Роднай старонцы
Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
Другі лёкай. А мне здавалася, што я хадзіў ля каламутнае рэчкі, а на берагах з аднаго і другога боку тырчалі
камяні, і яны былі падобныя да нейкіх сядзячых людзей у доўгіх брудных апранахах. Потым мне сустрэўся волат, тоўсты, шыракаплечы, вочы страшныя. Хацеў ад яго ўцячы, але ногі мае былі нібы закутыя ў кайданы, з месца зрушыцца не мог. Ён падышоў да мяне і выцяў так моцна, што я заляцеў амаль на самую сярэдзіну рэчкі. Калі мяне несла вада, я крычаў, просячы дапамогі, ды на мой крык толькі камяні адказвалі дзікім смехам, і гул ад іх здзекаў лунаў над берагамі. Пасля я ўбачыў: здалёк мой бацька падымаў да неба рукі і маці млела, бо мне не маглі дапамагчы. Затым зноў нечаканая перамена: я стаяў над нейкаю прорваю і там мяне зноў спаткаўтой страшны чалавек. Ён папхнуў мяне ў прорву — і я імгненна прачнуўся ў вялікім страху.
Трэці лёкай. Мне снілася бура. Яна зрывала дахі з дамоў, а вецер нёс нейкага шатана і скінуў яго перад самым ганкам...
— Годзе, годзе ўжо слухаць гэтае глупства; шум ветру і вільготнае паветра наслалі на вас цяжар і санлівасць, a гарачая кроў абудзіла ў галовах мудрагелістыя мроі. Ідзіце да сябе і кладзіцеся спаць.
Скамароха зноўу адзіноце неспакойна хадзіў па пакоі. Дзіўныя думкі снаваліся ў ягонай галаве, жахлівая здань увесь час стаяла перад ім. Уздрыгваў, прыгадваючы яе агідную постаць, але золата любіў так, што хацеў мець яго як мага болей, няхай сабе і з шатанавых рук, і прыгажосць Белае Сарокі вабіла яго. Хацеў пабачыць яе як найхутчэй і быць у ліку яе прыяцеляў.
Ён то парывіста хадзіў па пакоі, то, задумаўшыся, стаяў як слуп. Браў кніжку і адразу кідаў яе ды гладзіў свайго сабаку. Спадзяваўся, што стомленыя думкі супакоіць сном, але імгненна ўскокваў з ложка, запальваў святло і думаў усё пра адно. Толькі перад узыходам сонца крыху задрамаў, ды і ў тым неспакойным сне мроіўся яму пасланец Белае Сарокі.
Ціхі ранак. Ужо сонца было высока. На пагорках пасвіліся чароды, аратыя працавалі ў полі. Пан Скамароха на
ложку разважаў пра дзіўны ўчарашні выпадак і прарочыя сны. Нарэшце свіснуў. Прыбег лёкай і стаў чакаць загаду.
— Паспяшайце, каб сёння ўсе пакоі былі як найлепей прыбраныя. Вымыць падлогу, сцены і столь добра агледзець, каб не было пылу і павуціны. Таксама адпаліраваць мэблю і бронзу; люстры каб адбівалі найяснейшае святло; абразы і шыбы старанна пачысціць, каб былі як новыя. Скажы аканому, каб паўсюль вакол маёнтка таксама быў парадак.
— Пан сёння чакае нейкіх знакамітых гасцей? — спытаўся здзіўлены лёкай.
— He твой клопат ведаць, каго чакаю, выконвай, што чуў. Ідзі і гэты мой загад перадай іншым.
Сказаўшы гэта, пан Скамароха выйшаў у парк, доўга хадзіў у задуменні пад шатамі ліп, свіснуў, паклікаў сабаку да сябе і пайшоўу поле. Блукаючы паўсюль, нецярпліва чакаў вечара.
Тым часам лёкаі, гаворачы між сабою, дзівіліся нечаканай перамене пана, апавядалі адзін аднаму страшныя сны, якія бачылі ў час учарашняе буры. А між тым праца ў пакоях ішла спорна, і перад захадам сонца адпаліраваная мэбля, бронза і люстры былі як новыя.
Вось ужо і вечарэе. Скамароха загадаў лёкаям вывесці сабаку і каб ніводзін з іх не заходзіў да яго, пакуль не пакліча. Самотна ходзячы па пакоі, паліў люльку. Пасля адчыніў вакно: усюды панавала цішыня і ўжо колькі зорак свяцілася на небе. Запаліў свечку, паставіў на стале — і тут убачыўу куце ўчарашняга госця. На тонкіх нагах, вочы, як дзве іскрынкі, кідалі святло, і дзікая ўсмешка прабягала па яго брыдкім твары. Перапалоханы Скамароха адскочыў на некалькі крокаў і сказаў:
— He магу глядзець на цябе без агіды, твой твар мне страшны.
— Слабыя нервы маеш. Калі пазнаёмімся бліжэй, дык на ўсё будзеш глядзець без прыкрасці ды страху і лепш уладкуешся на свеце. Ты добра падрыхтаваўся прыняць госцю, зараз яна прыляціць.
Толькі сказаў гэта — залятае ў вакно сарока, большая і зграбнейшая за іншых сарок, пёры на ёй белыя як снег, вочы чорныя. Апусцілася на стол. Здзіўлены гаспадар паглядае на жвавыя і імклівыя рухі прыгожае птушкі. Яна зляцела на падлогу — і ў міг вока стаіць пасярод пакоя кабета чароўнае красы: рост высокі, твар ружовы, вочы вялікія, поўныя прывабнасці, на галаве і на ўсім адзенні зіхацяць дыяменты і каштоўныя камяні. Скамароха аслупянеў, слова вымавіць не асмельваецца.
Яна ж такімі словамі перапыніла маўчанне:
— Калі ляцела, дык бачыла прыгожыя горы і лясы гэтае краіны, тут вельмі шмат азёр. Думаю, жыхарам нічога не бракуе?
— Так, пані, — сказаў з паклонам ціхім голасам гаспадар. — Наш край прырода адарыла ўсім, што толькі трэба чалавеку.
— Я даўно мелася пабываць тут, спазнаць гэты край і яго жыхароў Спадзяюся, што знайду тут сабе зычлівых прыяцеляў.
— Шмат хто будзе мець за шчасце ўбачыць пані.
— А як маюцца тутэйшыя падданыя?
— I яны шчаслівыя. На лугах і пагорках даволі травы для вялікіх чародаў.
Белая Сарока села на крэсла, а пан Скамароха — ля яе. Доўга апавядаў ёй пра берагі Дрысы і Дзвіны. Расказваў, хто і як жыве ў ваколіцы, якую славу мае сярод суседзяў, якія даходы фальваркаў. Расказваў, як гандлююць з Рыгаю, калі разальюцца вясною рэкі, і якая выгада ад таго жыхарам гэтага краю. Размова без перапынку цягнулася да поўначы.
— Я яшчэ наведаю гэты край. I ты пазнаёміш мяне са сваімі добрымі суседзямі. А зараз мушу спяшацца дадому: ужо поўнач, а дарога далёкая.
Сказаўшы гэта, пакланілася гаспадару, імгненна перамянілася ў Белую Сароку і вылецела ў вакно.
Скамароха доўга стаяў здзіўлены і глядзеў туды, дзе схавалася яна ў начной цемры. Вярнуўшыся да крэсла, на
якім сядзела гэтая прыгажуня, убачыў пасярод пакоя яе пасланца. Той трымаў велізарны мех золата.
— Белая Сарока ахвяруе табе гэты падарунак, каб бьгў верны сам і іншых знайшоў, адданых ёй. Яна наведае твой дом, калі тут ужо будзе некалькі тваіх суседзяў, сапраўды зычлівых да яе.
Сказаўшы гэта, пасланец выскачыў у вакно і знік.
Скамароха самотны хадзіў па пакоі. Дзіўныя мроі снаваліся ў ягонай галаве. Багаты ўбор і незвычайная прыгажосць Белае Сарокі і цяпер стаялі ўяго ўваччу. Hi на хвіліну не мог забыць пра яе, і ад гэтых думак прапаў сон. Hi на волас не заснуў, а ўжо ўсё прачнулася, і сонца было высока.
Свіснуў. На панаў выклік прыбег лёкай, і, скуголячы, ускочыў у пакой чорны сабака. Гладзячы сабаку, Скамароха загаварыў да слугі:
— А што, і сёння, можа, мучылі вас жахлівыя сны?
— Ах, пане! Нейкая туга напала на нас і гэтае начы, — адказаў лёкай. — Ва ўсіх нас сон быў кароткі і неспакойны. Вартаўнікі расказваюць, што чулі яны ўначы, як па вёсках вылі сабакі, рыкала жывёла, і бачылі, як з поўначы, шугаючы полымем, ляцеў цмок і іскры сыпаліся з яго; пэўна, нёс золата для нейкае душы, што пабраталася з д'яблам. A аканом казаў, што некаторыя бачылі кабету, якая плакала на цвінтары, ды так, што яе голас наводзіў на ўсіх трывогу і смутак.
Скамароха, крыху змяніўшыся з твару і задумаўшыся, шпарка прайшоўся па пакоі.
— He кажы болып такое лухты. У вас заўсёды ў размовах нейкія цуды і прароцтвы, вы як тыя забабонныя бабы — кожная рэч вас узрушае і пазбаўляе спакою. Скажы, каб запрагалі коней, паеду сёння да пана Л. і пана С., a можа, і іншых суседзяў наведаю.
Ездзячы ад маёнтка да маёнтка, ён усюды з захапленнем апісваў прыгажосць, багацце, розум і шчодрасць Белае Сарокі. Са здзіўленнем усе слухалі гэтыя апавяданні і рознае пра іх казалі. Некаторыя даводзілі: тут схавана
нейкая здрада і што заплацяць за яе вялікім няшчасцем. Іншыя радаваліся і прасілі пана Скамароху, каб пахваліў іх перад Белай Сарокаю, калі яна другі раз наведаецца ў ягоны палац, і з нецярплівасцю чакалі дня, калі змогуць яе ўбачыць.
Прыехалі да Скамарохі госці. Былі яны ўсе з ліку заўзятых прыхільнікаў Сарокі, хоць бачыць яе яшчэ не мелі мажлівасці. 3 самага пачатку забаранілі лёкаям заходзіць у святліцу, каб тыя не чулі сакрэтных панскіх размоваў. Келіхі з цудоўным віном стаялі на стале. Скамароха весела апавядаў, якую гаворку меў некалі з Белай Сарокаю. Натхнёна і з запалам гаварыў пра яе розум і хараство, даводзячы, што за ўсё жыццё не бачыў, нават на дасканалых і дарагіх карцінах, такіх высакародных і прыгожых кабетаў.
Гадзіннік прабіў поўнач. Ноч была пагодная, ціхая, і поўня свяціла ў адчыненае вакно.
Гаспадар наліўу келіхі віно:
— Вып'ем за здароўе пані, якая ўвесь час была галоўнай асобаю нашых прыемных размоў.
Ледзь сказаў — з хуткасцю бліскавіцы залятае ў вакно Белая Сарока і апускаецца на стол пасярод поўных келіхаў. Уражаныя гэтым, усе, гледзячы на яе, паўскоквалі са сваіх месцаў. Нечаканае маўчанне ў пакоі. Зрабіўшы колькі хуткіх рухаў на стале, яна глянула на гасцей, лёгка, як вецер, зляцела на падлогу, — і вось ужо бачаць усе перад сабою кабету дзіўнае прыгажосці, усю ў дыяментах і перлах.
— Здалёку спяшалася да вас, спадзеючыся знайсці тут зычлівых сваіх прыяцеляў, — сказала яна. — He памыліл ася ў спадзяваннях: бачу, у гэтай грамадзе ўсе добрыя сэрцы. Я ўмею ацаніць іх жаданні і буду шчыра думаць пра ваша шчасце.
— Так, пані, — сказаўгаспадар. — Імя Вашай Мосціўвесь гэты час нязменна было на нашых вуснах. Усе, каго пані бачыць перад сабою, найшчырэйшыя вашы прыхільнікі і самыя адданыя лёкаі — да скону.
Затым Белая Сарока села ў крэсла, ласкава размаўляла з кожным госцем, распытвала пра гаспадарку і прыбытак з фальваркаў, выказвала свае заўвагі і давала парады.
Хутка бег у гэтых размовах час. Гаспадар узяў са стала поўны келіх і сказаў:
— Давайце вып'ем за здароўе нашае пані.
I ўсе госці з поўнымі келіхамі ў руках закрычалі разам:
— Няхай жыве Белая Сарока! — I адным глытком выпілі да дна.
Яна ўстала з крэсла, дзякуючы ўсяму застоллю, пакаштавала віна і паставіла келіх на стол. Так амаль уся ноч прамінула ў размовах і віватах.
Ужо заранка паказалася на небе, заружавеліся воблакі перад узыходам сонца. Яна падзякавала гаспадару за гасціннасць, а гасцям за іх зычлівыя пажаданні, перамянілася ў Белую Сароку і вылецела ў вакно.
Кажуць, што яна гэткім чынам наведвала начамі ўсіх тых, з кім пазнаёмілася ў палацы пана Скамарохі, і ўсюды за яе здароўе лілося віно і гучалі віваты.
У хуткім часе пачалі спраўджвацца прадчуванні простых людзей. Тая страшная чараўніца патаемна разаслала ва ўсе бакі шкоднікаў, каб яны крьгўдзілі бедных сялян. Раскажу панам выпадак, які ў той час здарыўся недалёка адсюль у вёсцы Клішкове, там усе пра гэта і зараз успамінаюць.