Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
Атмасферу таго часу ў Гродне апісаў гісторык Е. Арлоўскі: «Часта чыноўнікі-палякі, седзячы за перапіскай папер на рускай мове, на пытанне, звернутае да іх па-руску, адказвалі, што не разумеюць гэтай мовы. Афіцэры ў форме, якія праходзяць па вуліцы альбо па бульвары, падвяргаліся аплёўванню; прычым ім услед чулася самая адборная лаянка. У кандытарскіх рускаму чалавеку, які не ведае польскай мовы, немагчыма было дапрасіцца кубачка кавы». Святара Сафійскага сабора айца Фаўста Кавалеўскага аплёўвалі, палякі-настаўнікі хто адкрыта, а хто патаемна вялі сярод вучняў агітацыю ў «польскім духу», настаўнікам рускага паходжання па-
103 Нсторня Польшн. М„ 1955. Т. 2. С. 107-108.
104 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. М.: Наука, 1964. С. 432.
гражалі, «вучні ў класе тачылі вялікія паляўнічыя нажы, намякаючы даволі адкрыта, «для каго» яны рыхтуюць гэтую зброю»105. Урач I. Мітрапольскі, які прыехаў на службу ў Гродна, у снежні 1862 г. пісаў: «Сустракаючыся з рускім у вайсковай форме, полькі не гублялі магчымасці больш ці менш галосна сказаць: «пся крэв» і плюнуць у бок праклятага маскаля, а калі праходзілі блізка, дык і на ягоную вопратку. Гэта дастаўляла майму дзеншчыку дадатковую працу — абціраць мокрай шматай мой плашч усялякі раз, калі я вяртаўся дадому. Тое ж было і з іншымі рускімі, і ўсе неслі сваё аплёўванне пакорліва ў славу айчыны. Верагодна, у нашай пакоры было разуменне сваёй сілы, можа быць, і віны, але ўжо ніяк не слабасці»106.
У сакавіку ў гродзенскіх касцёлах адбываюцца імшы. Пра іх значэнне напісаў у сваіх паказаннях С. Сільвястровіч: «...Жалобныя малебны па касцёлах, а больш усяго бесперапыннае спяванне гімнаў, якія так доўга існавалі ва ўсіх касцёлах і прыватных дамах, падпальвалі гэтае захапленне яшчэ болей...»107. 9 сакавіка ў прыходскім касцёле на Кобрынскім фарштаце Брэст-Літоўскай крэпасці адбылося, відаць, адно з першых набажэнстваў. На ім прысутнічалі памешчыкі, вайскоўцы і грамадзянскія чыноўнікі108. 14 сакавіка шматлюдная паніхіда адбылася ў Слонімскім кляштары манахаў-бернардзінцаў пад выглядам прыватнай імшы па памёрламу сваяку Ланскога, аднаго з мясцовых памешчыкаў. За агароджай касцёла бернардзінцаў быў усталяваны намёт, у якім жанчыны прадавалі розныя рэчы «на прыбытак мясцовай багадзельні». Але, як прызнаецца гараднічы Слоніма Баранаў, даведацца, ці пайшлі менавіта туды грошы, можна толькі ў камітэце дапамогі бедным пры касцёле. Гараднічы пісаў: «У апошні час з’явілася шмат белых шапак з чырвонымі стужкамі, называемых канфедэраткамі, і нават былі бачны жупаны з пончамі, якія складалі былы польскі ўбор»109.
28 сакавіка ў Беластоцкім касцёле адбыўся жалобны малебен, пад час якога назбіралі каля 300-400 рублёў срэбрам. Грошы пераважна давалі служачыя чыіункі, якая ў той час будавалася, і праз чыгуначніка Івана Ярацынскага яны былі адпраўлены ў Варшаву
105 Орловскнй Е, Граф М.Н. Муравьёв как деятель над укрепленнем прав русской народностн в Гродненской губерннн. 1831-1835 н 1863-1865 іт. Гродна, 1898.-С. 14-15.
106 Мнтропольскнй Н.А. Восстанне в Гродне в 1863-1864 годах. Нз воспомннання врача II Русскнй архнв. 1895. № 1. С. 131.
107 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1,а. 109.
108 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861 -1862 гг. // Восстанне 1863 года: матерналы н документы. М.-Вроцлав: Наука, 1964. С. 433.
109 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 7, 7 адв.; с. 1242, а. 12, 12 адв.; Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн... -С. 12.
для сем’яў забітых110. 4 і 5 чэрвеня ў Беластоцкім касцёле на вячэрняй службе група гімназістаў, служачыя чыгункі (сярод іх Пёнткоўскі) і некаторыя жанчыны (між іншымі Камінская, Бяліцкая і Лубава) спявалі польскі гімн. A 17 чэрвеня дзяўчына Касінская не давала сесці на лаву ў гэтым касцёле жонцы надворнага дарадцы Скрабіцкай, бо тая не была апранута ў жалобу111.
19 чэрвеня 1861 г. у Бельскім рымска-каталіцкім касцёле адбылася паніхіда па забітых у Варшаве, а затым спявалі патрыятычны гімн «Boze cos Polske...» («Божа, што Польшчу»"2). Дамы былі апрануты ў жалобу, адзін студэнт папрасіў афіцэра, які быў у рускім мундзіры, выйсці з касцёла. Бельскія студэнты часта збіраліся па вечарах у доме Такаржэўскага і спявалі патрыятычныя песні"3.
У дакуменце, які выйшаў з канцылярыі ваеннага губернатара г. Гродна і гродзенскага грамадзянскага губернатара, гаварылася: «...с прнездом в Гродно пометнцы Валнцкой началось здесь пенне возмутнтельных гнмнов..,». Валіцкая Леакадзія разам з дачкой была выслана з Вільні ў м. Азёры ў маі 1861 г. «за непрллнчные поступкн» пад строгі паліцэйскі нагляд. Але па просьбе Валіцкай віленскі ваенны губернатар і генерал-губернатар гродзенскі і ковенскі 1 ліпеня дазволіў ім жыць у Гродне. 1 верасня гродзенскі павятовы спраўнік узяў падпіску з Валіцкай, што яна не будзе пакідаць Азёраў. Падпіску яна дала, але растлумачыла
граф Валіцкі, уладальнік Азёрау
яму, што маёнтак належыць не ёй, а Леапольду Валіцкаму, а таму знаходзіцца ёй там немагчыма. Пасля чаго, відаць, і была прынята пад увагу тая папера, якая дазваляла ёй жыць у Гродне. У студзені 1862 г. ёй дазволілі выехаць на два месяцы да дачкі ў Нова-Аляксандраўскі павет Ковенскай губерні. У красавіку яна вярнулася ў Гродна і пасялілася на вул. Замкавай, у доме яўрэя Собаля. 22 мая Валіцкая, відаць, без дазволу выехала ў забароненую для яе Вільню114.
110 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 8 адв.; с. 1242, a. 1 адв.
111 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 21, 34.
112 Гімн напісаны ў 1816 г. А. Фелінскім з нагоды абвяшчэння Каралеўства Польскага. Тэкст, які спявалі ў 1860-х гг., меў нацыянальны і патрыятычны змест: прасілі Бога быць апекуном тых, хто ваюе за свабоду Польшчы супраць прыгнятальніка, які праліў за даволі малы час прыгнёту шмат крыві. Прасілі Бога, каб паўшыя ахвяры далі магчымасць жывым адчыніць браму вольнасці. У тэксце на беларускай мове гаварылася пра сумесную барацьбу Літвы з Польшчай за вольнасць, вяртанне царкоўнай уніі, адраджэнне Рэчы Паспалітай абодвух народаў.
113 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 38.
114 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1,а. 256-257 адв.; ф. 1, воп. 22, с. 1143, a. 1, 6, 10-10 адв., 18, 20, 22.
23 чэрвеня ў рымска-каталіцкім Фарным касцёле Гродна ўпершыню спявалі патрыятычны гімн «Boze, cos Polske», а на другі дзень тое ж было паўторана ў Пабернардзінскім прыходскім касцёле. 25 чэрвеня ў апошнім адбыліся спевы пад час урачыстага святкавання Св. Антонія115. Гродзенцы збіралі грошы на помнік пяці забітым у Варшаве. Так, напрыклад, гаспадар маёнтка Гожа Станіслаў Сільвястровіч сабраў каля 80 рублёў і перадаў іх чальцу патаемнай Гродзенскай ваяводскай арганізацыі Э. Заблоцкаму"6. Гродзенскі вольна практыкуючы ўрач Цэлясцін Цэханоўскі, таксама дзеяч падполля, быў заўважаны ў Дамініканскім касцёле за зборам грошай117. У Гродне хадзілі чуткі, што з Варшавы прывезлі кашулю малога дзіцяткі, якая была выпацкана крывёй забітага рускімі войскамі ў Варшаве118.
30 чэрвеня ў касцёле мястэчка Камянецк-Літоўск жанчыны-памешчыцы спявалі польскія гімны пад акампанемент адной з іх на аргане. Спевы паўтарыліся 4 і 7 ліпеня 1861 г. Спявалі патрыятычныя гімны 9 ліпеня ў Сакольскім і 11 ліпеня ў Брэсцкім касцёлах119.
4 ліпеня 1861 г. у свята Божага Цела ў Фарным касцёле вялікая колькасць веруючых спявала «Божа, што Польшчу...»120.
Вечарам 10 ліпеня ў Беластоцкі касцёл прыбыла працэсія (да 100 чалавек) з м. Супрасль на чале з ксяндзом з Васількава. У 5 гадзін раніцы наступнага дня разам з беластоцкай працэсіяй яны пайшлі ў Заблудаў, спяваючы песні. Жыхары Беластока вярнуліся назад у 22 гадзіны таго самага дня і, праходзячы праз горад, спявалі забароненыя гімны121.
20 ліпеня з Беластоцкага рымска-каталіцкага касцёла працэсія накіравалася ў м. Тыкоцін Каралеўства Польскага. Ішлі з мясцовымі святарамі, з харугвамі і абразамі і пелі забаронены гімн. Гараднічы даносіў, што быў пабіты дваранін Іосіф Лесюкевіч, якога лічылі «рускім шпіёнам». 23 ліпеня, у дзень ад’езда гродзенскага губернатара з Беластока, у 20 гадзін група народу сабралася
115 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн... С. 34.
116 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 17 адв.
117 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 109 адв., 256; воп. 1, с. 40, а. 28 адв.
118 Гл.: Радзюк А. Гарадзенскі супраціў 1861 г. // Гарадзенскі соцыўм. 2013. Гісторыя і памяць. XV-XX стст.; пад рэд. А.К. Краўцэвіча, А.Ф. Смалянчука. Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2014.-С. 121.
119 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 62-62 адв.
120 Komar J. Grodzienskie manifestacji przed powstaniem Styczniowym // Przegliod Historyczny. 51. 1960 S. 100.
121 НГАБ y Гродне, ф. 1, воп. 22, c. 1241, a. 55-55 адв.
каля зачыненага касцёла, хутка праспявала патрыятычны гімн і разбеглася ў розныя бакі. У адным са сваіх рапартаў беластоцкі гараднічы назваў прозвішчы некаторых спевакоў: калежскі асэсар Длужнеўскі, настаўнік гімназіі Граўерт, выкладчык музыкі Тачыскі, аптэкар Гансецкі, старая дзяўчына Вольская, дзяўчына Вінская, дваранка Касінская, жонка тытулярнага дарадцы Хухлінская122.
21 ліпеня 1861 г. у доме жыхара Гродна прускага падданага Каспера Шнэлла Зубраўскі граў на фартепіяне, а два пастаяльцы Праневіч і Зайцаў, сям’я Шнэлла спявалі «Божа. Што Полылчу...»123.
26 ліпеня 1861 г. Прасолаў даносіў пра патрыятычныя спевы ў Слоніме, Кобрыне, Брэсце, Бельску, Беластоку, Саколцы і некаторых мястэчках. Ён пісаў, што «главнымн участннкамн пення бывают дамы дворянского н жентііны среднего сословня, носяшне траурное платье, н некоторые нз молодых обывателей, восгштанннков учебных заведеннй н служаівдх гражданскнх чнновннков... Дерзость н подозрнтельность некоторых лнц доходнт до того, что онн заставляют русскнх н не прнннмаюшнх участня в пеннн выходнть нз костёлов н процессіій й кропят серной кнслотой платья дам, не носяшнх траура. Такое направленне умов, такне «мнрные», как нх называют, манмфестацнн, к сожаленню, не прекратаются, несмотря на предостереженне н уговарнванне благоразумных людей н местных властей, а делаются чаше н открытее н увлекают более н более народа: граждан, мешан н однодворцев, даже крестьян»124.