расійцы, страты паўстанцаў невядомыя. Расійцы артылерыйскім агнём знішчылі вёску, разрабавалі маёнтак, а яго гаспадара Снежку расстралялі за дапамогу паўстанцам.
10 .02, м. Янава і Нямірава Бельскага павета, сюды адступіў ад Белай атрад Р. Рагінскага (па афіцыйных дадзеных, каля 600 чалавек). Пад час пераправы праз Буг ён быў абстраляны пяхотай Пскоўскага палка на чале з падпалкоўнікам Вімбергам. Апошні згубіў 18 чалавек, а паўстанцы — некалькі (па афіцыйных дадзеных, расійцы — 1 забіты і 2 паранены, паўстанцы — забіты 1 чалавек).
11 .02, Каралёў Мост, Пружанскі павет. Адбылася зацятая сутычка атрадаў Рагінскага, Рыльскага і Сангіна, якія перапраўляліся праз раку, з урадавым войскам (5 ротаў Пскоўскага палка, 3 роты Рэвельскага палка, 85 казакоў № 24 Данскога палка пры 4 гарматах) пад кіраўніцтвам флігель-ад’ютанта графа I. Носціца і падпалкоўніка Вімберга. Паўстанцы страцілі абоз, штандар атрада, некалькі чалавек забітымі і палоннымі (па афіцыйных дадзеных, забіты 12, патанулі 5, у палон узяты 20 чалавек), але 70 чалавек пераправіліся праз раку і дабраліся да Белавежскай пушчы.
12 .02, м. Шарашова. Атрад паўстанцаў Рагінскага і Сангіна, Рыльскага (каля 200 чалавек), узброеных паляўнічымі ружжамі, пісталетамі, кінжаламі, захапіў мястэчка. У кватэры прыстава размеркаваўся камандзір атрада, астатнія каля касцёла. Пасля закупкі кажушкоў, ботаў і іншага адзення, забраўшы ў сельскім праўленні 93 рублі казённых грошай, выехалі на 15 фурманках у напрамку Пружан205.
Бой атрада Рагінскага за Пружаны
13 .02, г. Пружаны. У 7 гадзін Р. Рагінскі, С. Сангін і Рыльскі на чале 85 чалавек (па іншых дадзеных, 100) напалі на казармы пружанскай інваліднай каманды, казну, цэйхгаўз, казначэйства, гарадавую турму, кватэру гараднічага. Хаця ўрадавых войск было болып (250 чалавек), яны здаліся. Тры паўстанцы былі забіты, 9 паранены. Праціўнік страціў 3 чалавекі забітымі і 9 параненымі. Паўстанцы захапілі ў цэйхгаўзе ўсю зброю, порах, патроны
205 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863 1864 гг. ... С. 343.
(1720 штук), амуніцыю, 1720 патронаў, а ў казначэйстве — 10 808 рублёў 85 капеек срэбрам206. Сангін і Рыльскі пасля бою прайшлі з Рагінскім толькі палову дарогі на Кобрын, а потым адышлі, каб ізноў вярнуцца да Сямятыч.
15 .02, ферма (вёска) Рэчыца, Пружанскі павет. Моцны расійскі аддзел падпалкоўніка Вімберга напаў на атрад Сангіна-Рыльскага (38 чалавекі, па афіцыйных дадзеных, 250 чалавек). 11 паўстанцаў былі забіты, 14 трапілі ў палон (па афіцыйных дадзеных, 83 забіты, 34 паранены і 14 узяты ў палон). Страты Вімберга — 2 забіты, 3 паранены. У баі загінуў Сангін, а Рыльскі і яшчэ 9 паўстанцаў трапілі ў палон.
Шлях паўстанцкага атрада Рагінскага
17 .02, урочышча Масты, Бельскі павет. 2-я рота Рэвельскага пяхотнага палка пад камандаваннем штабс-капітана Любімава ўступіла ў бой з паўстанцкім атрадам (каля 500 чалавек). У іх страты — 1 забіты, 13 паранены, 3 зніклі без звестак, у паўстанцаў — 2 забітых і 1 паранены (астатніх забітых і параненых паўстанцы вывезлі на падводах).
1 .03, в. Чарнавесь (Чорнае сяло), Сакольскі павет. У ваколіцах Супрасля атрад Валенты Парчэўскага напаў на транспарт, які суправаджалі 50 казакоў, 8 забіў, астатніх разагнаў. У Чарнавесі напаў на каманду інвалідаў, забраў 40 ружжаў. Пасля гэтага атрад быў распушчаны, а яго паранены камандзір паехаў у Вільню.
206 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863 1864 гг. ... С. 343.
14 .03, г. Гродна. Вечарам былы капітан расійскай службы, начальнік станцыі ў Гродне Л.Ф. Кульчыцкі на чале каля 100 маладых людзей (намі знойдзена 71 прозвішча) спрабаваў захапіць падрыхтаваны да руху цягнік, каб выехаць да месца фарміравання атрада Л. Нарбута каля чыгуначнай станцыі Парэчча. Ад’ехаць удалося толькі самому Куль-
Раскопванне цягніка, які затрымаўся у снезе
чыцкаму і яго 7 ці 8 сябрам, бо машыніст адчапіў вагоны. Рота расійскіх войск атакавала моладзь, якая засталася на вакзале. Пры гэтым 2 чалавекі былі паранены (К. Самулінскі і К. Талочка) і 2 узяты ў палон (Ю. Гамулецкі і В. Жукоўскі).