Роднай старонцы
Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
3 трапяткімі сэрцамі, з галовамі, поўнымі мараў аб гераічных учынках, да здзяйснення якіх кожны адчуваў сябе гатовым, мінскія партызаны рушылі з сваім тагачасным камандзірам Канапацкім. У лесе, што належаў маёнтку Сляпянкі, паўстанцы знайшлі воз з харчамі і зброяй, якая складалася з стрэльбаў пісталетаў і шабляў. Камандзір адразу ж падзяліўзброю паміж паўстанцамі, дадаючы кожнаму па дзесяць набояў. Без малога пачатак паходу не скончыўся трагічна. Адзін з паўстанцаў не ўмеючы карыстацца агнястрэльнай зброяй, міжволі выстраліў: куля праляцела міма астатніх таварышаў, нікога, на шчасце, не зачапіўшы.
Затым Канапацкі, які ведаў, што ў Сляпянцы ў памешчыка маецца восем дубальтовак, вырашыўзабраць іх.Уся група, ідучы па двое ў шарэнзе, накіравалася да маёнтка. Тут насустрач выйшаў афіцыяліст Булгак і прывітаў лаянкай і пагрозамі, але неўзабаве падышоў сам гаспадар і, даведаўшыся аб жаданні паўстанцаў, сказаў:
— Добра, панове, аддам вам зброю, але папярэдне мусіце выдаць мне распіску на яе.
Выканаўшы пастаўленую ўмову група з новым запасам зброі рушыла каля васьмі вечара далей па Маскоўскім тракце. Камандзір загадаў некалькім таварышам наблізіцца да горада і забраць з сабою тых, хто на зборы, можа, спазніўся і не знайшоў нікога. Моўчкі партызаны пайшлі далей, імкнучыся да галоўнай групы пад камандаваннем Ляскоўскага.
Ноч была ціхая, пахмурная, зрэдку імжэў дробны дожджык. Паўстанцы ішлі адзін за адным, прадзіраючыся праз густы зараснік Глухая начная цішыня парушалася трэскам сухіх галінак пад нагамі і водіукам сігналаў царскага войска, што даносіліся з горада. Праз нейкі час паўстанцкі атрад выйшаў на гасцінец, і тут яму было дазволена крыху адпачыць. Партызаны тут жа расселіся на траве, прыслухоўваючыся да гарадскіх гукаў. Вакол было ціха, адзінока, дзіка; нейкія панурыя, змрочныя думкі агарнулі душы, і толькі надзея блізкай бітвы за незалежнасць айчыны надавала трохі бадзёрасці. Праз хвілю рушылі далей. Паўстанцы пасоўваліся па гасцінцы, а за імі зводдаль чутны быў тупат і ржанне коней і нейкія невыразныя шумы — гэта спяшалася царскае войска. Тады, каб збіць з тропу пагоню, камандзір загадаў затрымацца і размясціцца каля лесу, каб у выпадку нападу спадручней было абараняцца, некалькіх жа паслаў у карчму па ваду.
Прынеслі каля пяцідзесяці вёдзер вады, якую тут жа вылівалі на зямлю. Карчмар, бачачы гэтае бесперапыннае нашэнне вёдзер, нясмела спытаў:
— Што вы, ясныя панове, робіце з гэтаю вадою?
— Яна патрэбна, каб напаіць людзей і коней.
— To, відаць, вельмі многа тут вас?
— Каля тысячы, — быў адказ,
Тым часам Канапацкі загадаў сваім падначаленым выстраіцца ў доўгую лінію на адлегласці ў некалькі крокаў адзін ад аднаго і час ад часу паліць запалкі. Цігель гэты павёў сябе выдатна, бо калі партызаны праз чвэрць гадзіны адышлі і неўзабаве з'явіліся салдаты, то перапалоханы карчмар расказаў ім, што нядаўнатут былі паўстанцы і паілі коней, што насілі яны па пяцьдзесят вёдзер вады і выбралі поўную студню. Войска было нешматлікае, бо яго большая частка накіравалася з Мінска ў бок Вілейкі, дзе з'явілася дзейсная і моцная група пад камандаваннем Казелы. Пачуўшы такі расказ, не надта вялікая група войска пакінула намер даганяць паўстанцаў, бо не хапала адвагі ўступіць у сутычку з мацнейшым, як думалася, непрыя-
целем. Такім чынам, група Канапацкага, маючы адносна малыя сілы, здолела пазбегнуць спаткання з ворагам, якое магло мець для яе самыя сумныя вынікі. Я нават сам чытаў пасля ў «Кур'еры Віленьскім»: «Група, што складаецца амаль з тысячы чалавек, з'явілася пры барысаўскім гасцінцы ля Зялёнага лугу; малы атрад салдатаў пасланы з Мінска ў пагоню, вымушаны быў затрымацца».
Партызаны, пазбегнуўшы небяспекі дзякуючы прадбачлівасці камандзіра, ішлі ўсю ноч, адпачываючы зрэдку ў якім-небудзь ціхім закутку. Змучаныя, замёрзлыя, бо вясенняя ноч была даволі халодная — і ніхто, выходзячы з дому, не запасся цяплейшым адзеннем, каб не прыцягваць увагу паліцыі, — яны ў сем гадзін раніцы дабраліся да вёскі Юхнаўка. Тут, карыстаючыся гасціннасцю і паслугамі сялян, усе расселіся і разлегліся на траве адпачываць. Расставіўшы навокал пікеты, якія кожную хвіліну маглі паведаміць аб небяспецы, Канапацкі з дзесяццю таварышамі пайшоў на паштовую станцыю і забраў усе брычкі з запрэжанымі коньмі, па чатыры ў кожнай. Праз нейкі час уся група на паштовых брычках стралою памчалася ў напрамку Смалявіч, намерваючыся праехаць праз гэтае мястэчка. Вясёлая гэта была язда. Наперадзе, захоўваючы важнасць, на кані ехаў Канапацкі. За ім узнімалася цэлае воблака пылу, чуліся званкі, грукаценне брычак, воклічы фурманаў і галасы вясёлай партызанскай моладзі. Каля паўдня ўгледзелі здалёк на дарозе грамадку гіешых людзей. Думаючы, што гэта вайсковы атрад, партызаны звярнулі ў лес і распраглі коней. Частка з іх засталася ў лесе, а частка пайшла ў разведку. Дамовіліся, каб на знак, дадзены стрэлам, тыя паўстанцы, што засталіся ля брычак, спяшаліся на тракт услед за папярэднімі. Хутка высветлілася, што гэтую грамаду людзей утвараў атрад салдат-інвалідаў, якія накіроўваліся ў Мінск. Яны не толькі не думалі шкодзіць паўстанцам, але папярэдзілі іх, што ў Смалявічах знаходзяцца казакі і войска. Таму было вырашана не ісці ў мястэчка, а абмінуць яго здалёк праз навакольнае балота. Пакінуўшы паштовых коней, паўстанцкая
групка пешшу рушыла праз лясы і балоты ў напрамку Смалявіч. Было яшчэ светла, калі наблізіліся да мястэчка. Канапацкі вырашыў абысці яго здалёк, але паколькі выпадала праходзіць па адкрытай раўніне, дзе іх лёгка можна было заўважыць, то дачакаліся змроку. Паўстанцы ўселіся на невялікай паляне між кустоў яддоўцу і гадзіны дзве адпачывалі. Вечар быў ціхі, цёплы, лёгкі подых ветру прыносіў з сабою водар маладой лістоты дрэў з па-над свежа завораных палёў далятаў спеў жаўрука, дзесьці ў глыбіні лесу разлягаўся адрывісты голас зязюлі. Паўстанцы з цікавасцю прыслухоўваліся да яе, пытаючыся, колькі гадоў яна прызначае жыць кожнаму. Паволі сонца пачало апускацца за гарызонт, абліваючы чырвоным святлом зялёныя верхавіны дрэў, па небе плылі лёгкія празрыстыя аблачынкі, пафарбаваныя чырванню пераламаных промняў. Неба пачало паступова шарэць, і на яго фоне былі відаць цёмныя доўгія постаці дрэў Аціх спеў дзённых птушак, затое ўдалечыні ў гушчары чароўна загучаў пошчак салаўя.
Калі ўжо зусім сцямнела, паўстанцы рушылі ў дарогу, брыдучы па калена ў багне і дрыжучы ад холаду. Многія думалі, што захварэюць, але, на шчасце, непрыемная гэтая пераправа нікому не прычыніла шкоды. Перайшоўшы балота, група ўладкавалася каля лесу. Усе наракалі на холад і, забыўшыся пра асцярожнасць, як мага назбіралі гучкоў і развялі вогнішча. Водбліскяго, відаць, быўзаўважаны ў Смалявічах, бо неўзабаве ў мястэчку пачуўся стрэл з карабіна, што было сігналам для войска. Вогнішча адразу ж было патушана, і група пайшла далей. Праз паўгадзіны паходу затрымаліся каля багны на малой палянцы, пакрытай дробным ляском. Партызаны пачалі прыслухоўвацца да галасоў, што даходзілі з мястэчка. Вакол жа панавала глухая цішыня. Надзея пазбегнуць бітвы, добрага выніку якой цяжка было чакаць, зацеплілася ў сэрцах, але хутка пераканаліся, што была яна вельмі здрадлівай. Салдаты моўчкі пасоўваліся гасцінцам, партызаны стаялі збоку на адлегласці ў паўтары вярсты і, напэўна, былі б заспетыя
знянацку, калі б адзін з іх не згледзеў здалёк, што хтосьці, напэўна, афіцэр, прыкурваў цыгару.
— Увага, панове, — паведаміу ён прыглушаным голасам, — перад намі салдаты! Там, на гасцінцы, я бачыў агонь ад запалкі. Гэта яны!
I сапраўды, праз колькі хвілін пачуўся тупат коней, накіраваных убок, дзе схаваліся партызаны
— Нас заціскаюць! — раздаўся голас.
I ўсе па камандзе збегліся да балота і прыпалі да зямлі. Хутка пад'ехалі конна некалькі дзесяткаў казакаў а на вазах узброеныя салдаты. Паўстанцы спачатку хацелі адкрыць агонь, алеўстрымаліся, бо весці адкрыты бой такімі малымі сіламі было немажліва. Салдаты, праехаўшыся пару разоў каля багны і нікога не ўбачыўшы, вярнуліся назад. Партызаны ж вылезлі з багны і выйшлі на пагорак сярод лесу, каб там размясціцца на начоўку, некалькі ж засталося на варце. Навокал было ціха і глуха, ніводны лісток не зварухнуўся на дрэвах, ніводны гук людскога жыцця не даходзіў да гэтага закутку. Толькі храпенне партызанаў кантраставала з пануючай у прыродзе цішынёю.
Ледзь першыя промні сонца пракраліся праз лясную гушчэчу пасля кароткай веснавой ночы, партызаны былі ўжо на нагах і, агледзеўшы зброю, пераладаваўшы пісталеты, праз дзесяць хвілін рушылі ў далейшае падарожжа.
Праз гадзіну яны спыніліся ўжо на беразе ракі Плісы: лёгкі туман пакрывалам слаўся па-над лугам, і прамяністае сонца, што адбівалася ў кропельках, цудоўны ўтваралі малюнак. Тут убачылі міраж. Здалёку, на фоне туману, паказаліся, праскакваючы хутка адзін за адным, коннікі. Спачатку падумалі, што гэта набліжаецца непрыяцель, аднак хутка пераканаліся, што гэта быў толькі абман зроку. Міраж цягнуўся ўсяго колькі хвілін, пасля чаго туман пачаў рассейвацца. Партызанскі атрад, крыху падсілкаваўшыся і ўмыўшыся ў крыштальнай вадзе Плісы, пусціўся ў дарогу.
А першай гадзіне па паўдні ён спыніўся ў вёсцы Пуцічола. Тут, у двары, былі вынесены да ганка доўгія сталы, засланыя абрусамі. Абед складаўся з кіслага малака і нейкага супу, усім раздалі таксама па кілішку старой гарэлкі. Гэтай гасціннасцю паўстанцы былі абавязаны аканому пані Манюшкавай, за што ён вымушаны быў адпакутаваць, бо салдаты, даведаўшыся аб такім ветлівым прыёме атрада, напалі на двор, аграбілі, а беднага аканома з усёй сям'ёю вывезлі ў Сібір.
Пасля абеду паўстанцы праз багністыя лугі, што акружалі Пуцічола, дабраліся да густога, цёмнага яловага лесу, якіх цяпер ужо меней на Літве. Вырашылі тут заначаваць, размясціліся на ўскрайку лесу і пачалі паднаўляць сваё адзенне, пашарпанае ў прадзіранні праз лясную гушчэчу, чысціць зброю, рабіць зарады і г.д. Гэты занятак суправаджаўся ажыўленай размоваю пра пакінутыя дома сем'і, пра будучы лёс паходу. Зрэдку хто-небудзь нават заводзіў вядомую на Літве песню... Сумныя і шчырыя гукі гэтай песні плылі далека, а таварышаваў ім спакойны шум бору і спеў птушак, схаваных у галінах.