Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
СПІЖЭЎСКІ ТАМАШ (ЦІМАФЕЙ), селянін з маёнтка Паўлавічы Сакольскага павета Юліяна Алендскага. «Пісьмо ад Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі Польскай» дала яму Мар’яна Альшэўская. Сам ён непісьменны, даваў чытаць яе Дамініку Кічуку (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 13;
ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 540 адв., 550 адв., 560; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917 б., а. 53-54).
СТАНКЕВІЧ КАНСТАНЦІН, селянін Красніцкай воласці (цяпер Алекшыцкі с/с Бераставіцкага раёна). Раздаваў сялянам сваёй і іншых вёсак «Мужыцкую праўду», аб чым пісалася ў рапарце жандара свайму шэфу ў Санкт-Пецярбург ад 7.02.1863 г. (Памяць. Бераставіцкі раён... — С. 75).
СТАНКЕВІЧ КАЗІМІР, казённы селянін з в. Вайнавец. Прапаганду вёў ужо з вясны 1862 г. Распаўсюджваў газету ў Сакольскім павеце. «Я маю для вас падарунак, — гаварыў ён сялянам, — прачытайце ці дайце прачытаць і будзеце ведаць наконт паншчыны, можаце пакінуць яе сабе, такіх асобнікаў у мяне ёсць болыіі за сотню». У хаце селяніна Маркевіча, дзе жыў С., збіраліся па начах сяляне. Ён чытаў «Мужыцкую праўду», звяртаўся з газетай да моладзі. Разам з іншымі паўстанцамі праз некалькі дзён пасля пакарання Цюхны ўдзельнічаў у падпальванні хаты даносчыка I. Рабічкі (Кісялёў Г. 3 думаю... — С. 24, 27; Смірноў А.Ф. «Мужыцкая праўда». — С. 50; Гродно: энцнкл. справочннк. — С. 280).
СТРЭМАШУК КАЗІМІР СЦЯПАНАВІЧ, селянін в. Ліцвінак Сакольскага павета Гродзенскай губерні, 32 гады, католік. Чытаў газету дваравым людзям маёнтка Паўлавічы Сакольскага павета Юліяна Алендскага. «Ліст ад Яські-гаспадара з-пад Вільні» паказваў яму Ц. Спіжэўскі ў карчме Мялешкаўцах. На следстве паказаў, што атрыманыя ад Марціна Бляхара з Агароднікаў паперы аддаў у Кузніцы расійскаму капітану (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 13; ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 540 адв., 550 адв., 560; ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 917 б., а. 34 адв.-35 адв., 52-52 адв.).
УРУБЛЕЎСКІ ВАЛЕРЫ (ВАЛЕРЫЯН). Станіслаў Гершынскі напісаў брашуру «Генерал Валеры Урублеўскі» і выдаў яе пры жыцці апошняга. Абапіраючыся на ўспаміны свайго героя, ён піша, што той ездзіў па начах раскідваць нумары газеты па сялянскіх палетках. Урублеўскі распаўсюджваў газету таксама праз сваіх ляснічых. У. быў паплечнікам Каліноўскага, і пры яго ўдзеле выдаваліся пэўныя нумары газеты. Пра гэта піша Адам Станкевіч у брашуры «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення» са слоў адваката Тадэвуша Урублеўскага, роднага дзядзькі паўстанца (Кі-
сялёў Г. 3 думаю... — С. 22; Лушчыцкі І.Н. — С. 193; Станкевіч А. 3 богам да Беларусі: збор твораў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. С. 166).
ЦЮХНА МАЦВЕЙ (МАЦЕЙ) (каля 1819 6.06.1863 гг., Сакулка). Часоваабавязаны селянін з в. Вайнаўцы. Прыходзіў у хату Маркевіча на пасяджэнні, дзе бываў і Гарчак (гл.). Следчая камісія, якая працавала ў м. Адэльск, засведчыла, што ён распаўсюджваў газету ў Сакольскім павеце, гаворачы «Прачытай і будзеш усё ведаць», заклікаў сялян ісці ў паўстанцкі атрад, раіў ім «зрабіць змову і не даваць рэкрутаў». Арыштаваны ў студзені 1863 г., аддадзены ваенна-палявому суду і публічна расстраляны ў Сакулцы 6.06.1863 г. A 1(13).08.1863 г. аб пакаранні Ц. паведаміў чытачам герцэнаўскі «Колокол» (Кісялёў Г. 3 думаю... — С. 24, 27; Шалькевнч В.Ф. Кастусь Каллновскнй: страннцы бнографнн. — Мн.: Уннверснтетское, 1988. — С. 161; Революцнонный подьем в Лнтве н Белорусснн. — С. 487).
ЧАРАПУШКА АНТОН, часоваабавязаны селянін м. Сідры Сакольскага павета. Знайшоў газету ў пачатку жніўня 1862 г. на двух мастах Сідржанскай плаціны (па 2 экзэмпляры на кожным мосце). Два экзэмпляры перадаў пісару Гарасімовічу Макаўлянскага валаснога праўлення, якое ў той час размяшчалася ў яго хаце, адзін — селяніну мястэчка Восіпу Парчэўскаму, а чацвёрты знік. Нейкі экзэмпляр трапіў да арганіста мясцовага касцёла (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 188-188 адв.).
ШТАРК ЯН АНТОНІЕВІЧ (гл. таксама нарыс пра Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю). Рэдактар «Гродненскнх губернскнх ведомостей», арыштаваны, на кватэры адбыўся вобыск — падазрэнне на тое, што ён друкуе «Мужыцкую праўду». Ш. казаў, што «калі быў я наглядальнікам друкарні, мелася меркаванне, што друкую бунтарскія брашуры. Усё можа быць, але для гэтага рэдактара газеты патрэбны прэсар і наборшчык, а я не майстар да гэтага механізма». На следстве паказаў, што ведае Сангіна з 1843 г. па службе ў губернскім праўленні і па суперніцтву на пасаду. У 1863 г. ізноў падазраваны ва ўдзеле ў паўстанцкай арганізацыі: быў у кантактах з цывільнымі паўстанцкім урадам Гродзенскай губерні і па яго распараджэнню раз’язджаў па ёй. Сасланы на жыхарства ў Томскую губерню пад строгі нагляд паліцыі (ЛДГА,
ф. 1248, воп. 2, спр. 1240, а. 31-35, 67 адв.-74) (Кісялёў Г. 3 думаю... — С. 34; Jodkowski J. Rok 1863 w powecie Grodzienskim // Echo Grodzienskie. — 1923. — № 175).
ЯРОЦКІ AHTOH, 62 гады, гаспадар Грандзіч. Засядацель Гродзенскага зямельнага суда Лясота данёс у паліцыю, што ў в. Грандзічы ён знайшоў у мешчаніна г. Гродна Яроцкага «Мужыцкую праўду» № 2. Газету знайшоў у жніўні 1862 г. пры ўездзе ў вёску з боку Гродна Мікалай Таўрэль. Памешчык Філарэтаў у сваім данясенні звярнуў увагу на тое, што Яроцкі апошнія часы шмат раз’язджаў па наваколлю: «Назад таму месяца два делал какне-то выборы с жнтелей этой деревнн, как денег, так н картофель. Под предло-
гом будто бы для собрання какмх-то бумаг потом разьезжал по деревням Царства Польского, а потому н не наводнтся сомнення в том, что легко могло быть н то, что гшсьмо это разьезжало вместе с нлм; прлчём ешё не ллшнлм счлтаю упомянуть л то, что характер Яроцкого вообше: злой, беспокойный, предпрллмчлвый, возмутлтельный ллл подстрекательный, дерзклй л неблагонадежный» (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 279, 283-285; Кісялёў Г. 3 думаю... С. 31; Смлрнов А.Ф. «Мужыцкая праўда.» // Восстанле 1863 г. л русско-польскле революцлонные связл 60-х годов. — М.: AH СССР, 1960. С. 50).
Крыж каля в. Грандзічы
ЯСЕВІЧ АНТОН, 19 гадоў, вучань Віленскай гімназіі. Напярэдадні паўстання распаўсюджваў «Мужыцкую праўду» ў Кушлянах, чытаў сялянам. Знаходзіўся ў атрадзе Я. Козела і ў маі 1863 г. быў захоплены «са зброяй у руках» у баі пад Уладыкамі Вілейскага павета. Сасланы ў Туркестанскія лінейныя батальёны (Кісялёў Г. Сейбіты вечнага... — С. 300).
Як бачым, сярод распаўсюджвальнікаў «Мужыцкай праўды» былі людзі рознага ўзросту: ад 19 да 62 гадоў, рознага сацыяльнага стану: служачыя, сяляне, вайскоўцы, студэнты, прафесійныя рэвалюцыянеры. Паміж імі ёсць людзі, добра вядомыя нам — Каліноўскі, Урублеўскі, але большасць мала ці зусім невядомыя
патрыёты. Яны прыкладна з чэрвеня 1862 па вясну 1863 г. распаўсюджвалі на тэрыторыі Гродзеншчыны першую беларускамоўную газету. Адзначым, што менавіта тут «Мужыцкая праўда» распаўсюджвалася найбольш шырока. Па падліках даследчыка А.Ф. Смірнова, на павет прыходзілася 50-60 экзэмпляраў газеты, на губерню — каля 600-650.
У Вільні ў 1933 г. выйшла невялічкая кніжка беларускага адраджэнца ксяндза Адама Станкевіча «Кастусь Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» і ідэя незалежнасці» Беларусі». У фондах аднаго з гродзенскіх музеяў яна захоўваецца насуперак надпісу на тытульным лісце (які, дарэчы, аформлены пад бел-чырвона-белы сцяг): «уннчтожнть». Вось такое красамоўнае прызнанне важнай ролі газеты «Мужыцкая праўда» ў выхаванні самасвядомасці беларускага народа.
Ніжэй прыводзім спіс тых, хто знаходзіў газету, але мы не ведаем, ці яны распаўсюджвалі яе перад тым, як аддавалі цывільнай або вайсковай уладзе.
Witouu WWW-
«W M A
Ы to* фыгн>№®«і nn-iu.iMf ж^і-f i; іййі' ’
«Й> ** М wt-
і•*» жймй мЫ, іл «у 1
Мужыцкая праўда
Асобы, якія знайшлі «Мужыцкую праўду»
Крыніца
НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 173-173 адв.
ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 223
ф. 1, воп. 22, с.
1121
а. 289
ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 280-280 адв.
ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 316
ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 329
Колькасць экзэмпляраў
•п
сч
гч
гч
-4
Нумар газеты
—
невядома
еч
—
сч
Дата па н. ст.
22.07.1862
оо
g
14.10.1862
08.1862
10.12.1862
8.01.1863
Месца знаходкі
На палях в. Бярозаўка, Ясенаўка, Падбуржа, Радавічы Брэсцкага павета
03 03 Л g к co
3 a
CQ
Л X
На дарозе з маёнтка
Высоцк у Люшнева Слонімска-га павета
У статуі Св. Іаанна пры дарозе з Гродна ў в. Грандзічы
У гародзе вёскі селяніна Аўдзея Федарука
Каля каталіцкага касцёла
Хто знайшоў
5
S о 5 с Q X
0? 3
3 S
53
о §
'ч о
Пахнеўскі, прыстаў 4-га стана
Прозвішча невядома, пастух маёнтка Пержховіч
Таўрэль Мікалай, батрак
Павел Мацюк, парабак в. Тымянкі Такарскай воласці Брэсцкага павета
Вільберг, падпалкоўнік, былы ваенны начальнік Брэст-Літоўска і ваколіц
№ п/п
—
гч
НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 169, а. 144
ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 331.
ф. 1, воп. 22, с. 1121, а. 336
—
—
І і S X § О
У першай палове ліпеня 1863 г.
19.10.1862
19.10.1862
На шашы Кузніца-Сакулка
На паштовай дарозе ў Слонім
На паштовай дарозе, на Гары за 5 вёрст ад Ражаны
Новік Ігнацы, селянін в. Парчэўцы Сакольскага павета
Кіпрыян, селянін в. Востраў Слонімскага павета
Ліхач Марцін, селянін в. Востраў Слонімскага павета
оо
O'
УДЗЕЛЬНІКІ ПЕРАДПАЎСТАНЦКАГА (МАНІФЕСТАЦЫЙНАГА) РУХУ
21 лютага 1861 г. у Варшаве пачаўся з’езд сяброў Земляробчага таварыства. Ім было вядома пра Палажэнне ад 19 лютага, адпаведна якому адмянялася прыгоннае права ў Расійскай імперыі. Яно не закранала Каралеўства Польскае, і з’езд павінен быў выпрацаваць спосабы вырашэння сялянскага пытання на польскіх землях. 27 лютага варшаўскія рэвалюцыйныя гурткі правялі дэманстрацыю з мэтай аказання ціску на сяброў Земляробчага таварыства, якія не збіраліся адмаўляцца ад прыгонніцкіх метадаў эксплуатацыі. Дэманстрацыя закончылася паліцэйскім расстрэлам, у выніку якога 5 чалавек былі забіты, а некалькі дзясяткаў паранены103.
Пасля гэтай падзеі па Полынчы, а затым і па Беларусі і Літве пракацілася хваля рэлігійных маніфестацый, стаўшых рэквіемам у памяць пецярых забітых у Варшаве 3(15) сакавіка 1861 г. Шэфу жандараў і начальніку III аддзялення В.А. Далгарукаву мясцовае начальства дакладывала: «й некоторые лнца этнх сословнй (дворянство н католнческое духовенство. — В.Ш.) н даже нз служаіцнх чнновннков, особенно же ксендзы н дамы, выражают своё сочувствне отправленнем паннхвд по убнтым в Варшаве, пожертвованнямн в пользу нх семейств, отстраненнем себя от участня в собраннях н от сообтества с русскммн, н последнне, дамы, нарядамн вроде траура, называемымн «гарнбальдннкамн», по прнмеру носнмых в Варшаве. Некоторые мужчнны, также подражая варшавскнм, носят конфедераткн нз белого нлн фнолетового сукна с чёрнымн околышамн»104.