Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

Роднай старонцы

Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
53.66 МБ
Роднай старонцы
Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Мінск
«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» 2012
УДК821.161.3-93
ББК 84(4Бен)
Р60
Серыя заснавана ў 1965 годзе
Дпя старэйшага школьнага ўзросту
Укладальнік: Т. Ф. Рослгк
Выггуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Роднай старонцы : зб. тв. канца XVIII — пач. Р 60 XX ст. : для стар. шк. узросту / уклад. Т.Ф.Рослік. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — 272 с. — (Школьная бібліятэка).
ISBN 978-985-11-0648-2.
У зборнік уключаны празаічныя, паэтычныя і драматургічныя творы канца XVIII — пачатку XX ст., якія ўвайшлі ў скарбонку беларускай нацыянальнай літаратуры.
УДК 821.161.3-93
ББК84(4Бен)
ISBN 978-985-11-0648-2
© Рослік Т. Ф., укладанне, 2012
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2012
Энеіда навыварат
Жыў-быў Эней1, дзяцюк хупавы2, Хлапец няўвошта украсіў3; Хоць пан, але удаўсь ласкавы, Даступен, вецел, неграбіў4.
Ды грэкі вуйму5 нарабілі: Як ляда, Трою6 ўсю спалілі. Кашэль ён згробшы — наўцёк, I, швыдка зробіўшы чаўнок, Траянцамі яго набіў Ды ў мора з імі ён паплыў. Але Юнона7, баба злая, — Адроддзя панскага, ліхая! — Шукала ўсё яго згубіць, На дно у пекла пасадзіць. За тое, бачыш, не ўзлюбіла, Яго Венера8 што радзіла. Юнона воблак адапхнула Ды з неба на мара зірнула —
1 Галоўны герой паэмы «Энеіда» старажытнага рымскага паэта Вергілія.
2 Лоўкі, спрытны.
3 Прыгожы.
4 Нефанабэрысты, негаварлівы.
5 У сэнсе шмат, многа.
6 Троя — галоўны горад Троады, разбураны грэкамі ў легендарную Траянскую вайну. (Троада — вобласць у Малой Азіі.)
7 Згодна рымскай міфалогіі — багіня месяца, крыху пазней — багіня сямейнага добрабыту, пакравіцельніца жанчын і шлюбу.
8 Багіня кахання і хараства.
Плыве на чаўнаку Эней! «Ах ты, някруціна1, зладзей! Вось я цябе скручу ў табаку, Ражном у мора, як сабаку!» Панёву2 швыдка нахапіла, Кашэль сачнямі3 налажыла, Ў калёсы села, пакацілась, Якраз у Эола4 апынілась. Ўвайшла ў святліцу, села ў кут. «Здаровы ўсе! Эол ці тут?» Эол сядзеў тады ля печкі, — Мязгу5 скабліў на перапечкі Ды лапці лыкам падплятаў. Ён тут аборы падабраў, Заткнуў за пояс кацатых6, Скаціўся з печы ў адзін міг. «Здарова, свацейка Юнона, Даўно цябе я не відаў», — I тры ёй зробіўшы паклоны, Мякотнага7 на стол падаў. Яна мякотнага паела, Уцёршысь, так яму запела: «Ці ведаеш маё ты гора? Эней з траянцамі плыве.
Спіхні яго ты, сват, у мора, — Няхай, паганец, воду п'е! Мяркую, чуў: Эней — то зводнік, Буянец, злодзей, канаводнік. Траянцы такжа ўсе латрыгі8,
1 Прахвост, шэльма.
2 Панёва — род жаночай вопраткі.
3 Праснакамі, апрэснакамі.
4 Эол — згодна старажытнарымскай міфалогіі — бог вятроў.
5 Мякаць. Мязгой завецца і мяккая абалонь з дрэва і перацёртая моркаў, бульба.
6 Драўлянае ці касцяное шыла, падкалаўка, падкавырка.
7 Мяккага.
8 Латрыга, латруга, лотр — распушчаны чалавек, распуснік, гультай, абібок.
Усе абібокі і юрыгі1, Іх трэба ўсіх са свету звесць! Калі, сват, зробіш тую чэсць, To я дзявухну украсіву, Салодкую, як з мёдам сліву, Табе за тое прывяду».
Эол расшупіў2 тое дзела, — 3 яго аж слюнка пацякла — Любіў ён цешыць грэшна цела, Дзявухна па нутру была. Заскробся, барадой затрос, Разгладзіў вусы, пацёр нос, Зажыў у ноздру табаку, Зачхаўся ўвесь, замармытаў Ды рэч Юноне ён таку 3 паклонам, віш ты, адказаў: «Ах, вохці мне, мая Юнона! Ніводнага ж нет ветру дома! Што буду робіць я цяпер? Барэй3 з пахмелля, як вапер4, Ляжыць ў святліцы на казёнцы5, А Норд6 учора з'ехаў к жонцы, Зефір7 з дзяўчатамі зайграўся, А Эўр у батракі наняўся.
Як хочаш тут сабе гадай, Але дзявухну даставай! А я ўсё зроблю, грамадзею! Са ўсіх глуздоў іх сцебану, 3 траянцаў выцісну алею,
1 Назойлівыя, юрлівыя.
2 Зразумеў, расшалопіў, разабраўся.
3 Па старажытнагрэчаскай міфалогіі — сын зорнага неба і ранішняй зары, у пазнейшыя часы — паўночны вецер.
4 Кабан, вепр.
5 На лаўцы.
6 Згодна рымскай міфалогіі — бог халодных паўночных вятроў.
7 Па грэчаскай міфалогіі — бог самых моцных, імклівых вятроў Міжземнага мора; па рымскай — бог пяшчотнага, лёгкага ветрыку.
На дно y мора заганю! Твайго ж пабольша ліхадзея, Некрута гэтага Энея, Я так папру яго вятрамі, Аж булькаць будзе пузырамі, Як сторч у вір ўсіх галавой Намеснік1 сцягне за сабой!» I вось Эол, галень схапіўшы, На паншчыну склікаць пачаў, I ўсе ён ветры распушчаў, Бурліць ім мора наказаў.
Калі хто відзеў, як Бакціха2 Нямецка піва задаець, Яко яно падымець ліха, Запеніцца ды розна прэць, — От так і мора заравела, Бублілась, пенілась, шумела. Эней спалохаўся, ўсхадзіўся. Матуз ад портак аж зваліўся, Са страху й нюні распусціў Ды, як у трасцы, ён завыў. Траянцы ўсе казлы задралі, Са ўсіх чаўноў яны гукалі, Ў балоце быдта лісавей, Ачухаўшысь, ўскрычаў Эней: «О, цар-царэвіч, тат Нептун3! He буду прад табой брахці, Змілуйся, мора ты зміры. Картузнай4 я прышлю цяртухі5,
1 Ужываецца тут у сэнсе «чорт», вадзянік.
2 У Віцебскай рэдакцыі «Энеіды навыварат» Бакціха — прозвішча ўтрымальніцы піўнога пограба ў Бешанковічах Віцебскай губерні. У Смаленскай рэдакцыі «Энеіды навыварат» Бак — вядомы ў тыя часы півавар у г. Смаленску.
3 Адзін з галоўных багоў рымскай міфалогіі, бог мора, пакравіцель мораплавання.
4 Цудоўная, добрая, якая захоўваецца ў картузе.
5 Нюхальнай табакі.
Сударскай1 моцнае сівухі, А грошы з тайстры2 сам бяры!» Нептун на грошы меў ахвоту, Гарэлку добра ён сцябаў, Пачуў, што будзе за работу, На ветраў строга закрычаў: «А вон, нячысты некруціны! 3 якой фантазіі вы тут?!
Глядзі, скаштуеце дубіны, I ноздры вам ражном утруць!» Вось досыць ветрам тут дзякацца3, — 3 Нептунам зналі, які жарт, — Дамоўкі сталі убірацца, Як ад Кутуза Банапарт4.
Тут раптам неба спагадзелась, Усплыла сонейка, з'яснелась, Эней, уцёкшы так ад бед, Састрапаць загадаў абед.
Траянцы ўзялісь за ядзенне, Як з поля панскія харты5 Была ў іх з затаўкай крупеня, Кулагу6 пхалі ў жываты;
Была ў іх гушча і драчона7, I парасяціна смажона.
Пілі гарэлку не каўіпом — Цягнулі ўволю ўсе набгом. Усячыны панасцябалісь Ды на палацях спаць паклалісь. Венера з кірмашу вярнулась
1 Гасударскай, царскай.
2 Тайстра — кайстра — вешчавы мяшок. (У тэксце ўжыта ў сэнсе грашовы мяшок, каліта.)
3 Здзекуецца.
4 Ад Кутузава Банапарт.
5 Гончыя сабакі.
6 Ежа, прыгатаваная з густа заваранай жытняй мукі.
7 Драчона і гушча — каша з ячменных круп, адна з дробных (драных), другая з цэлых.
(На Ушэсці1, відзіш ты, была) Ды аб Энеянку дачулась, Юнона як яго спрагла2.
Андрак з насоўкай апранула, 3 падплётам ўздзела кавярзні3, Анучкі рабыя абула, Як быццам войта4 селязні; Твар сыраваткаю абмыла, Кужэльны ўздзела балахон, Папранік5 ў хустачку ўлажыла — Пайшла да Зеўса6 на паклон. А Зеўс тады сядзеў у клеці, Гарэлку з мёдам там сцябаў, Без сораму, як малы дзеці, 3 падоння пальцам калупаў. Прыйшла Венера і завыла, Саплямі змазала ўсё рыла Й так зазюзюкала яна: «А чым перад табою, бацька, Мой абмішуліўся7 дзіцяцька? Зюкні, яка яго віна?
He ўвідзяць Рыму яго вокі, Калі Юнону не уймеш!
Звядуць на ростанях сарокі, Сатрэць яна яго ў кулеш». Тут Зеўс, гарэлачку дапіўшы, Ражком ў халяву пастучаў, Цяртухі моцнае зажыўшы, Таку гаворку распачаў:
1 Ушэсце — рэлігійнае свята (Вознесенне).
2 Змучыла, стаміла, выматала.
3 Лапці.
4 Галоўны начальнік павета або сельскай акругі; у часы прыгону — сельскі стараста.
5 Абручык, абцягнены матэрыяй, які спецыяльна адзяваўся на галаву пад хустку.
6 Згодна старажытнагрэчаскай рэлігіі, Зеўс — галоўны бог, бог багоў.
7 Праштрафіўся, памыліўся.
«Дапрэ Энеянка да Рыму I будзе тама ён царом. Палепшы Чыжаўскіх харом1 Паставіць каменны палаты. Паны ж не будуць там багаты, Свае чаны ён завядзе.
I ўсё на водкуп забярэ. Цяпер завернець к Карпагені2 (Ў Дыдоны3, відзіш, талака), Папрэ уволю ён смажэні, Ад'есца з добрага быка, Папарыцца ён там у бані, Падпусціць хвігля самай пані, Закруціць моцна галаву — На любжу4 прывядзе ўдаву. Ідзі, дачухна, не турбуйся! Ды скорамам, глядзі, не псуйся! Hi з кім саромна не клянісь I ў Сташкаў Нілу5 пакланісь!» Венера тут яму прысела, Хранцуз паненак як вучыў, Пайшла, вясельную запела: Зевес ёй вельмі дагадзіў.
Эней пачухаўся, паскробся, На ногі лапці падвязаў, 3 палацей да кута дагробся Ды плыць надкорніку казаў. Плыў, плыў, аж уваччу зазелянелась, I мора горш ад талакна прыелась — Ён ведзьмай на яго глядзеў.
1 Палацы князя Пацёмкіна ў маёнтку Чыжова Духаўшчынскага павета, на Смаленшчыне.
2 Карфагену.
3 Дыдона — міфалагічная заснавальніца Карфагена.
4 Да згубы; любжа — атрутная расліна.
5 Ніл (Сталобенскі) — кананізаваны царквой святы, кляштар якога быу на востраве Сталобіным за сем вёрст ад горада Асташкава Цвярской губерні.
А там пачаў ужо здзікацца Ды так ні к чому стаў злавацца, Што я й пісаць тут не пасмеў. Казаў, што «лепш бы на пагосце Схаўтурылі мае там косці, Дарэмна з Троі пакруціўся Ды валачобнічаць пусціўся». Ён з гора піпку запаліў, Ў балону голаву спусціў. Аж зірк у мора — і сказіўся, Запеў «Ізбранную»1, заксціўся: «Глядзеце, братцы, вунь сяло!» Тут ўсіх за сэрца узяло.
Якраз на бераг прывалілі, За плот чаўнок свой прыкруцілі, Па шклянцы выпілі сівухі, Паелі нашча саладухі2, Камоў з смятанай і глазухі3, Пайшлі у горад пагуляць. Бягуць, як батракі з прыгону, А ім ў варотах тыц — Дыдона Ды стала так на іх казаць: «Глядзі, які ж то абарванцы!
Ці смоль4 вы з Шчучча5 вязіцё?! Ай вы, духоўскія цыганцы! Курэй з-пад клецця крадзіцё?! Чаго сюды вас прыкруціла? Я й так дзесяцкага прыбіла, Што ён распраўшчыны не знае Ды без пашпортаўўсіх пускае». Як валасні6, закапашылісь,
1 Малітву «Взбранной воеводе».
2 Ежа, прыгатаваная з жытняй мукі; рэдка разведзенае цеста, ледзь заквашанае.
3 Камы — цёртая вараная бульба, глазуха — яешня.
4 Смалу.
5 Назва мясцовасці на Смаленшчыне.
6 Чарвякі.
Пластом траянцы павалілісь, Сачэнь1 Дыдоне падняслі, Таку гаворку зацяглі:
«Мы ўсе з траянскага прыходу, Сударскі перад тым былі, Ды ўвосень прошлага мы году Ад грэкаўў мора уцяклі.
Эней канторшчыкам у нас, Пашпорты дзержыць Апанас. Газеты ж, панюхна, ты маеш: Спраглі як Трою, аб тым знаеш, — To нечага табе й казаць.