Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
Памочнік М. Мураўёва П. Чарэвін ва ўспамінах пісаў: «...Гэты мярзотнік не толькі беспакарана працягваў сваю злачынную дзейнасць, але і здолеў убіцца ў вышэйшы адміністрацыйны свет Пецярбургу, быў запрошаны ў Царскі двор і там даваў парады наконт дзеянняў, якія ўраду варта праводзіць у Заходнім краі»68. У канцы 1862 г. у Маскве адбыўся з’езд правадыроў дваранства з розных губерняў Расіі ў час знаходжання там імператара Аляксандра II. Старжынскі быў там і падаў цару запіску, якая, па словах Валуева, «па свайму зместу вельмі падобная да ліста гр. Старжынскага да мяне, стаўшага прычынай яго выкліку ў Пецярбург у верасні 1861 г.». 20 ці 21 лістапада (2 ці 3 снежня) Старжынскі меў аўдыенцыю ў Аляксандра II. Ён спрабаваў растлумачыць таму, што ў заходніх губернях ёсць кансерватыўнае «крыло» дваранства, якое лаяльна ставіцца да афіцыйнай улады і недаверліва да радыкальных напрамкаў у польскай палітычнай думцы69.
Тады ж праз князя В.А. Далгарукава Старжынскі прадставіў цару запіску пра стан Заходняга краю. У ёй былі вызначаны тыя межы,
66 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн... С. 148.
67 Лясковскнй А.й. Лнтва н Белоруссня... С. 23-24; Архнвные матерналы Муравьёвского музея, относяіцегося к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края / сост. А.Н. Мнловндов. 4. 1 II Внленскнй временннк. Кн. VI. С. 162-164.
68 Чарэвін П. Паўночна-Заходні край (Успаміны) II Спадчына. 1998. -№ 3. С. 31-32.
69 Дневннк П.А. Валуева... -С. 324; Комзолова А.А. Поліітнкасамодержавня...-С. 124.
на якія гатова згадзіцца памяркоўнае крыло дваранства ў сваім кампрамісе з уладай, і ўмовы, на якіх гэты кампраміс магчымы:
• адказ Польшчы ад прэтэнзій на «літоўскія правінцыі» і прызнанне іх прыналежнасці да Расійскай імперыі;
немагчымасць надання Заходняму краю больш ліберальных палітычных інстытутаў, чым тыя, якімі карыстаюцца ўнутраныя губерні Расіі;
• даць «палітычнаму народу» заходніх губерняў магчымасць развівацца на падставе сваёй прававой культуры, традыцый і вольнага выкарыстоўвання польскай мовы;
• правесці цыкл кансультацый урада з уплывовымі ў краі людзьмі;
п рызначаць на ўсе асноўныя пасады ў краі мясцовых ураджэнцаў;
усталяванне «адміністрацыйнай уніі» Паўночна-Заходняга краю з Каралеўствам (Царствам) Польскім падобна Рэчы Паспалітай, калі ў «правінцыі» будзе прызнавацца ўлада цара і «дапускаецца існаванне польскага элемента»70.
У маскоўскім мемарыяле Старжынскі лічыў, што «да часу, калі расійска-польскае пытанне не будзе вырашана радыкальна, Расія не будзе ў стане дасягнуць сапраўднага развіцця, а таксама так доўга, пакуль праблема не будзе справядліва вырашана, Расія не атрымае даверу ў сваіх славянскіх суседзяў, не будзе здольная распачаць нічога вялікага. Асвета, рэформы права, новыя правінцыйныя ўстановы не дадуць паспяховых пладоў, акрамя добрых праектаў. Дэмаралізацыя ўзрасце, паміж Расіяй і яе хвалебнай будучыняй заўсёды будзе стаяць прывід польскага народа, змучаны, вельмі слабы, каб перамагчы, але дастаткова моцны, каб стрымаць развіццё свайго непрыяцеля»71.
А таму Старжынскі прапаноўваў расійскім уладам зрабіць палітычныя саступкі для літоўскіх губерняў, а не падлашчвацца да сялянства, каб не дайшло да разні, падобнай галіцыйскай 1846 г.:
п раводзіць кансультацыі з асобамі, якія карыстаюцца павагай літоўскага грамадства;
• на пасады мясцовай адміністрацыі прызначаць людзей тутэйшага паходжання, якім мясцовыя праблемы блізкія;
70 Комзолова А.А. Полнтнка самодержавня... С. 124-125.
71 Цыт. па: Szpoper D. Pomiedzy caratem a snem o Rzczypospolitej... S. 546.
• дапусціць пэўную свабоду ў галіне адукацыі (аднавіць Віленскі ўніверсітэт), каб моладзь не ехала вучыцца ў заражаныя дэмакратычным рухам расійскія ўніверсітэты;
развіваць грамадскія таварыствы рознага характару: сельскагаспадарчыя, крэдытныя, навуковыя, літаратурныя, банкі72.
Аляксандр II уважліва прачытаў мемарыял Старжынскага і станоўча ставіўся да прапаноў аднаўлення інстытутаў, абяцаных Аляксандрам I, і неабходнасці пастаянных нарадаў з прадстаўнікамі дваранства заходніх губерняў. 3 Масквы Старжынскі паехаў з даручэннем цара прадставіць запіску намесніку Каралеўства Польскага Вялікаму князю Канстанціну Мікалаевічу. У дзённіку апошняга зафіксаваны некалькі сустрэч са Старжынскім у снежні 1862 і лютым 1863 г. 11(23).12.1862 г. адбылася доўгая размова «пра Літву і Польшчу», суразмоўцы разышліся задаволеныя адзін другім, 21.12.1862 г. (2.01.1863 г.) размаўлялі пра «нясмачны стан сялянскай справы ў Гродзенскай губерні»73. Канстанцін Мікалаевіч станоўча ставіўся да прадстаўлення аўтаноміі літоўскім губерням, звязваючы гэта з развіццём у Расійскай імперыі земскіх устаноў. Брату Аляксандру II ён пісаў пра Старжынскага: «Не трэба, аднак, забываць, што ён Паляк, хаця Паляк разважлівы. Разумее, што Літва ніколі не зможа вярнуцца да Польшчы, але жадае для Літвы болылай правінцыйнай самадзейнасці. У гэтым аспекце яго чаканні моіуць быць цалкам задаволены праз зацвярджэнне табой земскіх устаноў, а ён гэтае цалкам зразумеў»74.
У студзені 1863 г. Старжынскі разам з гродзенскім павятовым правадыром дваранства князям Любецкім прад’явіў гродзенскаму губернатару Галлеру пратэст супраць забароны дваранству сабрацца на сход у Гродне (па забароне Назімава). За тыдзень да гэтага ў горад з’ехаліся каля 50 памешчыкаў губерні, сходы адбываліся ў дамах Старжынскага і Любецкага. Старжынскі сказаў Галлеру, што калі «памешчыкам нельга будзе прыязджаць у горад, дык ім не застанецца болей, як раздаць сялянам бясплатна землю, каб схіліць іх на свой бок»75.
25 студзеня 1863 г. адбыўся экстраны з’езд прадстаўнікоў дваранства Літвы і Беларусі. Яго ініцыявала партыя «белых», бо «чырвоныя» з пачаткам паўстанцкага руху ў Каралеўстве пачалі актыўныя дзеянні і гэтым вырывалі ініцыятыву ў сваіх не-
72 Тамсама. С. 547-548.
73 Комзолова А.А. Полнтнка самодержавня... С. 125, 130.
74 Szpoper D. Pomiedzy caratem a snem o Rzczypospolitej.... S. 543.
75 Комзолова A.A. Полнтнка самодержавня... C. 130.
рашучых паплечнікаў. Галава камітэта «белых» Якуб Гейштар сутыкнуўся з канкурэнтам Старжынскім, які прэтэндаваў адыгрываць першую ролю ў Літве. Той меркаваў перанесці з’езд на сакавік, да якога вызначыцца больш выразны стан паўстання ў Каралеўстве Польскім. Гейштар перамог, і з’езд адбыўся. Для Старжынскага стала зразумелым, што кіраваць у Літве і Беларусі паўстаннем будзе камітэт на чале з Гейштарам, які аказаўся для памешчыкаў Віленскай і Ковенскай губерняў (якія перавагалі на з’ездзе) болын спрыяючай кандыдатурай. Старжынскі і яго паплечнік Плятар у камітэт не былі перавыбраны76.
Я. Гейштар
9(21) сакавіка 1863 г. у знак нязгоды з царскай палітыкай Старжынскі выйшаў у адстаўку з пасады Беластоцкага правадыра дваранства, што справакавала шляхту да масавага зыходу з адміністрацыйных пасадаў77. Спачатку сталі падаваць прашэнні на звальненне павятовыя правадыры дваранства, затым міравыя пасярэднікі, іх прыкладам збіраліся скарыстацца міравыя суддзі. Гісторык Бранцаў адзначыў: «У гэтых прашэннях было выкарыстана шмат смелых выразаў супраць рускага ўрада; у некаторых з іх, між іншым, сказана было, што рускі ўрад падбухторвае сялян супраць памешчыкаў (намёк на напад раскольнікаў на віцебскіх памешчыкаў) і падрыхтоўвае галіцэйскую разню, а таму яны, міравыя пасярэднікі, правадыры дваранства і чыноўнікі, прызнаюць «непрыстойным» служыць такому ўраду, якім з’яўляецца расійскі»78.
Назімаў у гэты час пісаў Валуеву: «Гэтая новага роду дэманстрацыя, арганізаваная Старжынскім, магчыма, мае мэтай узбудзіць у Еўропе агульнае незадавальненне нашым урадам, і не падлягае сумневу, што Старжынскі не затрымаецца давесці гэтым фактам, магчыма, шырокую галоснасць праз размяшчэнне гэтага факта ў розных замежных часопісах...»79.
76 Лясковскнй А.й. Лнтва н Белоруссня... С. 74-75.
77 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 34, с. 1138, а. 114.
78 Брянцев П.Д. Нсторня лнтовского государства с древнейшнх времён. Внльно, 1889.-C. 645.
79 Архнвные матерналы Муравьёвского музея, относяіцегося к польскому восстанню 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края / сост. А.Н. Мнловндов. Ч. 1 // Внленскпй временннк. Кн. VI. С. 336.
16(28).03.1863 г. Старжынскі дасылае павятовым правадырам дваранства цыркулярны ліст. Тэкст яго захаваўся ў апублікаваных дакументах Мураўёўскага музея, друкаваўся ў «Газете Вялікага Княства Пазнаньскага» (1863. — № 73) і «Журнал дэбат» (1863. — 25.03). Старжынскі пісаўулісце, што пададзеныя ім расійскай уладзе ў лютым і снежні 1862 г. праекты аб паляпшэнні эканамічнага стану Краю засталіся «без усялякага выніку для Літвы», што далейшая яго дзейнасць немагчыма пры тым накірунку, «які ўрадавыя ўлады прымаюць у цяперашніх падзеях, пры тых абразах, якія тычацца ўсяго польскага элемента ў Літве, а ў той час шляхам раскіданых сярод сялян заклікаў імкнуцца выклікаць сацыяльны пераварот, які ўсім нам пагражае..., і што арганічная праца, якая мае на мэце карысць і развіццё народнага багацця, цяпер немагчыма»80.
Старжынскі папярэджваў правадыроў дваранства Гродзенскай губерні: «Кожнаму вядома, а таму і вам неварожая надзвычайная неабходнасць пераўтварэнняў і ўстаноў, без якіх Літва, сістэматычна ў развіцці вяртаемая назад і затрымліваемая, не можа імкнуцца да лепшай ці ніштаватай будучыні... Я на працягу двух мінулых гадоў імкнуўся прымірыць народ з урадам і спадзяваўся, што буду ў стане хадайнічаць аб такіх установах і пераўтварэннях, якія кожны, нават самых памяркоўных жаданняў грамадзянін, лічыць істотнымі і неабходнымі... Прыходжу да пераканання, што далейшае знаходжанне маё на пасадзе правадыра дваранства не магло б пагадзіцца далей з асабістай годнасцю Паляка... »81.
18(30).03.1863 г. Назімаў пісаў гродзенскаму губернатару, што ў замежнай прэсе з’явіўся цыркулярны ліст Старжынскага да павятовых правадыроў дваранства, у якім ён тлумачыў прычыны, якія прымусілі яго адысці ў адстаўку, крытыкаваў «усталяваны ў заходніх губернях вобраз кіравання і абражаў урад»82. Назімаў патрабаваў, каб гродзенскі губернатар разабраўся з чуткамі пра злоўжыванні Старжынскага «пад час знаходжання маёнтка малалетніх графоў Красіцкіх у яго адміністрацыі». Старжынскага хацелі запалохаць эканамічным ціскам, адвесці яго ўвагу ад палітычнай дзейнасці, якая давала свой плён.