• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    VII
    Во, нешта разам зашумелі, Народ раздаўся на канцы, I, як бы птушкі, праляцелі Чатыры добрых малайцы. Народ то быў усё не такоўскі: Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі I Гогаль, шпарка каля нас Прайшлі, як павы, на Парнас. Ну, словам, многа тут народу Сабралась лезці на Парнас. Былі паны, было і зброду, Як часам і на свеце ў нас. Праміж людзей і я штурхаўся I ціснуўся, што ёсць пары;
    Вось чуць-не-чуць такі прабраўся I лезу проста да гары.
    1 Маецца на ўвазе Ф.В. Булгарын.
    2 Падразумяваецца Н.І. Грэч, аднадумца і паплечнік Ф.В. Булгарына.
    3 Намёк на У.А. Салагуба — вядомага ў свой час рускага пісьменніка, аўтара аповесці «Тарантас» (1845).
    VIII
    Узлез. Гляджу — аж хата нова Стаіць, зазвычай панскі двор, Кругом яго там тын яловы: Нябойсь не плох — не ўлезе вор! А на дварэ тым свінні ходзяць, Сабакі, козы, бараны...
    Знаць, і багі хазяйства водзяць, Калі свіней дзяржаць яны.
    На грошы ў тронкі1 тут гуляюць Парнаскі хлопцы-дзецюкі, А хто капейкі з іх не маець, Той лупіць толькі на шчаўчкі. Улез к багам тады я ў хату... А вохці мне! Hi даць, ні ўзяць, Як у казарме там салдатаў — Багоў — не можна пашчытаць!»
    IX
    Тарасу ліха што здаецца, — Ну, як бы ў рандзе2 ён сядзіць: Хто піпку курыць, хто смяецца, А іншы песню бурудзіць3.
    Глядзіць ён, аж на лаўцы шыюць Шаўцы багіням хадакі, Багіні ж у начоўках мыюць Багам кашулі і парткі.
    Сатурн4 там, лыкі размачыўшы, Падвіркай лапці падплятаў;
    Па свеце добра пахадзіўшы, Лапцей ён многа патаптаў.
    1 Складаны, перачынны ножык.
    2 У карчме.
    3Бармоча, цягне сабе пад нос.
    4Па старажытнарымскай міфалогіі — бог часу і пладароднасці.
    Няптун на лаўцы чыніць сеці I восці садзіць на шасты, Пры ім жа, мусіць, яго дзеці, Дзіравы ладзяць нераты.
    X
    Вось б'юцца Марс1 ды з Геркулесам2, А Геркулес, як той мядзведзь, — Каб цешыць старага Зевеса, Хахол ён Марсу добра мнець.
    Зевес жа наўзніч лёг на печы, Сярмягу ў голавы паклаў...
    Ён грэў на печы стары плечы I нешта ў барадзе шукаў.
    Во перад люстрам задам меліць I маслам мажа валасы
    Ды нечым белым твар свой беліць Вянера, знаць, дзеля красы.
    Амур5 жа з дзеўкамі жартуе, Ну, проста смех ажно бярэ! To ён знянацку пацалуе, To хустку з галавы здзярэ; To на гармоніку зайграе, To німфам песню запяе, To адным вокам заміргае, Як быццам бы каго заве.
    XI
    Вось затраслася ўся гара: Зевес на печы зварухнуўся Зяўнуў і дужа пацягнуўся Ды кажа: «Есці ўжо пара!»
    1 Па старажытнарымскай міфалогіі — бог вайны.
    2 Грэчаскі міфалагічны герой, які вызначаўся незвычайнай сілай.
    ’Па рымскай міфалогіі — бог кахання.
    Тады праворна дзеўка Геба Гарэлкі ў чаркі наліла
    I, як жарон, букатку1 хлеба, Прынёсшы, — бразь! — сярод стала! Яна ў найміткі ў неба ўзята, Каб есць варыць і плацці мыць. Нябось, не дарам яе плата — Ці ж лёгка столькіх накарміць?! Во, з усяго сабралісь неба!
    Як тараканы каля хлеба, Багі паселі ўкруг стала, I стравы смачны з печы Геба2 Насіць да столу пачала.
    XII
    Наперш дала яна капусту, Тады са скваркамі кулеш, На малацэ крупеню густу Дае ўволю, толькі еж.
    I з пастаялкай жур сцюдзёны, А з кашы сала аж цякло, Ды і гусяціны смажонай Уволю ўсім багом было. Як унясла ж на стол каўбасы, Бліны аўсяны ў рашаце, Аж слінкі пацяклі ўТараса I забурчала ў жываце.
    Багі гарэлку піць пачалі, 3 насадкР ў чаркі так і льюць! Падпіўшы, песні запявалі Ну, як у рандзе, ўсе пяюць.
    Бах сп'яну пеў такі прыпеўкі, Што аж ня можна гаварыць,
    1 Бохан.
    2 Багіня маладосці, дачка Зеўса.
    3 Пасудзіна з рыльцам.
    Аж засаромеліся дзеўкі, Так стаў ён брыдка развадзіць. А Зеўс тым часам насцябаўся, Што носам чуць зямлю ня рыў, — Ён вочы плюшчыў і ківаўся Ды быццам нешта гаварыў. Хоць не маё то, праўда, дзела, He след мне, можа, і казаць, Любіў ён цешыць грэшна цела Ды часам лоўка падгуляць.
    XIII
    Але багі-такі ўсталі, Як ўсё паелі, папілі. Во... разам у дуду зайгралі, Скакаць багіні пачалі.
    Узяўшы хустачку, Вянера Пайшла «мяцеліцу» скакаць. Прыгожа, стройна цераз меру, Пяром не можна апісаць. Чырвона, тоўста, круглаліца I вочы, як на калясе, Як жар, гарыць яе спадніца, Істужкі ўплецены ў касе. Хапіўшы келішак гарэлкі, Амур яшчэ павесялеў — Іграць пачаў ён на жалейцы I дзеўкам стройна песні пеў. Няптун з прыгожанькай наядай1 Пайшоў упрысядку «казака»; Нябось, і ў старога гада Кроў грае, як і ў дзецюка,
    1 Німфай.
    А во i сам Юпітар' з Вестай2, — Пусціўся, стары хрэн, у пляс, Як бы жаніх перад нявестай, Заткнуў ён рукі за паяс.
    А во і Марс у новых ботах; Ён, мусіць, ботаў не жалеў, Бо з німфамі скакаў да поту, Гуляў у жмуркі і шалеў.
    I кожны бог так разгуляўся, Што аж не можна ўдзяржаць. А хто гарэлкі насцябаўся, Таго пад лаўку клалі спаць.
    XIV
    Вось як зайграў дудар плясуху, Ніяк Тарас наш не ўцярпеў, I ад парога, што ёсць духу, Скакаць на хату паляцеў.
    Як стаў прыстуківаць атопкам, Аж рот разінулі багі:
    To ён прысвісне, то прытопне, To шпарка пойдзе ў кругі. Глядзеў Юпітар і дзівіўся, I пад дуду ў далоні біў,
    У канцы к Тарасу прыбліжыўся
    I так яго перапыніў:
    «А ты адкулечка, прыяцель? Зачым прыйшоў ты на Парнас? Ты хто такі? Ты не пісацель?» «Не, мой панок! — сказаўТарас, — Я палясоўшчык з Пуцявішча, Чуць золак сёння са двара, Прыйшоў сюды я да паўдня шчэ, Ды ўжо й дадому мне пара.
    1 Згодна рымскай міфалогіі — бог багоў.
    2 Багіня сямейнага ачага і ахвярнага агню.
    Ці не была б, паночак, ласка Адсюль дамоў мяне завесці? Хадзіўшы па гары Парнаскай Мне дужа захацелась есці...»
    XV
    Кіўнуў Зевес — і мігам Геба Крупені ў міску наліла
    I добрую краюху хлеба, Сказаўшы: «Еж», — мне падала. Крупені смачнай пахлябаўшы, Усіх падзякаваў багоў;
    Кашэль за плечы прывязаўшы, Сабраўся ўжо ісці дамоў.
    Але зефіры падхапілі, Хто за руку, хто за паяс, I, як бы птушкі, паташчылі Яны мяне цераз Парнас. Няслі на крыллях, быццам вецер, I проста прыняслі ў наш лес. Гляжу я: мусіць, ужо вечар, Бо маладзік на неба ўзлез...»
    3 тых пор Тарас ужо не ходзіць Так дужа рана па лясах, А дзеля гэтага не шкодзіць Бярвенне красці па начах.
    Дык вось што бачыў наш Тарас, К багам узлезшы на Парнас. Ён гэта мне апавядаў, А я ў паперку запісаў.
    Тарас Шаўчэнка
    Цяжка-цяжка жыць на свеце Сіраце без роду:
    Няма куды прыхіліцца, — Хоць з гары ды ў воду! Утапіўся б маладзенькі У той быстрай рэчцы; Утапіўся б — цяжка жыці, I няма дзе дзецца.
    Ходзіць доля ў каго полем, Каласкі збірае, А мая дзесь, нягодніца, За морам блукае.
    Добра таму багатаму: Яго людзі знаюць;
    А са мною сустрэнуцца — Вокам абмінаюць.
    Багатага, губатага Дзяўчына шануе;
    3 мяне, сіраты гаротнай, Смяецца, жартуе.
    «Ці я ж табе не прыгожы, Ці не ў цябе ўдаўся, Ці не люблю цябе шчыра, Ці з цябе смяяўся?
    Любі ж сабе, маё сэрца, Любі, каго знаеш, Але з мяне ты не смейся, Калі ўспамінаеш.
    А я пайду на край свету... На чужой старонцы Знайду лепшую ці згіну, Як той ліст на сонцы». Пайшоў казак сумуючы — Нікога не кінуў;
    Шукаў долі ў чужым полі Ды там і загінуў.
    Уміраючы, ўглядаўся, Дзе сонейка ззяе...
    Цяжка-цяжка уміраці, Цяжка ў чужым краі!
    Садок вішнёвы каля хаты, Хрушчы над вішнямі гудуць, Ратаі з ворыва ідуць,
    У вёску спеў нясуць дзяўчаты — I рады маткі іх пачуць.
    Сям'я сабралася ля хаты, Зара вячэрняя ўстае.
    Дачка вячэраць падае, Ёй маці хоча даць парады, Дык салавейка не дае.
    Паклала маці каля хаты Маленькіх дзетачак сваіх, Сама заснула каля іх, Заціхла ўсё... адно дзяўчаты Ды салавейка не заціх.
    \\ары
    Паэма
    Сястра старая Апалона1! Калі б вы часам, хоць на час, Прыдыбалі б такі да нас, Ды, як бывала у дні оны, Узвысілі б свой божы глас Да оды пышна-баявое, Дый захадзіліся абое Цароў, напрыклад, апяваць! Бо як папраўдзе вам сказаць, Дык вельмі ўжо і мне самому Абрыдлі тыя мужыкі, Пакрыткі, панічы, панкі; Хацелася б сагнаць аскому На каранованых галовах, На тых памазанніках божых... Ды што ж? He ўтну! А як паможаш, Пакажаш птахаў тых упрах Скубці і патрашыць, дык, можа, Й мы патрымаем у руках Памазаннікаву чупрыну.
    Пакіньце ж свой святы Парнас2, Прыдыбайце хоць на гадзіну Ды хоць старэнькі божы глас Узвысьце, дзядзіна! Ды ладам, Ды добрым складам, хоць на час, Хоць па гадзіначку у нас Мы венцаносную грамаду Пакажам спераду і ззаду
    1 Бог сонца і мастацтва ў старажытных грэкаў. Яго сёстры — музы (іх было дзевяць) — пакравіцельніцы розных відаў мастацтва.
    2 Гара ў Грэцыі, дзе па ўяўленні старажытных грэкаў жылі Апалон і яго сёстры — музы.
    Сляпым людзям. У добры час Давай пачнём, мая парада!
    I
    У Ерусаліме не бачна нікога. Вароты замкнёны, як быццам чума Ў Давідавым месце, захованым богам, Сядзіць на пляцы. He, чумы — дык няма! А горшае ліха, благая часіна Пакрыла Ізраіль: царова вайна!
    Князі царовы, і ўсе сілы, I юнакі, і ўвесь народ, Замкнуўшы ў горадзе ківот, Гурмой у поле павалілі I там у бітвах сірацілі Маленькіх дзетачак сваіх. А ў месце маладыя ўдовы, Ў сваіх святліцах адмысловых Замкнуўшыся, дзяцей малых Калышуць, плачучы. Прарока, Давіда’, прагнага цара, Клянуць свайго гаспадара. А ён, узяўшыся у бокі, Па даху кедравых палат У срэбнай рызе пахаджае I, нібы кот той, пазірае На сала, на зялёны сад Суседа Гурыя2. А ў садзе, У тым зялёным вертаградзе3,
    Вірсавія4 купалася,
    1 Давід — ізраільскі цар (з 1055 па 1015 да н. э.). Лічыцца, што ён валодаў паэтычным дарам і складаў рэлігійныя песні — псалмы.
    2 Гурый — военачальнік пры цару Давідзе.
    3 Вертаград — фруктовы сад, вінаграднік.
    4 Вірсавія — жонка Гурыя, а пасля яго смерці — цара Давіда, маці цара Саламона.
    Як у райскай плыні, Таго Гурыя сябрыня, Царова рабыня; Купалася сабе з богам, Грудзі свае мыла I цара свайго святога У дурні пашыла.
    Сцямнела, і, цемрай кругом ахінёны, Сумуе ў дрымотнасці Ерусалім.
    У пышных палацах, нібыта шалёны, Давід пахаджае — о цар неўпынёны! I сам сабе кажа: «Я... Мы павялім!
    Я цар над божым над народам! I сам я — бог маёй зямлі!
    Я — ўсё!..» А трохі потым Рабы вячэру падалі
    I кубак добрага сікеру1...
    I цар сказаў, каб на вячэру... Рабы рабыню прывялі, Такі ж Вірсавію. Няўрокам — Да божага цара-прарока Сама Вірсавія прыйшла I павячэрала, сікеру 3 прарокам выпіла й пайшла. Крыху спачыць пасля вячэры 3 сваім царом. I Гурый спаў. Яму й не снілася, вядома, Што ціха дзеялася дома, Што з дому цар яго украў He золата, не серабро, А лепшае яго дабро, Яго Вірсавію украў.