Роднай старонцы
Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
Калі йшоў на бітву народ у айчыне, Панове пра чыншы гадалі.
Калі народ клікнуў: «Ці зможам, ці згінем!», Панове ў сталіцах гулялі...
Гэтыя плакаты выклікалі вялікае абурэнне. Паліцыя і ўмераная партыя пачалі іх здзіраць. Урад, бачачы, што выбары нічым не скончацца, загадаў памешчыкам раз'язджацца па хатах і без выбараў назначыў маршалкам Дамініка Лапу. Былі гэта апошнія ў Мінску выбары. Апошнімі былі яны, можа, таму, што ў іх, як заўсёды,
выявіліся адмоўныя рысы нашага грамадства: адсутнасць згоды і сапраўднай, бескарыслівай любасці да краю, прынамсі ў некаторых.
Пасля бурлівых выбараў колькі месяцаў працяклі спакойна. Крывавыя падзеі, што адбыліся на пачатку наступнага года ў Варшаве, знайшлі жывы і моцны водгук сярод мінчукоў і выклікалі ў іх незабыўнае ўражанне. Хто толькі належаў да людзей сумленных і меў любасць да айчыны, тут жа апранаў жалобнае адзенне. Спыніліся балі і забавы як у Мінску, так і ў ваколіцах, па касцёлах спявалася «Божа, што Польшчу», разам з патрыятычнымі пракламацыямі раздаваліся фатаграфіі забітых у Варшаве. Спачатку ўлады прыглядаліся да ўсяго гэтага з страхам, не чынячы перашкод патрыятычнаму руху. Аднак праз нейкі час абвастрылі сваю чуйнасць: мінскім генерал-губернатарам назначылі Кушалева, паліцыя атрымала тайны загад арыштоўваць падазроных, хто прымаў жывы ўдзел у маніфестацыях. Былі арыштаваны Барташэвіч, Дмахоўскі і іншыя. Іх тут жа выслалі ў глыбіню Расіі. Другія ж, менш скампраметаваныя, толькі за выплату значнага грашовага штрафу здабылі свабоду. Але не змагло гэта ні заглушыць нацыянальны дух, ні астудзіць запалу, што ўсё жывей абуджаўся і ахопліваў усё шырэйшыя колы. Дзіўна таксама нелагічнымі былі тагачасныя ўчынкі нашых ворагаў. Стараючыся, з аднаго боку, спыніць маніфестацыі, з другога — яны самі падштурхоўвалі да іх. Галоўным такім узбуджальнікам дэманстрацыі былі так званыя этапы вязняў. Зімою 1862 года праз Мінск прайшоў першы транспарт вязняў з Варшавы, асуджаных на выгнанне ў Сібір. Выгляд гэтых маладых пакутнікаў за справу айчыны глыбокае зрабіў уражанне на жыхароў горада, якія, хоць і стаяла непагадзь, усе, як адзін, выйшлі спаткаць іх. На простых сялянскіх санях у суправаджэнні эскорту салдат ехала болей дзесяці маладых хлопцаў, бледнатварых ад пакут і трывогі за сваю будучыню і родных, пакінутых у слязах. Калі вязні наблізіліся да горада, ім дазволілі злезці з са-
ней і ісці пешу. Яны маглі свабодна гутарыць з мінчукамі, якія наперабой выказвалі ім сваё спачуванне. Тут жа наладзілі для няшчасных збор на дарогу і суправаджалі іх праз увесь горад ажно да брамы казармы... Летам таго ж года разышлася чутка, што 3 чэрвеня праз Мінск маецца прайсці другі этап вязняў. Вялізны натоўп, за выключэннем жанчын і дзяцей, рушыў на гэтае спатканне за тры кіламетры ад горада, на Варшаўскі тракт, і рассеўся паабапал дарогі.
Каля натоўпу час ад часу праязджалі казакі, бо паліцыя, убачыўшы, што збіраюцца людзі, высылала насустрач этаггу ганцоў з даручэннем узяць на бліжэйшай станцыі паштовых коней і як найхутчэй правезці вязняў праз горад, каб не даць ім паразумецца з жыхарамі. Аднак тыя ганцы, шчыра спачуваючы палякам, адкрыта паведамлялі натоўпу, куды і навошта едуць. Людзі ж увогуле не думалі разыходзіцца, тым болей што меліся ўручыць вязням складкі, сабраныя для іх у горадзе, пры самым старанным удзеле заможных жанчын.
Каля шасці гадзін вечара пачуліся паштовыя званкі. «Гэта яны! Едуць!..» — разнеслася па натоўпе. Неўзабаве на тракце паказаліся шэсць чатырохконных паштовых кібітак. Іх удалося затрымаць, хоць жандары аказвалі супраціўленне і фурманы намагаліся прарвацца праз натоўп. Пасля таго як вязням уручылі складкі і абмяняліся з імі некалькімі словамі, натоўп разышоўся, папярэдне дамовіўшыся выйсці на Маскоўскі тракт, за цвінтар, званы Залатой горкаю, каб праводзіць іх, калі яны выедуць з казармаў. Выязджаць яны павінны былі ноччу, у адзінаццаць гадзін. Але жандарскае начальства наўмысна запазніла гэты выезд, таму што, бачачы групы людзей, баялася, каб не было спроб адбіць вязняў. Толькі ў дзве гадзіны ночы вязні ў суправаджэнні казакаў выехалі за горад, на Маскоўскі тракг. Пры іх з'яўленні ў людскім натоўпе раздаліся патрыятычныя воклічы. Тады казакі выхапілі тупыя пікі і некаторых паадпіхалі, пасля чаго людзі, хоць і далі адпор жэрдкамі і каменнем, усё-такі рассыпаліся.
Адны ўцякалі ў лес або на цвінтар, другія падаліся ў горад. Гэтых апошніх акружылі салдаты і, давёўшы да цэнтра горада, адпусцілі. Назаўтра ж губернатар выклікаў найболып прыкметных маніфестантаў і зрабіў папярэджанне, каб не лезлі без патрэбы на ражон. 3 таго часу вязняў не везлі праз Мінск, а ўбочнымі дарогамі, стараючыся трымаць іх дзень прыезду ў вялікім сакрэце. Дванаццатага жніўня ўрачыста адзначалася гадавіна уніі Літвы з Польшчай. На набажэнства ў касцёле бернардынаў сабралася многа людзей. У гэты дзень была адменена нацыянальная жалоба, і ўсе апрануліся ў святочнае адзенне, якім перш за ўсё вызначаліся жанчыны. Пасля набажэнства праспявалі «Божа, што Польшчу». Людзі ў пераважнай болыпасці былі ўзрушаны, па многіх тварах цяклі слёзы расчулення, а можа, і прадчування блізкай буры, якая праз колькі месяцаў мелася разгуляцца над няшчасным краем і столькі сямейных ачагоў ператварыць у пажарышчы, у столькіх бацькоў забраць сыноў, у столькіх дзяцей — бацькоў! На наступны дзень, 29 лістапада (17 паводле старога стылю), а сёмай гадзіне раніцы, у кафедральным касцёле з нагоды паўстання 1831 года таксама адбылося патрыятычнае набажэнства. У гэты дзень навучэнцкая моладзь самавольна кінула заняткі і пайшла ў касцёл. Калі школьнае начальства паспрабавала супыніць іх, то тыя, хто жыў у пансіёне, паспускаліся на ручніках з вакон другога паверха і накіраваліся на набажэнства. 3 таго часу гімназія была зачынена аж да сярэдзіны студзеня.
У студзені 1863 года выбухнула паўстанне ў Каралеўстве: чуткі пра яго маланкава разышліся па Літве. Жыхары Мінска, асабліва моладзь, горача ўспрынялі паўстанне. Адразу ж пачалася падрыхтоўка. Як маглі здабывалі сабе зброю: стрэльбы, шаблі і да таго падобнае. Адліваліся кулі, пры пасрэдніцтве яўрэяў куплялі порах, амуніцыю і кожную хвіліну чакалі выбуху...
Неўзабаве пачалі даходзіць чуткі, што ў некаторых мясцінах Літвы, напрыклад, на Гродзеншчыне, Віленшчыне, Ковельшчыне, з'явіліся партызаны. Улады пачалі
сцягваць войска і казакаў у Мінск. Горад аб'явілі на ваенным становішчы. Паліцыя і жандары пільна сачылі не толькі за вялікім, але і за нязначным, нават выпадковым рухам. Уночы неспадзявана хапалі людзей, якім урад не давяраў, і адразу ж вывозілі ў глыб Расіі. Аднак, нягледзячы на праслед, людзі, асабліва моладзь, кіпелі сваёй нецярплівасцю і чакалі хвіліны, калі будзе кінуты заклік: у бой! Так прамінула тры месяцы чакання і няпэўнасці.
Пад той час шляхам збораў была адчынена польская чытальня, у якой, акрамя кніг, меліся ўее дазволеныя ўрадам часопісы. Грамадства гарнулася да чытальні, расхоплівала газеты і тзлеграмы, сачыла за ходам нацыянальнай справы. Вельмі многа рускіх, напрыклад Захараў Кукін і іншыя, прынялі чынны ўдзел у прадпаўстанцкім руху. Дзякуючы свайму паходжанню яны лягчэй маглі даступіцца да ўлад і ўстаноў, даведваліся аб розных патрэбных дэталях і перадавалі іх сваім прыяцелям-палякам. Усе яны пасля прынялі дзейсны ўдзел у партызанскай вайне і пагінулі ў снягах Сібіры.
Набліжаючыся да апісання падзей у Мінскай губерні, я вымушаны яшчэ напачатку прывесці эпізод, які зрабіў на ўсіх жыхароў балючае ўражанне. У маі 1863 года афіцэр Міхал Цюндзявіцкі, якога Нацыянальны камітэт прызначыў начальнікам аднаго з аддзелаў прыехаў з Пецярбурга ў ваколіцы Барысава да сваіх родных і пачаў пашыраць паўстанчую прапаганду Неўзабаве яго схапілі і прывезлі ў Мінск, дзе на тагачаснай Вайсковай плошчы, а цяперашняй Пецярбургскай вуліцы, яго расстралялі. Цела яго было пахавана на месцы расправы. Заліўшы яго вапнай, паставілі варту Баяліся, каб насельніцтва не адграбло астанкі пакутніка за радзіму
II
Паўночнае ззянне і прадказанні. Арганізацыя. Паход уначы. Карчмаўлесе. Прадбачлівасць. Юхнаўка. Пашто-
выя брычкі. Вечар пад Смалявічамі. Пераправа праз балоты. Салдацкі пікет.Начоўкаўлесе.РакаПліса іміраж. Пуцічола. Нарада. Касцеша.
Апошнія месяцы 1862 года адзначыліся некалькімі незвычайнымі аптычнымі з'явамі. Час ад часу на небе паказваліся падвойныя сонцы, месяцы, затым пасля надзвычай моцных маразоў, якія даходзілі да ЗО-ці градусаў паводле Рэамюра і трымаліся праз цэлы месяц, ад 13 лістапада да 14 снежня, ноччу 14 снежня заяснела прыгожае паўночнае ззянне, якога ў нашых ваколіцах самыя старыя людзі не памяталі. З'ява гэтая багаццем і разнастайнасцю колераў пераўзыходзіла ўсякія іншыя. Ад паўавальнага светлага воблака па-над даляглядам узносіліся нібы вогненныя слупы, сягаючы да зеніту. Гэтыя слупы, змяняючы колер, праходзячы ўсе асаблівасці ружовага, фіялетавага і вішнёвага колеру, утваралі пры паўднёвым святле чароўны малюнак, з прыгажосцю якога нішто не магло зраўняцца. Тады ў народзе распаўсюдзілася думка, што гэтая з'ява прадказвае крывавую вайну або іншую бітву, якая хутка павінна наступіць. Далей зіма была мяккая, снегу амаль не было, і вясна paHeft, чым звычайна, укрыла палі і лясы зелянінай.
Мінскае ваяводства мела свайго ваяводу ў асобе пана Пялікшы, вясковага землеўладальніка. Упаўнаважаныя Нацыянальнага камітэта прыслалі на яго рукі нелегальную адозву да жыхароў Мінскага ваяводства, прызначаючы дзейснае выступленне на першае мая паводле новага стылю. 3 тых, хто абяцаў прыняць удзел у паўстанні, былі абраны так званыя дзесятнікі, кожны з якіх абвясціў сваім падначаленым, каб у прызначаны дзень былі гатовыя да выступлення, і прыняў ад іх прысягу вернасці. Якісьці незвычайны і ліхаманкавы запал авалодаў галовамі і сэрцамі. Першага мая ўжо з самай раніцы асобныя людзі выбіраліся за межы горада, кіруючы да месца збору за цвінтаром Залатагорскім. I хоць паліцыя была чуйнай, яны ўмелі пракрасціся незаўважна, і каля шостай гадзіны вечара пяцьдзесят тры паўстанцы
сабраліся за Залатою горкаю. На чале гэтай малой групы, значную частку якой складалі навучэнцы гімназіі, стаў Канапацкі. Яго заданнем было, пазбягаючы, наколькі магчыма, сутычак з непрыяцелем, прывесці сваю групу з Мінска ў павет Ііуменскі, каб там злучыцца з Станіславам Ляскоўскім, афіцэрам генеральнага штаба расійскіх войск, які на першы заклік да бітвы стаў у шэрагі адданых сыноў радзімы, здольных кожную хвіліну, абараняючы яе, праліць сваю кроў.