• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

    Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

    Гродзенская губерня
    Вячаслаў Швед

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 312с.
    Мінск 2017
    94.21 МБ
    169 Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. Т. I. С. 140.
    170 Электронны рэсурс: narod.ru| 1864ISsilka-Olonezk.htm. Дата доступа: 18.01.2013
    па дамах жыхароў, а Махнаўра выслалі ў Петразаводск171. Пэўным чынам пацярпеў за ўдзел у гэтым мерапрыемстве і гродзенскі віцэ-губернатар князь Абаленскі — яго перавялі ў Маскву на пасаду старшыні казённай палаты. Пры развітанні мясцовае дваранства на чале з графам Старжынскім дало яму абед і дзякавала за «глыбокае спачуванне» палякам172.
    12 жніўня 1862 г. у Беластоцкім касцёле сабралася вельмі шмат народу, значную колькасць складалі жанчыны вышэйшага класа, апранутыя ў рознакаляровыя сукенкі. Сялянам было аб’яўлена аб вольным ад паншчыны дне. У Ваўкавыску шмат народу не было, але «па-польску спяваная імша» адбывалася. Ва ўсіх касцёлах Беласточчыны 12 жніўня адбыліся імшы, на якія прыйшлі памешчыкі і дваране. Памятныя літургіі адбыліся ў Беластоцкім прыходскім касцёле (ксяндзы Сідаровіч і Шарскі) і ў гродзенскім Фарным касцёле, усюды жанчыны пераапрануліся з жалобы ў каляровыя сукенкі173.
    2 верасня 1862 г. пад следства ў Гродне трапіла дваранка графіня 17 гадоў Леакадзія дэ Ромер за «спяванне вершаў абуральнага зместу».
    15 кастрычніка 1862 г. у Беластоцкім прыходскім касцёле адбылася жалобная імша ў памяць Андрэя Тадэвуша Касцюшкі. Быў усталяваны катафалк з мноствам свечак, харугвы за спакой. Усе былі апранутыя ў жалобную вопратку. Каб схаваць сапраўдную мэту, распаўсюдзілі чуткі пра імшу па памёрлых бацьках беластоцкіх манашак — сясцёр міласэрнасці174.
    25 лістапада 1862 г. начальнік корпуса жандараў А.Е. Цімашоў даносіў генерал-губернатару Назімаву: «Некоторые нз служаіцнх Гродно н Внльно чнновннков, между конмн нмеют состояшего в гродненском прнказе обшественного прнзрення губернского секретаря А. Блажеевского, распуская слухн о том, что в январе нлн феврале месяце в Царстве Польском одновременно с западнымн губерннямн вспыхнет революцня, распространяют в народе воззвання н какое-то посланне от нменн католнческого духовенства
    171 Соркіна I. Гістарычная палітыка ў Гродне ў другой палове XIX пачатку XX ст. паводле матэрыялаў архіўных фондаў мясцовай адміністрацыі // Гарадзенскі палімпсест. 2011. Асоба, грамадства, дзяржава. XV -XX стст. Мн.: Зміцер Колас, 2012. С. 303-304.
    172 Архнвные матерналы Муравьёвского музея, относяіцегося к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края / сост. А.Н. Мнловндов. Ч. 1 // Внленскнй временннк. Кн. VI. С. 182.
    173	НГАБ у Гродне, ф. 1,воп.22,с. 1121, а. 201, 212,214,215.
    174	НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 231; Революцнонный подьём в Лнтве н Бело-
    русснн в 1861-1862 гг. ... С. 475.
    в Варшаве... Жертвуют даже йз жалованья 2% на покупку оружня»175. У гэты самы дзень у Гродзенскай гімназіі «по окончаннн класса былн беспорядкн»176.
    12 чэрвеня 1863 г. выйшаў цыркуляр Мураўёва аб нашэнні жалобы. Яна дазвалялася толькі тым асобам, у якіх сапраўды хтосьці памёр, і на тэрмін, усталяваны мясцовымі традыцыямі. Жанчынам забаранялася насіць чорную вопратку і рэвалюцыйныя знакі пад пагрозай выключэння са службы іх мужоў-чыноўнікаў, штрафаў за першы і другі раз (25 і 50 рублёў) і арышту за трэці раз, продажу маёмасці за неаплачаны штраф. Мужчыны не маглі насіць чамаркі, канфэдэраткі, доўгія боты паверх ніжняй вопраткі, рэвалюцыйныя знакі177.
    22 ліпеня 1863 г. у «Гродненскнх губернскнх ведомостях» было апублікавана распараджэнне гродзенскага губернатара «о строжайшем запрешеннн женшннам носнть траур, а мужчннам — польскне нацнональные костюмы нлн же другне революцнонные знакн»178. Відаць, гэта самае ўзгадаў 24 красавіка1864 г. Уладзіслаў Жалкоўскі, апошні рэвалюцыйны начальнік Гродна. На допыце ў следчай камісіі ён паказаў, што, калі ў канцы ліпеня ці пачатку жніўня польскія дамы па загаду расійскай улады апранулі каляровую вопратку, дык з’явілася распараджэнне начальніка Гродна Цэханоўскага, якое ён знайшоў на плошчы насупраць сабора ў выглядзе пракламацыі. Там было напісана наступнае: «Каб дамы апранулі адразу ж жалобу пад стро-
    Віленскі генералгубернатар В. Назімаў
    Шляхцянка ў жалобнай вопратцы
    175 Гл.: Гостев А. П., Швед В.В. Кронан. ... С. 59.
    176 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 256 адв.
    177 Сборннк распоряженнй графа Мнханла Ннколаевнча Муравьёва по усмнренню польского мятежа в Северо-Западных губерннях 1863-1864 гг. / сост. Н. Цылов. Внльна, 1866. С.353-354.
    178 Гостев А. П., Швед В.В. Кронан. ... С. 61.
    гую адказнасць і што гэта вельмі сорамна і непрыстойна для іх як для патрыётак, апранаць у такі час, калі кроў братоў льецца, стракатую вопратку»179.
    Вядомы верш доктара Ц. Цэханоўскага пад назвай «Падзяка Полькам». У ім ён пісаў (пераклад В. Шведа):
    Дзякуй Вам, Полькі, што зразумелі —
    He час танчыць з маскалямі,
    Што калі мае паўстаць з труны народ цэлы,
    Вы прыгажэйшыя з малітвай і слязамі...
    Бо вусны вашыя, калі малітву вымаўляюць,
    I слёзы, калі з вачэй бягуць па кроплі,
    Анёлы ў ружовыя бутоны збіраюць
    I носяць у дар Бога Нарадзіўшай.
    А кожная просьба, кожная слязінка
    У гэтай апякунцы ў вялікім кошце,
    Бо за іх Каралева нябесная
    На год наблізіць Айчыны вызваленне180.
    Ваенны губернатар горада Гродна і гродзенскі грамадзянскі губернатар пісаў ваеннаму начальніку Гродна палкоўніку Чартову: «Неоднократно доходнлн до меня слухн, будто бы многне нз служаіцнх здесь католнков, вне службы собнраясь друг у друга по вечерам, являются на оные в своём кругу, в условных, запреіцённых адмнннстратнвным порядком костюмах нлн платье, как то: чемарках, жупанах н пр. ... » Ён пісаў, што знойдзены яўрэі-краўцы, якія шыюць вопратку, сярод заказчыкаў назваў пісьмавадзіцеля гродзенскага павятовага правадыра дваранства калежскага асэсара Сасуліча, двараніна Івана Дзітрыха (які ўжо арыштаваны на галоўнай гаўптвахце). Было загадана ваеннаму начальніку скласці камісію і знайсці вінаватых у шыцці забароненай вопраткі. Чамаркі, як высветлілася, шылі Вольф Лекін, Шэр Прэнскі, Нота Шмі-
    179 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3,с. 2, а. 204.
    180 Jodkowski J. Rok 1863 w powiecie Grodzienskim// Echo Grodzienski. 1923. -№ 179. S. 3.
    гельскі, Энох Фалкман, жылеты — Абрам Розэнберг, Моўша Гайдамак. Заказы былі зроблены, акрамя вышэйназваных, чыноўнікам Аляксандрам Корнам, Уладзіславам і Казімірам — сынамі двараніна Жалкоўскага, дваранінам пісарам Антонам Галконтам. Паколькі не было даказана, што вопратка насілася ў грамадскіх месцах, а яўрэі выраблялі яе толькі для свайго «дневного пропнтанмя», дык нікога не пакаралі181.
    Нельга не ўзгадаць пра рэвалюцыянізіруючую ролю «революцііонных знаков». Пад час вобыску ў доме памешчыка Фларэнніна Мікульскага (памочніка Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі) знайшлі медальён з вобразам анёла, які трымае крыжык з надпісам па-польску «1861 г. жнівень 12-га». Пад час вобыску ў доме князя Георгія Чацвярцінскага знайшлі «запонкм, сделанные нз рммской мозанкя,
    Бранзалета ў выглядзе кандалоў
    н знакн на ннх означают святую эмблему»182. Вінская ў пачатку жніўня 1861 г. раздавала сялянам-палякам у Тыкоціне медалі ў гонар «разрубленага крыжа» і прадавала пярсцёнкі ў гонар, па яе выразу, «паўшых братоў»183.
    Гродзенскі віцэ-губернатар Ражноў у рапарце ад 27.07 (8.08) пісаў: «Наогул вонкавы гарадскі быт можна было б назваць нармальным, калі б не сустракаліся б яшчэ жанчыны цалкам у жалобнай вопратцы з галавы да носа, часам з белым пяром на гарыбалдзійскім капялюшы і з вялікімі булаўкамі ў выглядзе крыжа або з белым арлом...»184
    Пасля паступіўшага даноса
    Брошка з паўстанцкай сімволікай
    брэсцкі гараднічы 6 жніўня 1861 г. зрабіў вобыск у злотніка Янкеля Зыльберберга і знайшоў у яго зробленых 18 булавак з польскімі арламі, 60 падрыхтаваных да вырабу арлоў і 60 шпілек, 6 срэбных пярсцёнкаў з надпісам па-польску
    181	НГАБ у Гродне, ф. I, воп. 22, с. 1177, а. 1-2,9-10 адв.
    182 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 3, а. 364 адв.; с. 2, а. 420 адв.
    183 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. ... С. 442.
    184 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 157-157 адв.
    Паўстанцкі пярсцёнак
    Запанка з гербам паўстання
    з вонкавага боку, а таксама формы, з якіх выраблялі арлоў. Злотнік і яго кампаньёны Борух Пантэра, Лейзер Хазан, работнік Юдка Іцкавіч былі арыштаваны. На следстве гаварылі, што пачалі рабіць упрыгожванні 4 дні перад вобыскам і толькі для заробку, бо яны былі ў модзе, што яшчэ нічога не прадалі. Генерал-губернатар дазволіў вызваліць Зыльберберга, вярнуць забранае і знішчыць арлоў185.
    Яшчэ адзін вобыск у злотнікаў-яўрэяў Брэст-Літоўска быў зроблены 11 жніўня. Былі знойдзены срэбныя шпількі з польскім арлом, пярсцёнкі з надпісамі, якія «должны служнть полнтнческнм знаком для друзей, желаюіцнх восстановлення Польшн через возмушенне обшественного спокойствня»186.
    Па лініі чыгункі ад Варшавы да Вільні распаўсюджваліся ў верасні 1862 г. фатаграфіі Ярашынскага — асобы, якая замахвалася на жыццё Намесніка Каралеўства Польскага. Памерам візітнай карткі партрэты раскупляліся па 10 рублёў (звычайны кошт — не болей 50 капеек) мясцовымі памешчыкамі
    і чыноўнікамі. У Беластоку, напрыклад, было каля 40 партрэтаў187. Гродзенскі паліцмайстар дакладаў губернатару, што ў мясцовага кнігагандляра Загаеўскага выкупіў 11 штук дагератыпаў Людовіка Напалеона Банапарта, якія той набыў у Варшаве ў фатографа Пайнера з мэтай продажу ў Гродне188.
    ЗІЛО (12.11).1863 г. адбыўся раптоўны вобыск у Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцяў, пад час якога знайшлі наступныя сімвалічныя знакі: пярсцёнак з надпісам «1861. L.27 d» (27 лютага 1861 г. расстралялі дэманстрацыю ў Варшаве), запанкі з партрэтам італьянскага рэвалюцыянера Гарыбальдзі189.
    Дададзім, што маніфестацыйны перыяд адбываўся ў той час, калі складалася і пачала дзейнічаць Гродзенская рэвалюцыйна-дэ-
    185	НГАБ у	Гродне, ф. 1, воп. 22,	с.	1173, а. 1-2, 11,11 адв., 23.
    186	НГАБ у	Гродне, ф. 1, воп. 22,	с.	1173, а. 6, 7.
    187	НГАБ у	Гродне, ф. 1, воп. 22,	с.	1121, а. 230.
    188	НГАБ у	Гродне, ф. 1, воп. 22,	с.	1121, а. 315.
    189 Кісялёў Г.В. 3 думай пра Беларусь. Мінск, 1966 С. 49.
    макратычная арганізацыя Кастуся Каліноўскага. Апісаныя падзеі паўплывалі на «крызіс вярхоў» — частую змену гродзенскіх губернатараў (тры за 1861-1862 гг.).