• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    Кручкоў. Но, но, мілая, будзь спакойна! Я хоць чалавек, як кажаш, судовы, але ўсё зраблю па-хрысціянску ды яшчэ на тваім вяселлі паскачу... Гэй, дзесяцкі!
    Той уваходзіць.
    А чы сабралася шляхта з ваколіцы?
    Дзесяцкі.Усе сабраліся, хто з курыцаю, хто з кадобчыкам мёду, а хто з сушонай рыбай. Чакаюць, што ваша міласць ім прыкажа.
    Кручкоў. Добра! Няхай усе аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька ў возе... Ты пакліч сюды Ціхона Пратасавіцкага з кабетаю. А Цюхай-Ліпскі з сынам ёсць?
    Дзесяцкі. Цюхай, апроч мёду і рыбы, прыцяг дзесяць вянкоў сушаных баравікоў, а сын яго — капу ражынкаўуюноў.
    К р у ч к о ў. Добра, добра! Усё ўпакаваць асцярожна! Ды кліч усіх сюды!
    Дзесяцкі выходзіць. Кручкоу строіць сур’ёзную фізіяномію: адзін вус ставіць угору, другі ўніз. 3 глыбіні сцэны выходзіць шляхта, баіцца, кланяецца нізка і хаваючыся адзін за другога.
    3бакавыхдзвярэйвыходзіцьЦіхон Пратасавіцкізжонкаю. МарысязыходзіццаўглыбінісцэнызГрышкам іціхашэпчуцца паміж сабою.
    З'ява IX
    Тыя самыя і Ціхон Пратасавіцкі, ягожонка, ІДюхай-Л іпскі, ягосынГрышка,Цімох Альпенскі,Базыль Статкевіч і іншая шляхта
    Ц і х о н. Жонка, а жонка! Будзе бяда! Паглядзі, як у найяснейшай кароны вус адзін уніз, а другі ўгору задраўся. Ідзі ты наперад ды пакланіся яму, хрэн яму ў вочы.
    Ку л і н а. Што ты мяне пасылаеш! Ты сам наварыў піва, сам і папівай здароў, я баюся.
    Ціхон. Ты — кабета, хрэн табе ў вочы, — ён жа цябе не з’есць! Вазьмі гэтыя грошы, — тут іх пяць дзесятак, — пакланіся ў ногі ды палажы на стол; ён жа юрыста, не адцураецца грошай, — тады і дзела пойдзе, як па салу.
    Куліна. Ну, што рабіць, — папытаю. (Яна боязна падыходзіць, кладзе грошы на стол, пасля нізка кланяецца станавому.) Найяснейшая карона...
    Кручкоў. Цішэ!
    Куліна са страху адыходзіць ад стала ды хаваецца за мужа.
    СГрымаючы паперу,устаў ды, не пазіраючы на шляхту, гаворыць.) Па ўказу Пінскага земскага суда от 23-го мая сего года за № 2312 прыбыл я в околіцу для расследованія уголовного дзела о побоях, нанесенных Ціхоном Протосавіцкім Івану Цюхаю-Ліпскому... Ліпскі, маеш сведкаў?
    Л і п с к і. Маю, найяснейшая карона.
    К р у ч к о ў. Пусць выступят вперед!
    Трое шляхтаў выходзяць наперад.
    Пратасавіцкі, за што ты яго біў?
    Ц і х о н. Дык ён жа назваў мяне мужыком, хрэн яму ў вочы.
    К р у ч к о ў. Маеш сведкаў?
    Ц і х о н. Маю, Куторгу.
    К р у ч к о ў. Яго няможна ставіць, — ён пад судом. (Абярнуўшыся да сведкаўЛіпскага.) Вы бачылі, як Пратасавіцкі біўЛіпскага?
    Тры сведкі (боязна кланяючыся). Бачылі, найяснейшая карона.
    Кручкоў (абярнуўшыся да іншай ішіяхты). А вы бачылі?
    Ус е ін шыя. He, не бачылі, найяснейшая карона!
    Кручкоў. Ну, дык добра! Следства кончана, цяпер будзе суд, а наўперад: па указу всеміласцівейшай гасударыні Елісаветы Петровны 49-га апреля 1893-га года і всеміласцівейшай Екацярыны Вялікай от 23-го сенцябра 1903-га года, а равномерно в смысле Статута літоўскаго раздзела 8-га, параграфа 193-га, коім назначается в пользу суда от цяжушчыхся грывны. Обжалованный Протосавіцкі імеет зараз жа ўплаціць пошлін 20, прогонных 16 і на канцэлярыю 10 рублёў. Жалуюшчыйся Ліпскі ў палавіне того; сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — па 9 рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3 рублі. Плаціце’ (Садзіцца намесца ды піша).
    Шляхта шэпчацца паміж сабою, пасля выбраны ўсімі зборшчык Цімох Алытенскі падыходзіць да Пратасавіцкага, Ліпскага і іншае іпляхты, збірае грошы і, злажыўшы грошы ў адзін мяшок, падносіць, баючыся, да станавога ды кладзе на стол.
    Ц і х о н (адлічыўшы зборшчыку грошы, калі той пайшоўзбіраць ад другіх). Э... глядзі ты! Як ён на бяду нашу ўсе ўказы і законы як рэпу грызе і не заікнецца, — хрэн яму ў вочы!
    Ку л і н а. Чаго тут дзівіцца? Відаць, судовы чалавек, дык ён на тым і зубы згрыз, — такая, бач, парода.
    Кручкоў (як Альпенскі палажыў на стол грошы). Аўсе?
    Альпенскі.Да капеечкі, найяснейшая карона!
    К р у ч к о ў. Ладна, ідзі! Зараз будзе дэкрэт.
    Ціхон. Ух, госпадзі! Што гэта будзе, — хрэн яму ў вочы?!
    Кул і н a. А што будзе? Вядома, юрыста, — абдзярэ ўсіх дачыста дый паедзе з Богам дахаты.
    Ціхон. Хрэн табе ў вочы, — каб прынаймні шкура была цэла, a то як дабярэцца да яе, будзе нячысты інтэрас!
    К р у ч к о ў (устаў і выходзіць з папераю на сярэдзіну сцэны). Слухайце з увагаю!..
    Усе кланяюцца.
    Буду чытаць дэкрэт.
    Зноў кланяюцца.
    Па указу его імператарскаго вялічаства, во врэменном прысуцтвіі, в комплекце, саставленном із участковага заседацеля і его пісьмавадзіцеля, слушалі дзело, коего абстаяцельства следуюшчыя: Іван Цюхай-Ліпскі назвал Ціхона Протасавіцкаго мужыком; тот за такую обіду пабіл Л іпскаго, на что сей последній прэдставіл і свідзецелей. Расследовав таковое дзело, врэменнае прысуцтвіе, сообразно указу всеміласцівейшаго гасудара Пятра Вялікаго в 1688 г. марта 69 дня паследававшего і прымяняясь к Статугу літоўскаму раздела 5-га, параграфа 18-га, — опрэдзеліло: а) Ціхону Протосавіцкаму, какугалоўнаму прэступніку, назначается: 1-е) 25 лоз на голай земле без дывана, і 2-е) штрафа 25 руб. в пользу врэменнаго прысуцтвія; б) Івану Цюхаю-Ліпскаму, как нанёсшаму лічнае аскарбленіе Протосавіцкаму, назначается: 1-е) 15 лоз на дыване і 2-е) 15 руб. штрафа в пользу врэменнаго прысуцтвія; в) свідзецелям, каторыя відзелі драку і не разнялі дзерушчыхся, — 1 -е) па 10 лоз на дыване і 2-е) па 10 руб. штрафа в пользу врэменнаго прысуцтвія; д) всей прочэй шляхце, каторая не відзела дракі, за то, што не відзела, а цем самым не магла і разняць дзерушчыхся, назначается: 1-е) па 5 лоз на дыване і 2-е) па 5 руб. штрафа в пользу того же прысуцтвія. Напаследак: г) прымяняясь к указу яе вялічаства Анны Іаанаўны 1764 г. акцябра 45-га чысла за негербовую бумагу, упатрэблённую і імеюшчуюся ўгіатрэбіцца па сему дзелу, — Протосавіцкі 5, Ліпскі 3, свідзецелі па 2, а все прочыя па 1 рублю ўплоцят... Кончэна! Цяпер зборшчык няхай збірае грошы, пасля жа прымемся
    за лазу. (Падыходзіць да стала і ўглыбляецца ў паперы.)
    Ц і х о н. У... у... у... бацькі мае родныя! Хрэн яму ў вочы, — 25 лоз ды яшчэ і не на дыване, а на голай зямлі! Даў бы сто рублёў, каб дыван падаслалі.
    Кручкоў нібыта ўглыбляецца ў чытанне папераў; зборшчык збірае грошы, пачынаючы ад Пратасавіцкага, каторы, аддаўшы зборшчыку грошы, падкрадваецца к Пісулькіну, адклікае таго ўбок і совае 25-рублёвую бумажку.
    Дабрадзею, ратуй няшчаснага ды навучы, як ад лазы збавіцца!
    Пісулькін (убок, разглядаючы бумажку). Харашо быць пісьмавадзіцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцікі! (Паказваючы на бумажку) Самі ў карман лезуць, не нада і рук выцягваць. (Да,Ціхона.) He ведаю, што рабіць! Ён сам баіцца, каб, зрабіўшы вам палёгку, перад судом не адказваць. Але папробуйце.
    Тут падыходзіць другая шляхта і слухае яго рады.
    Злажыце яму добры гасцінчык, авось паквапіцца? Пагаварыце з сабою і злажыце, а я, тым часам, папрабую ўтаманіць яго. (Падыходзіць да Кручкова і шэпча, той злосна адказвае.)
    Кручкоў. He магу, не магу! Знаеш, па всеміласцівейшаму ўказу нашага гасудара 1881 года, сенцября 75-га дня какой вялікі адказ за паблажку сторанам в угаловнам прэступленіі?! He толькі пасаду магу страціць, но і лічнасць падвергнется опасносці.
    Ц і х о н. Жонка, а жонка, — хрэн табе ў вочы! Прынясі шкураны мяшок, што ляжыць у кубле з грэчкаю; там ёсць сто рублёў, трэба выкупіць шкуру. Ох, даражэй яна каштаваць будзе, — хрэн ёй у вочы!
    Куліна. Што? Нацярушыў бяды, а цяпер расплачвайся. (Выходзіць ды празмінуту варочаецца з мяшкам.)
    Г р ы ш к а (да бацькі). Ану, бацька, рассупонь свой мяшок ды вынь якіх рублёў з 50, — можа і тваю пашануюць
    шкуру. (Да іншае шляхты.) I вы разварушыцеся; каторыя бачылі драку — па дзесяць, а каторыя не бачылі — па пяць рублёў, — злажыце ў кучу ды паднясіце найяснейшай кароне. Дык ён зжаліцца над вамі і дзела кончыць; вось як яны, людзі судовыя, умеюць: і воўк будзе сыты, і козы цэлы.
    Шляхта збірае грошы, пасля, зложаныя ў адзін мяшок, аддаюць Грышку, падпіхаючы яго да станавога і ўгаворваючы, каб ён асмеліўся аддаць іх Кручкову і прасіць дараваць ім.
    Л і п с к і. Ідзі ты, сынку, — палажы на стол ды прасі і малі, каб ён памілаваў нашу шкуру ды скасаваў строгі свой дэкрэт.
    Г р ы ш к а. Бачыце, бацька, як нядобра, што вы зводзіцеся з суседзямі. Добра, я асмелюся падысці, толькі каб вы пагадзіліся з Ціхонам ды каб паслалі ад мяне сватоў к яго дачцэ Марысі.
    Л і п с к і. Д’ябал яго бяры! Няхай толькі ўладзіцца дзела, а я не адкажуся. Ідзі, прасі!
    Грышка з аднаго, а Пратасавіцкі з другога боку баязліва падыходзяць да стала, пры каторым Кручкоў, нібыта ўглыблены ў чытанне папераў, ды кладуць мяшок з грашыма; Грышка, моцна кашлянуўшы, кланяецца нізка станавому ды гаворыць
    Г р ы ш к а. Найяснейшая карона! Мы — адвеку пінская шляхта і ты шляхціц. He глумі ж, не пэцкай у балоце шляхецкай, братняе табе, крыві! Скасуй строгі твой дэкрэт, на сорам нашай ваколіцы пісаны, — паміры майго бацьку з Ціхонам, ствары мае і Марысі шчасце, а мы ўсе, цэлаю ваколіцай, век за цябе будзем Бога прасіць і век табе дзякаваць!
    Пісулькін. I я вас прашу, ваша благародзіе, — ггусць подадут міровую і канцы в воду.
    К р у ч к о ў (да Пісулькіна, але моцна). Харашо! Для вас это здзелаю, прыму грэх і ответ на себя... Ціхон Пратасавіцкі і Цюхай-Ліпскі! Падыдзіце сюды бліжэй.
    Тыя падыходзяць, за ім і Грышка і Марыся.
    Абніміцеся і пацалуйцеся на згоду, — ну, што ж?
    Марыся свайго бацьку, а Грышка свайго патхаюць, каторыя потым абнімаюцца і цалуюцца з сабою.
    Ціхон! На згоду каб быў крупнік1.
    Ц і х о н. Гатовы, найяснейшая карона! Схадзіце, жонка і Марыся, ды прынясіце, — хрэн вам у вочы.
    Куліна і Марыся ідуцьухату.
    Кручкоў. Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што ж рабіць? Служба — не дружба. Законы, міленькія, законы! Годзячы вас, бяду на сябе бяру; толькі пад такою кандыдацыяй, каб Ціхон з Ліпскім навек з сабою памірыліся ды каб я з-за вас не ўлез у нерат. Канечна трэбую, каб тут жа, пры мне, дзетак сваіх заручылі, а там і павянчалі.
    Тут Куліна і Марыся ўносяць дзве міскі гарачага крупніку ды ставяць на сгол з кубкамі
    Ну, што, Ціхон, — аддасі за Грышку сваю Марысю?