Роднай старонцы
Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
Дойныя каровы, усе адразу, пачалі сохнуць, і малако ў іх зусім прапала. Бясспрэчна, чары. Па ўсіх ваколіцах былі чуваць скаргі і нараканні, ды не можна было ўведаць, адкуль прыйшло тое зло. Выпадкам адзін вартаўнік з Клішкова, перад самым узыходам сонца вяртаўшыся дадому, убачыў, што сарока, белая як снег, вылецела з хаты аднае кабеты, якой пан у той вёсцы пабудаваў новую хату з вялізнымі вокнамі. Вартаўнік расказаў гэта іншым. Сталі падазраваць, што там жыве чараўніца, пачалі сачыць рознымі спосабамі, каб вывесці на чыстую ваду гэта злачынства.
Нарэшце пра ўсё даведаліся дзіўным чынам. Калі чараўніца на Купалле, схаваўшыся ў дзікім лесе, бра-
ла ў прыгаршчы расу і заклікала злых духаў, каб яны, збіраючы з усіх ваколіц малако, напаўнялі яе посуд, а нанятая за колькі дзён перад тым пахолка, не ведаючы пра намеры свае гаспадыні, павымывала ўсе гліняныя збанкі і драўлянае начынне, перакуліўшы, паставіла сушыць. Злыя духі, не ўбачыўшы гэтага, цэлую ноч насілі малако, вылівалі на падлогу, і раніцаю ўся вёска ўбачыла, што з-пад чараўніцынай хаты плыве глыбокая малочная рака. He мінула б чараўніцу смерць, ды, калі даведалася пра ўсё, імгненна ператварылася ў птушку і адляцела недзе далёка.
Тады было шмат заломаў у жыце, з'явіліся такія порсткія звяркі, што забіць іх было немагчыма, і яны па аборах стрыглі авечак, а мядзведзі, нападаючы ўсюды на пчальнікі, нішчылі пчол.
Яшчэ болып дзіўную рэч скажу панам: паўсюль снавалі такія зграі ваўкалакаў, што страх было выйсці ў поле.
— Чаму ты іх называеш ваўкалакамі? — спытаўся дзядзька. — А можа, гэта былі сапраўдныя ваўкі, што набеглі з іншых лясоў, рагуючыся ад пажараў? Гэтак мядзведзі і іншыя звяры пераходзяць з аднае мясціны ў другую.
— Ведаю добра, — сказаў Якуш, — што гэта былі ваўкалакі, бо, як расказваюць, шыі ў некаторых з іх былі белыя, чорныя і іншых колераў.
— А чаму?
— Таму што яны — людзі, перавернутыя ў звяроў. Якога колеру раней насілі хусткі на шыях, такая поўсць на шыях зрабілася.
— Дзіўныя кажаш рэчы!
— Але праўдзівыя. Нешчаслівы быў час, наракалі на гора сваё людзі, раздзірала сэрца выццё ваўкалакаў.
— Што ж потым здарылася з панам Скамарохам і іншымі прыхільнікамі Белае Сарокі?
— Белая Сарока, чуючы людскія праклёны і даведаўшыся ад д'яблаў, што стральцы з набітымі стрэльбамі сочаць за ёю, адляцела далёка і больш не з'яўлялася ў нашым краі. Але зло, якое яна пакінула, распаўзлося па наваколлі. Тыя, хто пілі віно за яе здароўе, п'юць слёзы няшчаснага
люду. Пан Скамароха выехаў з гэтае мясцовасці, і кажуць, быццам ён у палацы Белае Сарокі ў абліччы страшнага мядзведзя вартаваў яе незлічоныя скарбы.
Тут Якуш скончыў сваю аповесць пра Белую Сароку, узяў шапку.
— Куды спяшаешся? — спытаўся дзядзька. — Ці табе пан казаў абавязкова сёння вярнуцца?
— Пан дазволіў мне зайсці ў карчму на ігрышча, пабачыцца са знаёмымі ды павесяліцца. А заўтра перад світаннем, перш чым устануць у маёнтку, абавязкова трэба быць дома. Ужо сонца нізка, хутка цямнець пачне.
— Кланяйся ад мяне пану і скажы, што Янка заўтра пасля святое імшы абавязкова ў яго будзе.
ХХлачка
Кабета тая незвычайна прыгожая. Вопратка яе — белая, як снег, на галаве — чорны ўбор, і чорная хустка накінута на плечы. Твар хоць і смуглы ад сонца і ветру, але гожы і паглядны, вочы жывыя, і заўсёды блішчаць на іх слезы. Яна з'яўляецца найчасцей у пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. Бачылі яе таксама пад дрэвамі або пасярод поля. Пасля захаду сонца яна сядае на камяні, наракае на лёс жаласным голасам і заліваецца слязьмі. Кажуць, тыя, хто набліжаўся да яе, чулі такія словы: «Няма каму даверыць таямніцу сэрца майго!»
Калі я ехаў з Полацка, на папасе, апавядаў мне карчмар, што там, вобліз дарогі, за бярозавым гаем стаіць пустая хата. Ля яе быў адно невялікі вішнёвы садок. Жыў там даўней селянін, якога з усёй радзінаю выслалі паны кудысьці далёка, забраўшы ў яго некалькі кароў і коней.
Ішоў там убогі сляпы, якога вёў маленькі хлопчык. Пачуўшы ў тым доме журботны спеў, яны падумалі, што там ужо нехта жыве. Дык ідуць туды жабраваць. Заходзяць у хату, сляпы заспяваў песню: «О! Спасіцелю, наш Пане».
— Дом без дзвярэй і вакон, ніхто тут не жыве, — сказаў хлопчык сляпому. — Дарэмна толькі звярнулі з дарогі.
Але тут пасярод хаты з'явілася кабета ў жалобнай вопратцы і са смутным тварам.
— Маліцеся! — кажа. — Усюды ёсць Бог, які будзе вам дапамагаць.
Яна кінула жменю срэбраных манет сляпому ў шапку і імгненна знікла.
Гэты ўбогі, ходзячы ад хаты да хаты, паказваў тыя грошы, на якіх з аднаго боку былі выявы каралёў, а з другога — Пагоня.
Непадалёку ад дарогі, калі едзеш на Віцебск, стаіць пустая каплічка. Там, пасля заходу сонца, бачылі, што яна плакала, седзячы на парозе, і яе маркотны голас далёка адзываўся.
Рознае думалі людзі пра гэтую Плачку. Адны баяліся, што яна вяшчуе нейкае вялікае няшчасце, вайну, паморак або голад ва ўсім краі.
Па вёсках старыя людзі гаварылі між сабою пра гэтую кабету, заўсёды прадказваючы нешта дрэннае. Некаторыя ж з маладых мелі думку зусім іншую. Яны даводзілі, што там, дзе з'яўляецца Плачка, напэўна, скарб у зямлі. I ўся ваколіца гэтую думку ўпадабала.
На канцы тае вёскі жыў убогі чалавек, які даўней увесь свет абышоў. Вярнуўшыся да сваёй сям'і, жыў толькі з міласці. ён часта паўтараўусім такія словы:
— Браты! Слёзы і нараканні гэтай жанчыны абяцаюць вам не золата і срэбра. Кабета плача на парозе забытае вамі святыні. Вы думаеце толькі пра багацце, а вас чакаюць беднасць і пакуты.
Аднаго дня, пасмяяўшыся са слоў гэтага старога, вырашылі: калі ўсе будуць спаць, ісці туды і выкапаць з зямлі скарб.
Старая капліца была за чатыры вярсты ад вёскі. Дык колькі маладых сялян, узяўшы з сабою струмант, борзда выправіліся туды, каб пачаць свае пошукі раней, чым заспявае першы певень.
Прыйшлі на месца. Змрочны выгляд той ваколіцы наводзіў на іх неспакой і страх. Непадалёку шумеў густы
яловы лес, там маркотна вухала сава, і месяц вельмі рэдка паказваўся з-за чорных хмараў. Капліца, нібы магільны помнік, стаяла на пагорку ў засені бяроз.
Шчыраваліўсю ноч. Выкапалі глыбокіяямыўнекалькіх мясцінах, але знайшлі толькі спарахнелыя дошкі ды чарапы. Зразумелі, што былі тут калісьці могілкі, хоць і не ацалела на паверхні знакаў, апрача некалькіх ледзь прыкметных абымшэлых камянёў.
Улетку ноч кароткая. Вось ужо на ўсходзе пачынае ружавець ранак. Шукалі дарэмна. Дык засыпалі ямы і вяртаюцца дахаты.
Узыходзіла сонца. Заспяваў у небе жаўрук, і імгла ўжо знікала. Бачаць перад сабою недалёка ад дарогі ля кустоў ляшчыны — стаіць Плачка, тварам на ўсход. У руках ветрык матляе яркую стужку, тая трымціць у паветры, як бліскавіца. Толькі адзін з іх сказаў: «Пайшлі смела да яе» — прывід імгненна знік.
На тым месцы, дзе стаяла Плачка, вісела велізарнае асінае гняздо. Жамярыцы, што заляталі і выляталі з гэтага гнязда, снавалі ў ранішніх сонечных промнях, нібы залатыя іскры.
— Паслухайце мае рады, — сказаў адзін з іх. — Мы абвяжам асінае гняздо хусткаю. Прыйдзем да старога, разбудзім і скажам, што ля капліцы выкапалі скарб і частку ахвяруем яму. А калі ўстане з пасцелі, укінем яму ў вакно асінае гняздо. Няхай ашалее стары.
Усе пагадзіліся. Разбудзілі старога, укінулі ў хату асінае гняздо, а самі, смеючыся, уцяклі.
Дзіва нечуванае! Стары бачыць перад сабою рассыпанае на зямлі золата. I калі задуменна глядзеў на гэта, кажуць, з'явілася перад ім кабета, тая самая, што плакала на парозе старое капліцы, і сказала:
— Бяры палову гэтага золата сабе, а другую — раздай убогім. Бог дапамагае маім пакутным дзецям.
Сказаўшы гэта, яна ўмомант знікла.
У Інфлянтах жа было такое здарэнне. У маёнтку пана М. узвышаліся руіны нейкага старажытнага замка. Ka-
жуць, што ў пракаветныя часы быў там горад, бо цяпер паводка размывае часам пясок і дастае да падмуркаў старажытных камяніц. Там часта знаходзяць шкляныя або ржавыя жалезныя рэчы, што даўней рабілі дзеля аздобы, а зрэдчас медныя і срэбныя грошы, што вякамі ляжалі ў зямлі.
Сюды штовечар, пасля захаду сонца, прыходзіла Плачка. Яна вешала на руіны вянкі палявых красак, садзілася на камень і, ламаючы рукі, залівалася слязьмі. He адзін прахожы, чуючы здалёк яе нараканні, смутны вяртаўся дадому і апавядаў пра гэта іншым.
Былі такія цікаўныя, што чуючы лямант дзіўнае кабеты, падышлі ў вечаровым змроку да яе і са слоў, якія пачулі, зразумелі, што нейкая нешчаслівая маці плача па сваіх дзецях. Але толькі надумалі ісці да яе і запытацца, хто яна і якая напаткала яе нядоля, ужо больш не бачылі яе і голас не адзываўся да наступнага вечара.
He зразумеў ніхто, што за ўсім гэтым хаваецца. Розныя здагадкі хадзілі па наваколлі. Усюды гаварылі пра яе толькі як пра дзіўную камету, што з'яўляецца на небе ў выглядзе вогненнай мятлы. Хацелі даведацца, дзе яна жыве і адкуль прыходзіць, але ўсё марна, нібы які дух, апускалася яна на зямлю і знікала ў паветры.
Кажуць, што і сам пан М. не пярэчыў гэтым дзіўным апавяданням, бо таксама і ён сустрэў яе аднаго разу, вяртаючыся позняй парою дахаты, і чуў, як плакала яна на руінах замка. He разумеў пан гэтае праявы, аднак, разважаючы, паверыў тым людзям, якія думаюць усё жыццё пра выгоду, хочуць, каб чароўны дух спяваў ім толькі пра золата і срэбра і паказваў скарбы, схаваныя ў зямлі. Дык паклікаў пан аканома і такі даў яму загад:
— Збірай людзей, і заўтра пачынайце капаць на замкавых руінах. Там у зямлі мусіць быць золата, бо як іначай растлумачыш тую праяву? Пэўна, Плачка хоча паказаць нам нейкія скарбы, якія ўзнагародзяць нас за гэтую працу.
— Я чуў словы той Плачкі. Яна аплаквала смерць нейкіх нешчаслівых дзяцей, а пра скарбы, схаваныя ў зямлі, і не
ўспамінала. Гэтая таямніца нам недаступная. Мне здаецца, тут нейкае папярэджанне і перасцярога.
— Ты падобны да няясыці ці то да савы, якая страшыць людзей жахлівымі прароцтвамі. Я ні ў што такое не веру і не хачу спрачацца пра гэтую таямніцу. Даўно бьгў у мяне намер раскапаць руіны. Можа, знойдзем там памяткі старажытнасці. Дзеля гэтага не шкада і працы. А калі хто думае, што гэты скарб будзе ў абліччы Плачкі, дык і гэта нядрэнна. Што б там ні было, заўтра пачнём раскопкі.