• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    А каб не ведаў ён аб шкодзе, Дык цар забіў яго, і годзе! А после цар пры ўсім народзе
    ’ Сікер — хмялсвы напітак.
    Заплакаў трохі, абдурыў Псалмом старога Анафана1... I зноў вясёлы, і зноў п'яны Каля рабыні захадзіў.
    Святыя так цары жывуць. Аякжа простыя? He знаю, I раю вам таго не знаць Ды і ні ў кога не пытаць, Каб не зашкодзіла, бывае!..
    II
    Давід, святы прарок і цар, He вельмі быў благачасцівы. Была дачка ў яго Фамар I сын Амон2.1 нам не дзіва: Бываюць дзеці і ў святых, Ды не такія, як другіх, А іншыя... Амон шчаслівы, Прыгожы першы сын яго, Ляжыць, хварэючы чагось. Давід і стогне, і рыдае, Рве рызу, попел пасыпае 3 бяды сабе на галаву: «Я без цябе не пажыву I дня адзінага, мой сыне, Мой лепшы, дарагі хлапчына! He ўбачу сонца і зару, Я без цябе памру, памру!» I, плачучы, ідзе да сына, Ажно трушком нібы бяжыць, А той, бугай сабе здаровы,
    ' Анафан — біблейскі прарок часоў Давіда, абвінавачваў цара ў забойстве Гурыя. Цар, каючыся, напісаў пакаянны псалом.
    2 Амон — старшы сын цара Давіда. Быў забіты сваім братам, які помсціў за сястру Фамар.
    У харомах сваіх кедровых Ляжыць, — аж стогне, а ляжыць. Смяецца з дурня; аж галосіць, Аж плача,бедны, бацьку просіць, Каб да яго Фамар прыйшла. «Мой добры бацька і мой цару! Скажы сястры маёй Фамары, Каб коржыкаў мне напякла Ды каб сама і падала, Пакаштаваўшы іх, устану I ачуняю я». Назаўтра рана Фамар спякла і падала Для брата коржыкі. За рукі Амон бярэ яе, вядзе Ў пакоі цёмныя, кладзе Сястру на ложак. Ломіць рукі, Сястра рыдае і, рвучыся, Крычыць да брата: «Схамяніся! Амоне, браце мой здрадлівы! Адзіны браце мой! Я... Я... Сястра адзіная твая!
    Дзе дзецца мне? Дзе грэх жахлівы I сорам дзець? Цябе самога I бог, і людзі праклянуць!..» He памагло-такі нічога!..
    Вось так царэвічы жывуць, Дурэючы на свеце.
    Любуйцеся, людскія дзеці.
    III
    I вось пражыў Давід на свеце Ужо нямала год.
    Абнядужаў, пакрывалі Старога рызамі яго. А ўсё ж такі не награвалі Ката блудлівага свайго. Вось хлопцы і прымеркавалі
    (Натуру воўка добра зналі!) I, каб нагрэць яго, ўзялі Найлепшых за царыц красою Дзяўчат старому навялі — Хай грэюць кроўю маладою Свайго цара. I прэч пайшлі, Замкнуўшы дзверы за сабою. Аблізаўся кот нядошлы I распусціў сліны.
    Кіпцюры распасцірае Да Саманцяніны', Бо была сабе на ліха Лепшая між імі, Між дзяўчат, — нібы лілея Пышная ў даліне Паміж кветак. Ды яна вось I грэла сабою Цара свайго, а дзяўчаты Між сабой гулялі Голенькія. Як яна там Грэла, я не знаю, Знаю толькі, што цар грэўся I... і не позна ю2.
    IV
    Па двары ціха пахаджае Стары вясёлы Рагвалод3, Дружына, юнакі, народ У золаце навокал ззяюць. У князя свята: выглядае 3 Літвы ён князя-жаніха У сваты да дачкі Рагнеды4.
    1 Саманцяніна — Авісага Сунаміцянка, дзяўчына з палесцінскага племені сунаміцян.
    2 Ю (царк.-слав.) — яе.
    3 Рагвалод — полацкі князь канца X ст.
    4 Рагнеда — дачка Рагвалода.
    Перад багамі Лель і Лада1 Агонь Рагнеда развяла, Алеем пахкім паліла
    I сыпала на вугаль ладан, Нібы валькірыі2, навокал Танцуюць, цешацца дзяўчаты і прыпяваюць: «Гой, гоя, гоя!
    Новыя пакоі
    Кветкамі ўбіраці Ды гасцей чакаці!»
    За Полацкам, як тая хмара, Чарнее пыл. Бягом ляцяць Хлапцы і сівыя баяры 3 Літвы вясельных сустракаць. Сама Рагнеда з Рагвалодам Пайшла з дзяўчатамі, з народам.
    He з Літвы йдзе князь спадзяваны, Шчэ незнаёмы, ды чаканы, А там з Кіева турам-буйвалам Па Рагнеду йдзе, ідзе вепрышчам Уладзімір3 князь з кіяўлянамі.
    Прыйшлі, і горад абступілі Кругом, і горад запалілі, Уладзімір князь перад народам Забіў старога Рагвалода, Паця4 народ, княжну пая5.
    1 Лель і Лада — у славян Лада — багіня вясны і кахання, Лель — яе сын.
    2 Валькірыі — у скандынаўскай міфалогіі ваяўнічыя дзевы, якія пераносілі душы загінуўшых герояў з поля бою ў Вальхалу — мясціну, дзе жылі багі.
    3 Уладзімір — вялікі князь кіеўскі. 3 яго імем звязана хрышчэнне Русі. Царква абвясціла яго святым.
    4 Паця (царк.-слав.) — парэзаў, пабіў.
    5 Пая (царкв.-слав.) — узяў.
    Адыдзе ў воласці свая — Адыдзе з шумам. I растлі ю1, Рагнеду тую маладую, I пражане ю2, і княжна Па свеце блукае адна, He зробіць з ворагам нічога. Дык вось наколькі ў іх святога У тых царах!
    V
    Бадай іх каты расціналі Усіх цароў, гадзюк людскіх! Дакука з імі, каб вы зналі! Як дурань ходзіш каля іх, He знаеш, як і дзе ступіці! Дык што, парайце, мне рабіці Цяпер з паганымі? Скажы, Сястра старая Апалона!
    Наўчы, галубка! Памажы Палазіць трохі каля трона! Каралечкі, як зараблю, Табе к Вялікадню куплю. Дык пададзімся ж у лакеі I дбайна ў новенькай ліўрэі Пачнем цароў сваіх любіць. Шкада і алавок тупіць, Бо дзе няма святое волі, He будзе там дабра ніколі. Навошта ж нам сябе дурыць? Хадзем у селішчы, там людзі, А там, дзе людзі, — добра будзе; Там будзем жыць, людзей любіць, Святога госпада хваліць!
    1 Растлі ю — згвалціў яе.
    2 Пражане ю — прагнаўяе.
    Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
    Хіінская ійляхта
    Фарс-вадэвіль у адной дзеі
    АСОБЫ
    Кручкоў — станавы прыстаў. Пісулькін — яго пісарчук.
    Ціхон Пратасавіцкі. Ку л і н a — яго жонка. Марыся — іх дачка.
    Іван Цюхай-Ліпскі. Г р ы ш к a — яго сын. Цімох Альпенскі. Базыль Статкевіч. Харытон Куторга. Дзесяць іншых асоб. Дзесяцкі.
    пінская ваколічная шляхта
    Дзея адбываецца ў ваколіцы О.... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі з боку сцэны — хата заможнага гаспадара; пры ёй — лаўка.
    З’ява I
    М а р ы с я (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)
    Цяжка жыці мне, дзяўчаці,
    3 міленькім ў разлуцы, —
    Лае бацька, лае маці,
    Што сэрцайка ў скуцы.
    Годзе сядзець над прасніцай, —
    Я хачу быць маладзіцай!
    Маці кажа: век малоды,
    Ой, ты яшчэ мала!
    А сама ўжо ў гэты годы
    Бацьку пакахала.
    Годзе сядзець над прасніцай, —
    Я хачу быць маладзіцай!
    Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона1 на прасоку. У ім цэлае наша спасенне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў ды каб яны дазволілі нам пажаніцца. А ён такі сярдзіты, не дапускай ты госпад! Як наставіць адзін вус угору, а другі ўніз ды крыкне: па найяснейшаму ўказу! — то бацькі спалохаюцца ды зладзяць нам вяселле... Ды што гэта зрабілася Грышку?
    Грышка паціху паказваецца з-за дрэва, крадучыся да Марысі.
    1 Даўней асэсараў, або засядацеляў, а потым станавых прыставаў, таму што першыя выбіраліся падчас шляхецкіх выбараў, а другія назначаліся ўрадам, — пінская шляхта велічала найяснейшай каронай.
    Баюся, каб не паўставалі бацькі, — нельга было б пабачыцца з ім. (Устаўшы, пахаджваючы па сцэне, гаворыць.) Ой, Грышка, Грышка! Ты штось цяпер зрабіўся вельмі лянівы. Табе, пэўна, сэрца цяпер такужо нс ные па мне... Як прыйдзе, дык пакажуся перад ім сярдзітаю і хоць будзе прасіць і маліць, каб пацалавала, дык не пацалую. Дальбог, што не пацалую!
    З’ява II
    Грышка і Марыся.
    Г р ы ш к а. Дык я ж і прасіць не буду, сам цябе пацалую. (Цалуеяе.)
    М а р ы с я. Ах, Грышка, нядобры! Як ты спалохаў мяне, гневаюся не жартам!..
    Г р ы ш к а. Гневаешся? Няпраўда! А чаму ж ты на мяне так міленька пазіраеш?
    М а р ы с я. Так, са злосці!.. Нягодны, дзе ты забаўляўся? Гэта ж зараз прыйдуць бацькі, а мы так многа маем з табою перагаварыць.
    Грышка. Выбачай, мілая Марыся, — чуць золак, я з’ездзіўужо да места, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку.
    М а р ы с я.> Трэба было завезці які гасцінчык.
    Г р ы ш к а. Дык я ж завёз яму двух зайцоў, тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усе прыняў ласкава і сказаў, што сёння ж прыедзе на разборку справы майго бацькі з тваім. Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці! Ён вельмі сярдзіты, — бо адзін вус калом угору стаў. Будзе вазня!
    М а рыся. Дай Бог, каб гэта каша нам зубоў не папрышчыла!
    Г р ы ш к а. Ён дакляраваў зрабіць нам вяселле. На Богу ды на ім — уся наша надзея.
    ДУЭТ
    Паклаўшы надзеі на Бога, Чаго ж гараваць?
    Прысяглі любіці да гроба, — Дык будзем жа ждаць.
    Хоча няшчасная доля
    Навек разлучыці, — А Бог скажа: мая воля Ім з сабою жыці!
    He памогуць злыя языкі, Hi бацькоў старожа, — Ён жа такі пан вялікі, Што хоча, то зможа!
    З’ява III
    Тыясамыя,Ціхон ПратасавіцкііягожонкаКуліна.
    Ціхон. Хрэн табе ў вочы, — жонка, а жонка! Хадзі да паўзірайся, як дачка твая з Грышкам Цюхайчыкам галубіцца!
    Кул і н а (за сцэнай). Хто? Дачка? Бойся Бога, ды яна ж яшчэ малая. (Уваходзіць.)
    Ц і х о н. Які чорт малая! Хрэн табе ў вочы, — хадзі палюбуйся!
    М а р ы с я. Якая ж я малая, калі мне на Спаса скончыцца семнаццаць год?!
    Ку л і н а. Маўчы ты, хітрая лісіца! Бачыш ты, якяна скора палічыла гады!
    Ц і х о н. Ах ты, чортаў сыну, — хрэн табе ў вочы! He годзе таго, што бацька да жывога мяне пакрьгўдзіў, назваўшы не шляхціцам, дык яшчэ сынок дачку нам баламуціць.
    Г р ы ш к а. Ды я ж яе люблю і хачу з ёю жаніцца...
    Ц і х о н. Ось я цябе так пажаню, як твайго бацьку! Жонка, а жонка! Дай мятлу, — хрэн табе ў вочы!
    Грышка. Што хочаце, тое рабіце, а ўсё-такі Марыся будзе мая! (Да Марысі.) Бывай здарова! (Выходзячы, спатыкаецца з Куторгам і збівае таго з ног.)
    М а р ы с я ўцякае ў хату.
    З’ява IV
    ТыяжіКуторга.
    Куторга. Ах, ты, паганец! (Устаючы.) Татарын ты нехрышчоны! Вот збіў мяне, як шведаў Хадкевіч пад Кіргольмам. Пачакай жа, я ж табе не дарую гэтай штукі, — не цяпер, то ў чацвер. (Вітаецца.) Дзень добры, пане Пратасавіцкі! Здарова, пані Пратасавіцкая! (Цалуе яе ў руку.) Відна, відна, — дзякуй богу! Здаровы, як рыжкі баровы... А я к вам з вялікаю навіною. He ведаеце? Толькі што пан асэсар прыехаў, а такі сярдзіты, не дапускай госпад! Як ліхі татарын. Як толькі ўехаў у ваколіцу ды стаў каля Бэркі, дык зараз і закрычаў — дзесяцкіх, соцкіх! Сабраць усю шляхту да Ціхона Пратасавіцкага, ды каб Іван Цюхай-Ліпскі прыйшоў з сынам туды ж.
    Ц і х о н. Хрэн яму ў вочы, — будзе бяда, будзе! Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі. Ну, абдзярэ, як ліпку!