Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
1 жніўня пасля 20 гадзін у агароджы Беластоцкага касцёла сабралася прыкладна 400 чалавек, якія спявалі не толькі рэлігійныя песні, але і забаронены патрыятычны гімн. Гараднічы, папярэджаны ксяндзом, выклікаў загаддзя сотню данскіх казакоў, з дапамогай якіх хацеў перапісаць усіх сабраўшыхся. Апошнія спрабавалі пераканаць гараднічага, ксёндз Сідаровіч заявіў, што пра прымус «уся Еўропа будзе апавешчана і паведамлена газеце «Колокол». На плошчы за казакамі сталі збірацца людзі. Сакратар думы Плюта прарваўся ў агароджу і падбухторваў натоўп трымацца. У выніку прыйшлося выпусціць людзей без запісу, але некаторых гараднічы пазнаў: Касінская з дачкой, выхаванкі Пецярбургскага Смольнага манастыра дзве дзяўчыны Лянчэўскія, дзве дачкі Плюта, дачка настаўніка Кулешы, удава Пянькоўская, дваранін Каралеўства Польскага Астафінскі, дваранка Хмялеўская, мяшчанка Асвяцінская,
122 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 56, 73 адв., 76-76 адв., 81 адв.
123 Komar J. Grodzienskie manifestacji... S. 101.
124 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн.. С. 438.
жонка ўнтэр-афіцэра Бельскай інваліднай каманды з дзвюма дачкамі, ксяндзы Табенскі і Сідаровіч. У наступных спевах у касцёле 12 жніўня былі заўважаны: вясковы засядацель губернскі сакратар Грэгатоўскі, пісар Беластоцкага акруговага ўпраўлення губернскі сакратар Снарскі, настаўнік музыкі ў Беластоцкім шляхетным інстытуце Маеўскі, адстаўныя вайскоўцы Хржаноўскі, Паплаўскі, Вайткоўскі, Плюта. Спявалі ў касцёле 20-23 і 25 жніўня125.
Часта ажыццяўляліся з Беластоцкага касцёла або ў касцёл працэсіі з суседніх касцёлаў — Заблудава, Дабржынёва, Васількава, Супрасля, Тыкоціна са спяваннем гімна. Беластоцкаму гараднічаму Шчыроўскаму падкінулі на лесвіцу яго кватэры ліст, у якім прапаноўвалі не палохаць людзей «строгімі мерамі» і «памятаць, што калі ў гэты час у каго-небудзь упадзе волас з галавы праз вас, дык вы сваю галаву пакладзеце»126.
Вечарам 5 жніўня ў вярсце за Гродна адбылася маніфестацыя, на якую сабралося больш за 1000 чалавек. Чакалі паручніка Вольскага, які, будучы афіцэрам Пскоўскага пяхотнага палка, прыняў удзел у працэсіі з Беластока ў м. Навадніцы і спяванні патрыятычных песен. Яго сустрэлі воклічамі: «Ура!», «Яшчэ Польшча не памерла!», далі грошай і пад аховай жандараў павезлі ў Тамбоў. Натоўп пайшоў на могілкі і спяваў там забароненыя песні. На наступны дзень паўтарылі спевы на могілках127.
6 жніўня кобрынскі земскі спраўнік даносіў гродзенскаму губернатару, што ў каталіцкіх касцёлах Кобрынскага павета адбываліся паніхіды па забітых у Варшаве, але грошы не збіралі128.
10 жніўня 1861 г. у Гродзенскім фарным касцёле былі заўважаны ў спевах польскага гімна «Boze cos Polske...» чыноўнікі Віктар-Леў Севярынавіч Лебель, Хаецкі і Трускуляўскія. Лебель быў служачым канцылярыі Гродзенскага губернскага праўлення, пад час спеваў пагражаў прыватнаму прыставу Уратноўскаму, а на прапанову гродзенскага паліцмайстра падпалкоўніка Змеева адправіцца з ім да губернатара заявіў, што зробіць гэта тады, калі сам палічыць гэта неабходным. У гэты час людзі, якія выйшлі з касцёла, крычалі, што яны ўсе разам пойдуць да губернатара. Апошні выклікаў Лебеля да сябе, але той спаслаўся на сваю хваробу і не пайшоў. Лебеля прывёў да губернатара экзэкутар. На пытанні Лебель адказваў па-польску «дерзко н невежлнво н обьявнл, что он не только
125 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 94-96, 120 адв., 236, 237.
126 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 156.
127 Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн.. С. 443.
128 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1242, а. 18.
не грознл пальцем, но даже н не пел...», што будзе скардзіцца генерал-губернатару. Яго звольнілі з дзяржаўнай службы, арыштавалі і пасадзілі на гродзенскую гаўптвахту. У 19 гадзін каля дома губернатара сабралося каля 300 чалавек, якія паспрабавалі вызваліць Лебеля, але дзве роты Гродзенскага гарнізоннага батальёна і конныя жандары перашкодзілі ім. Прыйшлося Лебелю прабыць на гаўптвахце да 12 верасня. Раніцай 11 жніўня на сценах з’явіліся 2 запіскі: у адной гаварылася пра тыранства з боку ўрада, які смокча польскую кроў і ад якога трэба вызваліцца; у другой — пра тое, што жанчыны павінны падтрымліваць энергію сваіх мужоў, не журыцца, а старацца вызваліць арыштаванага. Генерал-губернатар Назімаў 12.09.1861 г. дазволіў вызваліць Лебеля з-пад арышта.
Хаецкі служыў у губернскім будаўнічым камітэце. Адзін з Трускуляўскіх служыў у земскім судзе, другі — у павятовага правадыра дваранства. Сярод спевакоў у Фарным касцёле былі заўважаны чыноўнікі грамадзянскай палаты Камінскі і Белакоз, з магістрата — Календа, з губернскага праўлення — Трабша129.
11 жніўня 1861 г. брэсцкі гараднічы даносіў губернатару, што мясцовыя і з павета памешчыкі і дваране «началн в отношеннн одежды подражать жнтелям Царства Польского — одеваются в польскне чамаркм, носят под онымн болыіше камзолы с рукавамн в роде бывшнх польскнх жупанов н по верху стягнваются шнрокнмн поясамн нз лакнрованной кожн, а женіцнны носят особые шляпкн, называемые в Царстве Польском «гарнбальдннкн», ссылаясь, что это по журналу, разрешённому цензурой»130.
12 жніўня ва ўрочышчы Ласосна пад Гродна сабралося шмат людзей для таго, каб адзначыць Дзень аб’яднання Літвы і Польшчы. С. Славуцінскі ўзгадваў, што дэманстранты з жонкамі і дзецьмі хадзілі да губернатарскага дому, дзе «моцна шумелі і буянілі. Пачаўшы з патрыятычнага гімна, хутка перайшлі да лаянкі супраць губернатара і расійскай улады». У Фарным касцёле адбылося набажэнства, на якім прысутнічала каля 200 чалавек (з 74 выяўленых 61 — чыноўнікі)131.
129 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 4, а. 1162, а. 7-8 адв., 18, 20, 21; Гостев А. П., Швед В.В. Кронан. Летопнсь города на Немане (1116-1990). Гродна: БФК, Гродненское отделенне, 1993. С. 179, 265, 268; Лнснцын В.М. За тюремной стеной: Нсторня Гродненской тюрьмы (XX век 1939 г.); науч. ред. Д.В. Карев. Гродно: ГОУПП ‘Трод. тнп.”, 2003. С. 143; Революцнонный подьём в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг... С. 445; Komar J. Grodzienskie manifestacje przed powstaniem styczniowym // Przegliod Historyczny. T. 51. 1960. S. 102.
130 НГАБ y Гродне, ф. 1,воп. 22, c. 1173, a. 1-3 адв.
131 Славутннскнй C. Город Гродно н Гродненская губерння во время последнего польского мятежа (отрывок нз воспомннаннй) // Нсторнческнй вестннк. Т. XXXVII. 1889. С. 66; Komar I.... S. 103.
Тое самае адбылося ў гэты самы дзень у касцёле Брэст-Літоўска, дзе спявалі забаронены гімн вернікі з горада і павета. 12 жніўня святкавалі (каля 71 чалавека) у Беластоку, жанчыны з’явіліся ў касцёл у святочных, каляровых сукенках, зала была ўпрыгожана харугвамі, на алтары запалены ўсе свечы, спявалі некалькі разоў гімн.
Шматлюднае свята адбылося 12 жніўня ў Друскеніках. Касцёл быў упрыгожаны кветкамі і дрэвамі, жанчыны апранулі каляровыя бальныя сукенкі, мелі ў галаўных уборах міртавыя галінкі, а мужчыны паклалі такія галінкі ў пятліцы фракаў. Віленскі дэкан ксёндз Венцэслаў Гундзіўс вымавіў супрацьурадавае казанне («пра фальшывых прарокаў і вялікай жатве, а працаўнікоў мала»). Апоўдні ў зале рэсурса (значыць тацавальнай) адбыўся канцэрт віяланчэліста Самуіла Касоўскага, пасля розныя забавы, пачастунак для дам і мужчын асобна, прысутныя спявалі гімн і крычалі «Няхай жыве Польшча!». Дамы вышэйшага свету гулялі з сялянамі пад ручку і запэўнівалі іх, што Польшча ўваскрэсла, а разам з ёю і «вольнасць, роўнасць і поўны дастатак»132.
13 жніўня віцэ-губернатар Ражноў пісаў гродзенскаму губернатару Шпееру: «Спевы гімнаў зрабіліся ўжо амаль агульнымі, ёсць ужо і ноты для іх, іх спяваюць і ў касцёлах, і ў дамах рознага саслоўя людзі, і нават пад час палявых працаў. Гэта ўзята простымі людзьмі, вядома, у касцёлах і перайшло ўжо ў іх амаль што не ў звычку»133.
14 жніўня 1861 г. чалец Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Ц.М. Цэханоўскі спяваў гімны ў Дамініканскім касцёле (ужо другі раз). Патрыятычныя песні спявалі таксама ў Францішканскім і Бернардзінскім (каля 200 чалавек) касцёлах Гродна134.
За спяванне польскіх патрыятычных песен выслалі з Беластока памешчыцу Вікторыю Касінскую з дачкой Соф’яй. Месцам жыхарства вызначылі радавы маёнтак Грыгароўцы Бельскага павета, але яна прасіла выдаць ёй пашпарт на выезд у Жытомір Валынскай губерні, дзе жыла дачка Стэфанія, у якой хутка павінен быў адбыцца шлюб. 19 жніўня 1861 г. пашпарт на праезд быў уручаны, a 25 жніўня Касінская пакінула Беласток. У Жытоміры яна прыняла ўдзел у дэманстрацыях і па загаду Валынскага губернатара павінна была быць выселена з дзвюма дачкамі ў Грыгароўцы пад нагляд паліцыі.
132 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 168, 187, 247 адв.-249 адв., 311-312 адв., 324324 адв.; Славутннскнй С. Город Гродно н Гродненская губерння во время последнего польского мятежа... — С. 66.
133 НГАБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, с. 1241, а. 244.
134 НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 256.
Яшчэ ў студзені 1862 г. Касінская па стану здароўя знаходзілася ў Жытоміры135.
18 жніўня 1861 г. пасля службы ў Гродзенскім фарным касцёле веруючыя накіраваліся ў Бернардзінскі касцёл, дзе павінна было адбыцца свята. Некалькі чалавек прынеслі з сабой 4 дрэўкі для харугваў, на якіх былі размешчаны сцягі: 3 белыя з чорнай аблямоўкай з лентаў, чорнай какарды і выявай у сярэдзіне чорнага крыжа; адзін быў трохпалосны — чырвоны, блакітны і белы з выявай Маці Божай і Выратавальніка. Вечарам сцягі былі асвечаны. Пасля заканчэння службы, калі пачалося памінанне імператарскай сям’і, веруючыя пакінулі касцёл136.
21 жніўня міністр унутраных спраў паведаміў гродзенскаму губернатару Шпееру пра стварэнне часовых паліцэйскіх судоў «по случаю возннкшнх в последнее время в некоторых западных губерннях в разных вмдах полнтнческмх маннфестацнй». Гэтым судам прапанавана «вменнть в обязанность не затрудняться нзлншннмн формальностямн по сему предмету, так как доказательства одежды служат достаточным фактом обвннення».
25 жніўня 1861 г. ксёндз дэкан гродзенскага Фарнага касцёла Ю. Маеўскі абвясціў з амбона аб працэсіі ў Ружаны Сток, якая адбудзецца заўтра ў 15 гадзін. Да гэтага запрашаў і Ц. Цэханоўскі, будучы рэвалюцыйны начальнік Гродна137. Маеўскі накіраваў паліцмайстру ліст з просьбай не перашкаджаць працэсіі, якая будзе дэманстрацыяй узаемнага паміж людзьмі адзінства і братэрства, перадаў тэкст свайго выступу з амбона губернатару. Генерал-губернатар Назімаў тэлеграфаваў гродзенскаму губернатару Шпееру меры, якія трэба прыняць, каб не дапусціць працэсіі: зачыніць касцёл, паставіць варты каля ўвахода, на плошчу вывесці батальён пяхоты і казакоў, развесці мост і паставіць каля яго гарнізонны батальён, дзёрзкіх арыштоўваць. Усё было зроблена, акрамя таго, што касцёл не змаглі зачыніць, бо там было шмат народу. Паліцмайстар Змееў не рашыўся арыштаваць Маеўскага.