Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
РАМАТОЎСКІ КАНСТАНТЫ (мянушка Ваўр), удзельнік паўстання 1830-1831 гг., калі служыў паручнікам у 4-м палку лінейнай пяхоты. Далей перайшоў расійскую мяжу і служыў у французскім легіёне ў Алжыры. У часы існавання патаемнай арганізацыі перасяліўся ў Літву-Беларусь. 3 пачаткам узброенай барацьбы стаў на чале атрада ў Беластоцкім павеце. Як былому вайскоўцу яму ўдавалася доўга берагчыся ад праціўніка. 2 красавіка ўдзельнічаў у бітве ў Вялікіх Яшвілях Беластоцкага павета. 22.04.1863 г. пад Калетамі Гродзенскага павета перайшоў у Плоцкае ваяводства. Вітгенштэйн з Сувалак даносіў гродзенскаму губернатару, што 13(25), 14(26), 16(28) і 17(29) чэрвеня нанёс значныя страты атраду Ваўра: забіты каля 300 чалавек, шмат параненых, захоплены абоз, Ваўр паранены і паўстанцы разбегліся. Пасля паражэння паўстання эміграваў у Францыю, памёр у Парыжы (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 6, с. 22, а. 292; Bialynia-Cholodecki. Dowodcy... — S. 59; Jodkowski J. Rok 1863 wpowiecie... — № 33; Zielinski St. — S. 322).
PAMAH АПАЛІНАРЫЙ ФРАНЦЭВІЧ, мянушкі Анастазы, Атаназы, Сава (1825-1872 гг.), з дваран Люблінскай губерні, выхоўваўся ў прыватнай навучальнай установе, на рускай вайсковай службе з 1846 па 1863 г. Удзельнічаў у венгерскім паходзе ў 1849 г., ваяваў у Крымскай вайне. Належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў рускай арміі ў Польшчы. Калі пачалося студзеньскае паўстанне, быў штабс-капітанам Лібаўскага пяхотнага палка. 24.04.1863 г. збег у Беласток да паўстанцаў. Камандаваў асобным паўстанцкім атрадам на Гродзеншчыне, Падляшшы, Любліншчыне. Пасля паражэння паўстання эміграваў у Францыю, дзе і памёр. Па некаторых дадзеных, ён застрэліўся ў Парыжы ў другой палове 1864 г. (Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. — Т. I. — С. 507; Дьяков В.А. Деятелн... — С. 147-148, 209, 229; Кісялёў Г. Паплечнік Каліноўскага... — С. 31; Laniec S. Partyzanci kresyw Pylnocno-wschdnich w powstaniu styczniowym (ziemie bialoruskie). — Torun: b.w., 1996. — S. 104).
РЫЛЬСКІ БРАНІСЛАЎ, камандзір атрада Бельскага павета. Атрад прыняў бой пад Сямяцічамі 6-7.02, Каралеўскім Мастом 11.02, удзельнічаў у захопе Пружан 13.02. 15 лютага 1863 г. пераважаючым расійскім войскам атрад быў разбіты пад Рэчыцай Пружанскага павета. Рыльскі трапіў у палон (Гродно: энцнкл. справочннк. — С. 165;GuscioraF. PowstaniestyczniowenaPolesiu. — Brzest-nad-Bugiem, 1937. — S. 35; Roginski R. Roman Roginski, powstaniec ... — S. 79).
САМУЛЬСКІ, спачатку знаходзіўся ў атрадзе Рагінскага, быў паранены, пасля выздараўлення сфарміраваў свой атрад з 70 пружанскіх паўстанцаў і прывёў іх да Стравінскага. Затым сфарміраваў атрад з 40 чалавек і далучыўся да Улодака. Сасланы ўглыб Расіі (ARCHE. 2010. № 12. С. 28).
САНГІН СТАНІСЛАЎ ЮЗЭФАТАВІЧ, камандзір атрада Бельскага павета. Атрад прыняў бой пад Сямяцічамі, удзельнічаў у захопе Пружан, 15 лютага 1863 г. быў разбіты пераважаючым расійскім войскам каля в. Рэчыца Кобрынскага павета. Сангін у баі быў забіты (Гродно: энцнклопеднческнй словарь... — С. 165; Матвейчык Д. Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў. — Мн.: Медысон, 2013. — С. 29).
САСУЛІЧ КСАВЕРЫ (1821—? гг.), камандзір 3-й стралковай роты з Гродна ў атрадзе Г. Стравінскага, а потым асобнага атрада колькасцю 120 чалавек, які дзейнічаў на поўдні Ваўкавыскага павета (ARCHE. 2010. № 12. С. 29, 39).
СТАНІШЭЎСКІ ЯЎГЕН (каля 1836-10.01.1864 гг.), земляўладальнік з Літвы, ад’ютант Стасюкевіча, затым служыў у атрадзе Нарбута, быў ад’ютантам камандзіра літоўскай кавалерыі атрада Урублеўскага. Забіты ў бітве пад Усцімавым (Dokumenty terenowych wladz wojskowych^oKyMeHTbi повстанческнх военачальннков, 1863-1864 I Red. Tomu W. Djakow, S. Kieniewicz // Powstanie styczniowe: materialy i dokumenty, Wroclaw: Zaklad Narodowy im. Osolinskich, 1976. C. 191).
СТАСЮКЕВІЧ ФЛАРЫЯН (1839-? гг.), былы семінарыст з м. Янава. Спачатку ваяваў у атрадзе Р. Рагінскага. Атрымаўшы патэнт ад варшаўскіх уладаў, сфарміраваў атрад колькасцю да 300 чалавек у Брэсцкім павеце, у Ракітнянскіх лясах за 10 вёрст ад Янава (у маі 1863 г. — да 460 чалавек). Большасць атрада складалі сяляне, рамеснікі, рабочыя з Кобрынскага і Брэсцкага паветаў. Фінансы прыходзілі з Гродзенскага павета і Каралеўства Польскага. У атрадзе знаходзіліся стрыечныя браты К. Каліноўскага (доктар Іван Юр’евіч і ўнтэр-афіцэр). Вядомы бой атрада пад Чэрскам 27 мая, які доўжыўся 2 гадзіны. Страцілі 11 забітымі і 17 параненымі. Летам С. быў выкліканы ў Варшаву, эмігоаваў (Гродно: энцнкл. справочннк: БелСЭ, 1989. С. 166; ARCHE. 2010. № 12. -
С	. 45; Каліноўскі К. За нашую вольнасць... — С. 185, 367; Aramowicz I. Marzenia. Pamietnik о ruchu partyzanckim ... — S. 42-43).
CTPABIHCKI ВІЛЬГЕЛЬМ, падафіцэр y другім узводзе коннага атрада літоўскай кавалерыі Урублеўскага (Документы повстанческнх военачальннков... — С. 191).
CTPABIHCKI ГУСТАЎ (мянушка Млотак) (1837 г., в. Ізабэлін Ваўкавыскага ўезда — 1905 г.). Служыў у расійскім войску: паручнік Мурамскага пяхотнага палка, удзельнічаў у Крымскай вайне. У адстаўцы займаўся сельскай гаспадаркай — у Слонімскім павеце меў маёнткі Ржэнічы і Сіротаўшчына. У красавіку 1863 г. атрымаў намінацыю на камандзіра атрада Ваўкавыскага павета. Камандаваў партызанскім атрадам, аснову яго складалі жыхары м. Лыскаў і ваколіц (каля 136 чалавек). Правёў паспяховыя баі і сутычкі з расійскімі войскамі пад Міхалінам Ваўкавыскага павета (14-15.05), быў лёгка паранены ў правую руку, пад Савіцкімі Карчмамі, Вялікім Кутам (17.05), Мілавідамі (3-4.06), Жаркаўшчынай, Рышкоўскімі Астраўкамі ў Белавежскай пушчы, Глыбокім Куце Пружанскага павета (30.08). 15.08.1863 г. прызначаны начальнікам узброеных сіл Ваўкавыскага павета ў чыне маёра. У канцы верасня 1863 г. распусціў свой атрад і з’ехаў у Францыю на лячэнне пасля ранення. Двор у Ізабэліне быў секвестраваны. У студзені 1866 г. пасяліўся ў Галіцыі, дзе купіў маёнтак Шыдлоўцы ў Гусяцінскім павеце, дзе і памёр (НГАБ у Гродне, ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 118 адв.; Дьяков В. Деятелн... — С. 165-166; Электронны рэсурс: narod.ru|kalinouski | archives| memorireslrazhanski.htm. — Дата доступа: 16.01.2013; ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 26; Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гадоў у Ваўкавыскім павеце. — Гародня, 2014. — С. 99; ВіаіупіаCholodecki J. Dowodcy... — S. 68-69; Zielinski St. — S. 14).
ТОЛКІН ДАМІНІК, калежскі асэсар. Удзельнічаў y спяванні патрыятычных песен і гімнаў, патрыятычных мерапрыемствах у 1861-1862 гг. Да паўстанцаў далучыўся ў красавіку 1863 г. Удзельнічаўу бітвах пад Мерачоўшчызнай (8.06), Жаркаўшчызнай (21.06). 3 А. Духінскім адышоў у Белавежскую пушчу. 3 канца чэрвеня 1863 г. камандзір партызанскага атрада (каля 60 чалавек), лагер якога быў у Пілатаўскіх лясах пад Гарадком (Грудкам) Беластоцкага павета. Дзейнічаў на тэрыторыі гэтага і Бельскага паветаў. 1 жніўня падвергся атацы расійскай часці пад Гарадком, вымушаны
адысці да Скрабацянкі да Ю. Эйтміновіча і быў далучаны да атрада Б. Эйтміновіча. Загінуў у сутычцы пад в. Лукавіца Бельскага павета. 17 ці 19.09.1863 г. паранены куляй і заколаты дзідай. Драўляны дом, які Толкін меў у Гродне, быў секвестраваны 24.07.1864 г. і перададзены штабс-ротмістру Федасенка за плацёж 80 рублёў у год (вызвалены ад секвестра 09.1866 г.) (НГАБ у Гродне, ф. 31, воп. 3, спр. 553, а. 13 адв.-14; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 118; ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 37; Zielinski St. — S. 334, 338; Ksiazek T., Mlynarski Z. Udzial Rosjan, Litwinyw, Bialorusinyw, Ukraincyw w powstaniu Styczniowym 1863-1864. — Warszawa: Wojsk. Zaki. Graf., 1962. — S. 40).
ТРАЎГУТ РАМУАЛЬД ЛЮДВІКАВІЧ (мянушка Кракаўскі) (16.01.1826 г., в. Шастакова Брэсцкага павета — 5.08.1864 г.). Скончыў Свіслацкую гімназію, потым пансіён Сцяпанава ў Пецярбургу. 3 1845 па 1861 г. служыўуРасійскайарміі, падпалкоўнікінжынернайслужбы. Быў звязаны з шэрагам дзеячоў рэвалюцыйнага руху. Удзельнічаў у Крымскай вайне. Выйшаў у адстаўку з Пецярбургскай гальванічнай установыўмаі 1861 г. Пасяліўсяўмаёнтку Востраў(3кмад Кобрына), ажаніўсянаўнучцы А.Т. Касцюшкі Антаніне Эстка. Пад час паўстання ў маі-ліпені 1863 г. камандаваў кобрынскім партызанскім атрадам, сфарміраванымуГарадзецкімлесе7-13мая 1863г. (каля 200чалавек). Перамог царскіх вайскоўцаў у баі пры в. Горкі (17.05). Праз 10 дзён да яго далучыліся паўстанцы атрада Я. Ваньковіча (Лялівы) і Старынкевіча, з якімі зрабілі рэйд на Піншчыну і паўночную Валынь. Тройчы прымалі ўдзел у баях з расійскім карным войскам. Пасля бітвы 26 чэрвеня пад Дамбровіцай рэшткі атрада адышлі ў Пінскі павет і каля м. Калоднае (12-13.07) былі акружаны, а затым разбіты царскім войскам. Сам Траўгут з дапамогай Э. Ажэшкі даехаўда мяжы Каралеўства Польскага, каб дабрацца да Варшавы. 14жніўня 1863 г. атрымаў чын генерала і быў накіраваны Нацыянальным урадам у якасці надзвычайнага камісара ў Францыю, каб прыспешыць міжнародную дапамогу паўстанню. 17 кастрычніка ўзначаліў Нацыянальны ўрад і фактычна стаў праводзіць дыктатарскую ўладу паўстання ў Польшчы (афіцыйна такой пасады не было). Арыштаваны ў ноч з 10 на 11 сакавіка 1864 г. і 5.08.1864 г. павешаны ў Варшаўскай цытадэлі. У 1928 г. у Свіслачы быў усталяваны помнік Т., які пазней разбурылі, а ў 1989 г. аднавілі (Гродно: энцнкл. справочннк: БелСЭ, 1989. С. 166; Дьяков В. Деятелн... — С. 170-171; Кісялёў Г. Траўгут Рамуальд Людвікавіч // ЭГБ. — Т. 6. — Кн. 1. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 518; Slownik historii Polski / pod red. J. Maciszewskiego. — Warszawa: POW, 1998. — S. 314-315; BialynskiCholodecki J. Dowodcy... — S. 74-76; Cederbaum... — S. 156).
ТЫШКЕВІЧ (Тышка, Тыска) АНТОНІ (1839 ? гг ). Паручнік у атрадзе Замэчка, ад’ютант Падлеўскага. Пазней маёр, камандзір атрада колькасцю каля 100 чалавек, які дзейнічаў на тэрыторыі Гродзенскай і Аўгустоўскай, Ламжынскай губерняў. Пасля паўстання гаспадарыў на зямлі (ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 280, а. 6; Восстанне в Лнтве п Белорусснн 1863 — 1864 гг. ... — С. 77; Документы повстанческнх военачальннков. ... — С. 369).
УЛАДЫЧАНСКІ ТЭАФІЛ ТАДЭВУШАВІЧ (мянушка Зарэмба) (1833-1863 гт.), паходзіў з Гродзенскай губерні. Вучыўся ў Брэсцкім кадэцкім корпусе, у Акадэміі Генеральнага штаба. У красавіку 1863 г. выйшаў у адстаўку і далучыўся да паўстанцаў. Камандзір атрада (каля 120 чалавек), сфарміраванага ў Сакольскім павеце. Прывёў яго да Духінскага, які знаходзіўся ля Будзіска ў Сакольскай пушчы. Ваяваў на тэрыторыі Гродзенскай губерні і Каралеўства Польскага, загінуў 30.09.1863 г. (Арамовіч I. Мары. Успаміны пра партызанскі рух у Гродзенскім ваяводстве ў 1863 і 1864 гг. // ARCHE. 2010. № 12. С. 22-23).