Роднай старонцы
Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
I з думкай, што мне ўдзячны будзе люд нямнога, Калі ўся праўда выйдзе на свет Божы
I датачыць канец да сказанага зможам. У Навагрудку я ў старым распытваў годзе, Ды толькі Рымвід ведаў праўду,больш ніводзін. Але і ён такі расстаўся з белым светам, А пры жыцці не размаўляў ні з кім пра гэта, Прысягай звязаны ці словам чэсці.
На шчасце, жьгў яшчэ адзін у нашым месце, Хто ў замку бьгў тады і ведаў таямніцу — Слуга княгінін. Ён згадзіўся мне адкрыцца. Казаў, а я запісваў, бо ў апавяданні Заўважьгў сувязь з рукапісным тым паданнем. Аднак, ці ўсё тут праўда, не магу ручацца
I з тым, хто ўбачыць фальш, не думаю спрачацца. Бо не прыдумаў я ніякай праўды новай, А тое, што пачуў, запісваў слова ў слова.
Слуга ж той так казаў: «Княгіня ва ўтрапенні Прасіла князя, нават стаўшы на калені, Ды князь яе ўсё роўна слухаць адмаўляўся.
I так y гневе тым ён на сваім зацяўся, Што жончын плач і просьбы на нішто не ставіў I так яе з адказам — «не і не» адправіў.
Разлічвала, што ўпросіць, можа, ў іншым часе. Дала загад паслоў пакінуць на тэрасе Ці выправіць за мур, дык я прапёр іх к ліху. I так стварылі мы тады неразбярыху, Што комтур, жорсткаю адмовай раззлаваны, Замест падмогі вёз гарматы і тараны.
Калі княгіня, здзіўленая весткай тою, Пабегла зноў да мужа, я здалёк — за ёю. Уваходзім. Цёмна, глуха ў памяшканні пана, Відаць, князь моцна спаў. Княгіня ўсхвалявана Каля пасцелі стала, ды будзіць не смела — Пашкадавала ці прасіць болып не хацела, Бо тут жа кінулася ўжо на спосаб новы: Бярэ каля ўзгалоўя князеў меч сталёвы, Ускладае панцыр мужаў, плашч бярэ на плечы I адпраўляецца на ганак для сустрэчы, Загад мне даўшы, каб — нідзе ні слова.
Калі ўжо на каня сядаць была гатова, Мяча я не заўважыў у яе пры боку, Забылася мо ўзяць ці дзе згубіла ў змроку. Пабег шукаць, гляджу — зачынены вароты. Я — да акна, ажно за брамаю ўжо роты. Тут страх мяне прабраў і, як абліты варам, Кручуся ўжо пад розных дум сваіх цяжарам. Тут бліснула, і гром гармат пачуўся ў зале. Я зразумеў, што немцы бітву пачыналі. Адразу Літавор, ці то крыху праспаўся, Ці, можа, грукатам разбуджаны, ўзарваўся, Крычыць і б'е ў далоні, кліча слуг.
Я ўсунуўся паўзком у шчыліну ля даху I бачыў, як шукаў ён вопраткі і зброі, Як стукаў, кінуўся ў княгініны пакоі, Вярнуўся, выламаў запоры, ўзбег на ганак. А на дварэ тым часам бралася на ранак, Дык князь глядзіць навокал, настаўляе вуха,
Крычыць і кліча, але ў замку пуста, глуха. Пабег на ніз і, быццам з думкай аб пагоні, У стайню ўбег, дзе ратныя стаялі коні. Паехаў на акопы, стаў як скамянелы I слухаў, скуль нясецца грукат крык і стрэлы, Аж папусціўшы повад, быццам бліскавіца, Праз мост і браму паскакаў з сталіцы.
А я чакаў канца, прыліпшы да аконца. Усё заціхла, згасла. Каля ўсходу сонца Над'ехаў князь і Рымвід, і Гражыну сталі Здымаць з сядла. Калі ж яе пранеслі цераз зал Успомніць страх: дзе ступяць, след крывавы, У грудзі раненая, цяжкае дыханне, — Яна, упаўшы, ногі князю абдымала, To рукі, прасціраючы к яму, ламала: «Прабач адзіную перад табою здраду!» Князь плача, падымае... Дзе знайсці тут раду? Сканала. Устаў ён, адступіў, заплюшчыў вочы I так стаяў. Мне зрок схавала цемра ночы.
А як нябожчыцу пасля на ложак клалі, Я ўцёк. Вядома ўсім, што адбылося далей».
Вось што сказаў слуга, парушыўшы маўчанне, Ды з смерцю Рымвіда прыйшоў канец і тайне (Бо Рымвід жа забараняў пра гэта плесці). Пасля штораз шырэй пайшлі ў народзе весці. He знойдзецца сягоння ў Навагрудскай гміне Ніводзін, хто не знаў бы песні аб Гражыне. Бо й дудары пяюць, і паўтараюць дзеўкі...
А месца бітвы той цяпер завуць Літэўкі.
Ян Баршчэўскі
Міляхціц Завальня
Дзядзька мой пан Завальня, досыць заможны шляхціц на загродзе1, жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі. Яго сядзіба стаяла ў чароўнай мясціне. На поўнач паблізу жылля — Нешчарда, велізарнае возера накшталт марской затокі. Калі ўсходзіцца вецер, ад возера плыве роўны шум і відаць праз вакно, як пакрытыя пенаю хвалі падымаюць угору і зноў кідаюць уніз рыбацкія лодкі. На гюўдзень ад дому нізіны зелянеюць кустамі лазы, дзе-нідзе ўзгоркі, парослыя бярозамі і ліпамі, на захад — разлогія лугавіны, і рака бяжыць з усходу — пераразаючы гэтыя ваколіцы, уліваецца ў Нешчарду. Вясна там надзвычай прыгожая; па лугах разліваецца вада, і ў паветры над возерам і ў лясах гучаць галасы птушак, што вяртаюцца з выраю.
Пан Завальня любіў прыроду, найбольшай прыемнасцю для яго было садзіць дрэвы, і таму хоць дом яго стаяў на гары, за паўвярсты нельга яго ўбачыць, бо быў ён з усіх бакоў прыкрыты лесам. Толькі рыбакам, што плылі па возеры, адкрывалася ўся будова. Ён таксама меў прыроджаную душу паэта і хоць сам не пісаў ні прозай, ні вершам, але кожнае апавяданне пра разбойнікаў, герояў, пра чары і цуды надзвычай яго займала, і кожную ноч ён засынаў, не іначай як слухаючы чарадзейныя гісторыі. Таму ўжо было зазвычаена, што, пакуль ён не засне, хто-небудзь з
1 Дробны шляхціц, які меў невялікі маёнтак з абгароджанай сядзібаю.
чэлядзі мусіў апавядаць яму якую простанародную аповесць, і ён слухаў цярпліва, хоць бы адна і тая ж гісторыя паўтаралася некалькі дзесяткаў разоў. Калі хто прыязджаў да яго, маючы якую патрэбу, які-небудзь падарожны ці зборшчык ахвяраванняў, ён найласкавей яго прымаў, частаваў, пакідаў начаваць і выконваў усе жадункі, узнагароджваў, абы толькі той расказваў яму якую казку. A асабліва ўвосень, калі ночы доўтія. Той госць быў для яго наймілейшы, які меўу запасе найболып гісторый, розных здарэнняў і показак.
Калі я прыехаў да яго, ён бьгў вельмі мне рады, распытваў пра шаноўных людзей, у якіх я праслужыў столькі гадоў, расказваў пра сваю гаспадарку, пра бярозы, ліпы і клёны, якія шырока распасцёрлі свае галіны над дахам. Некаторых суседзяў хваліў, іншых жа ганіў, што яны займаліся толькі сабакамі і паляваннем. Нарэшце, пасля доўгай размовы пра сёе-тое, кажа мне:
— Ты чалавек вучоны, хадзіў у езуіцкую школу, чытаў многа кніжак, гутарьгў з вучонымі людзьмі, павінен ведаць шмат разнастайных гісторый, сёння ўвечары распавядзі мне што-небудзь цікавае.
Дык я пачаў прыпамінаць, чым бы пахваліцца. Я нічога не чытаў, апрача гісторыкаў і класікаў. Гісторыя народаў — не займальная рэч для таго, каго не цікавіць тэатр свету і асобы, што іграюць розныя сцэны. Для майго дзядзькі адзінай гісторыяй былі Біблія, са свецкіх жа паданняў ён дзесьці вычытаў, што Аляксандр Македонскі, прагнучы даведацца пра вышыню неба і глыбіню мора, лятаў на грыфах і апускаўся на дно акіяна, і такая чалавечая смеласць яго, дзядзьку, здзіўляла і займала. Трэба было і мне расказаць што-небудзь падобнае, таму вырашыў пачаць з «Адысеі» Гамера, бо ў гэтай паэме поўна чараў і дзіваў, як і ў нашых простанародных аповесцях.
Блізу дзесятай гадзіны вечара, калі сельскія жыхары канчаюць сваю працу, мой дзядзька пасля малітвы ідзе спачываць. Ужо сабралася ўся чэлядзь паслухаць новыя аповесці, а ён сказаў так,-
— Ну, Янка, раскажы ж нам што цікавага, я буду пільна слухаць, бо сёння адчуваю, што не хутка засну.
Тады я, каб мае аповесці былі лепш зразумелыя для слухачоў, расказаў коратка пра самых галоўных грэчаскіх багоў, багінь і герояў, пасля пра залаты яблык, пра суд Парыса, пра аблогу Троі. Усе слухалі з цікавасцю і здзіўленнем. Я чуў, як некаторыя з чэлядзі гаварылі:
— Гэтай басні прыпомніць не можна, дужа цяжкая.
— А ці было калі ў сапраўднасці тое, што ты расказваеш? — пасля доўгага маўчання перапыніў дзядзька.
— Але, некалі верылі ва ўсё гэта паганцы, бо было яно да нараджэння Хрыстовага. Вядома з гісторыі пра гэты народ, вядома таксама і пра яго рэлігію.
— I такому вас вучаць езуіты ў школах, навошта ж гэта прыдасца?
— Хто вучыцца, — адказаў я, — той павінен пра ўсё ведаць.
— Ну, то кажы далей.
I далей я апавядаў без перапынку. Ужо было пасля паўночы. Чэлядзь, разыходзячыся, паціху паўтарала паміж сабой:
— Нам гэтай басні ня выўчыцца, усё што-то ні панашаму, тут нічога ні прыпомніш.
Праз пэўны час я пачуў моцны храп майго дзядзькі і, усцешаны з гэтае прычыны, перажагнаўся і заснуў.
На другі дзень ён як сельскі гаспадар устаў вельмі рана, агледзеў увесь свой маленькі маёнтачак, вярнуўся ў дом і, набліжаючыся да мяне, калі я яшчэ драмаў, закрычаў:
— О, як бачу, вашэць любіць спаць па-панску; уставай, у простых людзей гэта грэх, і цябе назавуць гультаём! Але твая ўчарашняя гісторыя вельмі вучоная, хоць забі, не помню аніводнага прозвішча тых паганскіх багоў. Дый гэта не апошні раз, пагасцюеш у мяне да вясны і за доўгія зімовыя ночы шмат мне раскажаш пра сёе і пра тое.
У час майго побыту ў дзядзькавым доме мусіў я амаль пяць тыдняў кожную ноч усыпляць яго пераказам сла-
вутых паэм грэчаскіх або лацінскіх класікаў, аднак найбольш яму падабалася з «Адысеі» мудрасць Уліса1 на берагах Цырцэі і на востраве цыклопаў. Паўтараў мне няраз:
— А можа, некалі даўно і бывалі такія агромністыя веліканы, толькі дзіўна, што з адным вокам на лбе. Але ж і хітрун гэты Уліс — напаіў, выкалаў вока і выехаў на баране.
He мог таксама ён забыць шостай песні з Вергілія, дзе Эней увайшоў у пекла. Паўтараў некалькі разоў такія словы:
— Хоць ён быў і паганін, ды якое шляхетнае пачуццё і любасць да бацькі — ісці ў такое небяспечнае месца. Але якая ў іх дзіўная вера, у нас душачкі збавёныя ідуць у неба, а яны сабе прыдумалі нябеснае валадарства так глыбока пад зямлёй. Дзіўная рэч!
Аднаго разу, размаўляючы са мною, запытаўся ён, ці даўно я быў у Полацку.
— Амаль год не меў выпадку быць у гэтым горадзе.
— Калі надарыцца там быць, добра было б даведацца ад ксяндзоў езуітаў, як вучацца мае Стась і Юзік. О, не кепска быць чалавекам вучоным! От, як вашэць апавядаеш з розных кніжак, таго невук і ў сне не ўбачыць! Добра ўсё ведаць. Я, будучы ў Полацку, і мая нябожчыца жонка, вечная ёй памяць, прасілі ксяндза-прэфекта2, каб не шкадавалі розгаў.
Розгаю дух святы дзетак біць радзіць, Розга аніяк здароўю не вадзіць.
О, гэта цудоўныя вершы — розга вучыць розуму і веры. Сёй-той з нашых панічоў, якіх песцяць у бацькоў, толькі і бавяцца з коньмі і сабакамі, а прыйдзе які ў касцёл, дык нават не перажагнаецца. Якая ўцеха бацькам — толькі кара Божая!
Ужо былі першыя дні лістапада. Самотны, седзячы ля вакна, я слухаў завыванне асенніх вятроў і пошум бяроз