Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
Генерал-губернатар тэлеграмай №38 з Вільні 20.03(01.04).1863г.
80 Архнвные матерналы Муравьёвского музея, относяіцегося к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края / сост. А.Н. Мнловндов. Ч. 1 // Внленскнй временннк. Кн. VI. С. 328; Лясковскнй А.Н. Лнтва н Белоруссня... С. 24-25.
81 Райковскнй С.А. Польская молодёжь Западного края вмятеже 1861-1863 гг. // Русскнй
вестннк. 1869.-Т. 79.-С. 527.
82 Комзолова А.А. Полнтака самодержавня... С. 130.
даводзіў гродзенскаму губернатару: «Вследствне предложення Мнннстра Внутренннх Дел поручаю Вам обьявнть нсправляюшему должность Губернского Предводнтеля Графу Старжннскому, что впредь до разрешення ему воспреіцён выезд нз Гродно. Генерал Ддьютант Назнмов». Распіска Старжынскага ёсць у справе ад 12.(24).04.63. — абавязаўся не адлучацца83.
В. Ратч у сваёй кнізе пісаў, што Старжынскі «турбаваўся дапамогай урада арганізаваць для Літвы яму падпарадкаваны двухтысячны атрад з карэнных палякаў»84. 20.05.1863 г. ужо Мураўёў загадвае гродзенскаму губернатару арыштаваць Старжынскага і даставіць яго ў Вільню да каменданта, зрабіць у кватэры яго дэтальны агляд (ператрус) яго папер і «предосуднтельного содержання» паперы даслаць генерал-губернатару. Знайшлі 24.05 (5.06). 1863 г. дубальтоўку, два рэвальверы і баявыя патроны. У гэты самы дзень пасажырскім цягніком яго адправілі ў суправаджэнні жандарскага афіцэра ў Вільню. Сядзеў у Віленскай цытадэлі. «...Прыгавораны да смерці (чаго, аднак, ён не заслугоўваў і да чаго не быў бы прагавораны, каб у мураўёўскую эпоху не пераследаваліся асабліва ўсе палякі, меўшыя асабістыя са мной зносіны», — пісаў у дзённіку Валуеў85.
У сваіх запісках М.М. Мураўёў пісаў, што не расстраляў Старжынскага толькі таму, што яму спачуваў вялікі князь Канстанцін Мікалаевіч. Прадухіліць забойства прасіў таксама міністр замежных спраў Англіі Дж. Расэль. У лістападзе 1863 г. Старжынскага прыгаварылі да года турмы ў Бабруйскай крэпасці і ссылцы ў Пермскую, а пазней у Варонежскую губерню. Людвік Юзэф Левандоўскі ўзгадваў, што ў арыштанскіх ротах у Варонежы быў граф Старжынскі з жонкай і двума сынамі86.
14 ліпеня 1867 г. у сяле Багаяўленскім Зямлянскага павета Віктар Старжынскі даў падпіску прыставу 3-га стана ў тым, што яму «аб’яўлена копія з прапановы камандуючага войскамі ў паўночна-заходніх губернях генерал-ад’ютанта графа Баранава ад 4-га мінулага чэрвеня за № 1546 гродзенскаму губернатару аб невыключэнні мяне з ліку асоб, абавязаных прадаць свае маёнткі ў заходніх губернях да 10-га снежня гэтага года». У гэты час маёнтк’ Доктарцы і Віктаржын у Бельскім павеце былі па кантракту ў арэндзе ў падпалкоўніка Адама Смольскага (з 24.06.1865 г. па 1871 г.)87.
83 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 253, а. 3, 6.
84 Ратч В. Сведення о польском мятеже 1863 года ... С. 215.
85 Дневннк П.А. Валуева... С. 324.
86 Ostatnie slowa. Opowiadaniai wspomninia uczestnikow walki o wolnosc w roku 1863/64. -Lwow, 1913.-S. 103.
87 НГАБ y Гродне, ф. 1, воп. 14, c. 286, a. 22; c. 290, a. 39.
У 1869-1875 гг. Старжынскі жыў у Галіцыі, потым у Пецярбургу88. Маёнтак яго быў канфіскаваны і перададзены князю Дзмітрыю Абаленскаму.
Такім быў лёс чалавека, які прадстаўляў сабой тую частку грамадства Літвы і Беларусі, якая ішла на пагадненне з расійскімі ўладамі ўзамен на шырокія палітычныя саступкі ў мясцовай аўтаноміі. Падкрэслім, што праекты прапаноўваліся Старжынскім у перадпаўстанцкі і паўстанцкі час (1861-1863 гг.), калі патрыятычныя сілы Польшчы, Літвы і Беларусі вялі барацьбу за незалежную Рэч Паспалітую.
«ПРАЧЫТАЙ I БУДЗЕШ УСЁ ВЕДАЦЬ»
(Распаўсюджвальнікі «Мужыцкай праўды»)
У першым нумары «Мужыцкай праўды» Кастусь Каліноўскі пісаў: «Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука прыдатная толькі для сахі. Цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаць, і то пісаць такую праўду справядлівую, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, але яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўды...»89.
А была яна вось якая. У першым нумары (выйшаў каля сярэдзіны ліпеня 1862 г.) крытыкаваўся Маніфест цара ад 19 лютага 1861 г. (які адмяніў прыгонніцтва ў Расійскай імперыі) і сялянства заклікалася да аб’яднання ў барацьбе за зямлю і волю: «Возьмемся, дзецюкі, за рукі і будзем трымацца разам!.. Мужык, пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе»90. У працяг гэтага другі нумар (пачатак верасня 1862 г.) тлумачыў сялянам, што яны не павінны плаціць чынш панам і казне, павінны падтрымаць вызваленчую барацьбу супраць царызма: «...Але калі будзе вайна з маскалём за нашу вольнасць, то той час трэба ўсім ісці на вайну супраць маскаля91».
88 Кіселёў Г. Старжэнскі (Старжынскі) Віктар Вацлаў // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. Мн.: БелЭн, 2001,-С. 395.
89 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва. Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 27.
90 Каліноўскі К. За нашую вольнасць... С. 28.
91 Каліноўскі К. За нашую вольнасць... С. 29.
У трэцім нумары (верасень 1862 г.) распавядаецца, якой павінна быць сапраўдная свабода: «Нам не маніхвестаў, а вольнасці патрэбна — і то вольнасці не такой, якую нам цар хоча даць, але якую мы самі, мужыкі, паміж сабой зробім». У чацвёртым нумары (кастрычнік 1862 г.) даецца паняцце аб дзяржаве і яе механізме, крытыкуюцца царскія суды і школа, робіцца выснова, »што глум, здзекі і несправядлівасць выходзіць ад самаго цара». Пяты нумар (лістапад 1862 г.) крытыкаваў царскую рэкрутчыну, шосты (снежань 1862 г.) выкрываў палітыку царызму па рэлігійных пытаннях92.
Апошні, сёмы нумар, убачыў свет у чэрвені 1863 г. ва ўмовах паўстання. Ён заклікаў сялян далучацца да ўзброенай барацьбы: «Падумайце добра, ды, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашую вольнасць! Нас цар ужо не падмане — не падвядуць маскалі! Няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба — для іх мы глухія і нямыя і нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшацца з віламі ды з косамі там, дзе дабіваюцца волі ды праўды — а мы, іх бацькі ды жонкі нашыя, сцерагці будзем ды ўведамляць, адкуль на іх цягне нячыста маскоўская сіла, да ад душы дапамагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. — А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам ды бацькам»93.
Газету «Мужыцкая праўда» выдавалі Кастусь Каліноўскі, Фелікс Ражанскі, Валеры Урублеўскі і Станіслаў Сангін. Першую скрыпку граў Каліноўскі, якому і належыць, як даказалі даследчыкі, псеўданім «Яська-гаспадар з-пад Вільні». Праўда, ёсць меркаванне, што мянушка з’яўляецца супольнай для ўсёй рэдакцыйнай калегіі94. Г. Кісялёў пісаў, што ў формуле псеўданіма закладзены вялікі сэнс: «Гаспадар — не проста селянін, а шанаваны ў вёсцы чалавек, са сваёй гаспадаркай, асобным дваром і зямельным надзелам, слова якога мела нямалую вагу для іншых вяскоўцаў. Семантыка слова магла выклікаць і дадатковыя глыбокія далёкасяжныя асацыяцыі (гаспадар, уладар, гаспадаром звалі Вялікага князя літоўскага). I Вільня — не проста горад, а спрадвечны цэнтр усяго рэгіёну, старажытная сталіца моцнай некалі дзяржавы. Тут стагоддзямі рабілася вялікая палітыка»95. Такі Яська — гаспадар з-пад Вільні, ды яшчэ адукаваны, кніжнік, які ведае гісторыю сваёй Баць-
92 Каліноўскі К. За нашую вольнасць... С. 31-37.
93 Каліноўскі К. За нашую вольнасць... С. 39.
94 Prasa tajna z lat 1861-1864. Cz. 1 / Red. Tomu S. Kieniewicz, J. Miller. Wroclaw: PAN, 1966. -S. 318.
95 Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў: y 2 т. T. 2 Новая літаратура: другая палова XVIII-XIX ст. Мн.: Беларус. навука, 2010. С. 323.
каўшчыны і ганарыцца ёю, мог сказаць важнае і патрэбнае дзецюкам96 Беларусі-Літвы.
Газета стваралася ў форме ягоных маналогаў да сялян — жанр гутарак у той час быў папулярным сярод народных мас. «Слова Каліноўскага, — піша Г. Кісялёў, — трапяткое, жывое, мастацкія сродкі, фарбы, тропы разнастайныя: іронія, сарказм, рытарычнае пытанне, лексічна-інтанацыйны паўтор, трапнае параўнанне, паралелізм, фальклорная сімволіка (вобраз сяўбы і жніва як сімвал народнага паўстання), грубаваты народны жарт. Каліноўскі нібы любаваўся ўсімі адценнямі народнага слова, якое яшчэ не спазнала путаў граматыкі»97.
Места выдання газеты дакладна невядома. У крыніцах і выданнях даследчыкаў указваюцца розныя месцы: Беласток, Гродна, Вільня, Мінск98. Гэта магла быць і Сакулка (цяпер у Польшчы), дзе кіраўніком пісарска-егерскага вучылішча працаваў Урублеўскі (ён добра ведаў мясцовыя лясы, ды і чыгунка праходзіла праз населены пункт). Можна меркаваць і пра Вялікую Бераставіцу, дзе працаваў Ражанскі і служыў ксёндз Ігнат Казлоўскі. Сёмы нумар мог быць надрукаваны ў Вільні, куды вярнуўся Каліноўскі з Гродзеншчыны. Гродзенскі губернатар 17.09.1862 г. пісаў міністру ўнутраных спраў: «...Узбуджальныя лісты (маецца на ўвазе «Мужыцкая праўда». — В.Ш.) з’яўляюцца выключна ў паветах Гродзенскай губерні, размеркаваных на памежжы Каралеўства Польскага. Таму трэба лічыць, што падобныя друкуюцца ў Каралеўстве і перасылаюцца адтуль чыгункай, кіраўніцтва якой складаецца выключна з польскіх эмігрантаў»99.
Маскоўскі даследчык А. Смірноў лічыў, што тыраж «Мужыцкай праўды» дасягаў 3-4 тысяч экзэмпляраў, але Г. Кісялёў пісаў, што дадзеная лічба беспадстаўная і што тыраж «наўрад ці калі-небудзь перавышаў тысячу экзэмпляраў». Можа, не так важна, якім быў наклад газеты, а тое, што «рэвалюцыя загаварыла па-беларуску»100.
Газета раздавалася для распаўсюджвання нізавым чальцам Гродзенскай ваяводскай рэвалюцыйнай арганізацыі і камандзірам партызанскіх атрадаў; яе прыбівалі на сцены дамоў, на брамы,
96 Дзецюкі сяляне.
97 Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў... С. 322.
98 Смнрнов А.Ф. “Мужнцкая правда” // Восстанне 1863 г. Русско-польскне революцнонные связн 60-х гг. М., 1960. С. 48.
99 Fajnhauz. Prasa konspiracyjna powstania stycniowego na Litwe I Bialorusi (1861-1864) H Rocznik Batystocki. T. IV. Bialystok, 1963. S. 72.
100 Смірноў А.Ф. Кастусь Каліноўскі ... C. 84-86; Кісялёў Г. 3 думаю пра Беларусь. Мн.. 1966.-С. 14,54.