Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг. Гродзенская губерня Вячаслаў Швед

Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.

Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
94.21 МБ
“КРОЎ, ЯКАЯ ЛЬЕЦЦА ЗА НЁМАНАМ, ЗАКЛІКАЕ I НАС ДА ЗБРОІ!”
Адной з галоўных задач Гродзенскай ваяводскай арганізацыі было стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Павятовыя рэвалюцыйныя камітэты прыступілі да іх арганізацыі ў сакавіку-красавіку 1863 г. Кожны павет павінен быў сабраць атрад колькасцю 100-150 чалавек. Інструкцыя, складзеная рэвалюцыйным камісарам В.-К. Каліноўскім для павятовых камісараў Гродзенскага ваяводства, абавязвала іх асабіста прысутнічаць пры фарміраванні атрада і забяспечваць яго зброяй найлепшай якасці, запасам зарадаў не меней 50 на кожнага паўстанца, абмундзіраваннем і амуніцыяй, медыцынскай дапамогай, сачыць за дысцыплінай і парадкам190.
Інструкцыя для ваенных начальнікаў, ваяводскіх і павятовых (выдадзеная паміж 1.02 і 11.03.1863 г.) заклікала іх як мага хучэй «сабраць сілы, падрыхтаваць зброю, скласці план дзеянняў і пачаць барацьбу». 3 прычыны таго, што сілы царскага войска перавышалі паўстанцкія191, прапаноўвалася партызанская тактыка: «Атакаваць толькі такія пункты, дзе перамога над Масквой будзе несумненнай», «ва ўсіх пунктах, дзе толькі можна, знішчаць і разбройваць нават самыя маленькія атрады, нават паасобных салдат, перахопліваць урадавых кур’ераў, знішчаць камунікацыі», «усімі сродкамі старацца забіраць урадавыя касы», пашыраць паўстанцкую прапаганду192.
Характарыстыку партызанскага руху даў шэф корпуса жандараў князь Далгарукаў: «Характар уласна ваенных дзеянняў у Паўночна-Заходнім краі, якія кіраваліся Варшаўскім рэвалюцыйным камітэтам, быў чыста партызанскі. Мясцовыя тапаграфічныя
190 Восстанне в Лнтве н Белорусснн 1863-1864 гг.-М., 1965.-С. 349.
191 Смнрнов А. Кастусь Калнновскнй. М.: Соцэкгнз, 1959. С. 82: царскае войска ў Літве і Беларусі налічвала 123 тыс. штыкоў і сабель; паўстанцы, па афіцыйных дадзеных, 70 тыс., але лічбы перавышаны ў 3-4 разы.
192 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва. Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 96-97.
ўмовы, лазутчыкі, якія набіраліся воляй ці няволяй сярод сялян і яўрэяў, і асабліва ж памешчыкі, арандатары, кіраўнікі і аднадворцы, падтрымлівалі намаганні мяцежнікаў. Лясныя нетры хавалі іх ад пераследу войскаў, а падводы жыхароў служылі дапамогай і нават сродкам для хуткага перамяшчэння і адцягнення ўвагі нашых атрадаў. Пры няўдачах шайкі раздрабляліся і рассейваліся па навакольных мясцінах, дамовіўшыся адносна зборных пунктаў»193. Сапраўды, паўстанцкія атрады дзяліліся на групы па 10-15 чалавек на чале з унтэр-афіцэрам, а некалькі груп аб’ядноўваліся ва ўзводы пад камандай афіцэра.
У нарысах пра Гродзенскую ваяводскую арганізацыю і яе памочнікаў мы пісалі пра спробы збору фінансаў ад памешчыкаў, дапамогу сялянаў харчаваннем, фуражом, праваднікамі. У распараджэнні Выканаўчага аддзела Літвы было 400 000 франкаў (100 000 рублёў срэбрам) на закупку зброі за мяжой. Частка гэтых грошай была змешчана як заклад паводле кантракта з фабрыкантам зброі, а частка была прызначана па патрабаванню Нацыянальнага ўрада на агульны фундуш Камісіі зброі ў Льежы194. He апраўдаліся спадзяванні на еўрапейскую дапамогу. У «Пісьмах з-пад шыбеніцы» Каліноўскі пісаў: «Доўга палякі чакалі дапамогі з-за мяжы, народы чужаземныя крычалі шмат, і да гэтай пары нічога для нас не зрабілі; кажуць, што яны не маюць ніякай патрэбы сваёй у польскай справе, каб на маскаля ісці за нас ваяваці»195.
Паўстанцы самі спрабавалі дапамагчы сабе праз еўрапейскія народы. На зафрактаваным у Англіі параходзе «Ward Jackson» знаходзіліся атрад Т. Лапінскага колькасцю 150-165 чалавек і зброя: 1000 карабінаў са штыкамі, 750 кавалярыйскіх шабляў, 200 дзідаў, 100 000 патронаў, 50 цэнтнераў пораху, 2 мільёны капсюлей, 3 артылярыйскія гарматы і іншае. Параход павінен быў даплыць да Палангі ў Літве, але быў затрыманы ў шведскім порце Мальмё. 21.03 (2.04).1863 г. шведскі ўрад (пасля трох дзён бяздзейнічання) аддаў загад аб сяквестры на груз і інтэрніраванні польскага атрада. Удзельнікі экспедыцыі (рэшткі атрада ў колькасці 85 чалавек) толькі праз 2 месяцы працягнулі свой шлях на шхуне «Эмілія». 11 чэрвеня 1863 г. яна ўвайшла ў прускія тэрытарыяльныя воды і кінула якар у 1,5-2 мілях ад Мемеля. У Палангу капітан шхуны і Лапінскі ісці не рызыкнулі. Была зроблена спроба высадкі на бе-
193 Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі. Т. II. Мн.: Выд-ва АН БССР, 1940. С. 495.
194 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. ... С. 340.
195 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. ... С. 44.
par, але пад час шторму частка зброі і 24 чалавекі патанулі196.
Вядома таксама спроба ўраджэнца Гродзенскай губерні Эжы Краскоўскага, студэнта вайсковай інжынерыі ў Вільні, арганізаваць транспарт зброі. Ён збіраў яе разам з сябрамі і захоўваў на складзе чыгункі. Перавесці хацелі ў вагоне пад пяском, але машыніст здрадзіў. 300 чалавек былі арыштаваны. Краскоўскага саслалі ў салдаты ў Сібір на 9 гадоў197.
Усе партызанскія атрады былі падпарадкаваны штабу Гродзенскага ваяводства, які знаходзіўся спачатку пры сакольскім атрадзе капітана Эйтмановіча, а потым — пры ваўкавыскім198. На чале штаба стаяў палкоўнік Духінскі, былы паўстанец 1830-1831 гг., прыбыўшы з Парыжу. Шэфам штаба быў Валерый Урублеўскі, ад’ютантамі — Чэслаў Калупайла, Булгарын, Здзяхоўскі і Арамовіч. Штаб пасылаў загады
ў атрады, аб’ядноўваў ці раздзяляў іх у залежнасці д Урублеўскі ад абставін, складаў рапарты Аддзелу Нацыянальнага ўраду ў Вільні аб становішчы, патрэбах і адбыўшыхся баях.
Зброя складалася са старых паляўнічых ружжаў (часцей крэмневых), сярод якіх двухствольныя сустракаліся рэдка; ваенныя вінтоўкі (штуцэры) былі рэдкасцю. Большасць ваявала самаробнымі пікамі і дзідамі, зробленымі з кос (адсюль назва «касінеры»), Порах і кулі выраблялі таксама самі. Зразумела, што такой зброяй ваяваць супраць добра ўзброенай царскай арміі было цяжка. I першапачатковыя поспехі паўстанцкіх атрадаў былі звязаны з тактыкай партызанскай барацьбы. Вось што гаварылася ў дакуменце з паўстанцкай пячаткай, які знайшлі ўлады ў ваўкавыскага аптэкара Пагароўскага (пераклад на рускую мову): «В настояіцем положеннн снл восстання в краю Вы (граждане. — В.Ш.) можете вестн только партнзанскую войну, н ннкогда не забывайте главной задачн партнзанской войны, главного её правнла: вреднть непрнятелю на каждом шагу, где только можно, стараться бнть непрнятеля, удаляться, на большую снлу его не отважнваться, нзбегать встречн в открытом месте, ретнроваться в безопасные познцйн, словом, всегда й везде быть
196 Дьяков B.A. Маркс, Энгельс н Полыпа. Москва: Наука, 1989. С. 82; Зайцев В.М. Морская повстанческая экспеднцня к берегам Лнтвы в 1863 г. // К столетню геронческой борьбы “За нашу н вашу свободу”. М.: Наука, 1964. С. 182, 186, 209; Тарас А.Е. Анатомня ненавнстн. Русско-польскне конфлнкты в XVIII XX вв. Мн.: Харвест, 2012. С. 305.
197 Powstanie styczniowe і zeslancy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorow Muzeum Historycznego m.st. Warszawy. T. 1. Warszawa: Argraf, 2004. S.366.
198 Rozanski F. Z wojewodztwa Grodzienskiego... S. 396.
н отнюдь не допускать, чтобы непрнятель мог унмчтожнть»199.
Колькасць паўстанцаў у атрадах складала каля 1700 чалавек. Менавіта такую лічбу падалі 1. Арамовіч і К. Каліноўскі. Супраць іх вялі барацьбу расійскія войскі на чале
Паўстанцкая зброя
з генералам Манюкіным:
7 эскадронаў, 6 казачых соцен, 67 рот пры 38 гарматах з прыслугай. Акрамя гэтага, былі батальёны ўнутранай аховы, этапныя і інвалідныя каманды, паліцыя200. Ствараліся атрады сялянскай аховы, якія ўзначальвалі ўнтэр-афіцэры рэгулярнага войска.
Поспехі паўстанцаў залежалі ад асобы камандзіраў, які валодалі
арганізацыйнымі здольнасцямі і вайсковымі ведамі, арыентаваліся на мясцовасці, ведалі маральныя якасці паўстанцаў. А таму ніжэй мы прыводзім біяграмы каманднага складу партызанскіх атрадаў. Яны розныя па аб’ёму і, зразумела, не канчатковыя, а складзены на сённяшні стан крыніц і літаратуры, якія патрапілі ў нашае даследаванне.
Паўстанцкія жаўнеры
АКІНЧЫЦ СТАНІСЛАЎТАДЭВУШАВІЧ (1838 ці 1840-1889 гг), з дваран Гродзенскай губерні, вучыўся ў Беластоцкай гімназіі і Канстанцінаўскім вайсковым вучылішчы (1859-1861 гг.). Верагодна, быў чальцом Пецярбургскага ваеннага гуртка. Служыў прапаршчыкам расійскай 3-й палявой артылерыйскай брыгады. У красавіку 1863 г. перайшоў на бок паўстанцаў. Камандаваў стралковай ротай у атрадзе Г. Стравінскага. Эміграваў у Францыю, у 1866 г. пераехаў у Галіцыю (Дьяков В. Bitwy і potyczki 1863-1864. Na podstawie materjalyw drukowanych i r?kopisemnych Muzeum
199 НГАБ y Гродне, ф. 3, воп. 1, c. 16, a. 68.
200 Смнрнов А.Ф. Восстанне 1863 года в Лнтве н Белорусснн. М.: Нзд-во AH СССР, 1963.-С. 233,245.
Narodowego w Rapperswilu. — Rapperswil, 1930. — C. 126; ARCHE. — 2010. — № 12. — C. 29; PowerzaP. WspomnieniazPowstaniaStyczniowego 1863 roku. Testament moralny autora. — Bialystok: Muzeum Wojska w Bialymstoku, 1996. — S. 102).
АРАМОВІЧ (АРЦЫМОВІЧ) ІГНАЦЫЙ МІКАЛАЕВІЧ (? — 1875 гг., Казань), настаўнік матэматыкі Беластоцкай гімназіі (пра яго ўзгадваюць вучні-паўстанцы П. Павежа, А. Белакоз). У яго на кватэры некаторы час жыў А. Духінскі. Казначэй паўстанцкага атрада і ад’ютант В. Урублеўскага (з 12.04.1863 г.). У студзені 1864 г. эміграваў у Швейцарыю, у 1872 г. вярнуўся на радзіму, але быў арыштаваны і сасланы на пасяленне ў Казань, дзе і памёр. Аўтар успамінаў «Marzenia. Pamietnik о ruchu partyzanskim wwojewodztwie Grodzienskimw 1863 i 1864 r.» (БыхаўцаўМ. Паўстанне 1863-1864 гг. y Ваўкавыскім павеце. — Гародня, 2014. — С. 9596; Восстанне в Ллтве л Белоруслл 1863-1864 гг. // Восстанле 1863 года: матерналы л документы. — М.: Наука, 1965. — С. 365, 368, 380,396, 537; Powierza Р. ... S. 10).
АСТРОГА (гл. ПАРАДОЎСКІ АЛЯКСАНДР).
БАРАНЦЭВІЧ АНТОНІЙ КАЗІМІРАВІЧ (30.01.183726.01.1918 гг.), паходзіў з Кірклішак Ашмянскага павета Віленскай губерні. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, з 1853 па 1863 г. служыў у расійскім войску — Лібаўскі пяхотны № 6 полк, з 1859 г. — афіцэр. Напярэдадні паўстання служыў падпаручнікам у Лібаўскім пяхотным палку, які кватараваў у Беластоку. Належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў рускай арміі ў Польшчы, ажыццяўляў сувязь паміж Духінскім і афіцэрамі мясцовага гарнізону. Выконваў абавязкі вайсковага начальніка Бельскага павета. 24 красавіка 1863 г. прыбыў на зборны пункт пад в. Каменка і стаў адным з камандзіраў партызанскага атрада Беластоцкага павета, які дзейнічаў і ў Бельскім павеце. Там сфарміраваў з Кярсноўскім атрад колькасцю 90 чалавек і адаслаў Духінскаму, а затым сабраў атрад колькасцю 320 чалавек і адаслаў да Тышкі ў Ламжынскі павет. Са сваім атрадам стральцоў (больш за 100 чалавек) рабіў засады і нападаў на рускія часці. Пазней злучыўся з атрадам В. Урублеўскага. Ад следства схаваўся, эміграваў у Францыю, жыў у Парыжы, затым у Галіцыі (Львоў), дзе і памёр. Аўтар успамінаў (Гродно: энцлкл. справочнлк. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 166; НГАБ у Грод-