Роднай старонцы
Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
О, артыкульная2 Дыдона! Ты нас у крэпасць запішы3, Ў нядзелю роб сабе два згоны — Мы робіць будзем дадушы!
Мы ўсяку паншчыну смякаем: У бровара глядзець як, знаем, Загнеткі4, сундукі рабіць, На бочкі абручы набіць.
Піліп наш лепіць гарлачы, Пракоп жа ступы, таўкачы, А Саўка зелле ўсяка знае, Дзяцём ён вогнік адклікае, Хупаў бабамі варажыць I скурапею5 адхадзіць.
Глядзі, як мы парасшарпалісь, Аж сорам свеціцца наскрозь, Ўсе лапці розна растапталісь, Сарочкі чорныя, як вось.
Калі ўжо ласка твая будзець, — Вялі нам лазню пратапіць!
1 Апрэснак. Тут у сэнсе «хлеб-соль», прывітальны падарунак.
2 Тут у сэнсе высокапастаўленая.
3 Залічы ў прыгон, у прыгонныя.
4 Ачагі, камінкі пры печы, куды выграбаюць жар.
5 Скураную хваробу.
Адзежу трэба нам папрудзіць — От так кішаць, няможна жыць». Дыдона румзала і выла.
Цякло, як з лівера1, з вачэй; Маністы дзёргала, круціла, А сэрца — тых-тых-тых у ей! Яна ўжо чула пра Энея, Што з гулькаю ўяго і шэя, Што волас ў галаве скруціўся, Што нос казюлькай раздваіўся, — To шупіла2, які тут смак.
I вось кляўшыла3 яна так: «Калі б Эней ваш схамянуўся Ды сам ка мне ён падвярнуўся, — Усячыны б тады дастаў...» Ён — шмык, як быццам з неба спаў! Ўзышлі ў святліцу, пераксцілісь, Эней і «Вотча»4 прачытаў.
За стол ўсе порадам садзілісь, Мялянік5 на стале ляжаў.
Дыдона варыва ўлівала, Шматкамі мяса ў місы клала I забяляла малаком.
Трупаціла яна крупеню, Яечню, руднік6, жур7, смажэню, Каму пячэню з часнаком;
Былі й салодкія пацешкі: Вяземскі пернікі, арэшкі, Мязгі й мязюму® рашаты.
1 Пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, маючая дзве невялікія адтуліны.
2 Здагадвалася, разумела.
3 Гаварыла, казала.
4 Малітву «Ойча наш».
5 Пірог.
6 Кісель.
7 Мучны кіссль.
8 Ізюму.
Дуда вярлюем1 тут равела, Сапелка2 гусыняй шыпела, Скрыпелі скрыпкі, як каткі, Дзявухны галасу гукалі, Вясну малоданькі склікалі I жарты розныя рабілі: Казу святочную вадзілі, 3 загнеткі лося забівалі, Дугу у браму прадзявалі, — Пустоты ўволеньку было! Расхарапушыўся3 Эней, Аж іскры сыплюць ад лапцей...
1 Мядзведзем.
2 Дудачка накшталт жалейкі.
3 Разышоўся.
Адам Міцкевіч
Гражына
Літоўская аповесць
Штораз цямней, праймае золкі вецер, Туман ля споду, а ўгары высока Між чорных хмараўу сівым прасвеце Няпоўны месяц сонна жмурыў вока.
I свет здаваўся велічэзным гмахам, А неба ў ім жывым скляпеннем-дахам, А месяц тым акном, адкуль дзень свеціць.
3 гары высокай замак Навагрудка, Ад месяца прыняўшы пазалоту, Праз насыпы і рова развароты Адкідваў ценю слуп, руды і гнуткі, Глыбока ўніз, туды, адкуль з цясніны Вада ўздыхала з-пад глыбокай ціны.
Агні ўжо згаслі ў горадзе і замку, I толькі зрэдку адгукнецца варта To з вежы, то з другога дзесь напрамку. Ды вось збліжацца стала штосьці шпарка: Якіясь людзі на шляху маячаць, За кожным цень чарнее сукаваты.
Імчацца хутка — коннікі, няйначай, А свецяць іхнія, напэўна, латы.
Заржалі коні, грукнула падкова:
Тры рыцары праехалі ўздоўж рова, Спынілі бег, і першы з іх ударыў 3 латуннай трубкі голасам аб хмары, А потым загрымеў другі раз, трэці. I з вежы рог адказваў цвёрдым гукам. Завала бразнула, вось факел свеціць, I мост пад'ёмны заскрыпеў, загрукаў.
На тупат конскі падбягае варта Пабачыць рыцараў чужых і зброю. На першым панцыр быў з выдатным гартам Якія немцы надзяваюць к бою, I чорны крыж на белай меў накідцы, I крыж нагрудны ў залатой пятліцы; Кап'ё тырчала, ззяла трубка ў змроку, Мігцеў ружанец, меч блішчаў ля боку. Пазналі госця ўсе па гэтых цацках, Адразу зашаптала грамада ўся,«Дык гэта ж цюцька з псярні злой крыжацкай! — Пузач, крывёй бо прускай упіваўся.
Каб тут вачэй было не так багата, Уміг скупаўся б у балоце плюха — Пад мост я ўпхнуў бы чуб пыхліва ўзняты!» А ён, нібы не чуе, верне вуха, Ды зразумеўусё, бо дзіву даўся — Ў людской гаворцы, мабыць, разбіраўся.
«Ці князь у замку?» — «Ёсць, але такою Парой яго трывожыць немагчыма, Бо нельга парушаць яго спакою, Вось заўтра...» — «Заўтра? He! Ніякім чынам! Хоць позні час, але ідзіце скора I пра пасольства князю далажыце.
Прымаю на сябе гнеў Літавора. Пярсцёнак гэты толькі пакажыце, I досыць, бо як знак ён гэты ўбачыць, Пазнае, хто я, што прыезд мой значыць».
Навокал ціша. Замак спіць спакойна. Якоеждзіва! Поўнач, час асенні.
Чаму ж у Літаворавых пакоях, Як зорка, лямпа разганяе цені? Вярнуўся сёння — недзе быў далёка, Спачынак трэба зморанаму воку.
А ён не спіць. Паслалі вартавога: He спіць. Але не знойдзецца ў палацы 3 паноў і дворні ўсёй такога, Хто б смеў к яго парогу набліжацца. Дарма пасол і лаецца і просіць — Ды просьбы і пагрозы тут без сілы. Нарэшце Рымвіда будзіць рашылі. Ён волю пана носіць і заносіць, Ён першы ў радзе, ён найлепшы рыцар, Яго князь называў другім сабою.
У полі, ў замку кожнаю парою Ён права меў да князя даступіцца.
Пакой у змроку. Са стала іскрынкай Бляск цьмяны каганца рассейваў цені, А князь хадзіў наўкол бесперапынку, Пасля на месцы стаў у задуменні.
Пра немцаў Рымвідавых слоў нямнога Паслухаў, ды не адказаў нічога.
Бялее, чырванее і ўздыхае — Відаць, грызе яго туга ліхая. Ідзе да лямпы, каб яе паправіць, I, быццам кнот сціраючы, нагладка Агеньчык прытушыў, замест убавіць, He ведаю, сумысля ці выпадкам.
Відаць, не мог пазбыць з душы цяжару I весялейшым трохі паказацца, А не хацеў, каб з постаці і з твару Слуга пра справы пана мог дазнацца. Зноў абыходзіць стаў пакой наўкола,
Але, калі мінаў акна квадраты, Відаць у бляску месячнага кола, Якое ў шыбы лезла цераз краты, Чало, наморшчанае невясёла, Зацяты рот, і вока бляск суровы, I сумны твар, і ссунутыя бровы.
Пасля падаўся ў кут і сеў паспешна, Старому загадаў прыстукнуць дзверы I, маскіруючы свае намеры, Загаварыў панура і з насмешкай:
«Ты ж з Вільні вестку сам прывёз, Рымвідзе, Што Вітаўт, пан наш моцны і ласкавы, Рашыў мне княскі трон аддаць у Лідзе: Mae па жонцы землі і дзяржавы, Нібы свае ці з ратнага набору, Свайму слузе рашыў даць — Літавору».
«I гэта праўда, князь...» — Таму, з увагі На дар, яго браць будзем урачыста: Ты дай загад сцягі ўзяць для павагі, Хай факелы палаюць прамяніста. Дзе трубачы? Няхай, хоць час паўночны, Ідуць у горад, стануць там на рынку, I трубяць хай усім вятрам у вочы, I трубяць хай датуль бесперапынку, Пакуль усіх вайскоўцаў не разбудзяць.
Хай кожны зразу возьмецца за зброю — Рыхтуе пікі і мячы да бою.
Каб мелі харч як коні, так і людзі. Жанчыны хай парупяцца, каб есці Хапіла кожнаму на дзень, да змроку. Чый конь на пашы, зараз жа прывесці I захапіць на цэлы дзень аброку.
А як з-за Шчорсаў выплыве світанне I блісне над магілаю Мяндога,
На Лідскай вуліцы хай войска стане, Статут вайсковы захаваўшы строга!»
Так кажа князь. Як быццам бы размова Была звычайная перад паходам, Але чаму загад раптоўны, з ходу? Чаму князь гэткі змрочны і суровы? Чаму ў гаворцы ён за словам слова Так сыпаў, быццам іх за раз раскіне? Ды, мабыць, іх не сказана й паловы, А рэшта, стоеная, ў сэрцы стыне. Благое штось задумаў ён, дый годзе! I голас з думкаю ў яго не ў згодзе.
I князь замоўк. Здавалася, чакае, Што Рымвід пойдзе выканаць загады, Ды той маўчыць, мо спосабу шукае, Як думкам раптам зблытаным даць рады? Хоць ён яшчэ не ўсё і разумее, Ды праўду горкую адчуць умее.
А што ён зробіць? Князя добра знае I ведае, што ён не мае вуха Да нечых слоў, парады адхіляе, Намеры носіць у глыбінях духу, А як рашыў што, дык на перашкоды Ніякай не звяртае больш увагі.
Ды Рымвід, верны князю назаўсёды, Разумны ў радзе, слаўны сын адвагі, Лічыў за ганьбу ў справу не ўмяшацца, Дабра з якое век не дачакацца.
Маўчаць ці радзіць? — мучыла пытанне, Але не доўгае было ваганне.
«Мой пане, да гульні ў нас і да бою Заўсёды коні знойдуцца і людзі.
Адно скажы — і пойдзем за табою, Ніхто пытаць, задумвацца не будзе!
I Рымвід твой не застанецца ззаду. Ды меркаю аднолькавай не мерай Людзей з натоўпу, з масы цёмнай, шэрай I тых, што могуць даць табе параду.
I бацька твой, хоць і любіў самотна Выношваць план, намер якісьці новы, Ды перш чым меч падняць, склікаў ахвотна На раду ў замак мудрыя галовы, Дзе й я не раз выказваў проста, смела Усё, што знаў, што ў сэрцы набалела. Дык сёння мне прабач за шчыры голас, Скажу, што думка вуснам падказала.
Я доўга жыў, і мой ссівелы волас I спраў, і часу перажыў нямала, Таму і бачу (толькі б не са шкодай!), Што новай жыць збіраешся ўжо модай. Калі ты ў Ліду вырушыш з паходам, Каб там замацаваць сваю уладу, Дык твой паход, падобны да нападу, Разлад пасее між тваім народам: Здабычы гэта частка пажадае, А ў кайданах апыніцца другая.
Пасее вестка новых чутак зерне, А вушы схопяць, праўду перайначаць, А вочы ўжо згарчэлы плод убачаць, Які знявечыць згоду, праўду зверне, Бо скажуць між сваіх і за мяжою, Што ты захопнік, прагны на чужое.
Інакш рабілі, добра памятаю, Князі літоўскія ў былыя годы, Сталіцу пераносячы. Святая Іх памяць застанецца назаўсёды. Калі ты хочаш жыць старым парадкам, Дык мне даверся, і ўсё пойдзе гладка.
Спачатку мы ўсім рыцарам абвесцім: Няхай і тыя, што паблізу тутка, I тыя, што жывуць у сёлах дзесьці, Збіраюцца ў сталіцу нашу хутка. Радні, панам загад дамо прывесці Дружыны для бяспекі і аздобы Тваёй шаноўнай княжацкай асобы. Пакуль яны збяруцца, я тым часам Mary наперад ехаць заўтра рана, Забраўшы слуг з сабой і капелана, 3 усім патрэбным на банкет запасам, Каб загадзя ўжо быць сярод народу, Сачыць, каб мяса ўсім хапіла й мёду. Бо не адны рамеснікі, сяляне, Але і панства ласа на прысмакі.
А як твая ўсім шчодрасць бачнай стане, Тут ты якраз даслужышся падзякі. Заўсёды так было ў Літве і Жмудзі.
He верыш, дык спытай, хай скажуць людзі!»
Закончыў, стаў к акну, прамовіў з ходу: «Падняўся вецер вунь, на непагоду. Якісьці конь стаіць там каля вежы, I рыцар на сядло успёрся збоку, Два — коней водзяць там непадалёку. Паслы нямецкія — відаць з адзежы. Паклікаць іх? Ці, можа, воля пана Цераз слугу ім будзе пераслана?»
Сказаўшы гэта, фортку зачыняе, Нібы знячэўку побач аказаўся, Аднак паслоў тых словам закранае, Каб князь пра іх таксама адазваўся.
Тут Літавор такім прамовіў словам: «Калі звяртаюся я ў чым па раду, Сваёй не верачы, к чужым галовам, Цаню я болып за ўсё тваю параду,