Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

Роднай старонцы

Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
53.66 МБ
— А калі гэты скарб закляты і вартуюць яго злыя духі, ды немагчыма яго дастаць, бо ён будзе ўсё глыбей і глыбей апускацца ў зямлю, — тады толькі час страцім, а калі і здабудзем што, дык больш будзе бяды, як чаго добрага. Бо я чуў, што недзе дасталі з зямлі зачараваныя скарбы, і калі нехта ўзяў з іх толькі пенязь1, таму нейкая хвароба скруціла абедзве рукі.
— Брыдка слухаць. Пляцеш лухту, як дурны мужык. Мне ніякі пенязь не шкодзіць.
— А чаму ж разумныя і багатыя паны пакутуюць ад нуды і хвароб?
— Годзе. Збярэш заўтра людзей і вядзі на руіны. Я сам прыеду і пакажу, дзе пачынаць.
Аканом быў з засцянковае шляхты, заможны гаспадар, але верыў у тое самае, што і просты люд; згорбіўся ён і пайшоў выконваць панскі загад.
Яшчэ толькі паказалася сонца, а гурт сялян ужо стаяў на руінах і чакаў каманды. Калі прыехаў пан М., дык загадаў капаць глыбока на тым самым месцы, дзе заўсёды бачылі на камені Плачку.
Дол быў не глыбейшы, чым на паўтара локця2. Знайшлі мураваны склеп, дык раскапалі і вакол, каб адкрыць з усіх бакоў засыпаныя зямлёю сцены. Людзі працавалі не адзін дзень. Адпачынак іх быў кароткі: апоўдні, у самую спякоту. Нарэшце знайшлі жалезныя дзверы. 3 абодвух бакоў гэ-
‘Самаядробная манетаў грашовай сістэме Вялікага Княства Літоўскага.
2 Локаць — адзінка вымярэння даўжыні ў Вялікім Княстве Літоўскім раўняўся 64,96 см.
тага склада былі маленькія вакенцы, на якіх яшчэ моцна трымаліся жалезныя праржавелыя краты.
Выламалі дзверы і адчынілі гэты склеп, куды стагоддзяў колькі не заглядваў сонечны прамень, — глуха там, бы ў магіле. Заходзяць з агнём. Усіх апанаваў страх: паўсюль — пасярод і ля сцен — у розных паставах ляжаць шкілеты; косці рук і ног яшчэ ў цяжкіх кайданах. Здранцвелі людзі, гледзячы на такі жах.
— Здыміце кайданы з гэтых шкілетаў, — сказаў пан М., — і прывязіце мне. Варта захаваць гэтыя памяткі мінуўшчыны.
Завезлі кайданы пану. Ён, паказваючы іх гасцям і сваім суседзям, ганарыўся, што такія старажытныя рэчы здабьгў з зямлі, хоць з выгляду яны былі зусім падобныя да цяперашніх.
Косці нябожчыкавыя людзі сабралі, пахавалі ў адной магіле на бліжэйшых могілках, запрасілі ксяндза і з набажэнствам паставілі велізарны драўляны крыж.
Кажуць, што ў той самы вечар з'явілася Плачка ў сваім звычайным жалобным уборы, аздобіла магілу кветачкамі і, укленчыўшы перад драўляным крыжам, тварыла малітвы, заліваючыся слязьмі. Людзі бачылі гэта, але ніхто не падышоў да яе. Паглядаючы здалёк, яны адмаўлялі «Вечны супакой» за душы памерлых.
Яшчэ колькі вечароў Плачка малілася, пасыпала магілу кветкамі, але цяпер ужо яе ніхто не бачыў.
На беразе Палаты, за пяць вёрст ад горада, дзе гэтая рэчка мінае пушчы і набліжаецца праз абшары палеткаў да Дзвіны, з'явілася тая самая Плачка. Бачылі яе на пагорку, таксама пры захадзе сонца. Яна сядала на камень, які там ляжаў у засені разложыстых бяроз. Бачылі яе сяляне, ідучы дахаты пасля дзённае працы, і падарожныя, што вярталіся з горада ўвечары.
Разышлася вестка пра гэтуго праяву. Людзі, так як і ўсюды, мелі розныя меркаванні, але большасць трымалася тае думкі, што там ляжаць закапаныя ў зямлі скарбы. У Полацку некаторыя казалі, што ваколіцы іх горада і даўней
вельмі часта былі тэатрам вайны. Засталася легенда, быццам частка нейкага войска, зразумеўшы трагічнасць свайго становішча і баючыся, каб іх багацце не дасталося непрыяцелю, закапала золата і срэбра, якое мела пры сабе, на тым пагорку ў зямлю, паклала наверх дзікі камень, каб пазначыць гэтае месца, калі хто з іх вернецца шукаць схаваны там скарб. Але прайшлі стагоддзі, той камень ляжаў на тым самым месцы, а пад ім — некрануты скарб.
Чуючы такія размовы, колькі юнакоў, што жылі ў Полацку, дамовіліся між сабою, каб пайсці ноччу на той пагорак, дастаць скарб і падзяліць яго між сабою. Узялі патрэбны струмант і, калі ўсе спалі, выйшлі за горад.
Ноч была пагодлівая. Неба — высыпанае зоркамі, і поўня плыла ўверсе. Ішлі яны ціха і асцярожна, каб ніхто не сустрэў іх на дарозе. Мінулі касцёл св. Ксаверыя, дзе спачываюць астанкі законнікаў1 і абывацеляў гэтага краю. Пачуўшы на Спасе голас вартаўнікоў, што пераклікаліся між сабою, яны звярнулі з дарогі і доўга ішлі берагам рэчкі аж да самага месца.
Прыйшлі на ўзгорак, знайшлі дзікі камень. Палова яго была ў зямлі, а верх пакрываў сухі мох. Акапалі яго вакол і супольна сапхнулі з таго месца. Глыбока ў зямлю ўбілі рапіру. Востры канец стукнуў так, нібы крануў нейкую металёвую рэч. Бясспрэчна, тут скарб. Пачалі капаць.
Працавалі доўга. Часта паролі зямлю рапіраю. Скарб быў неглыбока, але пясок колькі разоў засыпаў яму. Стаялі нейкі час задуменныя: ім здавалася, што зачараваны скарб хаваецца глыбей, не хоча давацца ім у рукі.
Пакуль раіліся між сабою, што рабіць, з усходу паплылі чорныя хмары, закрылі ўсё неба і схавалі месяц. Зрабілася так цёмна, што яны адзін аднаго ледзь бачылі. Зацерусіў дожджык.
— Лепей будзе капаць, калі пясок зробіцца мокры, — сказаў нехта з іх. — Дык давайце не марнаваць часу.
I, падахвочваючы адзін аднаго, супольна пачалі капаць.
1 Манахаў.
Яму выкапалі доўгую і шырокую, такую, што ўжо лёгка не засыплецца.
Рыдлёўкі скрабуць па жалсзе.
— Чыгун! Чыгун з грашыма! — закрычалі ўсе з вялікай радасцю, але, калі абкапалі вакол і хацелі падняць чугун з зямлі, — убачылі, што гэта цяжкі жалезны панцыр. Ён закрываў грудзі шкілета, ля якога ляжаў меч, а на чэрапе — жалезны шалом-шышак. Стаяць усе задуменныя, бачачы, якім дзіўным чынам падманула іх надзея.
Тут адзін смялейшы кажа:
— Давайце пакінем гэты шкілет, а зброю забяром сабе. Няхай хоць яна будзе памяткаю пра гэтую ноч.
Толькі хацелі зрабіць гэтак — аж раптам маланка асвятліла пагорак, бачаць: стаіць Волат у жалезным панцыры, трымаючы агнёвы меч у іх над галовамі. Страх працяў сэрцы. Гром скалануў зямлю. I Волат такімі словамі азваўся:
— Нікчэмныя людзі! Золату і срэбру прадалі вы свае душы. Думаючы адно пра багацце, вы зняважылі прах Героя, які слаўна скончыў тут сваё жыццё. Прыйдзе час падняцца з магіл мёртвым, і вы будзеце зганьбаваныя перад усім светам!
Азваўся ў хмарах гром, і Волат знік.
Страх апанаваў іх душы. Доўга стаялі нема, як начныя здані. У святле бліскавіцы бачаць перад сабою пяском засыпаны дол, і здаецца, што на гэтым месцы зямля некранутая.
Забылі на пагорку рапіру і свае рыдлёўкі; забылі, якая дарога вядзе да горада; беглі праз лугі і палеткі, і здавалася ім, што той Волат з мячом у руках доўга гнаўся за імі.
Раніцаю вярнуліся ў горад. Знясіленыя, з бледнымі тварамі — нібы змучаныя цяжкаю хваробаю, са страхам успаміналі тое здарэнне. Расказвалі іншым, але не ўсе далі веры.
Пасля гэтага Плачку бачылі ў розных мясцінах паблізу горада, на могілках, сярод якіх стаіць мураваны касцёл св. Ксаверыя. Там, ламаючы рукі, хадзіла яна ад адной
магілы да другон, часам, як слуп мураваны, моўчкі стаяла над астанкамі нябожчыкаў. He адзін прахожы, мінаючы начной парою гэтыя мясціны, уцякаў спалоханы, нібы ад вампіра, і расказваў дзівы іншым.
Бачылі яе і ля касцёла св. Казіміра. Сядзела яна перад дзвярыма гэтай святыні ад захаду аж да ўзыходу сонца, няраз плакала ў полі, седзячы на камені або на беразе Дзвіны. Але плач яе і нараканні не шмат каму кранулі сэрца. Мала было такіх, што, узняўшы вочы ў неба, прасілі міласэрнасці Божай. Адны не зважалі, другія марылі пра скарбы.
— На маю думку, — сказаў Завальня, — гэта папярэджанне людзям, каб выправілі свае норавы. Але прыкра, што людзі цяпер такія разумныя, што ўсё яны ўжо ведаюць, ні ў якія цуды не вераць. Ім трэба скарбы, каб, не працуючы, мець усё, што толькі заманецца. Яны за золата прададуць усё тое, што нашы бацькі цанілі некалі даражэй за жыццё.
— Аднак няблага і скарбы пгукаць, — сказаўя. — Багаты чалавек шмат дабра можа зрабіць.
— Багаты чалавек можа шмат добрага зрабіць. Гэта праўда, — сказаў дзядзька. — Але няхай жа ён навучыцца перш пазнаваць і любіць тое, што ёсць дабро. А тады Бог зробіць яго годным уладаром зямных скарбаў, як таго старога чалавека, якому ў вакно кінулі асінае гняздо, і яно перамянілася на вачах яго ў залатыя пенязі. Людзі ганяюцца за багаццем не дзеля таго, каб рабіць бліжнім дабро, а каб нічога не рабіць або — што яшчэ горш — каб шкодзіць. Але што ж далей?
— Калі некаторыя нашы багатыя і вучоныя паны падарожнічаюць у шыкоўных фаэтонах або на ловах гойсаюць з ганчакамі па лясах, гарах і пустках, гэтая Плачка часта сустракае іх, нібы сірата, ва ўбогім сялянскім уборы, моўчкі падымае на іх блакітныя, слязьмі залітыя вочы, быццам просячы ў іх літасці, але з гэтых паноў ніхто на яе не зважае.
Недалёка ад возера Рабло, дзе цяпер на выспе стаіць мой дамок, калі пан Завальня ведае той край, пэўна,
бачыў ён Пачаноўскую гару, яна там вышэйшая ад усіх іншых. Схілы яе пазарасталі лесам, а вяршыня роўная і гладкая.
Пра гэтую гару між людзей розныя ходзяць апавяданні. Кажуць, што колісь там быў кляштар і касцёл, і хоць не відаць ніякіх знакаў, кажуць, быццам чуваць з-пад зямлі спевы і галасы званоў.
Іншыя расказваюць, што на самай вяршыні гэтае гары, уначы, у сваім жалобным уборы, упаўшы на калені, рукі і вочы ўздымаючы да зорак, малілася са слязьмі Плачка. Перад ёю адкрылася неба, найяснейшае сонечнае святло разлілося ўверсе гэтак, што ў лясах і на палетках прачнуліся ўсе птушкі і звяры і ад слёз гэтае кабеты ўтварылася крыніца жывое вады.
3 таго часу чалавек, які першы раз наведае вяршыню Пачаноўскай гары, той, хто раней не чуў пра гэтае дзіва, сустрэне чысцюткую крыніцу, а недалёка ад яе стаіць журботная сіраціна ў сялянскім уборы. Хто нап'ецца з гэтай крыніцы і пазнае сіраіу, той будзе вешчуном, усе таямніцы ўбачыць ён з вяршыні гары.
Узыходзілі людзі на гару. Былі і такія, што бачылі крыніцу і смутную сіраціну, аднак не зважалі на іх. Пачуўшы ад іншых пра тыя дзівы, узыходзілі другі раз, але ўжо не сустракалі нікога і не знаходзілі месца, дзе была тая крыніца.
— Няўжо гэта тая самая Плачка, якую бачыліў ваколіцах Полацка і ў іншых кутках Беларусі, прыходзіць у абліччы сялянскае сіраты?
— Пэўна, тая самая, — сказаў сляпы Францішак, — але людзі шукаюць адно выгод, поўныя пыхі, яны не пазналі яе, хоць яна па ўсім краі з'яўляецца ў адным вобліку. Ніхто яе не зразумеў.