• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    1 Уліс — Адысей.
    2 Прэфект — загадчык, інспектар або настаўнік рэлігіі ў школе.
    і клёнаў, якія густа ўздымаліся над дахам. Віхор круціў па двары жоўтае лісце і ўзнімаўяго ўгору. Усюды глуха, толькі зрэдку забрэша сабака, калі мінае прахожы або пакажацца з лесу звер. Думкі мае былі занятыя нейкімі тужлівымі марамі. Тут уваходзіць кабета, што жыве за гаспадыню ў майго дзядзькі. Гэта была сястра яго жонкі-нябожчыцы, ужо ў сталых гадах. Убачыўшы, што я задумаўся, сказала:
    — Нудзішся ты ў нас, пане Янка. Ты малады чалавек, а адпаведнай кампаніі не маеш, а можа, ужо і гэтыя нач~ ныя апавяданні апрыкралі. Крышку патрывай, — як толькі замёрзне Нешчарда, паўз гэты фальварак праз возера будзе вялікая дарога. О! Тады пан Завальня запросіць да сябе шмат гасцей, каб расказвалі, што каму заманецца.
    Прайшло колькі дзён. Яснымі і пагодлівымі начамі заіскрыліся маразы. Заснула возера пад тоўстай лядовай глыбай, пасыпаўся снег з аблокаў — і ўжо зіма. Уздоўж Нешчарды з’явілася шырокая дарога, праходзяць падарожныя і цягнуцца ў Рыгу вазы, гружаныя лёнам і пянькою, паказаўся гурт рыбаловаў на лёдзе. Мы з дзядзькам любілі часта наведваць тоні і глядзець на багаты ўлоў, а тут яшчэ і тая была карысць, што ён, прабыўшы цэлы дзень на марозе, хутка засынаў, і я вечарамі быў вольны. Да таго ж мы часцей мелі і заезджых гасцей, перад якімі дзядзька вельмі хваліў мяне і езуіцкія навукі, расказваючы, што чуў ад мяне шмат новых і такіх разумных аповесцей, што і запомніць цяжка. Бьгў і я рады гасцям, бо сёй-той з іх заступаў маё месца, і мне ўжо было прыемней слухаць, чым гаварыць.
    Вечар быў цёмны, неба пакрыта хмарамі, нідзе аніводнай зоркі, падаў густы снег. Раптам пачынае дзьмуць паўночны вецер, навокал страшная бура і завіруха, вокны засыпала, за сцяною завылі сумным голасам віхуры, быццам над магілаю самой прыроды, за адзін крок вока нічога не бачыць, і сабакі на падворку брэшуць: кідаюцца, быццам напалі на нейкага звера. Выходжу з дому, слухаю, ці не падышла зграя ваўкоў, бо ў такую завіруху гэтыя драпежныя звяры найчасцей шукаюць сабе здабычу, гойса-
    ючы тут і там каля вёсак. Узяў набітую стрэльбу, каб хоць папужаць іх, калі здолею заўважыць зіхатлівыя воўчыя вочы. Раптам пачуў крык на возеры, там і тут пераклікаліся паміж сабою мноства адчайных галасоў, быццам не могучы даць рады ў страшнай небяспецы. Я вяртаюся ў хату і кажу пра гэта дзядзьку.
    — Гэта падарожныя, — адказаў ён, — дуйка снегам замяла дарогу, і яны, блукаючы па возеры, не ведаюць, у які бок падацца. — Гаворачы гэта, ён узяў запалепую свечку і паставіў яе на падваконні.
    Пан Завальня меў звычай рабіць гэта ў кожную завейную ноч ужо таму, што жыла ў ягоным хрысціянскім сэрцы любоў да бліжняга, і рады быў заўсёды гасцям, каб з імі пагаварыць і паслухаць іхнія гісторыі. Падарожныя, што заблудзіліся, заўважыўшы з возера агонь у вакне, радаваліся, як мараходы, змучаныя марскімі хвалямі, калі ўгледзяць здалёк сярод начной цямрэчы святло партовага ліхтара, радаваліся і з’язджаліся ўсе да сядзібы майго дзядзькі, быццам да прыдарожнай карчмы, каб пагрэцца і даць адпачынак коням,
    Вецер не спыняўся, і дом, быццам высокія валы, акружалі снежныя сумёты; сярод шуму буры чуваць рыпенне снегу пад нагружанымі вазамі, стукаюць у зачыненыя вароты і крычаць:
    — Рандар! Рандар! Адчыні вароты, ахці, якая мяцеліца, саўсём перазяблі, і коні прысталі, чуць цягнуць. Рандар! Рандар! Адчыні вароты!
    На гэты крык выходзіць парабак, незадаволены, што ўваліўся ў глыбокі снег:
    — Пагадзіця, адчыню, чаго вы крычыця, тут не рандар жывець, а пан Завальня.
    — Ах, паночак (думалі, што гэта сам гаспадар), пусці нас пераначаваць, ноч цёмная, нічаго не відна, і дарогу так замяло, што і найці няможна.
    — А ці ўмееце казкі ды прыказкі?
    — Да ўжо ж як-небудзь скажым, калі толькі будзе ласка панская.
    Адчыняюцца вароты, на падворак заязджае некалькі вазоў, насустрач выходзіць дзядзька і кажа:
    — Ну, добра, будзеце мець вячэру і сена для коней, толькі з умовай, што хто-небудзь з вас павінен распавесці мне цікавую казку.
    — Добра, паночык, — адказваюць сяляне, здымаючы шапкі і кланяючыся.
    Вось выпраглі яны і прывязалі да вазоў сваіх коней, паклалі ім сена, зайшлі ў пакой для чэлядзі, абтрэслі снег, там далі ім вячэру; пасля яе сёй-той з іх прыйшоў у пакой да майго дзядзькі, ён даў ім яшчэ па кілішку гарэлкі, пасадзіў падарожных каля сябе і ўлёгся ў пасцель з намерам, аднак, слухаць казкі. Сабраліся сямейнікі, і я сеў паблізу, з вялікай цікавасцю жадаючы пачуць новыя яшчэ для мяне простанародныя аповесці.
    ^елая Сарока
    Вы, панове, ведаеце акружанае цёмным лесам возера Язна, дзе мяжуюць тры паветы: Полацкі, Себежскі і Невельскі. Недалёка ад гэтага возера быў вялікі маёнтак, жыў у ім пан, якога і цяпер, успамінаючы, называюць Скамарохам, і ён меў падданых у тых трох паветах.
    Дык вось той пан Скамароха быў надзвычай неспакойнага нораву, фанабэрлівы і хцівы, да суседзяў ездзіў толькі з прэтэнзіямі, меў грошы і заўсёды судзіўся, крыўдзіў бедных, удоў і сірот. Яго падданыя мелі пекла на гэтым свеце.
    Рэдка хто наведваў яго дом. Пры ім неадступна быў вялізны чорны сабака. Лёкаі заходзілі ў пакой толькі тады, калі ён свістам даваў знаць, што нехта з іх патрэбен.
    Скамароха быў адзін у пакоі. Ён як зазвычай пазіраў у люстэрка, падкручваў вус і ўважліва прыглядаўся да свайго круглага твару, што, як расказваюць, быў накшталт поўні. Пасля сеўу крэсла, закурыў люльку і задумаўся, а побач на падлозе заснуў чорны сабака.
    Між тым, калі ён перабіраў у думках розныя спосабы, як павялічыць свае ўладанні, на зямлю апусціўся вечар і шэры змрок. Нечакана над яго жытлом павіслі хмары, зашумеў за сцяною вецер і лінуў дождж. У пакоі цёмна, толькі цьмяна свяціліся шыбы.
    Ледзь Скамароха ачнуўся ад думак, як бліскавіца асвяціла пакой і ён убачьгў, што нейкая дзіўная і страшная постаць стаіць у кутку ля дзвярэй. Пан спалохана закрычаў, стаў клікаць да сябе лёкаяў, але грымоты і шум ветру глушылі крык, ніхто не пачуў яго і не прыбег.
    Высокая худая постаць падышла да пана.
    — He крычы, — сказала яна. — Ніхто не пачуе твой голас, і твой чорны сабака моцна спіць.
    — Хто ты і як сюды трапіў?
    — Пачакай крыху і пра ўсё даведаешся, — кажучы гэта, прывід выкрасаў агонь і запаліў свечку, якая стаяла на стале перад люстэркам.
    Пры святле Скамароха ўбачыў дзіўнае стварэнне: чалавек на танюсенькіх нагах, худы, вочы крутлыя, дробным і вострым тварам падобны да птушкі. Закрычаў пан дрыготкім голасам:
    — Які жахлівы твар! Відаць, перада мною злы дух.
    — He крычы, я падобны да цябе і магу табе шмат добрага зрабіць.
    — Чаго ты сюды прыйшоў, ды так ціха, што і сабака не ўчуў?
    — Чуеш шум навальніцы? Я схаваўся тут ад залевы і перуноў, а сабака зараз спіць моцным сном і датуль будзе спаць, пакуль я не абуджу яго.
    — Скажы, хто ты?
    — Сядзь у сваё крэсла, супакойся, і ўсё раскажу табе. Я днём адпачываю, а пасля захаду сонца блукаю па свеце і выведваю, пра што людзі думаюць, пра што гавораць, што ядуць і п'юць. Ведаю сакрэт, як наслаць моцны сон на сабак і варту; слухаю, пра што гаворыць прасталюдзін, і выведваю думкі паноў; маё вока хуткае, а слых такі тонкі, што за сцяною (няхай гэта будуць найтаўсцейшыя муры)
    магу чуць шэпт; па рысах твару пазнаю характары людзей, змушаю іх гаварыць паміж сабою і памятаю пра ўсё; заходжу праз маленькую шчылінку, і дзверы не скрыпяць, калі я іх адчыняю.
    Скамароха свіснуў, клічучы да сябе людзей, і штурхануў нагою сабаку.
    — Дарэмна свішчаш: ніхто не пачуе. Шуміць вецер, лье дождж, і сабаку не абудзіш.
    — Чаго ты блукаеш па свеце? Навошта ты ўсё выведваеш?
    — Я — пасланец Белае Сарокі, даведаўся пра твае памысныя думкі і прывабныя намеры.
    — I хто ж тая Белая Сарока, якую ты ўспомніў?
    — О! Белая Сарока мудрасцю свет здзіўляе, яе твар — цуд прыгажосці, постаць высокая, велічная; адзенне з дарагіх дыяментаў і перлаў, жыве ў палацы, якога ты яшчэ ніколі не бачыў; ёй кланяюцца багатыя паны і мудрыя галовы, духі па яе загадзе здабываюць скарбы з зямлі і мора, дзікіх мядзведзяў прывучыла да сябе, і яны, як пакорлівыя сабакі, заўсёды гатовыя ёй служыць. Словам, яна мацнейшая за ўсіх чарнакніжнікаў. Толькі часам убіраецца ў пёры белае птушкі, калі хоча бачыць тых, хто спрыяе ёй; і іх узнагароджвае, узбагачае, робіць шчаслівымі.
    Бледны Скамароха, гледзячы на пасланца, вымавіў:
    — Дзіўныя і незразумелыя рэчы мне гаворыш.
    — Заўтра гэтай парою я буду ў цябе, і Белая Сарока прыляціць пад твой дах адпачыць. Пастарайся прыняць яе добра і будзь у размове абачлівы; апоўначы лёкаі няхай не заходзяць у твой пакой, няхай першы візіт гэтае пані будзе таемны.
    Ён адчыніў вакно, паглядзеў угору:
    — Хмары разышліся, толькі вецер шуміць. Здаецца, стрэлы перуноў не спаткаюць мяне на дарозе, не міне і паўтадзіны, як буду размаўляць пра цябе з Белай Сарокаю.
    Сказаў гэта і выскачыў у вакно. Гаспадар бачыў толькі, быццам нейкі чорны звер прабег праз панадворак і імгненна знік.
    Доўга Скамароха стаяў, нібыта слуп, сярод пакоя; нейкая трывога апанавала думкі, і дрыготка прабегла па целе. Што значыць гэты прывід? Няўжо гэта відма? А можа, злы дух хоча ўблытаць яго ў нейкае няшчасце? На сцяне прабіў гадзіннік. Скамароха глянуў на яго і ўбачыў, што ўжо поўнач. Свіснуў. Сабака прачнуўся, натапырыў поўсць, вочы загарэліся агнём, і ён, скуголячы, абышоў пакой. Прыбеглі лёкаі і, стоячы ля дзвярэй, чакалі панскага загаду.
    — Таму з паўгадзіны, не больш, я клікаў вас да сябе, але аніводзін не з'явіўся. Што гэта значыць? Мурожыце вочы на святле — спалі, мала вам ночы, гультаі!
    П е р ш ы л ё к а й. He ведаю, пане, што гэта такое, але на нас напала нейкая туга. Мы доўга сядзелі моўчкі, не маглі слова прамовіць адзін да аднаго. Потым адчулі ў сабе незвычайны цяжар, стомленыя вочы не маглі глядзець, і мы ўсе мімаволі заснулі.
    Скамароха нейкі час стаяў задуманы.
    — А ці мроілася вам што-небудзь у сне?
    Першы лёкай. Мне сніўся дзіўны сон: бачыўстарога пана нябожчыка, быццам з ім пераходзіў нейкую пустэльню, дзе шмат было страшных гадзюк. Яны ўвесь час заступалі пану дарогу, нібыта хацелі ўтнуць. Ён, журботны, не кажучы мне ані слова, усё далей і далей ішоў сярод нейкіх скалаў. Потым бачыў я мясцовасць, зусім не падобную да нашых ваколіц, і нейкія руіны. На захадзе ў чорных хмарах гасла сонца і шумеў голы лес. Я ўбачыў недалёка ад дарогі жахлівых звяроў і закрычаў: «Пане, давайце вернемся дахаты. Нас напаткае цёмная ноч, а падарожжа небяспечнае». — «О, доўгая і страшная будзе ноч, — адказаў ён мне, плачучы. — He хутка звон і ранішняя малітва прывітаюць узыход сонца, гэтых звяроў я не баюся, але цябе яны могуць загрызці, дык не адыходзься ад мяне». Тут пачвары кінуліся на нас. Я перапалохаўся і страціў прытомнасць, а цяпер вось абудзіўся і яшчэ дрыжу ад страху.