• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    Сядае на каня, а побач рота Гатовая крычаць яму вітанне; Ён знак падаў рукой: замкнуць вароты I ехаць ціха, моўчкі, без пытанняў. А чэлядзі загадвае з палаца
    За мост на двор сумежны перабрацца.
    He ўздоўж гасцінца рушыла ўся сіла, Але направа павярнула долам.
    Перш між кустоў, узгоркаў калясіла, Пасля на шлях ізноў выходзіць колам. Вядзе іх змрочны яр праз зараснікі глогу
    Штораз далей, на светлую дарогу. Ад гарадской мяжы непадалёку, Адкуль мог вецер гром стральбы данесці, Вузенькая, прыкметная ледзь воку, Па лесе рэчка працякала дзесьці, Ля шляху ж разлівалася шырока I ў возеры гублялася нарэшце.
    Чарнела пушча над азёрнай гладдзю, А спераду — гары высокай паўнаўладдзе.
    Калі Літва дайшла да павароту, 3 гары тэўтонаў процьма наступала. Асвечваў месяц пікі, шлемы, роты...
    Вось бліснуў раптам выстрал самапала, За ім — стук капытоў, мячоў грымоты, I конніца тэўтонаў мурам стала.
    Вось так прыгожа, велічна, ўрачыста Панарскі бор уночы выглядае, Калі вятры асыплюць ліст дачыста, А ўся раса, што бісерам сядае, Замерзне ў серабрыстыя маністы.
    I дзівіцца хадок, прыйшоўшы з даляў, Што голле з серабра, а ліст з крышталю. Малюнак гэты князя абурае, Дык скочыў, меч ускінуўшы сталёвы, А ўслед дружына кінулася краем.
    Старых здзівіў напад так бесталковы: Чаму забыта тактыка старая
    I не гучаць каманды словы?
    Дзе хоча князь галоўны ўдар нанесці? Каму, дзе, як свае атрады весці?
    Дык Рымвід князеву спаўняе ролю — Наводзіць лад ужо сярод дарогі.
    Сціскае ўзгор'е ўвогнутым паўколлем: У цэнтр — хто ў латах, лучнікі — як рогі. Заўсёды так Літва займае поле.
    Па знаку — лукі схілены на ногі, Вурчаць цяцівы, вые стрэлаў хмара. «Ісус! Марыя!» — «Гоп! Ура! Бі з жарам!»
    I толькі дрэўкі пік скрышыўпіы ў скоку, Бліжэй самкнуцца, грудзі б'юцца ў грудзі... Чаму ж не суджана нашчадкаў воку Убачыць, як змагаліся там людзі?!
    Адны другім не саступаюць кроку, Вакол крык, гром шчытоў; меч не марудзіць — Ляцяць пад ногі пікі і галовы...
    Хто ўпаў з каня, таго даб'юць падковы.
    А князь вакол сябе мячом махае, Адважна ўецца ў самым пекле бою. Чырвоны плашч ягоны вораг знае, I ўсе пазналі герб яго на зброі, Дык адступаюць немцы з сечы, А ён ляціць, сядае ім на плечы.
    Але ж каторага вініць тут Бога, Што князь слабы? Хоць ворагаў ён гоніць I спрытна б'е, ды не забіў нікога.
    Па панцырах мячом бяссільна звоніць, А меч саслізгваецца раз за разам I не трапляе ці кладзецца плазам.
    Дык немцы бачаць, што ўцякаць не варта, Адважна падымаюць крык вялікі, Вяртаюцца, стаяць на месцы ўпарта, На князя лесам настаўляюць пікі.
    А ён ад страху болып знясілеў быццам, — He можа ад напасці той адбіцца.
    I галаве яго не быць бы цэлай: Тэўтоны насядаюць, б'юць, страляюць, Але раптоўнаю атакай Сімелай 3 бяды ліцвіны князя вызваляюць:
    Той князевы памылкі папраўляе, Той ад мяча сабою засланяе.
    Мінае ноч, зары ружовай косы На ўсходзе раскладаюцца ў хмурыне, Віруе бой, людзей ляжаць пакосы, I што далей, то больш і больш іх гіне. А бог вайны змагання важыць лёсы, Бярэ крывёй даніну з кожнай смерці, I шалі ўсё стаяць на той адметцы.
    Так Нёман, бацька наш ласкавы, дбалы, Сустрэўшы румшыцкага велікана, Рукою мокрай абхіне завалы, Капае дно і дзьмецца ўсхвалявана.
    А той, баронячыся ад навалы, Плячмі цяжар стрымоўвае старанна. He рушыцца скала з рачнога ложа, I рэчка каменю ўступіць не можа.
    Дык немцы, каб дабіцца перамогі, Апошніх ратнікаў з гары з запасу Кідаюць на Літву ў парадку строгім. Вядзе сам комтур баявую масу На аслабелых з ран і ад знямогі I, перастроіцца не даўшы часу, Ламае строй, вядзе ў ім барозны... Ды раптам крык з гары пачуўся грозны.
    Адразу ўсе ў той бок кіруюць вочы. Там рыцар быў. I як з лясной яліны Шырокім ценем стройных кос жаночых, На снег кладуцца чорныя галіны, Так чорны плашч адзеў яго ў змрок ночы, Бо чорны быў і шлем, і конь былінны. Ускрыкнуў тройчы, рынуўся ўніз громам, Ды з кім, супроць каго ён — невядома. Дабег да немцаў і ў натоўпе тоне.
    He ўбачыш бітвы, але грукат, крыкі Падказваюць, дзе ў жудасным разгоне Грыміць мяча яго пярун шматлікі. Там знікне шлем, там стройны сцяг абсядзе, I раць бяжыць на ўсе бакі ў бязладдзі.
    I як у цёмнай пушчы лесарубы, Калі б дзялянку высекчы жадалі, Пашлюць сякеры ў ход і пілаў зубы; Глядзіш, там-сям вярхі дрэў пазнікалі, А ў просеках паклаліся пні ў зрубы, I ўбачыш і людзей, і бляск іх сталі — Вось так, між немцаў высекшы праломы, К Літве выходзіў рыцар незнаёмы.
    Спяшайся, рыцар, ажыві адвагу, Знямоглых падмацуй, ратуй ад гора! Бо немцы здабылі ўжо перавагу — Ліцвінам пікі болей не апора, А комтур той крывёй патоліў смагу I ўжо шукае ў полі Літавора.
    Аж вось абодва павярнулі коней I ўжо збліжаюцца на ўсім разгоне.
    Князь Літавор падняў свой меч для ўдару, А комтур пальнуў з перуновай зброі. Хвалюецца Літва, праз дыму хмары Глядзіць на князя ў страшным неспакоі. На жаль, не біцца ўжо табе, ўладару!
    Пусціў паводдзе, меч апаў з рукою, А сам з сядла сплывае на дарогу, Ды тут бягуць яму на дапамогу.
    Ускрыкнуў чорны муж і чорнай хмарай, Сыпнуўшы вокал перуновым градам, Рвануўся да забойцы з грознай карай. Ледзь толькі з першым стрэліся нападам,
    Умомант комзур на зямлю злятае, I конь над ім узвіўся капытамі.
    Да князя праз натоўп усхваляваны Падскочыў рыцар, рве зашчэпкі латаў, Здымае панцыр, кроўю сфарбаваны, Знайшоў прастрэл, ды ледзь яго пакратаў, Як кроў нанова палілася з раны. Свядомасць князева святлее з болю, ён здзіўлена глядзіць на наваколле I зноўку хоча шлемам засланіцца.
    Сказаў пайсці ўсім прэч, хто тут сабраўся, А Рымвіду загад даў нахіліцца.
    «Канец ужо мне, — ціха адазваўся, — He руш грудзей, шануйце таямніцу. Няма ратунку, бачу, мне ад смерці, Вязіце ў замак — там хачу памерці».
    Глядзіць і дзівіцца стары ваяка, He верыць сам сабе, дык зрок узносіць, Руку ўпускае, над якою плакаў, Уздрыгвае, лоб пот халодны росіць. Цяпер пазнаў ён голас, чуты ўчора.
    О, гэты голас быў не Літавораў!
    Тым часам рыцар Рымвіду ў трывозе Паводдзе кінуў, зноў прыпаў да пана, Сказаў, каб коней кіраваў к дарозе, А сам, абняўшы князя ўсхвалявана, Заціснуў рану на грудзях рукою, Даў знак, і ўтрох імчацца з поля бою.
    А вунь і горад, замка камяніца, Народ цікаўны выбег на спатканне, А тыя шпораць коней, каб прабіцца Хутчэй, і, між агульнага маўчання,
    Спяшаюцца за мурам зачыніцца. Спусцілі мост і загадалі строга He выпускаць і не ўпускаць нікога.
    Вяртаюцца дружыннікі ў сталіцу, Аднак, хоць мужна адстаялі волю, Ніхто не цешыцца, не весяліцца, Усім ад жальбы цісне сэрца з болю. Трывожна ўсе пытаюцца пра пана: Што з ім? Дзе ён? Ці лёгкая хоць рана?
    Што ў замку дзеецца, ніхто не знае, Бо ўзняты мост, зачынены вароты, Ды з моста вось сышло, кусты мінае Народу шмат на нейкія работы.
    I вось гурт секчы дрэвы пачынае, Пасля ствалы, галлё, снапы чароту У горад носіць, возіць на падводзе, Дык страх і жаль расце ва ўсім народзе.
    Там, дзе меўхорам бог пярунаўладны I бог, які вятрамі злосна свішча, Дзе коні ды валы, авечак стады Штодзень кроў пралівалі ў папялішча, Касцёр кладуць пад самыя аблокі, На дваццаць сажняў доўгі і шырокі.
    У цэнтры дуб стаяў, а між бярвення Крыжацкі комтур на кані маіугным Сядзеў цяпер у поўным узбраенні, Да той дубіны ланцугом прыкуты. Той самы гэта пасланец нязгоды, Забойца князеў, Дзітарых з Кніпроды.
    Бягуць мяшчане, рыцары, жанчыны, Але маўчаць усе, ніхто не смее
    Назваць уголас зборышча прычыны. Абняты страхам, жалем і надзеяй, Глядзіць народ збянтэжаны на замак I настаўляе слых на той напрамак.
    Аж вось труба зайграла гулка з вежы, Спадае мост, і брама заскрыпела, I шэсце ў чорных рушыла адзежах, Усклаўшы на шчыты героя цела. Пры ім меч, піка і калчан стрэл свежых — Усё на чырвані плашча зіхцела.
    Аблічча князя не відаць, забрала Цяжкога шолама яго схавала.
    Дык вось наш князь! Пан горада і краю! Рукі нястомнай муж, герой вядомы! Ці немцаў біць, ці гнаць арду нагаяў, Ці клапаціцца пра ўсіх без стомы! Чаму князь звычай даўні парушае, Вандруючы ў нябесныя харомы? Бо старажытнасць наша тут, бывала, He так князёў, дзядоў сваіх хавала. Чаму з табою не ідзе да неба Слуга, які таптаў з табой дарогі?
    Чаму не йдзе з пустым сядлом, як трэба, Твой сябар верны — конь аленяногі; Дзе ганчакі, дзе сокал дальнявокі?
    Дзе зграя, слаўная за нюх далёкі!
    Шумеў натоўп. Байцы ўзнімаюць цела На верх кастра, мёд, малако ўзліваюць. Труба зайграла, флейта засвірчэла, I вайдалоты сумны гімн спяваюць. Бярэ адзін паходню, нож ахвярны... «Пастойце!» Сталі. Муж над'ехаў хмарны.
    «Хто ён? — пытаюць. Хто той храбры рыцар?» Пазнала войска: ён на полі ўчора,
    Калі Літва ўжо не магла адбіцца I немцы акружылі Літавора, Надбег, адвагуўзняў, прагнаў трывогі, Сек крыжакоў, збіў комтура пад ногі.
    Вось што пра чорнага героя зналі. А сёння — конь той самы, плашч і зброя. Ды хто ён? I з якой з'явіўся далі?
    Здымае шолам... Гляньце на героя! Дык гэта ж князь! Зірніце на аблічча! Спярша заціхла грамада нямая, Ды радасць з сэрца люду голас кліча, I грамада крычыць, што сілы мае: «Жыве наш князь! Жыць будзе з Літаворам!» I гэты бурны крык ляціць аж к зорам.
    Стаяў ён сумны, бледны, адзінокі, А гул грымеў, разносячыся рэхам. Узняў чало і паглядзеў навокал, За крыкі лёгкім дзякаваўусмехам. Ды ўсмешка не была з душы пачата, He з тых, што асвятляюць твар і вочы, А нейкаю здавалася крылатай, Што, ледзь з'явіўшыся, сарвацца хоча, Што твар ледзь так сагрэе і асвеціць, Як рукі мёртвага вяночак з вецця.
    «Падпальвайце касцёр!» Паплыў дым сіні... А князь пытае: «Знаеце, чые тут Гараць астанкі? — Ціша ўтой хвіліне. — Пад зброяй мужа бачыце кабету, Жанчыну целам, духам гераіню!
    Адпомсціў я — яна ж пайшла са свету!»
    Сказаўшы, ўзбег на лоўж, прыпаў да мілай, I хмара дыму ўраз іх засланіла.
    ЭПІЛОГ ВЫДАЎЦА
    Калі ты ўсё, чытач, прагледзеўшы цярпліва, Канцом не задаволены, што і не дзіва, Бо хай цікавасць спраў як след не разматае, Дык тая, ненасычаная, запытае:
    Чаму князь жонку выправіў, а сам застаўся? Чаму прыбыць раней на бой не пастараўся? Ці мо сама княгіня рушыла ў вір бою? Чаму ўзняў Літавор сваю на немцаў зброю? Шукаць адказаў дастатковых — што карысці? Бо ведай, што і аўтар той, які калісьці Пра гэта напісаў (ён быўтады у месце), Спісаў, што знаў ці чуў, але маўчаў аб рэшце, He могучы ў адно звязаць усіх выпадкаў I не жадаючы сфальшывіць іх здагадкай. Як ён памёр, забраў я рукапіс старога