Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
35 Дьяков В.А. Заметкн Владнслава Коссовского о петербургском подполье н польской эмнграцнн накануне восстання 1863 г. II Революцнонная Россня н революцнонная Польша (вторая половнна XIX в.). М.: Наука, 1967. С. 399.
36 ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 280, а. 18.
37 Смнрнов А. Кастусь Калнновскнй... С. 27.
38 Адначасова адбываліся падобныя вечарыны ў Вільне, дзе іх арганізоўвалі Далеўскі і Звірждоўскі. Бываў тут і Серакоўскі (Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. Т. I. С. 327).
39 Яго імя зафіксавана ў ваенна-судовай справе аб “Літаратурных вечарынах”, у спісе ваенна-палявога суда. Ён выконваў ролю трыдзясяцкага (Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. Т. I. С. 255, 317, 338).
40 Францыск Далеўскі сябра Віленскага камітэта, дзе быў Каліноўскі, брат жонкі Серакоўскага.
абставінамі, маглі быць сябрамі Віленскага мяцежнага камітэта...»41. Гэта пацвярджае сувязі В. Каліноўскага з названымі асобамі.
Ягоны брат таксама ведаў пра гэтых людзей. У пачатку 1860 г. Вараўскі атрымаў ліст ад студэнта Кіеўскага ўніверсітэта У. Лабудзінскага, які запрашаў яго ўступіць у патаемнае таварыства, а каб даведацца аб напрамку і мэтах таварыства — схадзіць да Віктара Каліноўскага, які служыць пры Імператарскай Публічнай бібліятэцы. Каліноўскі сам «зайшоў да яго і расказаў аб існаванні тады ў розных месцах патаемных таварыстваў, якія маюць мэту аднаўлення старажытнай Польшчы». рашэнне дапамог Вараўскаму Серакоўскі42.
Магіла В. Каліноўскага
Прыняць канчатковае
Восенню 1861 г. Кастусь Каліноўскі ўваходзіць у склад Камітэта руху, які з лета 1862 г. будзе называцца Літоўскім правінцыйным камітэтам. Друкаванымі органамі камітэта былі «Харугва вольнасці» (на польскай мове) і «Мужыцкая праўда» (на беларускай мове). У першым нумары «Харугвы вольнасці» гаварылася аб неабходнасці злучыць сілы прыгнечаных народаў супраць рускага царызма, і тады «праклятая моц прыгнячэння, як туман перад сонцам, рассеецца»43. У «Мужыцкай праўдзе», першай беларускай газеце на беларускай мове, разглядаліся праблемы, якія распрацоўваліся рэвалюцыянерамі-дэмакратамі Расіі і Беларусі: ліквідацыя памешчыцкага землеўладання, самадзяржаўя, царскага бюракратычнага апарата, арганізацыя народнай сістэмы адукацыі на роднай мове (беларускай, літоўскай).
У верасні 1862 г. у Лондане адбываюцца перамовы. У іх удзельнічалі Агатон Гіллер, Уладзімір Мілёвіч з Украіны (прадстаўнікі правага крыла партыі «чырвоных», звязаныя таксама з «белымі») і Зыгмунт Падлеўскі (з «чырвоных»), 3 другога боку ў перамовах прынялі ўдзел Аляксандр Герцэн і Міхаіл Бакунін. На першым пасяджэнні Герцэн зачытаў свой адказ на ліст рускіх афіцэраў з Каралеўства Польскага.
Польскія дэлегаты зачыталі адкрыты ліст Цэнтральнага нацыя-
41	Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. Т. I. С 333.
42	Русско-польскне революцнонные связн: матерналы н документы. Т. I. С. 337.
43 Цыт. па: Смнрнов А. Кастусь Калнновскнй... С. 41.
нальнага камітэта да выдаўцоў «Колокола». У ім, між іншым, гаварылася: «Асноўная думка, з якой Полынча паўстае цяпер, дасканала прызнае права сялян на зямлю, якую апрацоўвае, і поўную самапраўнасць усякага народа вырашаць свой лёс... Мы былі пазбаўлены палітычнага існавання прымусова. Мы гэтага насілля ніколі не прызнавалі, не маглі і не можам прызнаваць. Таму мы не прызнаем ні новых межаў, ні ўрадаў, заснаваных на развалінах нашай свабоды. Для нас няма Польшчы падзеленай, для нас Польшча адзіная, тая, якая складаецца са злучэння Польшчы, Літвы і русінаў, без усялякай гегемоніі каго-небудзь з трох народаў. Зыходзячы з гэтай кропкі, мы імкнемся да аднаўлення Польшчы ў былых яе межах, пакідаючы права народам, у ёй жывучым, гэта значыць ліцвінам і русінам, поўную вольнасць заставацца ў саюзе з Польшчай або распараджацца сабой згодна з асабістай воляй...»44. Т акой па сутнасці был а праграмная дэкларацыя партыі «чырвоных» — арганізатараў паўстання. Герцэн настойліва рэкамендаваў ім у першую чаргу вырашаць сялянскае і нацыянальнае пытанні: «Калі ў Расіі на вашым сцягу не ўбачаць надзел зямлі і волю правінцыям, дык нашае спачуванне вам не прынясе ніякай карысці, а нас загубіць»45.
У кастрычніку 1862 г. Кастусь Каліноўскі становіцца старшынёй Літоўскага правінцыйнага камітэта і ўзначальвае ў ім левую рэвалюцыйна-дэмакратычную плынь «чырвоных». 3 гэтага часу становіцца больш выразным сепаратызм літоўскага камітэта ў адносінах да ЦНК. Супярэчнасці паміж Вільняй і Варшавай назіраліся па аграрнаму і нацыянальнаму пытаннях: паплечнікі Каліноўскага рыхтавалі народную рэвалюцыю, а шляхецкія рэвалюцыянеры — антыцарскую змову. Абедзве сілы былі за рэвалюцыйны саюз з рускімі рэвалюцыянерамі супраць царызма, але другія, будучы дваранамі, не жадалі адмаўляцца ад сваіх маёнткаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Для Каліноўскага звяржэнне царызма і самадзяржаўя было пачаткам сацыяльных і нацыянальных пераўтварэнняў, а для польскіх саюзнікаў — канчаткам барацьбы. А таму іх інтарэсы не супадалі, і Літоўскі правінцыйны камітэт адстойваў сваю незалежную палітыку пры агульнай з палякамі паўстанцкай барацьбе з царызмам.
У лістападзе 1862 г. адбыліся цікавыя перамовы ў Пецярбургу. Падлеўскі атрымаў ад Герцэна рэкамендацыі і паехаў на сустрэ-
44	Русско-польскне революцнонные связн II Восстанне 1863 года: мат. н док. Т. 1. М.,
1963.-С. 526-528.
45 Ковальскнй Ю. Русская революцнонная демократня н январское восстанне 1863 года в Польше. М.: Нзд-во нностр. лнт-ры, 1953. С. 183.
чу з прадстаўнікамі нядаўна створанай арганізацыі «Зямля і воля». Ад яе Цэнтральнага камітэта ў перамовах удзельнічалі Аляксандр Сляпцоў і Мікалай Уцін. На пытанне апошніх, як арганізатары паўстання глядзяць на будучае Літвы, Беларусі і Украіны, Падлеўскі адказаў са спасылкай на вядомы нам ліст ЦНК да рэдактараў «Колокола» — пасля іх вызвалення насельніцтва гэтых зямель атрымае права шляхам плебісцыта вырашыць, аб’яднацца з Польшчай ці ўладкаваць свой лёс па-іншаму. «Зямля і воля» абяцала схіляць расійскі грамадскі погляд на бок паўстанцаў і ўзняць малы ўзброены рух на Доне, каб раз’яднаць урадавыя вайсковыя сілы46.
У ліпені 1863 г. пасля барацьбы з групай Гейштара была аб’яўлена аўтаномія Літоўскага камітэта, заяўлена, што ён будзе выконваць толькі тыя загады варшаўскага Урада (Жонда), якія палічыць правільнымі і адпаведнымі канкрэтным умовам краю. У сваёй запісцы, складзенай пад час следства, адказнасць за паражэнне паўстання Каліноўскі ўскладаў на Урад. У запісцы, напісанай для следчага камітэта 28.02 (12.03). 1864 г., Каліноўскі адзначыў, што пытанне аб дзяржаўным уладкаванні для яго залежыць ад болып важнага пытання — забеспячэння народнага шчасця. Ён заявіў, што з’яўляецца ворагам тых несправядлівых парадкаў, якія пазбаўляюць беларускі народ сваёй дзяржаўнасці і ўмоў для развіцця культуры. «...Я мог прыйсці да таго заключэння, — піша Каліноўскі, — што Расія хоча поўнага з сабой зліцця Літвы для дастаўлення шчасця тутэйшаму народу. Я не вораг шчасця народнага, не праціўнік і Расіі, калі яна дабра нам жадае, але вораг тых бедаў і няшчасцяў, якія наведваюць край наш няшчасны. А таму калі лёс нас ставіць у стан, што мы павінны парадніцца з Расіяй, я, для пазбаўлення лішніх ахвяраў пры спараджэнні новага часу і ладу грамадскага ў Літве, лічу са свайго боку абавязкам заявіць некалькі слоў у гэтых адносінах.
Хто лічыць, што Расія лёгкую ў гэтым можа мець задачу, той мяркуе павярхоўна, той сябе падманвае. Сетка, якая ахоплівае нас ва ўсіх класах і злучае з Польшчай, мае столькі асноў у традыцыях і нават у забабонах, што распусціць яе, знішчыць і ўтварыць што-небудзь новае, стварае векавую, сістэматычную разумовую працу...»47.
Падводзячы вынікі нашага даследавання, можна зрабіць наступныя высновы.
1.	Ад рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў Каліноўскі ўзяў пылаючую нянавісць да самаўладна-прыгоннага ладу і разуменне таго, што волю народу ніхто не падорыць, яе трэба зава-
46 Гл.: Ковальскнй Ю. Русская революцнонная демократня... С. 207.
47 ЛДГА, ф. 1248, воп. 2, с. 280, а. 7.
яваць рэвалюцыйным шляхам. Ідэі, выказаныя Каліноўскім у «Мужыцкай праўдзе», шмат у чым сугучныя ідэям рускіх рэвалюцыйных пракламацый і адозваў пачатку 1860-х гадоў.
2.	Каліноўскі як галава Літоўскага камітэта, які прызнаваў верхавенства ЦНК, падтрымліваў адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для паўстанцаў ужо Лістападаўскага паўстання гэта азначала вольнае развіццё ўсіх народаў, якія насялялі фэдэрацыю дэмакратычных дзяржаў на прасторы паміж Чорным морам, Балтыкай, Одрай, Дняпром і Дунаем48.
3.	Каліноўскі як «чырвоны» павінен быў прызнаваць вольнае волевыяўленне саміх беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Інакш кажучы, прызнаваць права на самавызначэнне: альбо аддзяленне, альбо федэрацыя гэтых народаў з польскім ці рускім народам.
4.	Каліноўскі падтрымліваў саюз беларускага, літоўскага, польскага і рускага народаў у барацьбе з царызмам, за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
5.	У палітычных праграмах радыкальных дзеячоў і арганізацый польскага вызваленчага руху 1860-х гадоў сацыяльныя патрабаванні ставіліся вышэй за нацыянальныя. I гэта давала ім магчымасць супрацоўніцтва з рускімі рэвалюцыйнымі дэмакратамі, а таксама з прагрэсіўнымі сіламі ў літоўскім, беларускім і ўкраінскім рухах, на тэрыторыі якіх перапляталіся сацыяльныя, нацыянальныя і рэлігійныя супярэчнасці49.
Хочацца прывесці цытату з твора раманіста Усевалада Крэстоўскага, з якога мы ўзялі назву дадзенага нарыса: «Але дарэмна бегаў Авейдэ на віленскія нямецкія могілкі для спатканняў і перамоваў з Каліноўскім. Гэты апошні не згаджаўся ні на што і заявіў, што яму няма справы да «Кароны», што Літва і Беларусь зусім асобная і самастойная дзяржава... У часе яго кіпучай дзейнасці і нават пасля арышту паміж... віленскім насельніцтвам, таксама як і на Жмудзі, доўгі час хадзілі цёмныя чуткі, што недзе, маўляў, у Вільне пражывае «Круль Літвы», які хоча «адхіліцца ад палякаў» і завесці «сваё ўласнае крулеўства»50.
48 Польша на путях развнтня п утверждення капнталнзма. Конец XVIII 60-е годы XIX в.-М.:Наука, 1984.-С. 230.
49 Гл.: Дьяков В.А. Маркс, Энгельс н Полыпа. Польская тема в творческом наследнн основоположннков научного коммуннзма, нх лнчные контакты с полякамн. М.: Наука, 1989. С. 75-78.