Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
26 жніўня з 16 да 17,5 гадзін адбывалася вячэрня. У заканчэнні яе Маеўскі паведаміў веруючым, што біскуп супраць любых працэсій, але сам ён не можа ні ўзбуджаць супраць уладаў, ні адгаворваць ад прынясення Богу належнага, «кожны павінен вырашыць для сябе сам, але памятаць, што нельга выкарыстоўваць сілу і прымус». Пасля службы выйшла працэсія на чале з дэканам і 4 свята-
135 НГАБ у Гродне, ф. 1,воп.22,с. 1168, а. 1,3, 7, 9, 12.
136 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг... С. 454.
137 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3,с. 4, а. 29.
рамі і рушыла да Нёмана. Тут іх сустрэлі вайскоўцы на чале з генералам Галтгоерам, камандуючым 3-й дывізіяй пяхоты і губернатар. Апошнія пераканалі ўдзельнікаў вярнуцца, бо падобныя працэсй забаронены. Па закліку Маеўскага ўсе вярнуліся на плошчу, дзе былі акружаны войскам. Там губернатар ізноў упрошваў людзей разысціся, яны ўсталі на калені, праспявалі літанію, незабаронены гімн Багародзіцы. Дэкан сказаў, што працэсію ўлады не дазволілі, і ўсе пайшлі ў касцёл, дзе зноў праспявалі літанію і забаронены гімн, пасля чаго спакойна разышліся па хатах138. А.Ф. Смірноў пісаў, што апісаная маніфестацыя выклікала спрэчкі паміж царскімі саноўнікамі, адстаўку гродзенскага губернатара, узмацніла непаразуменні паміж генерал-губернатарам Назімавым і міністрам унутраных спраў Валуевым139.
Гродзенская працэсія павінна была сустрэцца з падобнай з Каралеўства Польскага. Сакольскі земскі спраўнік дакладваў Шпееру, што ў Ружаны Сток 26 жніўня прыбылі з Аўгустоўскага павета той самай губерні, з прыходу Тэалін, каля 150 чалавек на чале з ксяндзамі Дзяконскім і Будоўскім, 27 жніўня ў 7 гадзін раніцы падышлі каля 100 чалавек на чале з вікарным святаром Яўміцам з Карыцына Сакольскага павета. За імі прыйшлі каля 400 чалавек з горада Аўгустава, Штабіна і прыходаў па дарозе пры ксяндзах Мышкоўскім і Залескім. Спраўнік пісаў, што свята Успення Прасвятой Багародзіцы адбываецца штогод. Людзі паводзілі сябе спакойна, маліліся, праўда, адспявалі патрыятычныя гімны, а каля 19 гадзін, акрамя мясцовых, усе разышліся па сваіх мясцовасцях140.
27 жніўня гродзенскі паліцмайстар У. Змееў абвясціў аб забароне спеваў польскіх патрыятычных гімнаў і маніфестацый і арганізацыі на заставах вайсковых караўлаў. 3 верасня Гродзенская губерня была абвешчана на ваенным становішчы. Але, нягледзячы на гэта, у Гродне распаўсюджваюцца ўлёткі: 30 кастрычніка знойдзена пракламацыя «Росснйскнм воннам», у якой тлумачылася, што без вольнасці Польшчы не будзе свабоднай Расія.
3.09.1861 г. віленскі вайсковы і генерал-губернатар гродзенскі і ковенскі пісаў гродзенскаму губернатару: «Усматрнвая нз поступаюіцнх ко мне донесеннй, что дворяне н помешнкн, кроме траурного одеяння, началн носйть с некоторого временн костюмы отлнчнтельные, как то: конфедераткн, гарнбальднйскне шляпы, польскне чемаркн, жупаны, серые крестьянскне кафтаны, с поя-
138 Komar J...S. 107-110.
139 Смнрнов А.Ф. Восстанне 1863 года в Лнтве н Белорусснн. М/. Іізд-во AH СССР, 1963.-С. 359.
140 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1174, а. 4, 9, 13, 13 адв., 23.
самн нз лакнрованной кожн н другнмн металлнческнмн прнборамн, по-ввднмому условнымн, я счёл нужным покорнейше проснть Ваше Превосходнтельство сделать распоряженне о поступленнн с такнмн лнцамн на основаннн Указа Правнтельствуюіцего Сената от 9 сего Августа, т.е. обьявнть всем ныне же о воспрешеннн подобных костюмов н после того немедленно передавать ослушннков расправе полнцейскнх судов, в тех самых одеждах, в которых онн будут задержаны»141.
21 верасня 1861 г. Браніслаў Якаўлевіч Сяўрук даносіў на паверанага падрадчыка на будоўлі чыгункі эмігранта Куроўскага. Ён пісаў, што на чыгунцы працуе шмат людзей без пашпартоў, магчыма, збегшых ад пераследу з Варшавы, маюць апеку з боку кіраўніцтва, вольна ездзяць у Варшаву і адтуль прывозяць, а потым распаўсюджваюць сярод рабочых друкаваныя і пісаныя ад рукі рэвалюцыйныя песні. Сяўрук пісаў, што Куроўскі казаў яму ўзяць падначаленых працаўнікоў і напасці на горад Беласток. Калі асэсар Гродзенскага губернскага праўлення Савашынскі даследаваў гэтую справу, дык ад усіх дапытваемых чуў, што Сяўрук — п’яніца і што ўсё сказанае ім няпраўда. На думку Савашынскага, паказанні Сяўрука «не заслугоўваюць ніякай ... увагі»142. На наш погляд, частка сказанага даносчыкам была праўдзівай — сярод чыгуначнікаў было шмат эмігрантаў, і яны былі актыўнымі ў грамадска-палітычных мерапрыемствах напярэдадні паўстання.
23 верасня ў Бернардзінскім касцёле Гродна адбылася жалобная імша па ахвярах віленскай крывавай дэманстрацыі 18.09.1861 г. A 24 верасня імша прайшла ў Фарным касцёле143.
29 верасня 1861 г. спявалі недазволены гімн у Слонімскім касцёле. Мясцовы гараднічы не змог знайсці ўдзельнікаў спеваў, бо, па яго словах, гэта маглі быць «прыбыўшыя з павета і не ведаўшыя яшчэ ўсіх распараджэнняў урада і начальства»144.
1 кастрычніка 1861 г. віленскі ваенны губернатар і генерал-губернатар гродзенскі і ковенскі даслаў начальніку Гродзенскай губерні цікавае распараджэнне: пазбавіцьусіхжанчын, якія прымаюць удзел у «палітычным руху, спяваюць абуральны гімн, а таксама апранаюць жалобную і іншую ўмоўную вопратку, удзельнічаюць у працэсіях і іншых маніфестацыях» правоў на ўтрыманне ад урада (пенсіі за службу мужоў, дапамога ад імператара ці камітэта па-
141	НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1166, а. 7-7 адв.
142 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1134, а. 7-12.
143 Komar J. ...-S. 104.
144 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1111, а. 70-70 адв.
раненых, прыватных дабрачынных устаноў), навучальных устаноў за прыватную іх службу, пазбавіць іх бясплатнага жыхарства ў казённых і гарадскіх будынках. Спіс па Беластоку (гл. у дадатку), які захаваўся ў архіве, утрымлівае прозвішчы 99 жанчын, з якіх названымі правамі карысталіся 8145.
У пачатку кастрычніка 1861 г. збег у Парыж прымаўшы ўдзел у дэманстрацыях сын памешчыка Кобрынскага павета Адам Вікенцьевіч Радавіцкі. Ён збег, пакінуўшы жонку і дзяцей. Вярнуўся дадому ў маі 1862 г. і даў падпіску больш нікуды не адлучацца146.
9 кастрычніка 1861 г. у гродзенскім Бернардзінскім касцёле ксяндзы Залеўскі, Баневіч, Гецэвіч правялі жалобнае набажэнства за душу варшаўскага мітрапаліта Фіялкоўскага. Пасля прысутныя спявалі «Boze, cos Polske» і «Serdeczna Matko»147.
14 кастрычніка 1861 г. Лебель, Хаецкі і абодва Трускуляўскія, пра якіх мы гаварылі раней, ізноў спявалі польскі гімн у Фарным касцёле. Хаецкі быў звольнены са службы148. У гэты самы дзень Ц. Цэханоўскі ўдзельнічаў у «провадах» былога гродзенскага губернатара Шпеера ў садзе каля карчмы Урбанаўка на Віленскай дарозе. Натоўп колькасцю каля 150 чалавек хацеў выказаць Шпееру свае дрэнныя да яго адносіны за адмоўныя дзеянні пад час кіравання губерняй, а таксама патрабаваць адстаўкі гродзенскага паліцмайстра Змеева. Былі падрыхтаваны «інструменты для вырабу кашачай музыкі». Начальнік 3-й дывізіі генерал-лейтэнант Гальтгоер спрабаваў угаварыць народ і атрымаў слова, што ўсё будзе спакойна. Але калі паказаўся экіпаж губернатара, вольнанаёмны пісар прыватнага прыстава Пётр Петрашкевіч і акцёр Цытус Бурбекль кінуліся на яго, пачалі крычаць, кідалі пясок і камяні. Дарэмна, бо ў гэтым экіпажы ехаў паліцэйскі служачы, а Шпеер праехаў іншай дарогай. Быў заўважаны ў натоўпе і былы чыноўнік канцылярыі Гродзенскага губернскага праўлення (звольнены за ўдзел у гродзенскай дэманстрацыі 10.08) Іван Канстанцінавіч Дзітрых. Петрашкевіч і Бурбекель трапілі ў гродзенскую гаўптвахту і адсядзелі там 9 месяцаў149.
14 кастрычніка каля 19 гадзін было выбіта шкло ў вокнах кватэр гродзенскага віцэ-губернатара Ражнова, земскага спраўніка Магнуса і інспектара гімназіі Макса (ён падаў у адстаўку). Спіс
145 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1110, a. 1, 1 адв., 8-11.
146 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1163, а. 5, 12.
147 Komar J. ...-S. 114.
148 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1162, а. 27.
149 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1,а. 256 адв.; ф. 1,воп.22,с. 1177, а. 15адв.;Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. ...-С. 456-457; KomarJ. ...-S. 115.
удзельнікаў акцый складаўся з 20 падазроных чалавек, але доказаў не было, і таму іх адпусцілі150.
19 кастрычніка ў Брыгіцкім касцёле, 20 — у Дамініканскім, a 21 кастрычніка — у Фарным касцёле гімназісты спявалі забаронены гімн. На наступны дзень дырэктар вучылішча ўгаворваў іх, гімназісты паабяцалі ўстрымацца пры ўмове, што з іх сябрам, пра якога дырэктар данёс папячыцелю, нічога не здарыцца. 21 кастрычніка гімназісты 5-га класа сустрэлі часова прызначанага на пасаду інспектара гімназіі старшага выкладчыка Рахманіна воклікамі «Прэч, прэч з класа, мы хочам інспектарам гімназіі Гінтаўта». А вучні 6-га класа сказалі Рахманіну, што пойдуць на ўрок, калі ім захочацца, а настаўніку гісторыі аб’явілі, што не падрыхтаваліся. Дырэктар з усяго гэтага захварэў. 21-22 кастрычніка 1861 г. савет гімназіі пастанавіў выключыць найболын вінаватых гімназістаў 6-га класа Ражбіцкага і Людаміра дэ Ромера і перадаць іх грамадзянскай уладзе. Першы быў сасланы ў Пружаны да бацькі, другі — у бацькоўскі маёнтак Астравок Сакольскага павета. Усім гімназістам забаранілі хадзіць у гарадскія касцёлы, а ў свой касцёл ім можна было хадзіць толькі з наглядальнікам. Таксама ім загадалі знаходзіцца на сваёй кватэры пасля 18 гадзін пад кантролем выкладчыкаў151. Даследчык А.І. Мілавідаў меў падставу напісаць у сваім творы: «Дзеці свайго часу і народа, кіраўнікі і вучні, былі прасякнуты тымі самымі палітычнымі ілюзіямі, якія панавалі ў грамадстве, таксама ненавідзелі ўсё рускае, імкнуліся бачыць увесь край польскім, з пануючай польскай мовай, каталіцтвам і польскай школай»152.
22 кастрычніка 1861 г. у касцёле мястэчка Азёры Гродзенскага павета пад час святкавання свята Ружанцовага служачыя чыгункі спявалі гімн. Па словах земскага спраўніка, яны тут былі праездам і пасля службы выйшлі з касцёла і адправіліся далей у Віленскую губерню153.
27 кастрычніка 1861 г. у Бельскім каталіцкім касцёле па заканчэнні літургіі памешчыца Бельскага павета Тэрэзія Дашкевіч, а таксама дама, 2 дзяўчыны, 4 мужчын спявалі забаронены гімн. У гэты дзень у Дашкевіч быў дзень нараджэння, і яна запрасіла ў свой Арлянскі двор гасцей, сярод якіх былі пляменнік Конрад