• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    Вось так, з'яднаная любоўю, згодай, Яна развеяць князеў смутак можа I дзеліць з ім не толькі сэрца, ложак, Але і справы ўлады над народам. Вайна і суд, паход ці змова Залежыць часта ад княгіні слова, Хоць гэта іншым цалкам невядома. Княгіня не раўня была кабетам, Якія ўладаю сваёй над домам He могуць не хваліцца перад светам. Яна перад чужым таіла вокам, Якую сілу ў сэрцы мужа мела, I мала з тых, што там жылі, пад бокам, Пра гэта знала, праўду разумела.
    А вось стары разумны Рымвід ведаў, Дзе ёсць яшчэ адзіная апора, I ён княгіні стаў выкладваць скора, Што думаў і што з княжай знаў бяседы: Тут выйдзе даўніх звычаяў абраза I ганьба ўсім ад князевых наказаў. Гражына вестку прыняла з трывогай, Але яшчэ валодае сабою, Нібы не верыць доказам старога, He паказаўшы тварам неспакою. «Не ведаю, — сказала, — я, ці многа Жанчына зробіць князевай рукою. Вядома мне, што ён і без парады Умее бачыць і даваць загады.
    Калі, аднак жа, ўспыхне гневу бура I сэрца князева трывожыць будзе,
    Калі, як робяць маладыя людзі, Ён пойдзе следам за сваёй натурай, Пакіньма. Час і ціхая заўвага Раз'ясняць думкі і запал астудзяць, Сатрэ няпамяць, сказанае блага. Дык хай за ім пабудзе перавага».
    «Прабач, княгіня! Тут не тыя словы, Што па гарачай выскачаць хвіліне, 3 якіх пасля не помніцца й паловы. Тут не такі намер, што ў блытаніне Жаданняў, дум з'явіцца ўміг гатовы I, нібы дым, закружыцца і згіне.
    Бо іскры — знак, што дух палае жыва, А дым — прадвеснік жудаснага ўзрыву!
    He сёння я ля княжае асобы — Дванаццаць год прабыў яго слугою, Але не памятаю нават спробы Так доўга, шчыра гутарыць са мною. Загад пайшоў, хоць нам не даспадобы, Каб зрання, перад зоркаю другою, Сабрацца к Перасекавай магіле Усёй дазвання нашай збройнай сіле».
    «Што чую! Заўтра? Заўтра ўжо ён едзе? Я не хачу, каб чуткі ўсцяж краіны Пайшлі, што кроў была праліта недзе I хтось загінуў за пасаг Гражыны. Пайду я і на першай жа бяседзе...
    Цяпер пайду, хоць познія гадзіны, I перш чым ночы адплывуць туманы, Я веру, дасць адказ ён пажаданы».
    I разыходзяцца пасля размовы, Трывогу ў сэрцы несучы абое: Княгіня хутка са сваёй паловы Пайшла цішком у князевы пакоі,
    А Рымвід цераз двор паўз прыбудовы — Пад дзверы князевы. I ў неспакоі, Увайсці не смеўшы, на парог сядае, Да шчыліны ўсім тварам прыпадае.
    Чакаў нядоўга. Засаўка скрыгоча — I постаць нейкая мільгнула ў белі. »Хто там?» — сарваўся князь з пасцелі. «Тут я», — быў голас у адказ жаночы. I словы гутаркі зашапацелі.
    Хоць Рымвід ведаў змест, ды рэха ночы Глушыла галасы, якія ў зале Аб сцены біліся і прападалі.
    Гаворка то мацнела ўсхвалявана, To заціхала, слова зловіш рэдка. Чуваць больш голас панін, рэдка — панаў, Ен больш маўчаў, нібы ўсміхаўся едка. Яна мо ўкленчыла там нечакана,
    Бо ўскочыў з ложка князь ад просьбы гэткай, Тлумачыў нешта хутка і нервова, Пасля замоўк і не сказаў ні слова.
    I стала ціха. Постаць тая ў белі Пайшла к дзвярам, і кляпнулася клямка. Упрасіла? Ці спрачацца не схацелі? Вярнулася ў сваю палову замка Княгіня. Князь падаўся да пасцелі, Адразу лёг. Магчыма, гэта ціша Ізноў яго ў сон моцны закалыша.
    А Рымвід, пастаяўшы час каторы, Пайшоў і бачыць: з левага балкона Слуга з паслом вядзе перагаворы. Наставіў вушы, ды не чуў і тону, Бо вецер сеяў гукі па прасторы. На браму паказаў слуга тэўтону, I Рымвід зразумеў размову скора. Ускіпеў крыжак за гэткую абразу —
    I на каня ў сядло ўзляцеў адразу. «Клянуся крыжам, — верашчаў у злосці, — Каб не паслом я быў у вас сягоння, Мне за абразу паплаціўся б хтосьці Адпомсціў бы я гэтаю далонню!
    Сярод манархаў жыў я з маладосці, Але і ў тых, што ходзяць у кароне, He меў таго, што ў гэтага паўпанка: Пад чыстым небам дачакацца ранка I прэч ісці пры ўсім прыдворным збродзе! Асцерагаю: нас не ашукае Паганскі выкрут і дарма не пройдзе!
    Глядзі, ён нас на Вітаўта склікае, Каб тут на нас напасці з ім у згодзе! Убачым жа, ці Вітаўт вас прыкрые Ад тых мячоў, што ў вас вісяць над шыяй!
    Скажы ж ты князю, а не дасць ён веры, Спытае хай, я паўтарыць гатовы Яму разоў хоць дзесяць тыя словы, Бо слова рыцара ў той самай меры Непарушальнае, як слова веры, Mary мячом пацвердзіць гэта з ходу: Вы тую яму, што для нас капалі, I на сваю падрыхтавалі шкоду, Глядзіце, сёння ж каб туды не ўпалі!
    Вам кажа Дытрых Гальштарк фон Кніпродэ, Тэўтонскі комтур. Кнехты, паскакалі!»
    Крыху счакаў тэўтон ды па хвіліне, Нічога не пачуўшы, ў цемры тоне. Ледзь часам зброя блісне на даліне, Часамі звякне сталь на каляіне, Часамі данясецца ржанне коней. Атрад змяншаецца і цалкам гіне За ўзгоркам на залесеным адхоне.
    «Шчасліва едзьце! Дай Бог каб ніколі Вы болып не ездзілі тут нашай сцежкай! — Прамовіў Рымвід ім услед з усмешкай. — Хвала княгіні! Праз яе ж найболей Такая змена! Ну цяпер мне хто тут Пахваліцца, што сэрцы іншых знае? Той гнеўны голас — доказ цвёрдай волі, Пра слова вернага слугі не дбае!
    Пазычыў бы, здаецца, ў птушак лёту, Каб рынуцца на Вітаўта ўсёй сілай, Слаўцо ж мядовае, усмешка мілай Уміг адбілі да вайны ахвоту.
    Ну што ж, забыўся я, сівабароды, Пра іх гады і пра закон прыроды!»
    Вось так гаворачы, ўзнімае вочы — Мо промень лямпы дзе на краты ляжа, Але дарма — навокал цемра ночы. Тады назад на ганак зноў пакрочыў. Бо, можа, князь пазваць яго накажа. Дарма чакаў, пытаўся ў варты княжай. Ідзе пад дзверы: цішыня ў пакоі, Відаць, князь моцна спіць. Тут штось не тое...
    Тут дзіва нейкае! He ясна штосьці, Якою сёння ўсё ідзе дарогай: Вось толькі што выкрыкваў князь ад злосці, Збірацца на вайну загадваў строга, А спіць дагэтуль. Думаў ехаць рана, Вунь раць даўно стаіць ужо ў чаканні, А немцаў так адправілі пагана.
    Хто ж вынес той загад? Прыдворны панін!
    «Наколькі зразумеўя з іх размовы, Хоць слоў і не пачуў амаль ні разу, Ды просьбы, голас пана так суровы?.. Няўжо яна без князевага ўказу На крок такі рашылася бядовы,
    Так верачы у моц сваёй пяшчоты?
    Каб не прыйшлося ёй трымаць адказу 3-за гэткія ўсёй справы павароты! Хоць смеласцю яна даўно здзіўляла, Ды сёння меру яўна перабрала!» I тут пасланец зблытаў разважанні: Падходзіў ціха і міргаў здалёку — Маўляў, хадзі хутчэй, бо кліча пані. На ганкуўжо сустрэлі пакаёўку, А ў сенях і княгіня сустракае — Старога ўводзіць, дзверы замыкае.
    «Стары мой дружа, кепскія падзеі, Але ж у роспач кідацца не трэба; Калі ўжо сёння нас звялі надзеі, Дык заўтра мо ласкавей будзе неба. Цяпер маўчаць нам трэба вельмі строга — I з войскам, і паміж сабою.
    Пасла адправім, хай жджэ дня другога, Каб сёння князь паспешнасцю сваёю He абяцаў яму таго чагосьці, Што будзе рад вярнуць, астыўшы з злосці.
    А ты не бойся! Як яно ні будзе, Намерам пана гэта не пашкодзіць. I войска гэтаксама ўміг прыбудзе, Калі ўсё ж князя час не ахалодзіць. Збірайся ехаць, ды яго намеры У мяне, прызнаюся, не будзяць веры.
    Пераступіўшы ледзьве ў дом парогі I ледзь адклаўшы баявую зброю, He адпачыўшы ані дня з дарогі, Няўжо сягоння зноў шукаў бы бою?»
    «Што чую, пані?! Тут няма адкладу! На жаль, пустыя нашы разважанні!
    Ўжо запозна! Бачу я з загадаў, Што князь не будзе думаць аб чаканні, Але пабачым... Ды ўсё ж наколькі Карысныя былі ў вас з ім размовы?» Гражына адказаць хацела, толькі Тут перашкодзіў выпадак ім новы. Пачуўся тупат конскі на дзядзінцы, Задыханы пасланец убягае, Прыносіць вестку ён, што там, пад гаем, Па Лідскім прабягаючы гасцінцы, Разведка наша языка дастала, Што конніца тэўтонаў выйшла з бору, За ёй — абоз, пяхоты йдзе нямала I што, здаецца, на світанні, скора Крыжацкія перадавыя часці На замак раптам думаюць напасці.
    «Дык хай цяпер да князя Рымвід скочыць, Каб разбудзіць яго і хутка ўрадзіць, Ці абарону ў замку лепей ладзіць, Ці ў полі немцу глянуць смела ў вочы?» Разведчык раіць падысці употай, Бо ўжо яны не вельмі і далёка, На конных выскачыць і ў момант вока, Перш чым гарматы прыпаўзуць з пяхотай, Разбіць райтараў. «I абавязкова, Як толькі конных вояў паразносім, Уміг фускнехтаў возьмем пад падковы I гадавае племя гладка скосім».
    Здзівіла моцна Рымвіда навіна, Ды больш яшчэ здзівілася Гражына.
    «Скажы, а дзе паслы?» — пытае ў пажа, А той маўчыць, збянтэжаны пытаннем, Глядзіць княгіні ў вочы з хваляваннем. «Што чую, пані? — ён нарэшце кажа. — Ці ж вы забыліся, што з волі княжай,
    Як пеўні праспявалі час паўночы, Загад вы князеў мне перадавалі Сказаць паслам, каб марна не чакалі, Бо ён наогул іх прыняць не хоча!»
    «Ах, так, — адказвае спакойна быццам, Ды ў гэты момант галаву схіляе I злёгку пачынае мітусіцца. — Так, праўду кажаш, я прыпамінаю...
    I як жа я магла аж так забыцца!
    Бягу — не! стойце, або... я ўжо знаю...» Стаіць, маўчыць. Прыжмуранае вока, Чало — уніз, відаць, што ў ім трывожна Намер якісьці цьмяны дзесь далёка To ўспыхне, то адступіць асцярожна, To твар акрые змрочнай павалокай. Намер, відаць, якісьці вельмі важны, Абдумала і робіць крок адважны.
    «Ну так, іду будзіць яшчэ раз пана... Хай войска ўраз выходзіць на дарогу! Сядлайце хутка князю верхавога, Выносьце зброю, што нарыхтавана! Хутчэй, і не ўпусціць найменшай рэчы! Загадваю цяпер вам імем князя. Адказнасць на цябе кладу, старэча. Куды, чаго ідзём, ні ў якім разе Ніхто няхай не ведае да ранку.
    Ідзіце князя сустракаць на ганку!»
    Пабегла, зачыніўшы з трэскам дзверы. Пабег і Рымвід, ды спыніўся хутка: Куды? Чаго? Гатовы ўжо жаўнеры, Загад дайшоў да кожнага закутка! Дык уздыхнуў і збавіў трохі кроку, Спыніўся, звесіў галаву на грудзі I думкамі яе няспынна нудзіў, Бо ў нейкім дзіўным непраглядным змроку
    Таўкуцца думкі гуртам, бездарожжам, Абняць іх розум стомлены не можа.
    «Дарма чакаю. Блізка ўжо і ранак, А дзень загадкі, пэўна, ўсё развяжа. Пайду да князя, што цяпер ён скажа». I ўжо ўзыходзіць пачынаў на ганак, Як раптам дзверы скрыпнулі абое I Літавор з'явіўся на парозе
    У сваіх даспехах, вопратцы для бою, У поўнай баявой і грознай позе. Сталёвы шлем, чырвоны плашч на зброі I панцыр лёгкі, верны перамозе, У левай шчыт з залочанай аправай, А пояс ад мяча ў руцэ нёс правай.
    Бядой ці гневам быў усхваляваны, Ступаў няроўным і няпэўным крокам, Hi рыцара ніводнага, ні пана Ласкавым не хацеў пацешыць вокам. 3 дрыжаннем лук прыняў з калчанам I меч падперазаў над правым бокам. А хоць памылку гэту бачыў кожан, Ніхто адважыцца сказаць не можа. Сыходзіць з ганка, зброі пазалота Вітае ўжо крывавае світанне.