• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    I не ўгледзеў, як хапілі, Толькі відзеў — водку пілі. Тагды сталі нас пытацца, Ці застаўся хто у хатца? Адкуль, за што пасадзілі, Па якіх турмах хадзілі? Іншы вуча, на пытанне Даць якое паказанне: «Кажы, — кажуць, — знаць не знаю,
    1 Цёнгле — заўсёды.
    Чый я ёсць, з якога краю. Малым быўшы, сляпых вадзіў; А падросшы, і сам брадзіў;
    He прыпісаны да сказкі1, I так жыву з Божай ласкі. Бог мой бацька, зямля матка; Знаць не знаю» — уся гадка! Так да марца сядзім ціха, He чуваць дабра, ні ліха, А у марцы шлюць бумагу, Каб дастаўлена брадзягу, Супраціўніка уласці, Улажэння першай часці, Што мянуецца «Ліндарам» Ды йшчэ б'ецца з асэсарам, Ды каб быўў ланцуг закуты, На нагах каб былі путы, Праважацелі каб срогі2, Каб не сходзілі з дарогі, А каб проста да начала...
    I ці мала там пісана?!
    Вот назаўтра рана-рана Нам адзежка наша дана; Паскідалі мы сярмягі, Салдат узяў дзве бумагі, Нас звязалі — і ў дарогу!.. Я падумаў: «Дзякуй Богу! Хоць нас слоначка сагрэе! Вецерчык на нас павее! Можа, дожджык срыбны змоча! Можа, пташка засвяргоча?..» Аж заплакаў я, зрадзеўшы!
    От, здаецца б, і не еўшы
    1 Сказка — рэвізская сказка; спіс асоб падатковага стану, які складаўся пры рэвізіі-перапісе.
    2Срогі — строгі, суровы.
    Быў бы сыты на свабодзе, Як той кролік у гародзе. Тут, здаецца, і сканаў бы, За свабоду жыццё б даў бы!
    Скаўроначкі Бога хваляць, А пастушкі агонь паляць, А і слоначка прыгрэла, Аж мне ў душы паяснела. Да палудня ішлі гэтак, Пры дарозе шмат і кветак: To пралескі, то сасонка, Выгравае Божа слонка! Так пад вечар ў мейсцы сталі, У халоднай начавалі, — Было позна. Заўтра зрання, Якраз у дзень Звеставання1, Клічуць мяне да дапросу (Задаваць-то ужо чосу!). Той судзебнік маладзенькі, Такі быстры, хоць маленькі, Ўсё пытаецца ды піша I нагой усё калыша.
    Як спытаўся мяне, хто я? Я і спомніў сабе тое, Як вучыў там той з астрога: «Знаць не знаю я нічога!» I старога тут клікнулі, Папыталіся, раскулі I дадому павярнулі.
    А мне кажа: «Ты, брадзяжка, Сакрыў званне, будзе цяжка: Сорак розаг, потым роты! Скажы лепей — адкуль, хто ты?» А ўсё піша, піша, піша
    1 Звеставанне — веснавое свята 25 сакавіка.
    I нагой усё калыша. Пісаў, пісаў, даў другому I сам пайшоў кудысь з дому. Мяне зноў жа да астрогу, Толькі цяпер, дзякуй Богу, Адзінокі я застаўся.
    Айчым плакаў, як жагнаўся. «Помні, — кажа, — мяне, сыну, А я хіба што сам згіну, А цябе вярну да вёскі, Хіба б ужо гнеў бьгў Боскі Або б Праўда гдзесьці змёрла! Вырву цябе ім із горла: Бог паможа, проці сілы Праўда выйдзе, як з магілы!» Сказаў гэта, пакланіўся Ды ізноў слязьмі заліўся.
    I мне стала ў вачах цьмяна, Зашчымела ў сэрцы рана, Як бы штосьці адарвала, Сам не знаю, што мне стала? Калі гляну, ачунеўшы, — Я ў шпіталі, захварэўшы... Галава мая абрыта, Твар вадой ці чым абліты, А піць хочацца... здаецца, Рэчку б выпіў, каб пры рэчцэ! Так я праляжаў тры тыдні, Прадаў усе свае злыдні; Надта есці стаў памногу I паправіўсь, дзякуй Богу! Я ж тут ляжу, і ні рэчы, Што там стары гаспадара. А ён торбу ўзяў на плечы, Па начальству просьбы жара! Трэйчы Вільню, сем раз Ліду Ён адведаў. Трэба ж ведаць, —
    Прысягнуў, покі я выйду, Навет дома не абедаць! Раздабыўусе паперы, Запісаў мяне у сказку... Што і бацька б, можа, шчэры He зрабіў такую ласку. Так увосень, ў замарозкі Прывялі мяне да вёскі, Пазбіралі шмат суседаў!.. Кожны гаварыў, што ведаў: Як я тут, калі радзіўся, Як і бацька мой жаніўся... Паказалі усё чыста, I што імя мне Каліста, Што завуць мяне Ліндарка, Так, на смех, што чыста гол, Як ліндар, што на фальварку: Весь маёнтак — ён ды вол. Асэсар быў ужо новы, Чалавечак так, нічога, Якісь ціхі, нездаровы I цярплівы... хваліць Бога! Пасля таго праз паўгоду Ў марцы ж мяне на свабоду, Дзякуй Богу, адпусцілі У той дзень, як і хрысцілі.
    Адам Гурыновіч
    Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею, За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею, Што між братоў нашых знаходзяцца людзі 3 кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй. Дзякуй табе, браце, і за тыя словы, Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы. Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку, Няхай песнь смутная ідзе у калейку I будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі, Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
    Янка Лучына
    Роднай старонцы
    Ты параскінулась лесам, балотамі, Выдмай пясчанай, неураджайнаю, Маці-зямліца, і умалотамі
    Хлеба нам мерку не даш звычайную.
    А сын твой, беднаю адзет сярмягаю, 3 лыка пляцёныя лапці абуўшы, Едзе драбінамі ці калымагаю, Конем, што цягне, як бы заснуўшы...
    Усё ўтабе бедна. Часта заплача Мужык-араты дзеля злой долі, Цяжка працуючы. Ён жа, аднача, 3 табой расстацца не жджэ ніколі.
    I непрыглядную хату з пажыткамі,
    I поле скупое, выган без пашы Мы, апрануушыся старымі світкамі, Любім і цэнім — бо яны нашы.
    Дасць Бог, крывавым потам аратаму Здабрыць пясчану зямліцу здарыцца, Быць добра сытаму, хоць не багатаму, А дзеля празніка і чарка нам зварыцца.
    Сонца навукі скрозь хмары цёмныя Прагляне ясна над нашай ніваю, I будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй — доляй шчасліваю!..
    Нстяўнічыя акварэлькі з Палесся
    Паэма
    I.	ЗАМЕСТУСТУПУ
    «Цікава, мой панічу, што ў жыцці настане? — Вёў мову Грышка, як прылёг быў на паляне, Дзе адпачыць спыніліся стральцы ў бары. — Мо не да ладу я кажу, мо ўжо стары?
    Што змена часу дасць нам, страты ці прыбыткі? Выходзіць, пане, як у бабкі-варажбіткі.
    Спрачацца не хачу, заўвага ж ёсць адна: Я, не раўнуючы, як той кравец з сукна, Вам лёгка з кожнага тутэйшага нязломка Двух выкраю мешчанчукоў ды меры ёмкай. А хіба ліха нашу чэлядзь, дабрадзей, He гладзіць гэтак, як барсук сваіх дзяцей? Го! го!.. каб злыбеды зубоў не вышчаралі, 3 асілкамі-дубамі люд бы раўнавалі.
    Вось! — блізка беручы, на пана паглядзеў: I цьфу! — аж падступае злосць, паніч схуднеў, Запалі шчокі, не пазнаць людзіны з места!
    А як пашастаем па лесе мы сумесна, Дасць Бог, за восень пан паправіцца ў мяне, Пакуль зноў жыць на лад мястовы не зачне. Ды, мой панічу, праз паўгода быць вам потым, Нібыта той камар, што хворы на сухоты». — «Шчыруе той, хто мусіць». — «Думкі мне адны
    Спакою не даюцы хай спаляць перуны
    Хвалёны гэты лад і новыя парадкі!..
    Чыгунку пракладацьмуць тут і даастатку Павысякаюць Ляды Чорныя, сюды Збярэцца набрыдзь, купай з'едуцца жыды, Каб зыскі выдзіраць усюды зграяй цэлай Да Князя, возера, ад Машукоў і Цэпры, Спусцее Паграбішча, пойдзе ўсё на звод, I ў Муты схоча ліпкі на прыбыткі зброд, Сок высмакчуць увесь, нібы кляшчы, з зямелькі, Прастоту ўрэшце высмее прыблуда нейкі, Да ніткі абскубуць...
    Як рады дасць жыхар,
    Што ў Чорных Лядах меў усё як гаспадар, Калі за венік нават, што цяпер дармовы, Плаціць з кішэні будзе!.. А кантракту ўмовы, Калі падпіша?..
    Год ад году — і канец. He толькі знікне звер у нас, але й глушэц. А прыйдзе час, што й качкі не пабачаць людзі, Што на драздоў і дзятлаў ставіць сеткі будзем, Цьфу!» — так правіў Грышка погляд просты свой. Аблічча, постаць, а таксама світкі крой Яскрава сведчылі, што ён дзіця прыроды, Палесся сын і спадкаемец варты, годны, Выхоўвалі яго імшарыны, чарот, Віры і плыні, душагубкі, што з калод.
    Спрачацца з Грышкам цяжка, лоб яго закуты На дыспуты, на спосаб новы і нячуты.
    Ляпей узважма, скідку робячы прытым, Ці ёсць хоць частка праўды ў поглядзе старым?
    Ідзе да люду поступ, хай ідуць і людзі, Гудок фабрычны кліча, паравозы будзяць, Свет белы абягае тэлеграф ганцом, Развеяў цемру Томас Эдысан святлом.
    Што ўбачым, цяжка праракаць, як ад навукі Дужэць, спрытнець у чалавека будуць рукі!
    Пад ногі поступ падабраў вякі, падспод, Усё, што адпадзе, асуджана на звод. Пратэставаць дарэмна і навошта збочваць, Бо людзі кажуць: «Жыць і карыстаць мы хочам!» На акіяне хвалі марна люцяць бой: Іх топча карабель, з іх пена за кармой.
    Што небасяжных гораў тоўшча значыць будзе, Калі тунэлі іх наскрозь прабілі грудзі?
    Які ты ў нашым часе, о палескі край, 3 адменаю тваёй, куды ні завітай, Дзе гожасць дзікае прыроды — ад пачатку, Дзе памяткі князёў, тых Рурыка нашчадкаў, Што ў стэп на полаўцаў збіралі вояў раць, На дзіды тураў колісь сілу мелі браць?
    Ты край глухі, твае аблогі векавыя Плуг поступу ўзарэ пад нівы залатыя.
    Вы, мшары й пушчы, знікнеце, як марны сон! Звядзецца звычай, зменіцца стары закон, I ўсё, што слушна да мінуўшчыны належыць, Памрэ павольным сконам зубра ў Белавежы.
    Паверма, шчасце заквітнее на зямлі, Шумець там жыту, дзе балоты век былі. Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй, Нарэшце скажуць: шчасце — ява нашых мар! Паверма!.. хоць і Шапенгаўэр скрывіць твар.
    Вось колькі абразкоў, сабраных у прастоты На полі, сенажаці, ў пушчы, на балотах, Каму сама прырода твор складае свой 3 найцікавейшым зместам, з моваю жывой, Каму і рыфмы (што цяпер выходзяць з моды) He замінаюць і не чыняць перашкоды.
    Хто мае за людзей усіх палешукоў,
    Таму не збрыдзее змест гэтых абразкоў. Мы з праўдаю не размінуліся ў прысудзе, Што гэтак ёсць, што так было, ды так не будзе.
    II.	ПЕРШАЕ МАЁ ПАЛЯВАННЕ НА ЛАСЁЎ
    Папуску даўшы паляўнічай раз ахвоце, Страляў калісь чачотак, вераб'ёў на плоце. Стары пабачыў Грышка, йшоў кудысь сабе, Сярдзіта плюнуў ды сказаў быў у журбе: «Панічу! эх, панічу! пахвалы не мецьмеш, Хоць стрэліш трапна й пташку, што ўпадзе, прыкмеціш. Набою шкода — раз, другое ж — без віны За што ж іх, дробных, бедных, біць, калі яны Завеяй, маразамі туляцца пад стрэхі?
    Дапраўды, грэх вялікі з гэтакай уцехі. Хіба ў лясох звяроў няма, панічу мой? Няхай бы волю там ахвоце даў сваёй. Забіць лася, ваўка, хоць шарака не тое, Што на чачотак, вераб'ёў псаваць набоі.
    Панічу, згода ёсць на ўмовіны? Як мне
    Пан слова дасць — ніколі ў пташку не стральне, Я сам лася аб'еду, так пастаўлю пана -За крокі будзе тры рагач неспадзявана». — «Так, згода, згода!»
    Тыдня не мінула шчэ,
    Чакаў старога Грышку, недзе знік з вачэй, Нарэшце ён з'явіўся. Значылася з міны, Што ім прынесены шчаслівыя навіны.
    «Панічу, блізка, дзе чароту гушчыня, Ёсць лось-рагач, ласіха, з імі ласяня. Дык рушым заўтра з панічом, як ледзь заднее. Мароз слабы, без ветру, ёсць тады надзея
    На шчасце ў паляванні добраю парой.
    Вазьму я сані пад'яздовыя з сабой, Свайго каня, сыноў, упэўнены, панічу, Ў лася, бы ў сена стог, страляцьме паляўнічы. На паляванне ці гатовы пан як след?» — «А як жа, як заўсёды». — «Клопат наш сакрэт,