• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    Бо ты даверу варты, чалавеча: Юнак у бітве, ў радзе ты — старэча. Хоць адкрываць я не люблю бясконца Таемных спраў сваіх чужому воку — Намер, які народжаны у змроку, Да часу нельга выстаўляць на сонца — Падрыхтаванае няхай павісне I, як пярун, ударыць перш, чым блісне. Я коратка пытанні ўсе збываю: «Калі?» — «Ужо». — «Куды?» — «На Русь. Да Жмудзі» «Не можа быць!» — «Павінна быць, і будзе!»... Табе ж душу цяпер я расхінаю.
    Таму загады я такія выдаў, Таму іду раптоўна і пры зброі, Што Вітаўт нездарма стаіць пад Лідай — Намер нядобры, ведаю, ён тоіць: Задумаў ён мяне ў свой стан занадзіць, Каб там забіць. Збіраўся, словам, здрадзіць.
    Ды ў нас з магістрам Ордэна тэўтонаў Заключан дагавор: ён мне за збожжа Сваёю збройнай сілаю паможа Забраць, што нам належыць па законе. Калі паслы магістравы за ровам, Дык гэта знак, што ён трымае слова. I перш чым згаснуць зоры Задыяка, Мы вырушым, а недалёка ў полі Прымкнуць да нас тры тысячы ваякаў На конях і пяхоты значна болей.
    3 яго дазволу, пры самім магістры, Я выбраў крыжакоў прыдатных к бою — Вялікіх, дужых і на конях быстрых, У панцыры закутых з галавою.
    У сечы кожны з іх мастак вялікі I лепш за нашых ужываюць пікі.
    А ў кнехтаў ёсць жалезныя гадзюкі, Якіх накормяць волавам і сажай, На ворага ўзвядуць, узяўшы ў рукі, I дражняць іскрай. Гад агонь развяжа I б'е ці раніць з перуновым гукам Таго, каго стралок яму пакажа. Так, трапіўшы ў агонь такі шалёны, Наш прадзед Гедымін паў ля Велоны.
    Гатова ўсё. Пара даўно настала, Цяпер жа Вітаўт, пэўны ў сваёй сіле, Трымае ў Лідзе абаронцаў мала, Дык нам ускочыць толькі і — накрылі!»
    I Рымвід пад ударам гэтай весці Стаяў знямелы ад здзіўлення, ў жалі, А думкі спрэчным гуртам наляталі, Дык зноў стараўся іх да ладу звесці. Ды справа пільная — далоў чаканне! 3 вялікай крыўдаю прамовіў «Пане! Я не магу сваім вушам даць веры! На брата брату трэба ўзняць далоні? Вось ён на немцах вышчарбіў сякеры I вострыць іх супроць сваіх сягоння! Нязгода — зло, ды скончыцца бядою Яднанне гэта. Мы ж — агонь з вадою!
    Бывае часам, што сусед суседа, 3 якім ці мала год прабыў у злосці, Абдыме, змякчыць сэрца напаследак, I сябрам назаве, і клікне ў госці.
    Шмат горш, аднак, чым гнеўныя суседзі, Жывуць з сабою ліцвіны і ляхі, Ды і яны ў супольнай п'юць бяседзе, Адны спачынак іх вартуюць дахі, Мячы іх лучацца ў супольных войнах. Але шмат горш, чым ліцвіны й палякі, Спрадвеку ў нас не могуць жыць спакойна
    I ўсцяж ваююць людзі і вужакі. Аднак калі ліцвін к сабе ў парогі, Як госця добрага, прымае вужа I для хвалы багоў, пакінуўшы трывогі, Яго ён корміць, дах дае для сцюжаў, Тады паўзе яму гад свойскі ў рукі, 3 ім разам п'е і есць з той самай міскі, I мірна цела доўгае гадзюкі Дзіця спаўе, улезшы ў глыб калыскі.
    А вось змяі крыжацкай не аблашчыш, Hi просьбай, хабарам, хоць лезь са скуры. Ці ж мала ўперлі прусы і мазуры Зямлі, дабра, людзей у тую пашчу? Пажэрла столькі ўжо, а не зарвала — На рэшту квапіцца, і ўсё ёй мала!
    Калі мы не з'яднаемся, загінем.
    Дарма штогод наладжваем паходы, Іх вёскі палім, крышым іх цвярдыні, Пракляты Ордэн верх бярэ заўсёды! ён змей, якому галаву ссякаюць, Замест якой дзесяткі адрастаюць. Усе адсеч! Дарма той траціць сілы, Хто хоча прымірыць нас з крыжаносцам! Зайдзі ў палац, зірні ў будан пахілы, He знойдзеш больш ні ў горадзе, ні ў вёсцы Таго, хто б іх хлусні даў веры, Каб іх не абмінаў, як той халеры, Каб не сказаў, што лепш загінуць сёння, Чым іхняй дапамогі дачакацца.
    Жалеза лепш гарачае ў далоні Сціскаць, чым з немцам за руку вітацца!
    Што Вітаўт страшыць? Ці ж без чужаніцы He зможам разгарнуцца мы ўжо ў полі? Ці ж справа ўжо дайшла да той граніцы, Што не рашыць яе па добрай волі?
    Ці ж самі мы не ўрадзім анічога, Збярогшы зброю нашу на чужога? Чаму ты ўпэўнены, што тыя словы Пра Вітаўтавы здрады і намеры He выдумка, не закід нейкі новы? Пашлі мяне да князя, я праверу, Адновім дагавор...» — «Пакінь, Рымвідзе, Мы знаем Вітаўтавы дагаворы. Такі дзьмуў вецер на яго йшчэ ўчора, А сёння іншае на думку прыйдзе. Я ўчора верыў, што ён праўду кажа, Што можна Ліду браць мне на ўладанне, А сёння ён другое штось наважыў. Прыкмеціўшы, што войска ў нашым стане Паменшала, бо частку я адклікаў, Стаіць пад Вільняй з сілаю вялікай I весткі распускае, што лідзяне Мяне прыняць за пана не схацелі. Ён хоча Ліду ўзяць сабе! Круцель ён! А мне ўжо быццам іншы край дастане! Русь, пэўна, голую! Варагаў багны! Бо, па-ягонаму, там наша месца. Ён гоніць нас, братоў, але аб'есца, Сціскаючы Літву ў кулак свой прагны! Глядзі, што робіць! Як стаў падбірацца: Ён б'е ў адно, хоць цераз дзве дарогі. Адзін хацеў бы над усімі ўзняцца I ўсю раўню зваліць сабе пад ногі. Ці ж мала, што краіны нашай людзі На конях дзень і ноч з ягонай ласкі? Скаваныя жалезам нашы грудзі, I да галоў папрырасталі каскі.
    На бітву з бітвы, у паход з паходу, Мы ўжо ўвесь свет аб'ехалі наўкола: На крыжакоў або на Татры-горы Ішлі трафеі браць у польскіх сёлах, Адтуль ізноў па стэпавым прасторы Ганялі мы вандроўнага Магола.
    А што багацця з замкаў наламалі, Чаго не знішчыў меч з дабра чужога, Ці голад не даеў, з агню дасталі — Зганялі, неслі ўсё к яго парогам. Ён з нашай працы сілай абрастае. Ад фінскіх водаў да Хазараў мора — Яго зямля з народам і пустая!
    А як жыве! Які ягоны горад!
    Нямала ў немцаў замкаў, безумоўна, Каб бедны прускі люд аблытваць страхам, Ды не зраўняцца з Вітаўтавым гмахам, Hi з віленскім, ні трокскім на азёрах! Прыгожая даліна ёсць пад Коўнам, А як па ёй русалкі ўвесну, ўлетку Траву рассцелюць ды рассыплюць кветкі, He знойдзеш прыгажэйшай на ўсім свеце. Павер мне! У Кейстутавага сына Свяжэйшая трава і кветкі ў клеці! Падлога гэткай выслана тканінай, На сценах гэткія вісяць фестоны Усё з золата і кветак палымяных...
    He лепшы, можа, твор багінь натхнёных, Чым творы працы ляшскіх паланянак. Шкляныя шыбы ў вокнах, дзёрзка ўзнятых, Прывезеныя з далечаў бясконцых, Блішчыць, як бляха панцыраў багатых Або як Нёман пад вачыма сонца, Калі прагляне з-пад снягоў пухнатых.
    А я што маю за турботы й раны? За тое, што з дзіцячых год, з малога, 3 пялёнак быў у панцыр закаваны, Я — князь, нібы татарын, жыўубога? У сядле ўвесь дзень, не спаў як след ніколі, Ці раз прастойваў ноч усю ў засадзе, А ўранні зноў бег па крывавым полі. Равеснікі ж мае якраз у садзе Яшчэ скакалі на кіях, калолі
    Адзін другога пікамі з лучыны Пад вокам маці ці сястры-дзяўчыны, Якіх ваеннай цешылі забавай.
    А я татарына ўжо гнаў з айчыны Ці супраць ляха выступаў са славай.
    А вотчына мая з часоў Эрдвіла Каб хоць на пядзю пашырэла. Зірні вунь: вал дубовы пакрывіла, А цэгла ў сценах дома пачарнела. Прайдзі пакоі — ўсё, як за вякамі! Дзе шкло ў мяне? Трафеі дзе з металаў? Заместа золата — вільготны камень, Замест кілімаў — мох расце з парталаў! Што вынесці жадаўя з кожнае выправы? Багацце? He. Нічога, апроч славы!
    А славаю вышэй за ўсе галовы Узняўся Вітаўт і заняў высоты! Яго імя, нібы імя Міндовы, Сягоння славяць нашы вайдалоты. У гуках песні ці на струнах звонкіх Вякамі Вітаўт будзе жыць, не змеркне! А вось пра нас ці будзе хоць гамонкі? Хто з забыцця імёны нашы верне?
    Мы не зайздросцім. Ворагу для згубы Няхай расце сабе ў багацці, ў славу, Але хай прагныя не точыць зубы На тое, што належыць нам па праву. Ці ж так даўно, у часе міру, згоды Ад гвалту здрыганулася сталіца?
    Ці ж так даўно ён скарыстаў з нагоды, Каб з вотчын сына Ольгерда пазбыцца I завалодаць імі? Уладу любіць!
    Яго ганец, нібы пасол Крывейты, Князёў скідае, узвышае, губіць!.. Пара ўжо кончыць з гэтым, зразумей ты!
    Больш на сабе мы ездзіць не дазволім! Пакуль дыханне мне уздымае грудзі, Пакуль рукі жалеза слухаць будзе I конь крылаты будзе несці полем — Той конь, якога з крымскага паходу Я ўзяў сабе і даў табе другога, А дзесяць іншых роўнага ім ходу Раздам, хай толькі прагучыць трывога,— Пакуль мой конь... пакуль магу яго я...» Тут гнеў здушыў яму і дух, і словы. Замоўк, ды раптам зазвінела зброя, Ускочыў, задрыжаў, на ўсё гатовы. Які ж прамень заззяў над ім высока? Як зорка, адарваная ў блакіце, Ляціць і жар страсае з доўгай ніці, Так меч пад столь шугнуў і ў момант вока Падлогу секануў, аж ад удару Азваўся камень іскрамі пажару.
    I зноў глухое надышло маўчанне, Ды князь сказаў: «Дарэмныя размовы, Вось ноч ужо даходзіць да паловы, Другое пеўняў блізіцца пяянне... Загад вядомы: будзьце ўсе гатовы, Я лягу, адпачыну трохі духам, Бо цела так адольвае знямога.
    Тры дні не спаў! Хоць звонку цёмна, глуха, Ды маладзік святлом пальецца з рога, На досвітку ж чакае нас дарога.
    Нашчадкам Кейстутавым горка выйдзе — Пакінем попел ім, руіны ў Лідзе».
    Сказаўшы гэта, сеў, рукамі пляснуў — Так клікнуў слуг, каб распраналі, А потым лёг, знак даўшы адначасна, Каб Рымвід не затрымліваўся ў залі. А той, убачыўшы, што ўжо нічога Яго прысутнасць болып не дапаможа,
    Падаўся тут жа моўчкі да парога — Дружыну рыхтаваць у падарожжа.
    Перш даў загад трубіць на збор ваенны, А потым скіраваўся зноў у замак.
    Чаго? Прасіць загадаў тых адмены? Ды не. Цяпер узяў другі напрамак, Ідзе туды, дзе замка выступ цёмны Крылом заходзіў аж за мост пад'ёмны, Дзе быў княгініных пакояў ганак.
    А жонкай князевай была ў час гэты Гражына, з княства Лідскага князёўна. Яе назвалі так, бо, безумоўна, У ёй былі ўсе прыгажунь прыкметы. Хоць выйшла ўжо з пары жыцця дзявочай I ля паўдня жаночых год стаяла, Краса княгіні кідалася ў вочы — Яе аблічча дзве красы злучала.
    Павагай здзівіць, свежасцю прывабіць, I бачыш быццам і вясну і лета: Румянец кветкі ўсё той самы, мабыць, Хоць спее плод, на сонейку сагрэты. He толькі твар такі знайсці не проста — Яна адна ў сталіцы і ў палацы Раўняцца можа з Літаворам ростам I станам стройным можа з ім раўняцца. I пара княжая, калі часамі Яе абступіць чэлядзь грамадою, Нібы таполі горда над лясамі, Ўзнімаецца высокай галавою.
    Падобная ва ўсім аж да драбніцы, Яна і сэрцам мужа паўтарала, Любімыя заняткі маладзіцы He раз адкладвала і зброю брала. He раз на жмудскім скакуне гарачым Ў рысінай шапцы, у мядзведжай свіце
    Паміж стралкамі, як сапраўдны віцязь, Бывала, полем ці дарогай скача.
    На ўцеху мужу часта ў той адзежы Сустрэчных абазнацца прымушала, He раз ад варты ці з высокай вежы Пашану княскую яна прымала.