Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
не, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 8 адв.; ARCHE. 2010. № 12 (99). С. 18; Zielinski St. Bitwy і potyczki. ... — S. 337, 338; Malesza, S. 127; Дьяков B.A. Деятелн. ... — C. 24, 209, 226; Революцнонный подьём в Лнтве п Белорусснн. ... — С. 635; Русско-польскне революцнонные связп: матерналы н документы. — Т. I. — М.: AH СССР, 1963. С. 491, 507; Т. II. С. 653).
БІРФРЭЙНД ЮЛІЯН ВІЛЬГЕЛЬМАВІЧ, урач. 3 красавіка 1863 г. па люты 1864 г. знаходзіўся ў партызанскім атрадзе В. Урублеўскага. СасланыўСібір(Грпцкевнч В.П. Сфакелом Гнппократа: йзнсторнн белорусской меднцнны. — Мн.: Наука н техннка, 1987. — С. 194).
БРАНДТ УЛАДЗІСЛАЎ ПЁТР КАЗІМІРАВІЧ (1837 ці 1836 г., Свянцяны Віленскай губерні — 1912 г.), служыў у расійскім Лібаўскім пяхотным палку (субалтэрн-афіцэр, паручнік). Належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі афіцэраў рускай арміі ў Полынчы. Пакінуў полк разам з Баранцэвічам (гл.) 24.04.1863 г. Спачатку служыў у атрадзе Духінскага. Пасля бітвы пад Валіламі накіраваўся ў Аўгустоўскае ваяводства, дзе камандаваў атрадам, колькасць якога дасягала 110 чалавек пяхоты і 18 кавалярыстаў. Паспяхова правёў бітвы пад Грушкамі, Кадышом, Балвяржышкамі. У канцы ліпеня 1863 г. расійскія войскі выцеснілі паўстанцаў з Аўгустоўскага ваяводства ў Ломжынскае. Брандт пакалечыў праз каня нагу і 4 тыдні лячыўся. У другой палове снежня эміграваў: дабраўся да Дрэздэна, потым пасяліўся ў Францыі. Па адной версіі, у 1880 г. вярнуўся на радзіму (Львоў). Па іншай — быў удзельнікам Парыжскай Камуны і забіты на барыкадах у 1871 г. (Русско-польскне революцнонные связн. ... — Т. I. — С. 491, 507; Дьяков В.
Деятелл. ... — С. 32, 209, 226; ARCHE. 2010. № 12 (99). С. 18; Powerza. Р. Wspomnienia z Powstania Styczniowego 1863 roku. Testament moralny autora. — Bialystok: Muzeum Wojska w Bialymstoku, 1996. — S. 105; Brandt W. Moj udzial w powstaniu // W czterdziestq rocznic? powstania styczniowego. Lwyw, 1903. S. 78-79).
Магіла паўстанцаў y Кадышы
БУГЕЛЬСКІ ПАЛІКАРП, шляхціц, кіраваў нейкім паўстанцкім атрадам. Пакараны ў Шчучыне 2(14).05.1864 г. (Rok 1863: wyroki smerci / red. W. Studnicki. — Wilno, 1923. — S. 15).
ВАНЬКОВІЧ ЯН ВАЛЕНЦЬЕВІЧ (мянушка Ляліва) (11.(23). 10.1834 г., маёнтак Сляпянка пад Мінскам — 02.08.1899 г., Кракаў), з дваран, сын мастака В. Ваньковіча, былога сябры таварыства філарэтаў. Скончыў у 1856 г. Лясны інстытут у Санкт-Пецярбургу ў чыне прапаршчыка. 23.06.(5.07). 1856 г. прызначаны ляснічым у Екацярынаслаўскую губерню. 3 13(25).05.1857 г. кіраваў Бахмуцкім лясніцтвам і за выдатную службу атрымаў чын падпаручніка (3.04.1860 г.). 3 21.05.(2.06). 1860 г. — падпаручнік, ляснічы 1-га Пружанскага лясніцтва, а з 28.11 (10.12) — яго кіраўнік. 11.03.1863 г. стаў камандзірам атрада стральцоў у паўстанцкім аддзеле Стасюкевіча ў Падляскім ваяводстве, а затым — у атрадзе Бонча-Чарнецкага. У складзе гэтага атрада браў удзел у нападзе на мястэчка Міжрэчча, дзе быў паранены ў нагу. 8 мая 1863 г. атрымаў намінацыю на капітана і стаў камандзірам партызанскага атрада ў Брэсцкім павеце (каля 100 чалавек у Рудскіх лясах). Далучыўся ў маі 1863 г. да кобрынска-брэсцкага атрада Траўгута ў Гарадзецкіх Бялінскіх лясах і разам з ім прымаў удзел у рэйдзе на Піншчыну і паўночную Валынь. Удзельнічаў у бітвах пад Карэчынам 13.06 і пад Варонай 23.06. У ліпені каля м. Калоднае Пінскага павета паўстанцы былі акружаны царскім войскам і пасля бою (13.07) па загаду Траўгута разбіліся на дзясяткі і разбегліся. Хворы Траўгут перадаў кіраванне атрадам Ваньковічу. У ліпені 1863 г. Ваньковіч выехаў у Каралеўства Польскае, затым у Галіцыю (Львоў). 4.12.1863 г. намінаваны на пасаду начальніка кадраў 1-й секцыі рэгіёну Жулкеўскага, дзе працуе да 22.03.1864 г., да арышту аўстрыйскімі ўладамі. 3 восені жыў у Парыжы і вучыўся ў гандлёвай школе Дувігнаў. Адначасова працаваў у гандлёвым доме Караля Лалоў (з 15.10.1864 г. на працягу пяці гадоў). У 1869 г. пасяляецца ў Кракаве, працуе ў Галіцыйскім банку гандлю і прамысловасці. Завочна прыгавораны да смерці (НГАБ у Гродне, ф. 2, воп. 37, с. 221, a. 1 аб. — 6 аб.; ЭГБ. Т. 6. Мн.: БелЭн., 2001. С. 518; ARCHE. 2010. № 12. — С. 41; Aramowicz I. Marzenia. Pamietnik о ruchu partyzanckim w wojewydztwie grodzienskim w 1863-1864 r. — Bendlikon, 1865. — S. 43-45; Jelski A. Przyjacel Traugutta // Magazyn Polski. — 1993. — № 1/2 (5/6). — S. 65-67; Gusciora F. Powstanie styczniowe na Polesiu. — Brzest nad Bugiem, 1937. — S. 35).
ВАШКЕВІЧ, камандзір атрада (каля 50-60 чалавек), сфармаванага ў Бельскім павеце ў чэрвені-ліпені 1863 г. Атрад стаяў лагерам пад Рудней у Заблудаўскім лесе. Прывёў яго да Духінскага, які знаходзіўся ля Будзіска ў Сакольскай пушчы. Пасля бітвы пад Жаркаўшчынай Ваўкавыскага павета (21.06.1863 г.) узначаліў атрад колькасцю 60 чалавек і павёў яго ў Бельскі павет (Арамовіч I. Мары. Успаміны пра партызанскі рух у Гродзенскім ваяводстве ў 1863 і 1864 гг. Ц ARCHE. 2010. № 12. S. 22; Zielinski St. Bitwy i potyczki 1863-1864 ... — S. 334).
ВЕРАШЧЫНСКІ AHTOHI, падафіцэр y трэцім швадроне коннага атрада літоўскай кавалерыі В. Урублеўскага (Dokumenty terenowych wladz wojskowych^oKyMeHTbi повстанческнх военачальннков, 1863-1864 / Red. Tomu W. Djakow, S. Kieniewicz // Powstanie styczniowe: materialy i dokumenty, Wroclaw: Zaklad Narodowy im. Osolinskich, 1976. — C. 191).
ВІШНЕЎСКІ ЛЕАНАРД, камандзір атрада, які прыйшоў на Гарадзеншчыну з Каралеўства Польскага (Ігнатоўскі У. 1863 год на Беларусі: Нарыс падзей. — Менск: Бел. АН, 1930. — С. 157).
ВЛАДЫЧАНСКІ АНТОН ТАДЭВУШАВІЧ (ФАДЗЕЕВІЧ), з сям’і памешчыка Ваўкавыскага павета, 1843 года нараджэння, студэнт універсітэта, камандаваў аддзелам у атрадзе Г. Стравінскага, у баі пад Гутай Міхалінскай быў паранены, памёр у чэрвені 1863 г. (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гг. у Ваўкавыскім павеце. — Гародня: б.в., 2014. — С. 183, 190).
ВЛАДЫЧАНСКІ ІОСІФ (ВОСІП) ТАДЭВУШАВІЧ (ФАДЗЕЕВІЧ), з сям’і памешчыка Ваўкавыскага павета, 1842 года нараджэння, вучань Беластоцкай гімназіі, камандаваў аддзелам у атрадзе К. Кабылінскага, ваяваў на тэрыторыі Гродзенскай і Люблінскай губерняў. Эміграваў у Парыж, вучыўся там на інжынера. Пасля дазволу вярнуўся ў бацькоўскі маёнтак Сядзельнікі (Быхаўцаў М. Паўстанне 1863-1864 гг... — С. 190).
ВЫСОЦКІ МАРЦЭЛІЙ АНТОНАВІЧ, нарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Пасля заканчэння Пецярбургскай медыцынска-хірургічнай акадэміі атрымаў прызначэнне на пасаду ўрача 2-га ўчастка Кубанскага казачага войска. На месца размеркавання не з’явіўся,
а прабраўся да паўстанцаў. Пасля таго, як трапіў у палон, быў асуджаны на 8 гадоў катаржных прац (Грнцкевнч В.П. С факелом Гнппократа. ... — С. 195).
ГАЛОСКА (гл. Лукашэвіч).
ГЛАСКА ВІКТАР ІОСІФАВІЧ, 26 гадоў, памешчык, уладальнік маёнтка Жукевічы Горніцкай воласці. Камандзір паўстанцкага атрада ў чыне маёра, які дзейнічаў у Сапоцкінскай зоне Аўгустоўскага павета, у Свентаянскіх лясах пад Алітай, Сейненскім павеце. Падтрымліваў сувязі з атрадам Ваўра. Вядома бітва атрада Гласкі каля в. Кадыш Аўтустоўскага павета. Збег у эміграцыю, але праз 9 гадоў вярнуўся ў Каралеўства Польскае і быў у Варшаве арыштаваны. Пасля вызвалення з турмы яму забаранілі жыць у заходніх губернях Расійскай імперыі. Жыў у Сувалках, у Сейненскім павеце. Спрабаваў вярнуць правы на свой маёнтак (Буднік I. Да падзеяў 1864-64 гадоў на Гарадзеншчыне. — Гроднаа: ЮрСаПрынт, 2013. С. 71, 93-94).
ГУРСКІ, камандзір атрада ў бітве пад Маркавым 30.07.1863 г. (Zelinski St. Bitwy і potyczki... — S. 334).
ДАМАНОЎСКІ, урач, узначаліў групу паўстанцаў з Кобрына, якая ў чэрвені 1863 г. увайшла ў склад партызанскага атрада Траўгута. Забіты пад час бою з расійцамі пад Калодна Пінскага павета (Грнцкевнч В.П. С факелом Глппократа. ... — С. 204).
ДУХІНСКІ АНУФРЫ (АНУФРАМ), былы кавалерыст польскай арміі і ўдзельнік паходу Дэмбінскага на тэрыторыю Літвы і Беларусі пад час Лістападаўскага паўстання 1830-1831 гг. Прыехаў з Парыжа з мандатам Ю. Высоцкага, знаходзіўся на нелегальным становішчы, жыў у Беластоку і ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання. У красавіку 1863 г., пасля сакавіцкага перавароту «белых», быў прызначаны вайсковым начальнікам Гродзенскага ваяводства ў чыне палкоўніка. Знаходзіўся пры беластоцка-сакольскім партызанскім атрадзе, дзе быў галоўны штаб. Камандаваў партызанскім атрадам спачатку ў Слонімскім павеце, потым — у Сакольскім. Прабыўшы 30 гадоў у эміграцыі, слаба арыентаваўся ў мясцовых абставінах, «больш задаваў пытанні і праяўляў энергію толькі тады, калі рэч ішла пра падтрыманне ягонага прэстыжу». На следстве
Гафмайстар паказаў: «У час нашай размовы я заўважыў, што Духінскі да такой ступені не быў азнаёмлены з мясцовым краем, што нават не ведаў, што ў Брэсце знаходзіцца крэпасць». Фактычна кіраваў ваяводствам, а потым партызанскім атрадам В. Урублеўскі. Менавіта апошні выратаваў няўдалую засаду Духінскага супраць расійскіх войск каля Папялярні пад Боркамі Слонімскага павета (10.06.1863 г.) (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 1, а. 6 адв.; воп. 1, с. 40 а, а. 74; Гродно: энцнкл. справочннк: БелСЭ, 1989. — С. 166; ARCHE. — 2010. — № 12 (99). — С. 19; Восстанне в Лнтве н Белорусснн. 1863-1864 гг. — С. 397; Абрамявнчюс В.Е., Дьяков В.А. Валернй Врублевскнй. — М.: Мысль, 1968. — С. 35; Ігнатоўскі У. 1863 год. — С. 156; Zgorzelski Cz. Powstanie Styczniowe na terenie wojewydztwa nowogrydzkiego. — Wilno, 1934. — S. 15).
ЗАВІСТОЎСКІ СТАНІСЛАЎ КАРЛАВІЧ, ca шляхты Ваўкавыскага павета, з 1839 па 1844 г. служыў у расійскім войску, ваяваў на Каўказе. Выйшаў у адстаўку капітанам і служыў гараднічым у м. Зэльва. Завербаваў у рэферэнты Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі Л. Завістоўскага (у сваяцтве не былі). У паўстанні вайсковы начальнік Ваўкавыскага павета. У паўстанцкім атрадзе кіраваў асобай часткай — жандараў-вешальнікаў. Узяты ў палон у бітве пад Сцерцежам. 3 18.06.1863 г. зняволены ў Гродзенскім астрозе. Быў расстраляны ў Ваўкавыску 10(22).07.1864 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 147-148; Rok 1863: wyroki smerci / red. W. Studnicki. — Wilno, 1923. — C. 110; ARCHE. — 2010. — № 12. — C. 26; Kolumna Z. Pamiqtka dla rodzin polskich. Kratkie wiadomasci o stracionych na rusztowaniach, rozstrzelanych i zmartych na wygnaniu