Роднай старонцы
Зборнік твораў канца XVIII — пачатку XX ст.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 272с.
Мінск 2012
3 каморы дайце мне ражок!..
Ён з дзіўнай верабіны, адшуканай мною, Расла й звівалася вужакаю даўгою. Ражок я гладкай скураю паспеў абшыць, Далёка голас чысты ў пушчы паляціць. У лесе паляўнічаму блудзіць ганебна, Ражок на паляванні пану мець патрэбна. Прыгадвай Грышку...
Раджу, будзе моц пакуль,
Няхай шануе паляванне пан паўсюль, He тое моднае, дзе знік лавецкі звычай, Нішто стральца не вабіць, апрача здабычы, А нашае — ў палёх, дуброве, мшарах, брат, Здароўе што змацняе і не чыніць страт. He буду спору прыракаць наперад ловам, Даўно жыды ў арэнду ўсё забраць гатовы. Як апануе сэрца смутак, неспакой, Душу суцешыць лесу шум над галавой. Як тлум людскі далёкі свет пазаглушае, Хай пан у наш куток зацішны паспяшае».
Замоўк стары ляснік, жыцця і веку схіл
Змарыў яго, але здабыў ён трохі сіл
На гутарку. Няхай стары спачне ў дрымоце.
Мы выйшлі зараз жа без шуму і ў нямоце.
Калі вяртаўся я, раі тужлівых дум
Навеялі на сэрца несуцешны сум.
3 вачэй не сходзіў Грышка...
На дарозе Божай
Спакойны, — эх! хто з маладых быць гэткім зможа!
Старасць не радасць
Драматургічны абразок
П і л і п. Старасць не радасць, куме! He раўнуючы яктой конь, быу ды з'ездзіўся, так і я.
Грыгор. Яшчэ ж не саўсім з'ездзіўся. Па том адначэ на вас, куме, старога трэба са двое маладых сягонняшняга гатунку, каб падужалі
Піліп. Ой не! не тое яно!.. Бывала, па паўбочкі жыта, ускінуўшы на плечы, нясу, а цяперака і самога сябе часамі панесці цяжка. Ну! на тое — век мой вялікі... Лічыце ж, што мой старшы сынокЯн пад Севастопалем галоўку палажыў. 3 другое дачкі Уляны, што за Прахорам, унучку; ужо гады чатыры, як замуж аддавалі. Другіх дзетах Бог забраў, а гэтыя два мае блазны... дык гэта ж саўсім смуроды... проціў братоў, а і яны ўжо на лес гледзячы павырасталі А ці мала на вяку ўсякага ліха перабылося?
Грыгор. Аей!..
Піліп. Тое ж то яно! Вось і цяпер і маю тую думку, што не жыць мне другога веку. Малады можа, а стары дык мусіць... Прызнацца, куме, не хацелася бы сякі-такі лад,
што ў хаце пазаводзілі, пабачыць на старасці лет маіх папсованым. Што ж? падзяліўшы на двое і поле, і сенажатку, і хатку, і ўсякую худобу і таму і другому — не быць гаспадаром як мае быць... He папнешся, калі няма на чым... От я, значыцца, і пастанавіў сабе так дзяліць маіх дзетак: аднаму здам гаспадарку, другому грашмі дам тое, што яна варта. Хочаш, купляй зямлю, будуйся, гаспадар, хочаш, за другое што бярыся... як сам ужо знаеш.
Г р ы г о р. Ну, а сыны што на гэта?..
П і л і п. От тут-то і самы клопат! I той бацькаўшчыну хоча і другі. Мы, кажуць, тату, тут параслі, тут і жыць хочам. Каб я, значыцца, аднаго сына відзеў за што лепшае проціў другога, ну сказаў бы, так! і канец! — так хачу, так і будзе. Дык што ж тут парадзіць, калі абодва, дзякаваць Богу, мае хлопцы і працавіты, і не лайдакі, і сумленны, і мяне старога і шануюць і слухаюць!..
Г р ы г о р. Але ж... гэта і мы відзім...
П і л і п. Восьжа, уважайце сабе, куме, які спосаб Бог мне і думцы пасылае... He дзіва, што і Антось і Змітрук у мяне слухмяныя хлапцы, бо я яшчэ і цяпер і за лоб і бізуном задам, абы што... Пабачым, якяны спраўляцца будуць, па сваей волі жывучы!.. Няхай жа Антось з віцінай сходзіць аж за граніцу і раз і другі, а Змітрука аддам пану, ён бо, бачыце, пытаўся ў нас хлапца да гаспадаркі, аж куцысь на Украіну, казалі, ці што.. Ну, няхай хлопцы свету пабачуць.. Вось мы тагды і пабачым.. (Уваходзіць Кацярына)
К а ц я р ы н а. Што? што ты кажаш?... кабы дзецюкоў нашых немаведама куды пасылаць?.. Ды не, ды што ты гэта!.. Што ты гэта, етары, уздумаў?.. Ці, дзякаваць Богу, у хаце няма куды дзецца?.. Ці што якое... ці роднаму дзіцяці хлеба шкадуеш?..
П і л І п. Ціха!.. не крычы!.. бабскі твой розум, як за грош люлька!.. Што ж, на згубу, ці што, альбо на век сыноў пасылаю. Дзеля іх жа дабра і навукі, вось што! He бойся, і звернуцца, і нацешымся імі, і нам з табою скажуць,дзякуем! за гэта самае... Чаго раскудахталася?..
3 крывавых дзён
Эпізод з паўстання 1863 года на Міншчыне
УСТУП
Адным з самых цудоўных перыядаў у гісторыі Польшчы пасля падзелаў, які сабраў шмат фактаў ціхай, невядомай і разам з тым узнёслай ахвярнасці, шмат праяў звышчалавечага гераізму і дзякуючы гэтаму пакінуў, можа, самую цудоўную старонку ў айчыннай гісторыі, — гэта паўстанне 1863 года, апошняе намаганне прыгнечанага народа, здзейсненае з мэтаю скінуць ненавіснае, прыніжальнае ярмо. Гэтую старонку запауччялі эпізоды, што адбыліся на тэрыторыі Літвы і Кароны і ў многіх працах былі апісаны ці відавочцамі, ці былі сабраны з польскіх і замежных дзённікаў. Да вядомых манаграфій паўстання належаць працы А Гілера, Ліманоўскага, Струся, Хацішэўскага, але ў ніводным з іх важны гістарычны факт не быў паказаны з усёй дакладнасцю. Шмат яшчэ выпадкаў, што адбыліся ў той перыяд, цалкам невядомыя шырокім колам. Мы не абвінавачваем аўтараў гэтых несумненна каштоўных прац, бо немагчыма абмаляваць поўны і ў кожнай дэталі закончаны вобраз падзей, што адбыліся ў недалёкім мінулым: кожны дзень яшчэ можа нам прынесці новыя адкрыцці на гэтай ніве. Агульная аснова паўстання трапна і з добрым намерам аўтараў была занатавана. Што да адзінкавых здарэнняў, многія з якіх яшчэ ляжаць у імгле забыцця, бо мы не маем амаль ніякіх падрабязнасцяў пра паўстанне ў некаторых ваколіцах Літвы, Валыні і Украіны, то калі б кожны з удзельнікаў нацыянальнай барацьбы 1863 года захацеў паводле магчымасці апісаць убачаныя ім самім эпізоды партызанскай вайны, прагалы і недакладнасці, што знаходзяцца ў папярэдніх манаграфіях, пачалі б запаўняцца. 3 такіх толькі на першы погляд паасобных старонак магла
б паўстаць пад рукою здольнага гісторыка вычарпальная кніга гісторыі паўстання. Натуральна, што самай галоўнай і неабходнай умовай такіх меншых апісанняў павінна быць шчырая любасць да радзімы і цяга да праўды ў апісанні падзей. Што далучэнне па магчымасці да высвятлення ходу нацыянальнай барацьбы з'яўляецца абавязкам кожнага сумленнага грамадзяніна краю, гэтага ніхто не здолее аспрэчыць. Кіруючыся жаданнем выканаць гэты абавязак, я асмельваюся паказаць землякам гэтую маю працу, у якой намерыўся апісаць паход на Міншчыне пад кіраўніцтвам Баляслава Свентарэцкага і Станіслава Ляскоўскага, афіцэра генеральнага штаба расійскіх войск Усе гэтыя партызанскія падзеі дцбываліся ў Ігуменскім павеце. Спадзяюся, шаноўныя чытачы не будуць на мяне ў крыўдзе, што непасрэднае апісанне паўстання 1863 года на Міншчыне я падаў пасля замалёўкі падзей, якія папярэднічалі яму, а закончыў расказам пра сучасныя, вельмі сумныя на Літве стасункі.
Пісаўу Кракаве дня 8 жніўня 1889
I
Заступленне на трон Аляксандра II і яго рэформа. Цар у Мінску. Прыём. Уплыў італьянскага паўстання на маладзь. Вызваленне сялян. Абранне маршалка шляхты. Групоўкі і дэмакратыя. Варшаўскія падзеі выклікаюць хваляванне жыхароў Мінска. Першы этап вязняў. Ноч 3 чэрвеня. Памятка уніі. Рух на Падляшшы. Чытальня. Міхал Цюндзявіцкі.
У 1858 годзе расійскі трон заняў Аляксандр II. Пачатак свайго царавання ён адзначыў у Варшаве вядомымі словамі: «Ніякіх мар!» — якімі, несумненна, хацеў пазбавіць палякаў надзеі на якое-небудзь палепшанне лёсу. Тым не менш ён зрабіў пэўныя льготы ў іх тагачасным становішчы, бо дазволіў выгнанцам вярнуцца на радзіму, заснаваць медыцынскі факультэт, сельскагаспадарчае
таварыства ў Варшаве. Апошняе, накіраванас энергічнай рукою Анджэя Замойскага, прынесла краю вялікую карысць. У Літве зменай на лепшае было ўвядзенне польскай мовы як дадатковага прадмета ў мужчынскіх школах, а таксама дазвол выдаваць творы Міцкевіча, праўда, са значнымі скарачэннямі.
Дваццатага верасня 1858 года цар Аляксандр прыбыўу Мінск-літоўскі, куды на яго прыём было загадана з'ехацца памешчыкам усёй губерні. На маскоўскай дарозе была ўзнесена трыумфальная брама. А дзевятай гадзіне вечара цар уехаў у горад і затрымаўся ў палацы губернатара. Назаўтра да дзесяці гадзін прымаў ён дэпутацыю шляхты, чыноўнікаў і вайсковых, пры гэтым перад шляхтаю меў прамову, у якой выказаў надзею, што памешчыкі дапамогуць яму пры ўрэгуляванні стасункаў з сялянамі, бо хутка надыдзе хвіліна іх вызвалення. Затым накіраваўся ў сабор, а адтуль да катэдры, дзе на яго спатканне выйшаў у адпаведным уборы біскуп Адам Вайткевіч з усім каталіцкім духавенствам. Пасля наведвання розных грамадскіх устаноў у адзінаццаць вечара цар прыбыў у губеранскае праўленне на баль, што даваўся ў яго гонар, і сабраў усе вяршкі грамадства. Станцаваўшы паланез з жонкаю шляхецкага маршалка Слатвінскай, ён непрыкметна знік і выехаўу Вільню. Палякі, спадзеючыся, што цар пастараецца ў чым-небудзь палепшыць іх становішча, прымалі яго ў Мінску з вялікай урачыстасцю і магчымай пышнасцю, аднак гэтыя надзеі былі дарэмныя.
На розум і сэрца тагачаснай моладзі велізарны ўплыў зрабіў водгалас падзей у паўднёвай Еўропе, асабліва моцна адбілася на абуджэнні яе гераічнага патрыятызму вызваленне італьянцаў Газеты расхоплівалі, з ліхаманкавай нецярплівасцю сачылі за ходам гэтага змагання за незалежнасць: у тагачасным становішчы Італіі знаходзілі пэўную аналогію з няшчаснай айчынай. Зара свабоды, якая заззяла над Апенінамі, здавалася, кідае слабы праменьчык на нашыя раўніны. У маладых сэрцах усё болып абуджалася парыванне да барацьбы, а разам з ім узраста-
ла ненавісць да ярма, не хапала толькі нейкага ўнутранага штуршка, каб запасы добрай волі ператварыліся ў дзеянне...
Восенню 1861 года ў Мінску адбыліся апошнія выбары маршалка. На гэтую пасаду звычайна праз кожныя тры гады, памешчыкі выбіралі з свайго асяроддзя аднаго прадстаўніка. Права голасу на выбарах мелі землеўладальнікі, у якіх было сама меней сто душ прыгонных У 1861 годзе, як звычайна, з'ехаліся ў Мінск памешчыкі і ў прызначаны дзень сабраліся ў шляхецкім доме. Выбаршчыкі падзяліліся на дзве групоўкі: патрыятычная, што спрыяла вялікаму нацыянальнаму руху, і ўмераная, што хацела шляхам перагавораў ісці на пагадненне з урадам. Апошняя намервалася нават паслаць цару вернападданніцкі адрас. На чале патрыятычнай групоўкі сталі Яленскія, якія на выбарах сгупраціўляліся праекту наконт згаданага адрасу і заклікалі шляхту, каб яна не паддавалася на перагаворы з царызмам, аднадушна думала пра захаванне радзімы. Умераныя падтрымлівалі кандндатуру Дамініка Лапы, аднаго з прадстаўнікоў свае групоўкі, што выклікала на выбарчым сходзе непаразуменні. Дробная шляхта, мяшчане, рамеснікі і навучэнцы, даведаўшыся пра гэта, надзвычай абурыліся і, паразбіваўшы вокны ў доме Лапы, папрыклейвалі на скрыжаваннях вуліц вельмі папулярную пад той час песню: