Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
150 KomarJ. ...-S. 115.
151 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1135, а. 3,4 адв., 8-9 адв., 11-11 адв.
152 Мнловндов А.й. Участне молодёжн Северо-Западного края в мятеже 1863 г. н вызванная нм реформа местных учебных заведеннй (по архнвным матерналам). Внльна, 1904. -С. 13.
153 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1111, а. 40-40 адв.
Дашкевіч, крынскі акруговы начальнік у Гродзенскім павеце, Міхаіл Жукоўскі, пружанскі павятовы начальнік, Напалеон Алдакоўскі, беластоцкі павятовы начальнік у Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Дашкевіч загадам гродзенскага губернатара ад 29.11.1861 г. была наказана экзэкуцыйным пастоем — у яе двары ў м. Орля размеркавалі на пастой 40 казакоў «на полном узаконенном продовольствнн н фураже на нсключнтельный счёт Госпожн Дашкевнч...». Пастой быў спынены 8 снежня 1861 г. Часовы паліцэйскі суд пры Гродзенскім павятовым судзе прысудзіў яе да штрафу ў 150 рублёў срэбрам, дзяўчын Міхалоўскую і Гяйбовіч — па 10 рублёў, сыноў Міхалоўскага і жыхара Каралеўства Польскага Здзітавецкага — па 20 рублёў і арышту на тры дні154.
6 лістапада 1861 г. у Фарным касцёле Гродна Хаецкі, Маркевіч, Матусевіч спявалі «Sedrczna Matko».
20 лістапада ў касцёле Брэст-Літоўска адбыўся шлюб міравога пасярэдніка, памешчыка, адстаўнога штабс-ротмістра Гераклія Дамброўскага, які апрануў польскі кунтуш з лакірованым пасам і металічнымі знакамі (упрыгожваннямі). Ён зрабіў гэта наўмысна, напярэдадні ў праваслаўнай царкве пад час шлюбу ён быў апрануты ў гусарскі мундзір. 11 снежня 1861 г. Часовы паліцэйскі суд прыгаварыў Дамброўскага, «замеченного публнчно в одежде отлнчнтельного покроя от обіцеупотребляемого людьмн его звання н состояння...», да трохдзённага арышту і штрафу ў 15 рублёў. Генерал-губернатар Назімаў патрабаваў ад гродзенскага губернатара звольніць Дамброўскага з пасады міравога пасярэдніка, але потым усё ж пагадзіўся пакінуць яго на пасадзе. Апеляцыйны паліцэйскі суд наогул прызнаў Дамброўскага невінаватым і зняў з яго пакаранні155.
25 снежня 1861 г. часоваабавязаныя сяляне маёнтка Турасль-Дольная Беластоцкага павета графіні Патоцкай Янка Гула і Казімір Аніська знайшлі ў вёсцы «Гутарку двух суседзяў» (на беларускай мове) і лісток з рэлігійнай патрыятычнай песняй «Boze, cos Polska...». Некалькі дзён таму пастух Іван Шчыгель знайшоў кніжку «Zbior piesni za Ojczyzne»156.
6 студзеня 1862 г. у гродзенскім Францішканскім касцёле ў спяванні польскіх патрыятычных песен заўважаны Ігнацій Пранцкевіч і сёстры Адамовічы. У першага пад час вобыску знайшлі верш на польскай мове пад назвай «3 дымам пажа-
154 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1165, а. 5 адв., 14, 25 адв., 33 адв.
155 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1166, а. 4-5 адв., 11, 12, 21, 57, 59 адв.
156 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1140, a. 1, 1 адв., 5, 12,25 адв.
раў». Пранцкевіч быў арыштаваны і пасаджаны ў Гродзенскі турэмны замак157.
18 сакавіка 1862 г. цырульнік з 3-й пяхотнай дывізіі, якая размяркоўвалася ў Гродне, Кірыл Емяльянаў пасля наведвання Фарнага касцёла знайшоў у бакавым кішэні шынэлі пракламацыю «Что надо делать войску?». У казарме ён аддаў яе старшаму фельдфебелю, а той — ваеннаму начальніку палкоўніку А.А. Чартову. Падобны заклік шырока распаўсюджваўся па Гродзенскай губерні — у палках, якія знаходзіліся ў Беластоку, Бельску, Сакольскім і Слонімскім паветах158. У названай пракламацыі, напісанай у Лондане летам 1861 г. М. Агаровым пры ўдзеле М. Обручава, гаварылася, што войска не павінна ісці супраць народа: «Выратаваць Расію ад крывавай напасці, не перашкаджаць народу спакойна атрымаць зямлю і волю, гэта значыць цвёрда і мірна стаяць, нічога не рабіць і не ісці супраць народу»159.
3 чэрвеня распаўсюджваецца беларускамоўная газета «Мужыцкая праўда», пра якую ў кнізе асобны нарыс.
21.04 (3.05)1862 г. беластоцкія гімназісты пайшлі ў касцёл слухаць замоўленую імі імшу, некаторыя трымалі харугвы. Савет гімназіі выключыў асабліва актыўных з гімназіі і прапанаваў ім выехаць з Беластока да бацькоў і сваякоў. Вось шасцёрка патрыётаў з 6-га класа: Канстанцін Магільніцкі, Цэзары-Вікенці Война, Леапольд Дамброўскі, Карл Ріхтар, Дамінік Паплаўскі і Каспер Слуцкі. Калі іх сабралі ў канцылярыі гімназіі 23.04 (5.05), дык вялікая колькасць гараджан і больш за 60 гімназістаў сабраліся на вуліцы, насупраць канцылярыі. Прыйшлося ўмешвацца дырэкцыі гімназіі, паліцыі, тром пешым казакам, які білі сабраўшыхся нагайкамі. Адзін з гімназістаў (магчыма, 5-класнік Баляслаў Ягалкоўскі) ударыў казака Клімёнава па твары. У выніку шасцёрка гімназістаў усё ж выехала з Беластока160. Магчыма, пра іх пісаў А.І. Мілавідаў, які адзначыў, што пасля выгнання з гімназіі вінаватых гімназістаў пратрымалі месяц у турме, а паручыцеляў аштрафавалі на 200 рублёў кожнага161.
Але падзеі ў Беластоку працягваліся. 10 мая гімназісты, якія кватаравалі па вул. Старыя Баяры ў двараніна Верпухоўскага, замежніка Райнера, мешчаніна Бронарда, удавы Дамброўскай, ад-
157 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1171, а. 19.
158 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. ...-С. 467-468.
159 Русско-польскне революцнонные связн: матерналы й документы. Т. I. С. 366.
160 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1135, а. 46-47 адв., 70, 95-98.
161 Мнловпдов А.Н. Участне молодёжн ... -С. 23.
стаўнога салдата Кажанецкага і селяніна Глінскага спявалі «непозволнтельные песнн». А таксама «пронзводятся в квартнрах разные бесчннства, заключаюіцнеся в непозволенных выраженнях протнву Государства н до того увелнчнваютнмнся, что делаются невыноснмы...». Разам з гімназістамі прымалі ўдзел Бронард, Кажанецкі і Глінскі162.
Ішла агітацыйная праца сярод расійскіх вайскоўцаў. 28 красавіка 1862 г. акруговы генерал 9-й акругі Асобнага корпуса ўнутранай аховы генерал-лейтэнант Пушчын данёс губернатару, што начальнік Беластоцкай інваліднай каманды маёр Смульскі атрымаў пракламацыю пад назвай «Что надо делать войску». Такую самую атрымаў у Бельску ўнтэр-афіцэр палка, падпарадкаванага ваеннаму начальніку Бельска і ваколіц. Адзначым, што ў горадзе знаходзілася збройная майстэрня — немалаважны факт для будучага паўстання. Пракламацыю падкідваюць 2 жніўня пад караўльны дом 5-й батарэйнай батарэі 3-й артылярыйскай брыгады ў Слоніме, каля Карыцінскага касцёла Сакольскага павета, дзе размешчаны 2-і стралковы батальён 4-й роты163.
15 мая 1862 г. брэсцкі земскі спраўнік дакладаў губернатару пра знаходку на Беластоцкай паштовай дарозе кніжкі «Гутарка старога дзеда». Нейкую «Гутарку» знайшоў 6 мая па дарозе з Беластока ў Васількава радавы 2-й стралковай роты Максім Калпераў. «Гутарку двух суседзяў. № 2» 26 чэрвеня перадаў свайму камандзіру шараговы 2-й лінейнай роты П. Дубовік, які атрымў яе ад гаспадара хаты, у якой кватараваў у в. Лазова Сакольскага павета. Селянін Галавін падабраў яе каля хаты164.
6 чэрвеня 1862 г. шараговы 1-й стралковай роты ваеннага начальніка Гродна з паветам Фёдар Дудзін знайшоў на дарозе з Беластока на паштовую станцыю Букштэн пракламацыю «Русскнм войскам в Польше». 6 ліпеня падобная пракламацыя знойдзена салдатам Захаравым у Гродне на вул. Падольнай, каля дома Мірановіча. 20 ліпеня такую самую знаходзіць у Брэсце каля дома Ягміна шараговы стралец К. Хішчынскі165. У дадзенай пракламацыі рускія войскі ў Польшчы заклікалі: «...Прысягніце ў імя ўсяго святога вам: не падымаць зброю супраць Полынчы! Гэтую прысягу патрабуе ні цар, а сумленне народнае, народнае раскаянне...»166
162 НГАБ у Гродне, ф. 1,воп. 22, с. 1135, а. 67-67 адв., 76.
163 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 138-139, 169, 265.
164 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 146-147, 164.
165 НГАБ у Гродне, ф. 1,воп. 22, с. 1121, а. 154-154 адв., 166, 170.
166 Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. Т. I. С. 388.
24 чэрвеня 1862 г. на адной з вуліц Гродна мытны даглядчык знайшоў лісток пад назвай «Русская правда»167. Невядома, які гэта быў нумар пракламацыі. У першым (выйшаў 27.03) узгадваўся расстрэл дэманстрацыі ў Варшаве ў 1861 г. («святыя ахвяры, аплаканыя ўсімі сумленнымі людзьмі») і гаварылася: «Браты палякі! Калісьці вы пісалі на сваіх сцягах: «За нашу і вашу вольнасць». Тады нешматлікія яшчэ разумелі ваш вялікадушны выклік, але цяпер пазнанне свабоды завалодала сэрцамі ўсіх сумленных людзей, цяпер на ваш заклік з’явяцца тысячы. Браты! Забудзем і даруем адзін аднаму ўсё былое. Наперадзе ж нас няма хмараў, якія маглі бы засмуціць наш святы саюз: вольны голас вырашыць усё, а дзе вольнасць, там і праўда!»168. У другім нумары (апублікаваны 27.04) пісалася, што расійскі ўрад «не бачыць, што рускі народ зразумеў не толькі бясслаўе, але і бескарыслівасць угняцення роднаснай нам Польшчы..., пакуль мы будзем прыцясняць іншых — не бачыць нам ні дабрадзенства, ні спакою»169.
12 жніўня 1862 г. у Друскеніках адбылася маніфестацыя з нагоды юбілею аб’яднання Літвы з Польшчай (Люблінскай уніі, 31 ліпеня па ст. ст.)170. Арганізатарамі былі адстаўны тытулярны дарадца Махнаўр, адстаўны прапаршчык Станішэўскі і некалькі «невядомых і нязначных людзей». Удзельнікаў сабралося да 100 чалавек — памешчыкаў, сялян, яўрэяў. Усе былі па-святочнаму апрануты ў каляровую вопратку: мужчыны — у чамаркі і светлыя жупаны, жанчыны — у белыя сукенкі з малінавымі і блакітнымі стужкамі. У касцёле ў 11 гадзін пачалося набажэнства з аркестрам музыкантаў. У 16 гадзін для «простага народу» быў арганізаваны абед у публічным садзе, дзе выступіў Махнаўр, які чытаў Варшаўскую газету і даваў свае тлумачэнні. Пасля абеду адбылася бяспройгрышная латарэя для сялян, кожны з якіх атрымаў нейкую рэч на памяць. У будынку вакзала вечарам адбылася музычная вечарына, куды дапусцілі і народ. Затым сялян і яўрэяў пачаставалі гарбатай з цукеркамі. A 21 гадзіне на Нёмане адбыўся феерверк і дэманстрацыя транспаранта з выявай працягнутых над ракой дзвюх рук, адна з якіх была драпіраваная польскім кунтушам, а другая — літоўскай сярмягай.
Каб ліквідаваць пагрозу парадку, з Гродна ў Друскенікі камандзіравалі роту пяхоты, якую размеркавалі экзэкуцыйным парадкам
167 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 158.
168 Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. Т. I. С. 136.