Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
МАЗУРКЕВІЧ ВІКЕНЦІ (Вінцэнці) ІВАНАВІЧ, дваранін, незацверджаны Герольдыяй, 28 гадоўу 1864 г., вучыўся ў элементарнай школе в. Рогава. Перад паўстаннем працаваў вінакурам у в. Пянткова графа Старжынскага. Камандаваў атрадам паўстанцаў, удзельнічаў у нападзе на г. Сураж. Арыштаваны, даваў паказанні спачатку ў Беластоцкай, а пазней у 1-й Гродзенскай следчых камісіях.
Прыгаворам пазбаўлены ўсіх правоў і прыгавораны да высылкі на пасяленне ў аддаленыя месцы Сібіры (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 557 адв.; ЛДГА, ф. 1248, воп. 1, с. 917 б., а. 2-3).
МІХАНЛОЎСКІ УЛАДЗІСЛАЎ, памешчык, памочнік камандзіра коннага паўстанцкага атрада К. Кабылінскага (Восстаняе в Лнтве н Белорусснн 1863 — 1864 гг. ... — С. 563).
МЛОТАК (гл. Стравінскі Густаў).
НАВІЦКІ, інжынер-капітан, начальнік VII дыстанцыі III Акругі шляхоў зносін, падазраваўся ў заняцці пасады ваеннага начальніка Брэсцкага павета. Быў арыштаваны і знаходзіўся пад следствам (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 10 адв.).
НАРБУТ БАЛЯСЛАЎ ТЭДДОРАВІЧ (? — 1889 гг., Шаўры Лідскага павета), брат Людвіка, яго ад’ютант у паўстанцкім атрадзе. Калі 14 сакавіка 1863 г. узброеныя гродзенскія гімназісты (каля 100 чалавек) на чале з начальнікам станцыі Л. Кульчыцкім няўдала спрабавалі выехаць на цягніку ў Парэчча, ён чакаў іх тут для таго, каб адвесці ў атрад. Выехаць здолелі толькі 7-8 чалавек. Пасля смерці брата ў бітве 5.05.1863 г. пад Дубічамі ўзначаліў частку атрада і адышоў у Гродзенскую пушчу. Быў разбіты пад час пераправы праз раку Ганчу каля Кадыша 12.05.1863. Б. злавілі ў ваколіцы Друскенік і рашэннем ваенна-палявога суда выслалі на катаржныя працы ў Іркуцк. Пасля амністыі ў 1880 г. вярнуўся ў родныя Шаўры, дзе і памёр (Талерчык А., Майсяёнак А. Першы летапісец нашай гісторыі // Пагоня. — 1994. — 2-8 снежня. — С. 5; Швед В.В. Губернскі Гродна: аповеды з гісторыі горада (канец ст. — пачатак XX ст.). — Баранавічы: Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, 2003. — С. 81-88).
НАРБУТ КАЗІМІР КАЗІМІРАВІЧ (1838—1903 гг.), адстаўны афіцэр расійскай арміі. Камандзір коннага партызанскага атра-
да (каля 100 чалавек), сфарміраванага каля Чэрска. Дзейнічаў на тэрыторыі Брэсцкага павета і Палесся. Пэўны час быў ад’ютантам у атрадзе Стасюкевіча. Удзельнічаў у баях пад Пінскам 1.07 і Макранамі 8.07. Па загаду начальніка ўзброеных сіл Гродзенскага ваяводства ад 15.11.1863 г. быў арганізатарам коннага атрада ў літоўскай конніцы Урублеўскага. Эміграваў, служыў у французскай і швейцарскай арміях. Памёр у Галіцыі. Па іншых дадзеных, вярнуўся на радзіму, займаўся гаспадаркай. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках Кракава (ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 464; Документы повстанческнх военачальннков. ... — С. 191, 352; Gusciora F. Powstanie styczniowe na Polesiu. — Brzest-nad-Bugiem, 1937. — S. 35; Powstanie styczniowe i zeslancy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorow Muzeum Historycznego m.st. Warszawy. — T. 1. — Warszawa: Argraf, 2004. S. 143).
НАРБУТ ЛЮДВІК ТЭАДОРАВІЧ (31.08.1832 r., b. Шаўры Лідскага павета — 05.05 1863 г., в. Дубічы Лідскага павета). Сын гісторыка Літвы Тэадора Нарбута і Крысціны Садоўскай, дачкі касцюшкаўскага жаўнера. У Лідзе скончыў школу і ў 1849 г. вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе быў удзельнікам рэвалюцыйнага гуртка «Арол і Крыж», за што ў 1850 г. быў пакараны біццём розгамі (300 разоў) і ссылкай на 12 гадоў радавым у Каўказскі корпус (ва ўзросце 18 гадоў). У 1855 г. стаў унтэр-афіцэрам за поспехі ў баі пад Карсам. Удзельнічаў у 90 сутычках з каўказскімі горцамі,
JI. Нарбут
4 разы быў паранены. Атрымаў чын прапаршчыка і быў узнагароджаны ордэнам Св. Ганны 4-й ступені. Аляксандр II памілаваў яго, і ў 1859 г. Нарбут выйшаў у адстаўку паручнікам, пасяліўся ў Лідскім павеце, у родных Шаўрах. У канцы 1862 г. прызначаны ЛПК вайсковым начальнікам Лідскага павета (з 13.02.1863 г.). У 1863 г. узначаліў адзін з першых партызанскіх атрадаў, які быў створаны ў лютым і дзейнічаў на поўдні Лідскага павета, у Белавежскай пушчы (каля 1000 чалавек). Да яго збіраліся выехаць гродзенскія гімназісты ў сакавіку 1863 г., але выбрацца здолелі толькі 7-8 чалавек. Выкарыстоўванне партызанскай тактыкі, добрае веданне мясцовых умоваў і падтрымка сялян даз-
волілі атраду дзейнічаць даволі паспяхова на працягу трох месяцаў. На Лідчыне меў баі 11 красавіка 1863 г. каля в. Дубічаны і 20 красавіка каля в. Кавалкі. За заслугі ў партызанскай барацьбе Літоўскі правінцыйны камітэт надаў Нарбуту чын палкоўніка (30.04.1863 г.). Народ клікаў яго Пераможцам, а праціўнікі — чараўніком. Пасля смерці Н. у баі з карнікамі пад Дубічамі 5 мая (недалёка ад Ліды, цяпер Літва) рэшткі атрада ўліліся ў атрад А. Парадоўскага (Гродно: энцнкл. справочннк: БелСЭ, 1989. — С. 166; Дьяков В. Деятелн. ... — С. 118119; Швед В.В. Губернскі Гродна: аповеды з гісторыі горада (канец ст. — пачатак XX ст.). — Баранавічы: Баранавіцкая ўз-
Т. Нарбут
буйненая друкарня, 2003. — С. 81-88; Швед В.В. Падзеі і постаці
гродзенскай даўніны. — Гродна: Гродзенская абласная ўзбуйненая друкарня, 1995. — С. 151-157; Karnowski Т. Ludwik Narbut. Zyciorys
wodza w powstaniu Styczniowem na Litwe. — Grodno, 1933; Soltysowa H. Ludwik Narbut. Wspomnienie spisan wedlug opowiadania pani Teodory Monczunskiej, rodzonej siostry Ludwika // W czterdziesta rocznice powstania Styczniowego. 1863-1903. Lwow, 1903. S. 433-437; Bialynia-Cholodecki J. Dowodcy oddzialyw w powstaniu styczniowym ... — S. 68-69).
Магілы Нарбутаў y Шаўрах
НЕВЯРОЎСКІ ФЛАРЫЯН, ваяваў у паўстанцкім атрадзе Духінскага, а затым загадамі Урублеўскага ад 15.11.1863 г. і 3.01.1864 г. прызначаны падафіцэрам чацвёртага швадрона літоўскай кавалерыі Урублеўскага (Документы повстанческнх военачальннков. ... — С. 192, 215, 291, 361).
ПАРАДОЎСКІ АЛЯКСАНДР (мянушка Астрога), былы расійскі вайсковец, драгунскі паручнік, камандзір атрада Лідскага павета пасля смерці Л. Нарбута (4 мая 1863 г.). Дзейнічаў да позняй во-
сені 1863 г. на тэрыторыі Гродзенскай (Шчучыншчына), Віленскай (Лідчына) і Аўгустоўскай губерняў. У сярэдзіне чэрвеня каля Шчучына злучыў свой атрад з атрадам Лянкевіча, які прыйшоў сюды пасля баёў пад Янінам (15.06) і Лыскава (16.06). У складзе атрада П. ваяваў будучы класік беларускай літаратуры Ф. Багушэвіч. Восенню 1863 г. П. эміграваў, пасяліўся ў Парыжы (Гродно: энцнкл. справочннк: БелСЭ, 1989. — С. 166; Швед В.В. Падзеі і постаці гродзенскай даўніны. — С. 157; ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 59; Дьяков В.А. Деятелн русского. ... — С. 140; Zgorzelski Cz. Powstanie Styczniowe ... — S. 11-12).
ПАРЧЭЎСКІ ВАЛЕНЦІ, камандзір атрада ў Бельскім павеце (некалькі дзясяткаў чалавек). У ваколіцах Супрасля атрад 1 красавіка 1863 г. напаў на транспарт, які суправаджалі 50 казакоў, частка іх была забіта, астатнія разагнаны. У гэты самы дзень напаў на каманду інвалідаў у Чарнавесі (ці Чорнае Сяло), забраў 40 ружжаў. Парчэўскі быў паранены, таму атрад распусціў, а сам паехаў у Вільню (Zielinski St. Bitwy і potyczki... — S. 321-322; Матвейчык Д. Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў. — Мн.: Медысон, 2013. — С. 29-30).
ПАЎЛОЎСКІ РУДОЛЬФ (альбо Павал), вольны ўрач з Кобрына. Адзін з лідараў мясцовай канспіратыўнай арганізацыі. Менавіта ён і Элерт прапанавалі Траўгуту ўзначаліць атрад Брэсцкага, Кобрынскага і Пружанскага паветаў. Сам пайшоў у партызанскі атрад Р. Траўгута. Забіты 13 мая 1863 г. у бітве каля Горак (90 км ад Кобрына на паўночны ўсход) (Грнцкевнч В.П. С факелом Гнппократа... С. 204; ARCHE. 2010. № 12. С. 45).
РАГІНСКІ РАМАН (29.02.1840 г., Ловіцкі павет Варшаўскай губерні, па іншых дадзеных, 1835-15.02.1915 г., в. Снява на Украіне), паходзіў з Варшавы. 3 1861 г. уключыўся ў рэвалюцыйны рух, прытрымліваўся поглядаў «чырвонай» партыі. Удзельнічаў у вядомай дэманстрацыі 27.02.1861 г. У Парыжы быў сябрам Таварыства польскай моладзі, мэтай якога была духоўная і матэрыяльная дапамога «чырвоным» у падрыхтоўцы паўстання. Вучыўся ў польскай вайсковай школе ў Італіі (Генуя), быў тут сакратаром Таварыства польскай
Р. Рагінскі
моладзі і вёў перапіску з Ю. Высоцкім. Напярэдадні паўстання 1863 г. займаўся фарміраваннем і навучэннем вайсковых атрадаў. Сабраў каля 800 чалавек. У студзені 1863 г. быў прызначаны вайсковым камісарам Падляшскага ваяводства. Прыцягваў у партызанскія атрады не толькі шляхту, але і мяшчан, дворскую службу, сялян. 3 пачаткам узброенай барацьбы ўзначаліў вялікі партызанскі атрад (да 1 тысячы чалавек), які ваяваў і на тэрыторыі Гродзенскага ваяводства: бітвы пад Сямяцічамі Бельскага павета (6-7.02.1863 г.) і Каралеўскім Мастом Беластоцкага павета (11.02), захоп Пружан (13.02). Перайшоў у Кобрынскі і Пінскі паветы, 26.02 быў атакаваны расійцамі каля в. Боркі Пінскага павета. Атрад быў разбіты, а камандзір разам з 12 чалавекамі перайшоў у Мазырскі павет. Рагінскі быў захоплены каля Турава сялянамі і перададзены расійцам (3.03.1863 г.). Яго прывезлі ў Варшаву, пасадзілі ў Аляксандраўскую цытадэль і дапытвалі. Генерал Носціц выпрасіў у вялікага князя намесніка дараваць жыццё Рагінскаму. Магчыма, таму той даў падрабязныя паказанні (за што некаторыя абвінавачваюць яго ў здрадзе), але быў высланы. На працягу амаль 30 гадоў быў зняволены ў Сібіры: Усоль, з 1868 г. на пасяленні ў Віціне, Верхнявудынску, Іркуцку. У 1892 г. вызвалены з ссылкі, паехаў у Галіцыю, дзе жыў у Носціца, супраць якога ваяваў у паўстанні. Напісаў успаміны «Z pamietnikow Romana 1859—1863» (ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 56; Авейде О. Показання н заплскн... — С. 648; Ігнатоўскі У. 1863 год ... — С. 110; Ностнц Н.Г. Нз воспомннаннй о польском восстанмн 1863 г. М., 1900. — Ст. 6, 8; Фальковнч С.М. Ндейно-полнтнческая борьба в польском освободнтельном двнженнн... — С. 197, 222, 226, 230, 236; Матвейчык Д. Паўстанне 1863—1864 гг. у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў. — Мн.: Медысон, 2013. — С. 27; Roginski R. Roman Roginski, powstaniec 1863 r. Zeznania i wspomnienia. Warszawa, 1983. — S. 25-26).
РАЖАНСКІ ФЕЛІКС, паплечнік B.-K. Каліноўскага. Землямер з Вялікай Бераставіцы; чалец Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі (1861 г.). Пісаў вершы на беларускай мове. Адзін з выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў «Мужыцкай праўды». У 1863 г. — паўстанец атрада В. Урублеўскага, для партызан якога ствараў патрыятычныя песні. Пасле паражэння паўстання жыў у эміграцыі. Пакінуў успаміны «Z wojewodstwa grodzienskiego // W czterdziesta rocznica powstania stycznowego. 1863-1864». — Lwow, 1903. — S. 396-400.