• Газеты, часопісы і г.д.
  • Роднай старонцы Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Роднай старонцы

    Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 272с.
    Мінск 2012
    53.66 МБ
    Адтуль да месца мо з паўмілі, не далей». —
    «Праз лугавіны праплывем?» — «Там найзручней!» — «Сягоння добра б рушыць. Толькі ты, Рыгору, Стаміўся, мабыць?» — «Дык і што! абы не хворы!
    Мы пойдзем. Лес вялікі, дзень кароткі шчэ, Скажы, каб мне спажыць чаго далі хутчэй, Падсілкавацца трэ, спачыць хоць трошкі ў хаце. Уфф!.. праляцеў сягоння я тры мілі, браце».
    Разводдзем човен дзесь пад вечаровы час У Ляды Чорныя занёс на спевы нас. За мшарамі пачаўся лес штораз цямнейшы Ды болып дрымучы, чым далей — дзічэйшы. He чуешся ў магутнай ггушчы векавой Прыроды панам, а часцінкаю малой.
    Рыгор тут раз, другі і трэці пагалёкаў, Прыслухаліся: нам адказ ляціць здалёку.
    «Там хлопцы! то і добра, што прыйшлі раней, Агледзелі, начлег спарадкуюць лацвей».
    На выспе гэтак званай, на малым пагорку, Чакалі нас дарослыя сыны Рыгора, Два хлопцы. Мокрыя, з гразёю, пасталы I крыссе ўподтык прамаўлялі, што паслы Рыгоравы балота мусілі так мераць.
    У кожнага ў іх стрэльба, торба і сякера, Заткнутая за пас сырцовы на баку.
    «Хвала Хрысту!» — «Навекі!» — «Янку, Вінцуку
    I панічу трэ спевакоў сачыць на токах, Я завінуся тут, ачышчу месца збоку Нам пад начлег, з ламачча раскладу агонь. Ідзеце з Богам, бо запала ўжо сутонь».
    Штораз цямней. Здаецца, хвоі ды яліны Вышэйшыя шчэ сталі ў гэтыя хвіліны. Ківаюць, здэцца, веліканы галавой I з вышыні няспынна сочаць за табой. Таемнасць шолаху, гамоняць ціха дрэвы, Крык сойкі, чорнага дразда ліюцца спевы. Далей праз гушчыню! Як плавень без стырна, Як птах начны, бясшумна ў морак парынаў! Штокрок стаю і слухаю... прысеў, чакаю... Зблудзіць я не баюся, лес вялікі знаю.
    Ад вусцішнае цішы, мроку, сценяў тых Уражанне на нервах дзіўнае маіх.
    Я ўслухаўся... пачуўся раптам лопат крылаў, Ляціць над самай галавой глушэц-страшыла, Адразу завярнуў улева неўспадзеў, Залапатаў і сціх — на дрэва, пэўна, сеў.
    Я чуў, як сэрца стукацела з хвалявання, Каб не парушыць цішы, стрымліваў дыханне.
    Глушэц затакаваў і змоўк, зноў песні зык, Птушыны спеў разлёгся. Брава! такавік! Назад стараўся адыходзіць асцярожна, Бо ў лесе кожны сук заўсёды здрадзіць можа. Дапамагаў мне мяккі пад нагамі мох, Без шолаху, паціху адыходзіць мог.
    Сцямнела ўжо, прыкмеціў зорачкі паходню I вырашыў урэшце йсці далей свабодна.
    Агледзеўся, вагаўся шчэ ў душы крыху, Ці не змыліўся, ці патрапіць я змагу.
    Ды зніклі думкі невясёлыя адразу, Як стук Рыгоравай сякеры ўчуў выразна — Звароту нітка вось. I неўзабаве стрэў Святло пурпурнае на вершалінах дрэў Ад вогнішча начнога.
    Лесам брыў цямраным,
    Спыніўся, тым відовішчам зачараваны: Эфект святла і ценю панаваў наўкол, Забарвіліся дрэвы, мох, кусты і дол, А людзі пры агні — не ўздумаеш такога, Як быццам з чарадзейскага жыцця ляснога.
    «Шатана ці русалак бачыў ты хіба?» — «Фу!.. цьфу!.. Панічу! ну навошта пахвальба? Нібыта не баіцца сілы пан нячыстай?!.
    Мо тут шатан сядзіць на хвоі дзе камлістай! Нячысціка ды клікаць?!. У імя Айца!..
    Мы ў пушчы, а не ў хаце свячанай!.. Жыцця Яе не перадаць... гм!.. кніжкі пан чытае I верыць, што бязлюдны лес душы не мае? Прабач. Дык слухайма, лавем жа кожны гук, Ад пушчы пан не спадзяецца гэткіх штук.
    Паніч ці чуе?!. Я звяроў і птахаў знаю, Ды што за д'ябал. голас чый, не адгадаю!.. Фу!.. цьфу!.. спакуса панава... пачаў вярзці! Я ж вернік, пад святой апекай у жыцці!»
    Шаптанне пацераў... Дапраўды ў нушчы ночнай Усякіх гукаў тысяча. Пазнаць захочаш, He разбярэш дзесятай часткі з іх ніяк.
    Хіхікне хтось, а там заплача горка так, Тон часам жаласлівы, часам востры, дзікі. Таемныя спрадвеку пушча мае зыкі. Хто скажа, што ў сабе захоўвае яна?..
    Яе ўрачысты й грозны голас — цішыня, Як тону вушы аніводнага не ўловяць.
    He дзіва, што ў праявы верыць люд вясковы.
    До ў пушчы раз паначаваць і там без слоў У гукі ўслухацца таемных тых размоў. Так думалася мне, як лёг я адмыслова, Акрыўся буркаю на купе лап яловых, Яліну Грышка ссек. Прыемнае цяпло Ад полымя вялікага няспынна йшло. Снапы бліскучых іскраў угару ляцелі Зігзагам фантастычным. Ніклі летуценні.
    На ловах лёгка спіцца...
    Цёмнай шчэ парой,
    Нібы вупыр, схіліўся Грышка нада мной: «Панічу, трэ ўставаць!» Мяне прабрала крыху,
    Дарма што цёплае адзенне. Цёмна й ціха.
    Між хмарак дыяменты зор. Я ўстаў, мацней На голаў шапку нацягнуў і сеў хутчэй Да вогнішча.
    «Глушца на токах не адстрашыш, Калі з'ясі на адыходзе цёплай кашы, Сагрэе пэўна... Ўчора запытаўся пан, Ці ў пушчы часам Грышку не спаткаў шатан? Гм!.. Што ж сказаць на гэта?!. Кпяць за кожным разам 3 нас, прасцякоў, панове... Трасца й ёсць жа назва Таго вось ліха. Пан жа згодны! На яе, Як чар, стары тут Грышка радзіў бы свае Спажывы з'есці цёплай... Выбач, пане, ўчора Быў не да смаку жарт!.. нядобра!.. Што ж да чорта? Ці ёсць? не знаю... Пан па гутарцы такой Хай будзе асцярожны ў глыбіні лясной...
    Дахаты мой Вінцук пабег быў ночай цёмнай Па казанок... Заснуў пан без вячэры цёплай».
    Я памаленьку з астраўка пайшоў у мрок, Тут угрузаў, дугою гнуўся там штокрок, Інстынктам кіраваўся памяці ў надзеі I пільна прыслухоўваўся, што пушча дзее. Агню не бачыў я, ўрачысты супакой, Лес толькі, бы гаворыць, верх хістае свой, На смельчака дзівуецца, які пакрочыць Адважыўся ў абшары лесавыя ўночы Далей — уперад!..
    Раптам блізка трэск зусім, Вуіпам спачатку веры не даваў маім. Прыслухаўся, дапраўды тросся куст вяршкамі, Сухое лісце шамацела гэтаксама, Ступае хтосьці... Глянуў... здрыгануўся ўвесь, Аж сталі дыба валасы на мне — мядзведзь!.. Ягоныя абрысы ў мроку ўбачыў толькі, Прыблізіўся і стаў за крокаў пяць, не болей... Ці збегчы — паратуе бліскавічны рух, Ці хуткія два стрэлы шротам з метраў двух!
    Пасля за дрэва.
    Колькі часу я выстойваў Сярод бязлюднай пушчы, ельніку густога, He знаю, дрыжыкі ўзялі мяне суздром, Быў вока ў вока я з пушчанскім каралём... За мною раптам шолах!.. Тут мядзведзь вачыма Павёў туды, дзе шум, і з гэтае прычыны Ён адышоў, мармычучы... I там яго Замоўкла крокаў водгулле... Пасля ўсяго 3 палёгкай уздыхнуў — мінулася ліхое, Шчэ вуха навастрыў на месца на другое, Туды, скуль шолах даляцеў, але дарма Я сіліўся пачуць — знік шум, нідзе няма, Спакою анішто не парушала ўранні;
    Я зноў уперад рушыў, яснае світанне На цёмным небе, ўжо займалася на дзень. У пушчы глуха шчэ, ды гукі дзе-нідзе Вітаюць сонца, першыя снапы прамёнаў. Агледзеўся, чакаючы знаёмых тонаў...
    Я не блуджу, бо той куток пазнаў, дзе быў, Дзе ўчора поблізу такавіка сачыў.
    Вось чую зык... выразны... то ж глушцова песня!.. Няма сумнення!..
    Бы падушка, мох у лесе, Зраблю два крокі асцярожна і далей Набліжуся на столькі ж як мага цішэй. I ў спеху і ў трывозе праставаў да токаў, Дыханне стрымліваў сваё на кожным кроку. Як толькі даляціць глушцовы ў лесе спеў, Я скокну і замру ў тэй позе. Паглядзеў — Сядзіць глушэц, задраўшы дзюбу на асіне, Спявае песню, пушча гэтаю часінай Заслухалася, хвост, як веер, распусціў, Няпомны ў спеве, ў гімне любасным на здзіў.
    3 грудзей не выскачыць ледзь сэрца, як нарэшце Наблізіўся я неяк праз замінкі ў спешцы...
    Пара!..
    Прыцэліўся: стрэл грымнуў, дым пайшоў, Хіснуўся птах, з асіны каменем далоў, Галіны ломячы, і ў шэры мох аж бухнуў, За ім ляцяць сукі сухія, пацяруха.
    «Нішто сабе! нішто!.. віншую!» — «Дык ты тут?» —
    «А на выпадак... што?.. бьгў пану перапуд? Ды шчэ які!!.
    Я чую, хтось яшчэ там ходзіць, Падумаў, мне туды падбегчы не зашкодзіць, Падрапаць пану скуру лапай мог мядзведзь. Загнаў у рульку кулю, рупіўся паспець, Сякера шчэ за пасам... Гора з панам многа, Пільнуй яго, нібы дзіця!» — «Не знаў нічога, Твае чуў крокі, хто ж яшчэ з'явіцца мог?
    А што, калі другі!..
    Хай укрывае Бог!..
    Ды наша вогнішча было з таго вось боку Раскладзенае на начлег непадалёку, Мядзведзь стуль быць не мог...» — «Дам раду, павучу, He трэ шукаць шатана ўночы панічу!»
    Пачуўся стрэл далёкі. «То Вінцук страляе!.. Вось і наслаў мядзведзя!» — «Хто?» —
    «Шатан пракляты...
    Панічу, ціха!.. добра спеў цяпер чуваць...
    О!.. о!.. і не перастае глушэц спяваць.
    Скачэм!»
    За гэтым разам стаўся я віною: Глушца спалохаў сук, што хруснуў пад нагою,
    Як блізка быў.
    Цьфу! цьфу! навуку кагадзе Пан меў, а на глушца, нібы на дзятла, йдзе. Тут мох кілімам, а паніч у лом паціснуў, У горшае шчэ месца пхнецца там наўмысна. Глядзець пад ногі трэ!» Пачуўшы наганяй, He змоўчаў я:
    «Тут голаўтолькі й задзірай, Як хочаш бачыць, дзе сядзіць». — «Ды не, наліха, Выгледжваюць пасля, як падкрадуцца ціха. Глушэц не дроздзік!.. Годзе, зачало світаць, I з дрэва мусіць такавік ужо злятаць».
    VII.	АБЛАВА НА ВАЎКОЎ
    «Паночку, ёсць!.. знайшоў! каб колька ім падпала! Ажно за Цэпрай, пад смалярняй заняпалай.
    Нядобры час цяпер, каб іх упаляваць. Ці — мала ўжо ваўкоў? Бадзягі ўсё чуваць, Тут сёння абзавуцца, заўтра аж за мілю!
    Тутэйшыя лясы я знаю непамыльна, Цвярджу: няхай мне паляўнічы плюне ў вочы, Калі непадалёк бярлог асочыць воўчы. Нарэшце племя іх амаль прапала марна, Завабіць вырашыў ваўкоў аж пад смалярняй — Маўчаць, а блізка — ранак, час ужо не той. На спробу зацягнуў іх песню Янка мой. Фі!.. фі!.. аркестра, пане! бы кадрылю грае! Як з Капыля ці з Клецку музыка жывая!!.
    Мы бокам — граюць зноў!.. Каб пэўнасць мець далей, Смалярня ўчора шчэ прывеціла гасцей.
    Разы чатыры з боку вабілі другога — Тамсама выюць... Мог бы тычкамі ля логу, Заняўшы паўвалокі, значыць іх кубло.
    Сачу даўно — асочкі лепшай не было. Аблеткі ёсць, і пераяркі, і старыя, Ці шэсць, ці сем — да ладу не дайшоў тады я. Кутом у лесе будзе лінія паноў, Ваўкам канец, мы іх паб'ем, як бараноў.
    Каб не марудзіць толькі, не губіць надзеі, Хай піша пан лісты і просіць на нядзелю. На тракце пры карчме гасцей далёкіх збор, Туды ж аблаўнікам ісці накажа двор.
    У косці ўвернем гэтым шкоднікам праклятым. Хвала Хрысту!.. Пара вяртацца мне дахаты».
    Нядзеля. Пры карчме дружына, ўсякі люд: Паноў і з міны, і з чупрыны колькі тут, Асобнымі грамадкамі трымацца мусяць Пры іх службоўцы, шляхта. Кручаныя вусы, Асмужаныя твары і адменны рух, Мажныя, дужыя, відочнай моцы дух — Кантраст між шляхтай і службоўцамі, бо тыя 3 блядым абліччам, без крывінкі і худыя.
    Далей стральцы — лясная варта, каля іх Падпанкі, хурманы, прыслуга, міжусіх Паводзяцца свавольна франты-местачкоўцы, Да дзевак прыстаюць, хіхікаюць бясконца, На ўцеху ганчакоў уздумалі дражніць.