Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
50 Крестовскнй В. Собранне сочяненнй. Т. 3. СПб., 1899. -С. 560, 573-574.
«ЛІТОЎСКІ ВЕЛАПОЛЬСКІ»: ВІКТАР СТАРЖЫНСКІ
Старжынскі Віктар-Вацлаў Мацвеевіч (1826 г., маёнтак Страбля Бельскага павета — 31.05.1882 г. ці 17.06.1882 г.), граф герба Ліс, памешчык Беластоцкага павета, дзе мае маёнтак Няводніца Наргілеўская (409 дзесяцін) і Бельскага павета маёнткі Доктарцы, Вікторжын, Страбля. Выконваў абавязкі губернскага правадыра дваранства (1861-1863 гг.)51.
Вучыўся ў езуіцкім пансіёне ў Швейцарыі і Мюнхенскім універсітэце. Служыў у Расійскай арміі ў 1847-1850 гг.52 Харужы Грабенскага казачага палка з Каўказскай лініі і Чарнаморыі. У сакавіку-красавіку 1850 г. знаходзіўся ў адпачынку ў маёнтку Страбля. У жніўні 1850 г. — ужо адстаўны сотнік. Атрымаў пашпарт на выезд у Каралеўства Польскае і выехаў у Варшаву на жыхарства53. Валуеў у сваім дзённіку ўзгадваў, што Старжынскі насіў срэбны Георгіеўскі крыж54.
Напярэдадні паўстання Старжынскі распрацаваў праект закона аб наданні Паўночна-Заходняму краю асобнага адміністрацыйнага статуса (аўтаноміі). У сакавіку 1861 г. Старжынскі перадаў міністру ўнутраных спраў П.А. Валуеву і вайсковаму міністру, сябру Дзяржаўнай рады Д.А. Мілюціну запіску, у якой крытычна ацэньваў мерапрыемствы ўлады ў Літве і Беларусі і прапаноўваў для ўмацавання сувязяў паміж цэнтрам імперыі і яе ўскраінамі даць жыхарам Заходняга краю вызначаную самастойнасць, асабліва ў галіне адукацыі і грамадскага жыцця. У той час Валуеў і Мілюцін ніяк не адрэгавалі на запіску Старжынскага55.
Магчыма, пра гэты праект ён хацеў пагаварыць з новым гродзенскім губернатарам у верасні 1861 г. А.М. Дрэнякіным. Але той не жадаў гаварыць на падобныя тэмы і пераводзіў размову на свае
51	НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 253, а. 19; воп. 14, с. 286, а. 2, 9; с. 290, а. 39.
52	Кіселёў Г. Стажэнскі (Старжынскі) Віктар Вацлаў // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. Мн.: БелЭн,
2001.-С. 395.
53 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 27, с. 1013, a. 1, 4, 7. Гісторык Файнгаўз сцвярджае, што Старжынскі быў высланы ў 1848 г. за нелегальную працу (Fajnhauz D. Sladami Wielopolskiego... С. 241), а даследчык Шпопер піша, што С. вярнуўся ў 1858 г. пасля амністыі (Szpoper D. Pomiedzy caratemasnemo Rzczy pospolitej... S. 84).
54 Дневннк П.А. Валуева, мнннстра внутренннх дел. М.: Нзд-во AH СССР. 1961. Т. 1: 1861-1864 гг.-С. 325.
55 Комзолова А.А. Полнтнка самодержавня в Северо-Западном крае в эпоху велнкнх реформ. М.: Наука, 2005. С. 123.
дарожныя ўражанні. У адказ Старжынскі не прыйшоў на агульнае прадстаўленне чыноўнікаў губернатару. Цікава, што ў 1885 г. Дрэнякін даслаў у рэдакцыю часопіса «Русская старнна» сваю нататку пра сустрэчы са Старжынскім. Яе не апублікавалі, бо напісана яна была дрэнна і не мела добрага фактычнага матэрыяла56.
У верасні 1861 г. Старжынскі падаў запіску генерал-губернатару Назімаву. Ён пісаў, што «меры строгасці маглі быць добрымі, калі б край быў заняты толькі на некаторы вызначаны час і ўсё пытанне заключалася бы ў тым, каб утрымаць яго ў пакоры да вядомага тэрміну». Старжынскі прапаноўваў вярнуць Літоўскі Статут, палепшыць становішча каталіцкага святарства, аднавіць Віленскі ўніверсітэт, на пасады ў органы кіравання краем прызначаць асобаў з мясцовых ураджэнцаў57.
Міністр унутраных спраў П.А. Валуеў у сваім дзённіку пад датай 1 (13).О9.1861 г. запісаў: «Атрымаў цікавы ліст ад в.а. гродзенскага губернскага правадыра дваранства гр. Старжынскага. Ён з вялікай шчырасцю ўказвае, з аднаго боку, на памылкі
В. Старжынскі
Д. Мілюцін
і прыгнятаючыя дзеянні мясцовых уладаў, з другога, на пажаданні (утэксце слова напісана па-французску. — В.Ш.) Літвы. Ён прама гаворыць, што край жадае быць далучаным да імперыі і да каралеўства, як раней ён быў далучаны да аднаго каралеўства; мець поўную свабоду сумлення, вярхоўны суд і ўніверсітэт у Вільні, права выкладаць, весці судовыя справы на сваёй мове і мець орган для выказвання сваіх пажаданняў (гэты сказ ад слова «край» напісаны па-французску. — В.Ш.). Ён у заключэнні прасіў, каб я каго-небудзь накіраваў
у край або каго-небудзь адтуль выклікаў. Я даслаў леграфу, каб ён сам прыехаў у Пецярбург. Ліст яго Ён, магчыма, «перлюстраваны» на пошце»58.
яму па тэішоў доўга.
56 Славутннскнй С. Город Гродно н Гродненская губерння во время последнего польского мятежа (отрывок нз воспомннаннй) // йсторнческнй вестннк. Т. XXXVII. 1889. С. 68; Штакельберг Ю.Н. Архнв
57 Штакельберг Ю.І. Архнв “Русской старнны”... С. 305.
58 Дневннк П.А. Валуева. Т. 1... С. 111.
4(16) і 6(18) верасня Старжынскі меў працяглыя размовы з міністрам унутраных спраў Валуевым, якія, па словах апошняга, «не прывялі да якога-небудзь станоўчага выніку». Але Старжынскаму далі зразумець, што частка пажаданняў не можа ажыццявіцца і што «перш чым чакаць якога-небудзь знака ўвагі ўрада да інтарэсаў мясцовага дваранства, яно павінна паказаць, што стаіць на баку ўрада, а не агітатараў»59. 11(23).12.1861 г. віленскі ваенны губернатар Назімаў сакрэтна піша гродзенскаму губернатару, каб ён часова не дазваляў беластоцкаму павятоваму правадыру дваранства Старжынскаму, які выконвае абавязкі губернскага правадыра, без дазвола ваеннага губернатара ад’язджаць у Пецярбург і Варшаву60.
Старжынскі спрабаваў агітаваць сярод сялянства. В. Ратч у сваёй кнізе піша: «...Землеўладальнікі, якім граф Старжынскі даваў лозунгі, паўсюдна ўладкоўвалі вясковыя польскія школы, а бліжэйшы ягоны супрацоўнік Аляксандр Аскерка турбаваўся пра забеспячэнне іх прыгоднымі элементарнымі кніжкамі, у якіх памешчык маляваўся сябрам, дарадцам, апекуном і абаронцам сялянскага саслоўя»61.
У канцы 1861 ці пачатку 1862 г. з дапамогай Валуева Старжынскі атрымаў магчымасць пагаварыць з Аляксандрам II. У адказ на словы Старжынскага аб «жаданнях краю, які на працягу пяці стагоддзяў быў звязаны з Польшчай і захаваў аб ёй самую ўдзячную памяць», імператар адказаў, што не трэба забываць, што Літва даўно ўжо ўключана ў склад Расіі. Незадаволены аўдыенцыяй Старжынскі напісаў і апублікаваў у Кракаве «Запіску аб патрабаваннях Літвы» (люты 1862 г.). Ён прапаноўваў стварыць у Вільні спецыяльную камісію з урадавых чыноўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства, якая вырашыла б пытанне аднаўлення Літоўскага статута62.
У красавіку 1862 г. Старжынскі піша запіску наступнага зместу.
1.	Вярнуць Статут ВКЛ — верыфікацыю яго правядзе вышэйназваная камісія.
2.	Прыняць меры для ліквідацыі дыскрымінацыі каталіцкага касцёла.
59 Дневннк П.А. Валуева... С. 113, 324.
60 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 88.
61 Ратч В. Сведення о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной Росснн. Т. 1. Внльно, 1867. -С. 125.
62 Комзолова А.А. Полнтнка самодержавня... С. 123-124.
3.	Адрадзіць Віленскую навучальную акругу і Віленскі ўніверсітэт.
4.	Дапусціць большую колькасць ліцвінаў на пасады мясцовай адміністрацыі.
5.	Зацвердзіць ужо падрыхтаваны Статут крэдытнага таварыства.
6.	Склікаць шляхецкія сеймікі, забароненыя з увядзеннем ваеннага становішча63.
У верасні 1862 г. на з’ездзе памешчыкаў у Вільні (ці 10-16.05 на Свентаянскіх кантрактах) быў абмеркаваны праект Старжынскага аб арганізацыі ў Літве крэдытнай установы. Там жа быў утвораны камітэт «белых», у які ўвайшоў Старжынскі64. На дваранскіх выбарах у Мінску, на думку віленскага генерал-губернатара, можа адбыцца хадайніцтва дваран аб далучэнні Мінскай губерні да Каралеўства (Царства) Польскага. Такое меркаванне Назімава было заснавана, між іншым, і на наступным: «План дзеянняў для будучых выбараў дастаўлены графам Віктарам Старжынскім з Парыжу ад польскай эміграцыі, якая знаходзіцца за мяжой. Звестка гэтая пацвярджаецца звесткамі, дастаўленымі мне з III аддзялення СЯІВК аб прадмеце паездкі графа Старжынскага ў Парыж, а таксама бесперапыннымі яго раз’ездамі ў апошні час па ўсіх пунктах паміж Варшавай, Гродна, Вільна і С.-Пецярбургам». Афіцыйна Старжынскі ездзіў у Парыж па заданню вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча і маркіза А. Веляпольскага — наладзіць кантакт з польскай эміграцыяй, якая групавалася вакол князя У. Чартарыйскага, не афіцыйна — узгадніць план дзеянняў паміж польскай эміграцыяй і дваранствам заходніх губерняў пад час восеньскіх 1862 г. дваранскіх з’ездаў65.
У снежні 1862 г. А.М. Гільдэбрант падаў запіску шэфу жандараў і III аддзялення В.А. Далгарукаву, у якой пісаў, што да партыі памяркоўных, якія маюць цесныя сувязі і пастаянныя кантакты з Варшавай, «належыць гродзенскі правадыр гр. Віктар Старжын-
63 Szpoper D. Pomiedzy caratemas nemo Rzczy pospolitej. Mysl polityczna i dzialalnosc konserwatystow polskich w gubemiach zachodnich Cesarstwa Rosijskiego w latach 1855-1862. Gdansk: Uniwersitet. Instytutprawa, 2003. S. 110.
64 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн... С. 164; Лясковскнй А.Н. Ллтва н Белоруссня в восстаннн 1863 г. ( по новым архнвным матерналам). Берлнн: Арзамас, 1939. С. 43.
65 Архнвные матерналы Муравьёвского музея, относяіцегося к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края / сост. А.Н. Мнловндов. 4. 1 // Внленскнй временннк. Кн. VI. С. 434; Комзолова А.А. Полнтнка самодержавня... С. 128.
скі, спалучаючы з нястрыманай дзейнасцю хітры розум і гарачы патрыятызм. Ён нядаўна быў у Парыжы, Варшаве, Пецярбурзе, Маскве і зноў паляцеў у Варшаву»66. Генерал-губернатар Назімаў атрымаў сведчанні, што Старжынскі меў кантакты з рэвалюцыйным польскім камітэтам, а таму прасіў міністра ўнутраных спраў зняць яго з пасады правадыра дваранства. Валуеў адказаў, што пасля размовы з шэфам жандараў ён не можа гэтага зрабіць, бо ведае, што Старжынскі выконваў асобае даручэнне Намесніка Каралеўства Польскага Вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча. Валуеў у прыватным лісце да Назімава пісаў: «Падзяляючы погляд вашага высок-ва ў тым, што за графам Старжынскім небескарысна пастаяннае назіранне і што на яго, асабліва ў апошні час, нельга пакласціся безумоўна, я, аднак, не маю ніякіх дакладных фактаў, на якіх можна было бы заснаваць прамыя і афіцыйныя супраць яго меры. Відавочна, што ён прадвызначыў сябе ў Літоўскім краі, з некаторымі асаблівасцямі, значэнне маркіза Веляпольскага ў Каралеўстве. Некаторую нявызначанасць адносін да яго і некаторы працяг нявызначаных з яго боку чаканняў я нават лічу, на першы час, небескарыслівымі»67.