Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
слупы, прыдарожныя крыжы, дзверы касцёлаў і цэркваў; жандары знаходзілі газеты ў вясковых валасных канцылярыях; яе чыталі ў вясковых хатах і карчмах. Газета раскідвалася ў месцах найбольш людных: на палях, мастках плаціны, дарогах, вуліцах, каля капліц, пад хаты мясцовых начальнікаў (стараст, соцкіх, земскіх суддзяў).
Для распаўсюджвання газеты прыцягвалі чыноўнікаў Гродзенскай палаты дзяржаўных маёмасцяў, якія былі звязаны з казённымі сялянамі, мелі ў вёсках знаёмых валасных старшынь, пісараў, настаўнікаў вясковых вучылішчаў. Следчая камісія, рабіўшая 17(29). 11.1863 г. вобыск у Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцяў, знайшла «ў вялікай колькасці друкаваныя аркушы на польскай мове (канешне, беларускай. — В.Ш.) рэвалюцыйнай газеты № 3 і 5 пад назвай «Мужыцкая праўда»...»101 У распаўсюджванні ўдзельнічалі таксама работнікі чыгункі, якія маглі перавозіць газету ў падвойных падлозе ці сценах вагонаў.
Каб данесці «Мужыцкую праўду» «Ясысі-гаспадара з-пад Вільні» да народа, былі патрэбны смелыя, часам адчайныя, аддадзеныя справе вызвалення і свабоды людзі. Пра іх нашыя біяграмы.
АЛЫПЭЎСКАЯ МАР’ЯНА ЦІМАФЕЕЎНА, сялянка маёнтка Паўловічы Сакольскага павета, дзяўчына 17 гадоў. Пакаёўка памешчыка Ю. Алендскага прынесла «Мужыцкую праўду», а распаўсюджвалі дваравым Казімір Стрэмашук і Тамаш Спіжэўскі (Сняжэўскі). Узяла на стале ў пані сваёй. Прыгаворана да турэмнага зняволення на 1 год і потым да высылкі на жыхарства ва ўнутраныя расійскія губерні пад нагляд паліцыі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 13; ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 540 адв., 550 адв., 560).
АЛЫПЭЎСКІ ЦІМАФЕЙ, бацька Мар’яны, 54 гады. Па даручэнні дачкі хадзіў забіраць рэвалюцыйную паперу ад селяніна Сняжэўскага. Прыгавораны да пазбаўлення асабістых і нададзеных яму правоў і прывілеяў і да службы ў арыштанскіх ротах грамадзянскага ведамства на 1 год. Зямельны ўчастак у ваколіцы АльшэваРыболты быў канфіскаваны (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 768 а, а. 13; ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 540 адв., 550 адв., 560; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 122 адв.).
БАГУШЭВІЧ ФРАНЦІШАК БЕНЯДЗІКТ КАЗІМІРАВІЧ, 9(21).03.1840 г., фальварак Свіраны Віленскага павета —
101 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 1146, a. 1.
15(28).04.1900 г., Кушляны Ашмянскага павета. У гады вучобы ў Віленскай гімназіі блізка кантактаваў з Цітам Далеўскім — будучым паплечнікам Каліноўскага і Сігізмундам Мінейка — вайсковым Ашмянскага павета ў 1863 г. Прымаў удзел у восеньскіх хваляваннях студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1861 г.: адмовіўся прыняць матрыкулы (заліковую кніжку), дзе былі надрукаваны новыя правілы для ўніверсітэтаў. Быў выключаны з універсітэта і адправіўся дамоўуканцы 1861 г.У 1861-1862 гг., відаць, належаў да левага крыла таварыства «Піянтковічаў», якое дзейнічала ў Ашмянскім павеце. Чытаў сялянам «Мужыцкую праўду». У 1863 г. уступіў у паўстанцкія шэрагі (быў у атрадзе С. Мінейкі ў Ашмянскім
Ф. Багушэвіч
павеце, потым К. Ясевіча, Г. Чахавіча) або ў Лідскім павеце ў атрадзе Парадоўскага («Астрогі»). Прайшоў шлях да Аўгустоўскай губерні. Паранены ў нагу, ён знайшоў гасціннасць і клапатлівыя адносіны ў доме Крушэўскіх. Менавіта яны дапамаглі яму вярнуцца ў Вільню. Потым Б. з’ехаў на Украіну (Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 236, 238; Роўба Н. «Паэт Белай Русі»,— С. 289).
ГАРЧАК ІОСІФ (ЮЗЭФ), католік, 26 гадоў у 1863 г. У Санкт-Пецярбурзе быў членам польска-літоўска-беларускага студэнцкага «Агула» («Таварыства»). 8 тыдняў адсядзеў у Кранштацкай крэпасці за ўдзел у студзеньскіх хваляваннях 1861 г. Потым быў высланы на радзіму ў Скраблякі (цяпер Адэльскі с/с) пад нагляд паліцыі. Тут ён меў участак зямлі, але гаспадаркай не займаўся, раз’язджаў на вёсках, запрашаў да сябе сялян і заклікаў да бунту, «раздаваў карткі падбухторваючага зместу пад назвай «Мужыцкая праўда», дапамагаў хаваць К. Станкевіча (гл.). Следчая камісія
не змагла даказаць віну Г., але ўсё роўна выслала яго ў Пермскую губерню (Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. — С. 485-486, 488-489; Кісялёў Г. 3 думаю... — С. 25).
ГЕЛІЧ (ГАЛІЧ) МОІСЕЙ (МАІСЕЙ), селянін в. Бярозаўка, знайшоў паміж сцебламі жыта загарнутую ў паперу і перавязаную крыжападобна газету «Мужыцкая праўда» № 1. Гэта самы першы з вядомых фактаў распаўсюджвання газеты (Революцнонный подьём в Ллтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. // Восстанне 1863 г.: матерналы н документы. — М.: Наука, 1964. — С. 472-473).
ГУРСКІ РЫГОР, селянін з в. Вайноўцы Сакольскага павета. Яго ў доме Ігнація Маркевіча падбухторвалі ў студзені 1863 г. да ўдзелу ў паўстанні. Распаўсюджваў газету ў Мінкаўцах (Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг... — С. 486).
ЗЯНЦЮК (ЗІНЧУК) МІХАСЬ, селянін в. Хомікі Сакольскага павета. Непісьменны, але, праслухаўшы «Мужыцкую праўду», «пераняў напісанае ў ёй» і чытаў іншым сялянам напамяць. Быў касінерам у паўстанцкім атрадзе. Удзельнічаў у падпале хаты даносчыка Рабічкі. Следчая камісія адправіла яго радавым у амурскія батальёны. Па амністыі 1868 г. мог вярнуцца на радзіму, але мясцовыя ўлады адмовілі хадайніцтва сваякоў і аднавяскоўцаў (Кісялёў Г. 3 думаю... — С. 26, 28).
КАЗЛОЎСКІ ЯН ІГНАЦІЙ, ксёндз, вікарны Індурскага касцёла (1861 — 14.01.1864 гг.). Распаўсюджваў «Мужыцкую праўду» на Бераставіччыне і Свіслаччыне, будучы адным з кіраўнікоў патаемнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Вялікай Бераставіцы (Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Бераставіцкага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 75; Госцеў А. П., Швед В.В. Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990 гг.). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. — С. 171).
КАЛІНОЎСКІ ВІКЕНЦІ-КАНСТАНЦІН (Яська-гаспадар з-пад Вільні). He толькі выдаваў, рэдагаваў, пісаў артыкулы ў газету, але і сам распаўсюджваў яе. 27 кастрычніка 1862 г. прыстаў 2-га стану Слонімскага павета Агацін даносіў гродзенскаму губернатару, што «...7 чнсла этого октября месяца, в 5 часов после полудня, проезжнй, ехавшнй почтовым трактом через деревню Шейнякн102
102 Шэйпякі, цяпер Шэйпічы вёска ў Косаўскім раёне Брэсцкай вобласці.
в город Волковыск на nape почтовых лошадей, выбрасывал скруткм бумаг на дорогу, н указанные крестьяне, поднпмая нх, обраіцалнсь к грамотным свонм собратьям прочнтать... Возврашался я на Рожанскую почтовую станцпю n по собранным мной сведенпям выявнл, что проезжпм пассажнром был, как вндно нз кннгн, в 5 часов выехавшнм, некто дворянпн Внкенцн Калнновскнй.., который возвраіцался нз г. Слоннма в г. Волковыск...». Яшчэ ён быў у Ружанах, Падароску, а з Ваўкавыска паехаў у Гродна. К. раскідваў 3-ці нумар «Мужыцкай праўды» (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 138-141 адв.; с. 6, a. 1, 13, 15; Лушчыцкі І.Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палове XIX ст. — Мн.: Выд-ва БДУ, 1958. — С. 193).
КЛІМАШЭЎСКІ ІОСІФ, вандроўны хатні настаўнік. Паходзіў з Вільні. У 1854 г. з’явіўся ў Кушлянах і навучаў дзяцей дробных уладальнікаў (у тым ліку Казіміра Багушэвіча). Праз 5 гадоў пераехаў настаўнічаць у Жупраны. Перад паўстаннем жыў у млынара і карчмара Гофлака. «Мужыцкую праўду» адтрымаў ад А. Ясевіча і чытаў (№ 5) сялянам. Хадзіў у лес да паўстанцаў. Памёр у турме ў студзені 1864 г. Перад смерцю заявіў ваеннаму начальніку Ашмянскага павета палкоўніку Каладзееву, што ўсё жыццё вучыў дзяцей ненавідзець царскі ўрад (Кісялёў Г. Сейбіты вечнага: артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 года.Мн.: Медысон, 2009. — С. 300-301).
МАЛАХОЎСКІ УЛАДЗІСЛАЎ (каля 1830-1900 гг.), афіцэр корпуса шляхоў зносін. Адчайны і рызыкоўны чалавек. У Вільні быў паўстанцкім начальнікам горада і ўлетку 1863 г. разам з Каліноўскім падрыхтаваў пераварот у рэвалюцыйнай арганізацыі — быў утвораны «чырвоны ўрад». У Пецярбурзе наладжваў сувязі з «Зямлёй і воляй». Мог быць, як лічаць лінгвісты, выдаўцом № 7 «Мужыцкай праўды», які мовай адрозніваецца ад іншых нумароў і падрыхтаваны кімсьці з прадстаўнікоў паўднёвай (окаючай) гаворкі. М. родам з Кобрыншчыны (Кісялёў Г. Родам... — С. 51).
МАРКЕВІЧ ІГНАЦІЙ, селянін, у доме якога, па паказаннях дзяўчыны, якая служыла ў яго, жыў Станкевіч (гл.), заходзіў Зянцюк (гл.). Захоўваў на страсе і распаўсюджваў «Мужыцкую праўду». У доме збіраліся сяляне, якім чыталі газету (Революцнонный подьём в Лптве н Белорусснн в 1861-1862 гг... — С. 488).
РАЖАНСКІ ФЕЛІКС, дапамагаў Каліноўскаму ў выданні газеты і яе распаўсюджванні. Пераапранаўся ў вопратку мясцовых жыхароў і ездзіў па вёсках, размаўляў з вяскоўцамі, перадаваў «Мужыцкую праўду» і тлумачыў сялянам, на якім баку трэба змагацца, дзе і як шукаць вызвалення ад прыгнёту. У сваіх успамінах «3 Гродзенскага ваяводства» Ражанскі пісаў: «Каліноўскі і Ражанскі ў пэўныя перыяды часу з поспехам рабілі пешыя падарожжы па шырокім краі пад розным абліччам, выкарыстоўваючы асабістыя сувязі, пашыралі свае выданні і вучылі, як і дзе трэба шукаць вызвалення ад прыгнёту» (Смнрнов А.Ф. «Мужыцкая праўда» // Восстанне 1863 г. н русско-польскне революцнонные связн 60-х годов. — М.: AH СССР, 1960 — С. 52; Шалькевнч В.Ф. Кастусь Калнновскнй : Страннцы бнографнн. — Мннск: Уннверснтетское, 1988. — С. 161; Rozanski F. Z Wojewodstwa Grodzienskiego... — S. 396-397).
САНГІН СТАНІСЛАЎ ЮЗЭФАТАВІЧ (каля 1818—15.02.1863 гг , в. Рэчыца Пружанскага павета). Піцейна-акцызны наглядальнік у Бельскім павеце, калежскі асэсар (гл. таксама нарыс пра Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю). Дапамагаў выдаваць і распаўсюджваць «Мужыцкую праўду» (гл. Штарк).
СЕРПУЧЭЎСКІ (СЕРКУЧЭЎСКІ), пісар Гарнастаевіцкай воласці (цяпер Свіслацкі раён), пражываў у м. Свіслач, чытаў старшыне названай воласці Антонію Асвейну і сялянам у валасным праўленні «Мужыцкую праўду». 13 (25).05.1863 г. выконваў абавязкі гродзенскага губернатара, загадаў Ваўкавыскаму вайсковаму начальніку адшукаць яго і аддаць пад суд. С. быў добра знаёмы з Каліноўскім, бо разам з ім вучыўся ў Свіслацкай гімназіі (НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 186, а. 2; Кісялёў Г. 3 думаю... — С. 30).
СІНКЕВІЧ РАМУАЛЬД, калежскі сакратар Гродзенскай палаты дзяржаўных маёмасцяў. У яго шафе, у гаспадарчым аддзяленні, знайшлі 37 экзэмпляраў «Мужыцкай праўды» № 3 і 5. Сасланы ў Томскую губерню (Кісялёў Г. 3 думаю... — С. 49, 50).