• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    Куліна (ставячыміску). Гарачая, ой, гарачая, найяснейшая карона!
    К р у ч к о ў. Адкуль жа ты ведаеш?
    Кул і н а. Дыкя ж сама яе зладзіла...
    К р у ч к о ў Што?
    Куліна. Да гарэлку. Толькі што перагарэла, шафрану і розных прыпраў насуліла многа, мёду ж цэлы кадобчык укінула.
    К р у ч к о ў. А... ты талкуеш аб крупніку!
    Ц і х о н. Хрэн табе ў вочы! Чуеш, што найяснейшая карона кажа?
    Ку л і н a. А як жа, аб прыправе...
    Ціхон. Аб якой прыправе? Хрэн табе ў вочы, — аб Марысі! Ці аддасі яе за Грышку Ліпскага...
    Кул і н a. А што будзе з Куторгаю?
    1 Крупнікам завецца пітво, прыгатаванае на агні з гарэлкі і патакі з рознымі прыправамі.
    Ц і х о н. Хрэн яму ў вочы! Твой Куторга толькі хваліцца ўмее, а як прыйшло да дзела, дык чуць у бяду з сабою разам і мяне не ўцяг.
    Кручкоў. Вот я тут зараз цэлую справу кончу. Налівайце кубкі!
    Куліна з Ціхонам наліваюць, падаюць Кручкову, Пісулькіну і ўсім іншым.
    Грышка, любіш ты Марысю? Хочаш з ёю да шлюбу?
    Г р ы ш к а. Ой, хачу, вельмі хачу! Найяснейшая карона! Бог мяне пакарай, калі я не дам ёй шчасця адружыўшыся.
    Кручкоў. А ты, Марыся, любіш Грышку? Хочаш з ім век дзяліць шчасце і гора?
    Марыся, засаромеўшыся, паварочваецца тварам да сцяны ды дзёрпае яе пальцам.
    Ну, што? Чаго маўчыш?
    М а р ы с я. А ўжо ж, калі маўчу...
    К р у ч к о ў. Дык — хачу? Ладна! Любіш ты Грышку?
    М а р ы с я (сарамліва). Але...
    К р у ч к о ў. Крэпка яго любіш?
    М а р ы с я
    РАМАНС
    Найяснейшая карона!
    Трудна мне без Грышкі жыці.
    Ніяка земска прэпона
    He ў сілах нас разлучыці!
    Сэрца маё — яго менне,
    Яго любоў — мая сіла.
    Без яго мне смерць — спасенне,
    Без яго мне свет — магіла.
    Няхай бацькі лаюць, мучаць,
    Hi з кім друтім не зручуся.
    Калі з ім мяне разлучаць,
    Я ў Прыпяці ўтаплюся.
    Кручкоў. Ну, калі так крэпка яго мілуеш, дык ужо няма чаго раздумваць. Панове бацькі! Трэба іх злучыць, a
    то новае ўгалоўнае дзела зваліцца на вашы голавы. Пане Ліпскі, чы прымаеш, вашэ, мяне за свата для свайго сына?
    Л і п с к і. Ды ўжо ж, найяснейшая карона! Задумалі дзела, то і канчайце яго з Богам, — я рад буду благаславіць.
    Кручкоў. Дайце сюды ручнік! (Падаюць, і ён закідае яго сабе на плячо.) Ну, вот я і сват! Што, панове Пратасавіцкія, — аддаеце вашу дачку за Грышку?
    Ц і х о н. Такога свата трудна не ўважыць. Хадзі, жонка, хадзі, пане Ліпскі, — хрэн табе ў вочы! Паблагаславім дзяцей, а там потым адгуляем вяселле. На пасаг дам два гарцы грошай і шляхецкую худобу, а па смерці ж нашай і самі ўсё забяруць.
    Кул і н а. Ды і на выправу не пашкадуем, — яна ж у нас ядыначка: што маем, тое ўсё яе, каб толькі Бог даў ім шчасную долю.
    Бацькі сходзяцца і злучаюць маладым рукі.
    Кручкоў. Вот так, добра! Цяпер, панове бацькі, падпішыце міравую і злажыце міравых пошлін па тры капейкі.
    Тыя падпісваюцца трыма крыжыкамі. Пісулькін за іх распісваецца.
    Альпенскі (убок).Heбыўбысудовычалавек!Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае. У іх ужо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як без солі ў страву, ніяк не абойдуцца: капейкі і чвэрці — да скарбу, а рублі — сабе.
    К р у ч к о ў. Дзесяцкі!
    Той уваходзіць.
    Прывядзі сюды Куторгу!
    Дзесяцкі выходзіць.
    Ну, што ж, — налівайце зноў кубкі ды вып’ем за здароўе маладой пары.
    У с е (падымаючыўгору кубкі). Будзьце здаровы, маладыя! Дай Бог вам век з сабою шчасліва пражываць!
    З’ява апошняя
    Тыя самыя і Куторга.
    Куторга (кланяецца ўсім). Дзякуй, дзякуй, панове грамада! Буду старацца ўшчаслівіць Марысю.
    К р у ч к о ў. Маўчы, стары хрэн, не аб табе тут ідзе дзела! Бяры кубак ды выпі за здароўе маладых, Грышкі Ліпскага з Марысяю, і падзякуй Богу, што так лёгка вырабіўся ад суда.
    К у т о р г а. Дык і’эта не я мал ады? He за мае пілі здароўе?
    Кручкоў. Пакінь, стары хрыч, думаць аб жаніцьбе, a заматай сабе на вус, каб крэпка дзяржаць язык за зубамі.
    Куторга. Ой, найяснейшая карона! Буду сабе часта браць на розум філасофскую прыпавесць: на тое Бог даў людзям язык, каб умець маўчаць. (ГГез кубка)
    К р у ч к о ў. Дзесяцкі!
    Той уваходзіць.
    Коні гатовы?
    Дзесяцкі. Запрагаюць, найяснейшая карона! (Выходзіць.)
    Кручкоў. Ну, панове шляхта-брацця! Я вам родны, я вам брат, дык на прашчанне вып’ем яшчэ па кубку крупніку, заспяваем нашу родную лесню ды паскачам на заручынах. Пане Куторга, у цябе яшчэ не вельмі курыцца чупрына, — ты вядзі пункты, а мы пакруцімся, прыпяваючы.
    У с е. Віват наш брат, найяснейшая карона!
    Хор
    Эй, чух чумадра,
    Чумадрыха весяла!
    Куторга
    Нашы Пінскі акаліцы —
    Жыцце хоць цару, царыцы!
    Ўсяго досыць — прызірніся:
    Еж, пі, хоць расперажыся.
    Хор
    Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!
    Куторга
    Ёсць гарэлка, луста хлеба,
    Уюны і сушона рыба.
    Чаго ж болей людзям трэба?
    Пінчуку тут даў Бог неба!
    Хор
    Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!
    Куторга
    Як збяром дабро дачыста, Завязём на торг да места, Тады квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы.
    Хор
    Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!
    Куторга
    Дзяўчаты нашы, як лані, Харашэйшы як ясны пані. Зіркне катора — маспане! — Сэрца з-пад жыбра дастане.
    Хор
    Эй, чух чумадра, Чумадрыха весяла!
    Чуваць звонікі. Шляхта, ап’янелая, хістаецца па сцэне без парадку; гутарка агульная без сэнсу; Куторга пасярэдзіне сцэны выпускае з рук кубак і засыпае.
    К р у ч к о ў (бярэ ўбок Альпенскага і кажа яму). Ведаеш, што на цябе казаў Статкевіч?
    Альпенскі. Ашто?
    К р у ч к о ў. Ён казаў, што ты не шляхціц.
    Альпенскі. Што? Ён мяне так зневажае? Вось я ж яму пакажу маё шляхецтва!
    Кручкоў. He пры мне, — як паеду, тады з ім расправішся! (Адыходзіцца, бярэўбок Статкевіча.) Знаеш? Цябе Альпенскі аблаяў мужыком.
    С т а т к е в і ч. Ён смеў назваць мяне мужыком? Мне сам Юры Кабылінскі падпісаў грамату, — дык я ж на шкуры яго выпішу сваё шляхецтва! (Шугаецца да Альпенскага і пачынаюць біцца.)
    Ліпскі. Найяснейшая карона! Шляхта напілася і завялася біцца. Бойцеся Бога, раздыміце, а то і з вас штраф будзе належыць!
    К р у ч к о ў He ка мне, не ка мне, — няхай у суд падаюць, тады прыеду на следства! Бывайце здаровы! (Выходзіць з Пісулькіным.)
    Ц і х о н. Віват, найяснейшая карона!!
    Усе (апрача тых, што б'юцца). Віват, найяснейшая карона!
    Заслона апускаецца, пакідаючы наперадзе сцэны Куторгу; той прачынаецца.
    Куторга. Што? Ужо разышліся? А там чутна і бойка! Добра прыпавесць кажа: пінска шляхта як нап’ецца, то напэўна падзярэцца. (Да публікі.) Ды вы ўжо, найяснейшыя панове, спаць хочаце? А што? Няпраўда? Дык:
    Найяснейшая публіка!
    Прашу цябе, не дзівіся,
    Бяда гэта невяліка,
    Што мы крыху папіліся.
    Няхай шчасная развязка
    Пінскай шляхце ад вас будзе, —
    Дайце брава, калі ласка,
    Ды і з Богам, добры людзі!
    Альгерд Абуховіч
    ^аўкалак
    Чараўніца уракла — Быў я колісь ваўкалакам, Бегаў чортам ўздоўж сяла, I к гавядам поўзаў ракам, I людскую знаў гаворку, I з сабакамі з надворку Гаварыць я спосаб меў. За гумном раз ціха сеў, Ажно Лыска прыляцеў, — Як на панскай службе стаў, Па прыязні ён мне кажа: — Кінь ты, куме, жытло ўражжа: Цяпер марна прападаеш. А ты ж гэткі спосаб знаеш: Майму пану стань служыць, Табе добра будзе жыць.
    — Ах ты, дурню, — думаў я. — Мне вярнуцца да сяла?
    3 сваім панам і сялом Задушыся ты калом! Хоць галодзен — я свабодзен, Дзе мне цягне — там бягу. На свабодзе прападу, А ў няволю — не пайду! Буду вольным ваўкалакам, Ты ж — на прывязі сабакам!
    Воук ілісіца
    «На табе, нябожа, Што мне нягожа!» Раз папалася лісіцы Ажно тры злавіць курыцы. Прыдушыла, дзве з іх з’ела, Трэцю скрыла. Сама села — Як па працы — пад стажком. Воўк галодны йшоў нішком, А што з кумою быў знаём, To такую рэч павёў:
    — Ах, сястрыца, — кажа кум, — Я ад рання браў на вум, Каб што-кольвек мне пад’есці, А тут, на злосць, негдзе ўлезці. Падхапіў бы я хоць птушку... Да авец падходзіў збочку, Ды пастух чупрыну чэша, I сабака прытым брэша — Прыступіцца няма складу!.. Дай ты, кумка, яку раду!
    — Ох, мой куме даражэнькі! To ж стог сена цалюсенькі, Еж, як хочаш, — не шкадую, Хоць апошнім, ды частую! А маўчыць наша лісіца, Што пад корчам ёсць курыца. — Дзякуй, дзякуй! — сказаў шэры I пацягся без вячэры.
    Старшына
    Хоць які парадак дай, Адно тое, братка, знай, Што крутнёю ўсё пакруціш I найлепша — збаламуціш. Льва-манарха воўк прасіў, Каб вайтом яго зрабіў.
    Бо авечкі скрозь ў бязладцзі, Вельмі шкодзяць ў панскім садзе Ды і самі прападаюць, Бо, як жыць, яны не знаюць.
    I ліса за ім прасіла (Яе жонка льва любіла). Воўк з лісіцаю звязаўся 1, як можна, так стараўся: Дзе прасілі, дзе ўздыхнулі, Дзе гасцінца падаткнулі, Каб дабіцца да медалі, I плацілі, і стагналі...
    Леў сказаў: — Ходзяць толкі, Што авец з’ядаюць воўкі. — I сазваць сказаў народ На звярыны вольны сход, Папытаць усіх звярат: Воўк ці добры, ці ён гад? Чыны важны ўсе прыйшлі, Ўсё начальства тут было, Ды прычыны не знайшлі, Зла аб воўку не чутно. Пад судом ён, бач, не быў I з начальствам добра жыў, Дык медаль пан войт надзеў На авечы цэлы хлеў.
    А авечкі што сказалі? — Іх на сход зусім не звалі, А ўпісана ў пратаколе, Што «авечкам дана воля».
    Cyd
    Там, дзе пушча, за прасёлкам, Колісь ліс жыў з шэрым воўкам, I, як весць людская кажа, Жыло згодна племя ўражжа. Ды да часу.
    Хутка сварка там пайшла: Скрыўдзіў нечым ліс ваўка. Дайшло дзела да суда.
    Можа, праўда, можа, не, Адвакаты — два сабакі на судзе. Кожны брэша, на праціўніка вядзе. А суддзёю быў глушэц, Ён разумны ці глупец, Тое трудна разгадаць, Адно толькі, як чуваць, Што рашыў ён дзела так: Выгнаць з суду ўсіх сабак, А воўк з лісам плоцяць штраф. Воўк — бо хлусіць ён напрасна, Ліс — бо злодзей.
    Гэта ясна:
    Круцялёў чым разбіраць, Лепш абодвух пакараць.
    Кастусь Каліноўскі
    Марыська чарнаброва, галубка мая, Дзе ж падзелася шчасце і ясна доля твая? Усё прайшло, прайшло, як бы не бывала, Адна страшна горыч у грудзях застала.
    Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці Ды ў прадвечнага суду вялеў прападаці, To мы прападзем марна, но праўды не кінем, Хутчэй неба і шчасце, як праўду, абмінем...
    Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго.
    А калі слова пяройдзе у дзела, Тады за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, народзе, старасці свабодна.