Рэквіем паўстанцам 1863—1864 гг.
Гродзенская губерня
Вячаслаў Швед
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 312с.
Мінск 2017
syberyjskim i tulactwe
ofiar z 1861-1866 roku: ze dziennikyw, wiarogodnych i towarzyszy broni. — Krakyw: Wl. Jaworowski, 1868. —
Cz. 1. S. 177).
Ft & i
Прыгаворанага da пакарання вязуць на расстрэл
ЗАРЭМБА (гл. УЛАДЫЧАНСКІ Тэафіл Тадэвушавіч).
ЗАМЕЧАК (гл. Ціхорскі).
ЗВЯРДОЎСКІ ФЕЛІКС, падафіцэр у другім узводзе коннага атрада літоўскай кавалерыі Урублеўскага (Документы повстанческнх военачальннков. ... — С. 191).
КАБЫЛІНСКІ АДОЛЬФ КАЗІМІРАВІЧ (1840-1866 гг), сын Казіміра, быў сябрам Беластоцкай арганізацыі. 2.06.1863 г. удзельнічаў разам з бацькам у складзе атрада Духінскага ў бітве ва ўрочышчы Пагарэлае Ружанскай казённай дачы Слонімскага павета. Пасля бітвы пад Валіламі стаў ад’ютантам і 14.09.1863 г. атрымаў чын паручніка. Пасля смерці бацькі быў у атрадзе В. Урублеўскага. Удзельнічаў у бітве пад Рудкай Карыбутаўскай, збіраў рэшткі атрадаў з Літвы і чакаў атрады з Галіцыі ад Урублеўскага. Пасля паражэння свайго атрада хаваўся ў Петрыкозах. У 1864 г. здаўся ўладам, прынёс прысягу і нейкі час працаваў пісарам у расійскага генерала Манюкіна, які кіраваў пагромам паўстання на Беласточчыне і Гродзеншчыне. Пазней быў пераведзены ў Гродна, дзе і памёр у вайсковым шпіталі (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 64 адв.; ARCHE. — 2010. — № 12 (99). — С. 19; Powerza Р. ... — S. 20, 102).
КАБЫЛІНСКІ КАЗІМІР ВІКТАРАВІЧ (каля 1817-1863 гг ), памешчык Беластоцкага павета (в. Зацішша), афіцэр расійскай арміі. У красавіку 1863 г. далучыўся да паўстання разам з двума сынамі і пляменнікам. Узначальваў атрад вершнікаў, які сфармаваўся каля карчмы Зялёнкі Беластоцкага павета. 2.06.1863 г. камандаваў коннымі стральцамі атрада Духінскага ў бітве ва ўрочышчы Пагарэлае Ружанскай казённай дачы Слонімскага павета. Бываў у бітвах пад Валіламі, Замбровам каля ст. Лапы, Мерачоўшчынай 8.06, Ружанамі 18.06. Загінуўу баі з расійскім войскам 4.11.1863 г. пад Менё Люблінскай губерні. Маёнтак Калонія з фальваркам Залессе секвестраваны (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 64 адв.; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 120; ARCHE. 2010. № 12 (99). С. 19; Zielinski St. Bitwy і potyczki. ... — S. 334; Революцнонный подьём в Лптве н Белорусснн. ... — С. 657; Показанмя н запмскн о Польском восстаннн 1863 года Оскара Авейде. // Восстанне 1863 года. Матермалы н документы. М.: AH СССР, 1961. — С. 637; Kolumna. — Cz. 1. — S. 73-74).
КАБЫЛІНСКІ КАНСТАНЦІН КАЗІМІРАВІЧ, шляхціц з Беластоцкага павета, быў у партызанскіх атрадах. 2.06.1863 г. удзельнічаў разам з бацькам у складзе атрада Духінскага ў бітве ва ўрочышчы Пагарэлае Ружанскай казённай дачы Слонімскага
павета. Ваяваў на Беласточчыне, Аўгустоўскім і Плоцкім ваяводствах. Трапіў у палон і быў сасланы на 4 гады катаржных прац за Байкалам, у Сівакова і на Нерчынскія руднікі. У 1866 г. пераведзены на пасяленне ў Кірэнскую акругу, у 1870-х гг. знаходзіўся ў Навагродскай губерні. Пасля 1883 г. звольнены ад паліцэйскага нагляду і атрымаў права паступіць на службу (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 64 адв.; ARCHE. 2010. № 12 (99). С. 19; Powstanie styczniowe і zeslancy syberyjscy. Katalog fotografii zez biorow Muzeum Historycznego m.st. Warszawy. — T. 2. — Warszawa: Argraf, 2005. S. 177).
КАЛІНОЎСКІ IBAH ЮР’ЕВІЧ, ураджэнец Брэсцкага павета, стрыечны брат В.-К. Каліноўскага. Пасля заканчэння Пецярбургскай медыцынска-хірургічнай акадэміі ў пачатку 1863 г. не паехаў на месца службы (Стаўрапаль), а вярнуўся на радзіму. Там уступіў у партызанскі атрад Стасюкевіча ў якасці ўрача. 2.06.1863 г. удзельнічаў у складзе атрада Духінскага ў бітве ва ўрочышчы Пагарэлае Ружанскай казённай дачы Слонімскага павета і быў забіты. Па іншай версіі расійскіх улад, быў забіты ў баі пры р. Сцэрцэж 8.07.1863 г. На думку сучасных даследчыкаў, яму ўдалося эміграваць, і ён жыў у Парыжы ў 1866 г. (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 64, 65; Грнцкевнч В.П. С факелом Гнппократа. ... — С. 204; Нгнатовнч Ф.Н. Меднкн-соратннкн К.С. Калмновского в восстаннн 1863-1864 гг. // Советское здравоохраненне. — 1975. — № 8. — С. 74; ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 25; Кісялёў Г. Сейбіты вечнага: артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў рэвалюцыйнага руху 1863 года. — Мінск: Медысонт, 2009. — С. 99).
КАЛУПАЙЛА ЯН, камандзір Слонімскага партызанскага атрада пасля Ф. Юндзіла са жніўня 1863 г. (Кісялёў Г. Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха наступнікі. Мн.: Маст. літ., 1994. — С. 258).
КАРНІЛОВІЧ, камандзір коннага паўстанцкага атрада, які дзейнічаў у Гродзенскай і Аўгустоўскай губернях (Русско-польскне революцнонные связн: матермалы н документы. — Т. II. — С. 467, 698).
КАСІНСКІ, камандзір групы паўстанцаў, якія пасля бою ў Семятычах праз Заходні Буг адышлі на тэрыторыю Каралеўства Польскага (Zielinski St. Bitwy і potyczki. ... — S. 335).
КАШАНСКІ ЮЗЭФ (мянушкі Глеба, Глеб, Казанскі), паходзіў з Мінскай губерні, былы расійскі вайсковец-артылярыст. Камандзір партызанскага атрада, які дзейнічаў на тэрыторыі Аўтустоўскага і Гродзенскага ваяводстваў. Эміграваў, але ў 1870 г. вярнуўся нарадзіму.У 1880г. жыўуСамары (ARCHE. — 2010. — № 12. — С. 60).
КВАПІШЭЎСКІ МІХАЛ, адстаўны вайсковец расійскай арміі (штабс-ротмістр Марыўпальскага гусарскага палка). У 1863 г. камандзір (у чыне маёра) коннага атрада, які дзейнічаў у Гродзенскім і суседніх ваяводствах. Удзельнік бітвы пад Маркавым Бельскага павета (30.07.1863 г.). У сярэдзіне лістапада замяняў Урублеўскага, калі той выехаў у Варшаву. Эміграваў у Францыю (Дьяков В.А. Деятелп русского н польского освободнтельного двнження в царской армнн 156 — 1865 годов (Бнблнографнческнй словарь). — М.: Наука, 1967. С. 78; ARCHE. 2010. № 12. С. 63; Powerza Р. Wspomnienia z Powstania Styczniowego 1863 roku. Testament moralny autora. _ Bialystok, 1996. — S. 104-105).
КРАКАЎСКІ (гл. Траўгут Рамуальд).
КРЫСІНСКІ КАРАЛЬ, камандзір партызанскага атрада ў баі пад Дамачава Брэсцкага павета 11.07.1863 г. (Gusciora F. Powstanie styczniowe na Polesiu. — Brzest-nad-Bugiem, 1937. — S. 35).
КЯРСНОЎСКІ ЭДВАРД ВОСІПАВІЧ, мянушка Гром (каля 1814—1864 гг.). Былы маёр расійскай арміі. Уладальнік маёнтка Аляксандрава Слонімскага павета. Збіраў паўстанцаў і прыводзіў у атрад Баранцэвіча ў лагер пад Скрабацянкай. Быў камандзірам партызанскага атрада. Удзельнічаў у бітве пад Каралёвым Мастом 9.06. Пасля пагрому паўстання сасланы ў Тамбоў, памёр у Камышлове ў маі 1864 г. Па звестках А. Гіллера, быў атручаны (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 4, а. 74 адв.-75; с. 2, а. 373-378; ф. 3, воп. 1, с. 40, а. 7; Gusciora F. Powstanie styczniowe na Polesiu. — Brzest-nad-Bugiem, 1937. — S. 35; Zielinski St. Bitwy i potyczki. ... — S. 337, 338; Дьков B.A. Деятелн. ... — C. 79).
ЛЕВАНДОЎСКІ ВАДЕНТЫ Тэафіл (1823 г., Падляшша — 1907 г.), удзельнік вянгерскай кампаніі 1848 г. (быў у польскім легіёне паўстанцаў), прафесар Бацігнольскай школы і сябра Польскага дэмакратычнага таварыства ў Парыжу. Да канца 1862 г. жыў
у Лондане. Па рашэнню ваеннай нарады камандзіраў атрадаў, сабраўшыхся ў Семятычах, стаў іх кіраўніком у бітве 7.02.1863 г. Пазней прызначаны падляскім вайсковым начальнікам у чыне палкоўніка. У канцы сакавіка быў паранены і 24.03.1863 г. узяты ў палон. Прыгавораны спачатку да смерці, а потым — да ссылкі ў Сібір. Удзельнічаў у Забайкальскім паўстанні зняволеных і зноў быў катаваны і ўвязнены ў студзені 1866 г. Высланы ў Кірынск. У 1879 г. быў вызвалены, жыў у Варшаве, дзе памёр у студзені 1907 г. (Ігнатоўскі У. 1863 год ... — С. 108-109; Biafynia-Cholodecki J. Dowodcy oddzialyw w powstaniu styczniowym i wspylczesne piesni rewolucyjne. — Lwyw, 1907.
— S. 48; Powstanie styczniowe i zeslancy syberyjscy. Katalog fotografii zezbiorow Muzeum Historycznego m.st. Warszawy. — T. 1. — Warszawa: Argraf, 2004. — S. 243; Deskur A. Dlia moich wnukow. ... — S. 148).
B. Левандоўскі
ЛУКАШЭВІЧ ІСІДАР (псеўданім Галоска), паходзіў з маёнтка Львоўшчына Слонімскага павета. Адстаўны афіцэр расійскага войска. Актыўна ўдзельнічаў у канспірацыйнай працы напярэдадні паўстання. Камандзір атрада, сфарміраванага ім у Мілавідах Слонімскага павета. Атрад складаўся пераважна з сялян. Загінуў 18 ліпеня 1863 г. у баі ля мызы Харабровічы (ARCHE. 2010. № 12. С. 53; Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. ... — С. 256-257).
Капліца на полі бітвы пад Мілавідамі
ЛЯНДЭР (гл. Лянкевіч Аляксандр).
ЛЯНКЕВІЧ АЛЯКСАНДР АЛОЙЗАВІЧ (мянушка Ляндэр), 40 гадоў, з дваран Гродзенскай губерні, адстаўны падпалкоўнік расійскага войска. Разам з братам Антонам валодаў маёнткам Панюкі ў 7 вярстах ад Скідзеля і Азёр. У паўстанні быў вайсковым начальнікам Гродзенскага павета ў чыне палкоўніка. 20 красавіка (2 мая) 1863 г. сфарміраваў у лясах каля м. Азёры партызанскі атрад,
які складаўся ў асноўным з сялян і стралкоў лясной аховы. Яго колькасць дасягала 200 чалавек. Сярод іх былі жыхары наступных вёсак: Абухавічы — Аляксандр, Фелікс, Кандрат Абуховічы, Іван Радзіваноўскі; Талочкі (сярод 16 чалавек — сын уладальніка маёнтка Уладзіслаў Канеўскі); з м. Азёр — каля 20 чалавек, з фальварка Вільянова і Задуб’е — 10 чалавек з прыслугі і батракоў.
Паўстанцкія крыжы ў Азёрах
Удзельнічаў у бітве
каля Святых Балот 4 мая (недалё-
ка ад м. Азёры). Пасля паражэння частка атрада (25 ча-
лавек) адышла ў Ваўкавыскі павет і далучылася да атрада Г. Стравінскага. Л. схаваўся ад следства і эміграваў у верасні 1863 г. Завочна прыгавораны да смяротнага пакарання. Магчыма, прысуд адбыўся 12 ці 22 лістапада 1866 г., менавіта такія даты акрэслены ў імянным паказальніку асоб да пратаколаў пасяджэнняў палявога аўдытарыяту. Маёнтак спачатку секвестравалі, а потым канфіскавалі (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 3, с. 2, а. 105; воп. 1, с. 53; ф. 23, воп. 1, с. 372, а. 117 адв.; Буднік I. Да падзеяў 1863-1864 гг. на Гарадзеншчыне. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. — С. 35; Матвейчык Д. Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў. — Мн.: Медысон, 2013. — С. 81).
ЛЯТКОЎСКІ (ЛАТКОЎСКІ), чыноўнік Беластоцкага павятовага казначэйства, камандзір атрада ў Бельскім павеце ў Белавежскай пушчы. Гэты атрад быў разбіты 3 мая ў в. Брашчанка. 2.06.1863 г. камандаваў касінерамі 1-га аддзялення атрада Духінскага ў бітве ва ўрочышчы Пагарэлае Ружанскай казённай дачы Слонімскага павета (НГАБ у Гродне, ф. 3, воп. 1, с. 16, а. 64 адв.; Гродно: энцнкл. справочннк: БелСЭ, 1989. — С. 166; Ігнатоўскі У. 1863 год на Беларусі: Нарыс падзей. — Менск: Бел АН, 1930. — С. 157).